Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️‼️Малдова абвінаваціла расейскую армію ў спробе вярбоўкі грамадзян Малдовы для вайны ва Украіне.

„Такія дзеянні не спрыяюць міру для ўсіх нас, нашых суграмадзян, нашых сем’яў. Такія рэчы вельмі небяспечныя, і іх трэба спыняць”, – сказаў міністр замежных спраў Малдовы Ніку Папеску.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Newsmaker.md #Малдова #вайна #Расея #Украіна #агрэсія
Мы маем унікальную сітуацыю, калі беларускі народ🤍❤️🤍 фактычна сабатуе палітычную волю ўлады, якая на першым этапе дэманстравала надзвычайную ваяўнічасць, але, убачыўшы адчайны адпор украінцаў🇺🇦, а таксама, адчуўшы настроі ў беларускім грамадстве, памяняла рыторыку.

І хоць голас беларускага народу пакуль напоўніцу не загучаў, але ў нашым выпадку маўчанне -- гэта таксама пазіцыя.

‼️І ў гэтым маўчанні няма нічога добрага ані для РФ, ані для іх саюзнікаў з афіцыйных структур РБ.

Чытай блог Міколы Бянько “Пра тое, як ставіцца беларускі народ да вайны ва Украіне”.

#вайна #беларусы #Украіна #пратэсты #РФ
⚡️ Міністэрства абароны Расеі прызнала, што крэйсер "Масква" патануў.

⚡️ Паводле інфармацыі ведамства, судна затанула з-за значных пашкоджанняў корпуса, атрыманых падчас пажару ад дэтанацыі боезапасу.

⚡️Украінскі бок сцвярджае, што крэйсер быў атакаваны ўкраінскім ракетным комплексам «Няптун».

#вайна #Украіна #крэйсер_Масква #Чорнае_мора #ракетны_комплекс_Няптун

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️🚛 Беларускія перавозчыкі не паспеюць пакінуць Еўразвяз у вызначаныя тэрміны.

🚛 Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў звярнулася ў мытныя органы Літвы, Латвіі і Польшчы з нагоды перасячэння граніцы Еўразвязу пасля 16 красавіка.

#вайна_ва_Украіне #санкцыі #Еўразвяз #беларускія_перавозчыкі #Літва #Латвія #Польшча

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Міністр замежных спраў Беларусь Уладзімір Макей даслаў у Брусель ліст і заклікаў Еўразвяз да дыялогу з Менскам.

#вайна #Украіна #Уладзімір_Макей #Еўразвяз #санкцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 Расейская вайна ва Украіне «можа спыніцца ў траўні-чэрвені».
📌 Штайнмаера ў Кіеве не чакаюць.
📌 Схемы «абельвання» расейскай нафты.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #Штайнмаер #агляд_прэсы #расейская_нафта

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖 ‼️ Пабачыла свет унікальнае выданне, прысвечанае музычнаму крытыку Вітаўту Мартыненку „Прадмовы й пасьляслоўі”.

📖⚡️ Гэта выдатна ілюстраваная кніга альбомнага фармату пра рок і класічную беларускую музыку. Выдавец кнігі Наталля Баярын.

#беларуская_музыка #Вітаўт_Мартыненка #Наталля_Баярын #памяць

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Не стала старэйшага прадстаўніка беларускай дыяспары ў Францыі.

📌 14 красавіка на 85-ым годзе жыцця памёр Лявон Шыманец, брат старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

Радыё Рацыя выказвае спачуванні сям'і.

#беларускі_рух #Францыя #Лявон_Шыманец #Івонка_Сурвілла #памяць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️ Дайшла чарга да незалежных выдавецтваў.

⚡️ Дзейнасць выдавецтваў „Галіяфы” і “Медысонт” прыпыняецца на тры месяцы.

⚡️ Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі.

#выдавецтва_Галіяфы #беларускія_незалежныя_выдавецтвы #выдавецтва_Медысонт #рэпрэсіі #Мінінфарм

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Пра развіццё сітуацыі на франтах паміж Расеяй і Украінай.

‼️ Ваенны эксперт Леанід Спаткай: Зараз Расея збірае свае вайсковыя сілы ў „кулак”. „Кулак” – гэта менавіта данецкі раён, то бок тэрыторыя Данецкай і Луганскай абласцей.

#вайна_ва_Украіне #ДНР #ЛНР #Леанід_Спаткай #новы_наступ_расейскіх_войск

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Беларусь - магчымая „бензакалонка” для грамадзян суседніх краін.

🚗🚛 Паводле палітолага Паўла Усава, магчыма, адна з мэтаў беларускага „бязвізу” для грамадзян Латвіі і Літвы – гэта ператварэнне Беларусі ў своеасаблівую „бензакалонку”.

🚗 Розніца ў цане на паліва ў сярэднім складае 1 еўра за літр. І гэта можа стаць добрай прынадай. А ва ўмовах эканамічнай задухі і санкцый – усе сродкі добрыя – мяркуе палітолаг

‼️ Прыгадаем, што беларускія нафтапрадукты знаходзяцца пад еўрапейскімі санкцыямі.

#вайна_ва_Украіне #бязвіз #Латвія #Літва #санкцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Чаму рыторыка Аляксандра Лукашэнкі істотна змянілася?

📌 Афіцыйны Менск спрабуе рабіць нейкія крокі ў напрамку паляпшэння стасункаў з краінамі Захаду.

📌 Беларускі журналіст Паўлюк Быкоўскі: Менск хацеў бы трапіць у сітуацыю, калі ён будзе на баку тых, хто заключае мірную дамову не як прайграўшы бок.

#вайна_ва_Украіне #Паўлюк_Быкоўскі #Уладзімір_Макей #беларусы_на_вайне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Уладзімір Хільмановіч: Пушкін і Дасэн

📌 Яшчэ ў савецкі час Масква фактычна абавязвала мець вуліцы Пушкіна паўсюль, а помнікі яму – амаль ва ўсіх вялікіх гарадах. Глыбока ўкараніліся гэтыя кучаравыя фігуры на шырокай прасторы былога савецкага саюза...

#Аляксандр_Пушкін #расейская_культурная_экспанісія #Уладзімір_Хільмановіч #пушкінапад

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️⚡️ Расея можа ўжыць ядзерную зброю малой магутнасці супраць Украіны - папярэдзіла Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) ЗША

‼️⚡️ Расея валодае арсеналам тактычных ядзерных зарадаў меншай магутнасці, чым тыя, якія ЗША выкарысталі напрыканцы Другой сусветнай вайны супраць Японіі.

#вайна_ва_Украіне #ЦРУ #ядзерная_зброя #Уільям_Бернс

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️‼️17 красавіка – традыцыйны Велікодны Падляшскі канцэрт пажаданняў 🎼

Віншаванні і святочныя песні на хвалях Беларускага Радыё Рацыя для ўсіх нашых слухачоў, хто святкуе Вялікдзень паводле грыгарыянскага календара.

Пачатак святочнага канцэрту а 15-й польскага часу (адпаведна 16-й беларускага).

Вядоўцы канцэрту – Міхал Андрасюк і Юрка Ляшчынскі.

Далучайцеся! Будзем разам у гэты святочны дзень!🪗
‼️‼️“Дзякуючы вашай штодзённай службе мяжа ў бяспецы, а значыць, і Польшча🇵🇱, — заявіў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак падчас святочнай сустрэчы з жаўнерамі, якія служаць на польска-беларускай мяжы.

Кіраўнік польскага Міністэрства абароны падкрэсліў, што польска-беларуская мяжа знаходзіцца пад ударам, бо Польшча ўсё яшчэ мае справу з гібрыднай атакай рэжыму Лукашэнкі.

📷 Joanna Szubzda, radio.bialystok.pl

#Марыюш_Блашчак #Лукашэнка #вайна #Польшча #жаўнеры
📌Цэнтрабанк Расеі прыняў шэраг мер для працягу аперацый з беларускім доўгам

Меры прынятыя ў сувязі са змяненнем краінавых ацэнак па класіфікацыі экспартных крэдытных агенцтваў і пагаршэннем крэдытных рэйтынгаў. У выніку ў РФ захаваецца магчымасць праводзіць аперацыі з беларускімі абавязацельствамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 aif.ru

#Нацбанк_РФ #даўгі #Беларусь #санкцыі #рубель
🇺🇦Друзі! Ми знаємо, що наближається велике Свято, але щодня в нашій країні продовжується війна.

Украінцы, што апынуліся праз вайну ў Беластоку, заклікаюць прыйсці на акцыю салідарнасці з Украінай:

“Нашы салдаты, асабліва Абаронцы Марыупаля, якія кожны дзень рызыкуюць за нас жыццём, просяць нас НЕ маўчаць, выйсці на вуліцы і заклікаць палітыкаў да рэальных дзеянняў у барацьбе са злом!”

Акцыя адбудзецца 15 красавіка, а 18:00 на Рынку Касцюшкі.

Прыносім з сабой украінскія сцягі, бел-чырвона-белыя і польскія сцягі, антываенныя плакаты!

Слава Ўкраіне!🇺🇦 Жыве Беларусь!🤍❤️🤍 Украіна і Польшча - разам!🇵🇱

#вайна #Украіна #Беласток #Беларусь #Марыупаль #Польшча #салідарнасць
🚫Забарона на імпарт расейскай нафты можа ўвайсці ў новы пакет санкцый, які рыхтуе Еўразвяз.

Краіны ЕЗ усё бліжэй падыходзяць да таго, каб дамовіцца паміж сабою пра ўвядзенне гэтай абмежавальнай меры, паведамляе The New York Times.

Мяркуецца, што канчатковае рашэнне будзе прынятае толькі пасля другога тура выбараў у Францыі, які пройдзе 24 красавіка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 expert.ru

#Еўразвяз #ЕЗ #нафта #санкцыі #Расея
⚡️Зборная Украіны🇺🇦 па валейболе зойме месца каманды Расеі на чэмпіянаце свету 2022 года

Чэмпіянат свету павінен быў прайсці з 26 жніўня па 11 верасня ў Расеі. Аднак, у сакавіку 2022 года FIVB пазбавіла Расею права правядзення турніру з-за вайны ва Украіне.

ЧС-2022 па валейболе🏐 прыме Польшча сумесна са Славеніяй.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 fivb.com

#Расея #валейбол #санкцыі #Украіна #вайна #Польшча
🙏Пас­халь­ны час ня­се вык­лі­кі для ўсіх нас.

У ад­роз­нен­ні ад ней­ка­га, ча­сам ра­дас­на­га ча­кан­ня ка­ляд­ных свят, над ве­лі­код­ным пе­ры­я­дам рас­цяг­ва­ец­ца аў­ра пры­ці­шэн­ня, па­ку­ты, бо­лю ка­та­ван­ня і смер­ці.

Пі­шу пра вай­ну ў час Ве­лі­код­на­га ча­кан­ня, бо яна про­ста ак­ру­жае нас і за­ці­скае з усіх ба­коў. Та­му так хо­чац­ца ве­рыць і ма­ліц­ца за тое, каб Уваск­рэс­лы Хры­стос пры­нёс пе­ра­мо­гу над злом і даў сі­лы ўкра­ін­ска­му на­ро­ду вы­ста­яць пе­рад на­шэс­цем ра­сей­ска­га ім­пе­ры­я­ліз­му і зніш­чэн­ня.

Яўген Вапа "Вайна і… вера (2)" Больш на сайце Радыё Рацыя
#Яўген_Вапа #Вялікдзень #вайна #вера #вернікі