Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.5K photos
102 videos
10 files
25.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️‼️Эмануэль Макрон адмовіўся назваць дзеянні Расеі ва Украіне генацыдам, як гэта зрабіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

«Слова генацыд азначае і павінна кваліфікавацца юрыстамі, а не палітыкамі», — сказаў прэзідэнт Францыі падчас перадвыбарчай паездкі ў Гаўр, паведамляе Le Point.

Паводле яго слоў, «дзяржавы, якія лічаць гэта генацыдам, павінны ўмяшацца ў адпаведнасці з міжнароднымі канвенцыямі. "Гэта тое, чаго хочуць людзі? Я так не думаю", — сказаў Макрон, дадаўшы, што такое ўмяшанне ператворыць іх у ваюючыя бакі.
«Кожны павінны ведаць, як захаваць розум, слоўная эскалацыя не дапамагае Украіне», — папярэдзіў ён.

Фота: © REUTERS / Thibault Camus/Pool

#Украіна #вайна #генацыд #Эмануэль_Макрон #Францыя #забойствы
📌“Робім высновы з таго, што адбываецца за нашай усходняй мяжой”, - заявіў кіраўнік польскага абароннага ведамства Марыюш Блашчак.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы🇵🇱 падпісаў кантракт на пастаўку кампанентаў сістэмы супрацьпаветранай абароны малой далёкасці «Нарва».

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 PIOTR WYGODA/EAST NEWS WARSZAWA

#Польшча #вайна #Расея #агрэсія #Украіна
👆Паглядзіце, якая акцыя прайшла пад расейскай амбасадай у Варшаве!

"Спадзяемя, што супрацоўнікі амбасады перададуць гэтыя рэчы сваім войскам", - кажа адзін з арганізатараў акцыі “Дай што-небудзь з торбы орку”. Ідэя пратэсту звязаная з тым, што, відаць, адной з галоўных мэтаў расейскай арміі з’яўляецца неабходнасць рабаваць, напрыклад, старую сантэхніку.

Крыніца: instagram.com/strajk_kobietі

#Украіна #амбасада_РФ #Польшча #вайна #акцыя
📌Якую гуманітарную дапамогу зараз могуць атрымаць беларусы і ўкраінцы за мяжой?

📌Куды звяртацца і для каго яна прызначаная?

📌Ці адрозніваюцца тыя, хто прыходзіць па дапамогу ў Вільні і ў Варшаве?

Адказы на гэтыя пытанні дае наша сённяшняя Госця Рацыі, кіраўніца праваабарончай арганізацыі „Наш дом” Вольга Карач.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#уцекачы #вайна #беларусы #дапамога #Украіна #Беларусь
‼️"Дваццаць год спатрэбілася на тое, каб суд прыйшоў да высновы, што я невінаваты", - сказаў пасля працэсу Міраслаў Целушэцкі.

Сёння Касацыйны Суд у Беластоку зняў абвінавачанні з былога ўласніка фірмы “ФармАграПланта” Целушэцкага.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беласток #суд #абвінавачанні #Bialystok
‼️‼️ Цягам бліжэйшых год варта чакаць варожае стаўленне да беларусаў з боку ўкраінцаў - лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтра ў сферы знешняй палітыкі і міжнароднай бяспекі Генадзь Максак.

"Пакуль увесь боль выяўляецца ў разбітых дамах, знішчаных машынах і ахвярах, і тваіх родных, якія, на жаль, загінулі або атрымалі траўмы. У вачах вы не пабачыце ветлівасці, якая была ў свой час да вайны", - адзначыў аналітык.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 UATV

#Украіна #Чарнігаў #вайна #беларусы #ахвяры
‼️‼️Крымінальную справу філосафа Уладзіміра Мацкевіча перадалі ў Менскі гарадскі суд.

Палітвязня абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. Яго ўтрымліваюць у СІЗА № 1. За кратамі філосаф 13 дзён трымаў галадоўку.

Больш на сайце Радыё Рацыя
#галадоўка #палітвязні #Уладзімір_Мацкевіч #пратэсты #суд
⚡️⚡️«Вайна ва Украіне можа адкінуць звыш пятай часткі чалавецтва за рысу беднасці, галечы і голаду ў маштабах, якіх не бачылі дзесяцігоддзямі», — заявіў генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш.

Пра гэта ён заявіў у сваім твітары, распаўсюдзіўшы матэрыял аб глабальных наступствах расейскай агрэсіі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 parstoday.com

#вайна #ААН #голад #галеча #Украіна
⁉️ Пра што ў выніку дамовіліся Пуцін і Лукашэнка на сваіх перамовах на Далёкім Усходзе?

Перамовы ішлі на фоне расейска-ўкраінскай вайны, і таму стаўкі ў гэтай гульні вельмі высокія для ўсіх.

Радыё Рацыя паразмаўляла з кіраўніком Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаем Казловым.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пуцін #перамовы #вайна #Украіна #Беларусь #Мікалай_Казлоў
‼️‼️Малдова абвінаваціла расейскую армію ў спробе вярбоўкі грамадзян Малдовы для вайны ва Украіне.

„Такія дзеянні не спрыяюць міру для ўсіх нас, нашых суграмадзян, нашых сем’яў. Такія рэчы вельмі небяспечныя, і іх трэба спыняць”, – сказаў міністр замежных спраў Малдовы Ніку Папеску.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Newsmaker.md #Малдова #вайна #Расея #Украіна #агрэсія
Мы маем унікальную сітуацыю, калі беларускі народ🤍❤️🤍 фактычна сабатуе палітычную волю ўлады, якая на першым этапе дэманстравала надзвычайную ваяўнічасць, але, убачыўшы адчайны адпор украінцаў🇺🇦, а таксама, адчуўшы настроі ў беларускім грамадстве, памяняла рыторыку.

І хоць голас беларускага народу пакуль напоўніцу не загучаў, але ў нашым выпадку маўчанне -- гэта таксама пазіцыя.

‼️І ў гэтым маўчанні няма нічога добрага ані для РФ, ані для іх саюзнікаў з афіцыйных структур РБ.

Чытай блог Міколы Бянько “Пра тое, як ставіцца беларускі народ да вайны ва Украіне”.

#вайна #беларусы #Украіна #пратэсты #РФ
⚡️ Міністэрства абароны Расеі прызнала, што крэйсер "Масква" патануў.

⚡️ Паводле інфармацыі ведамства, судна затанула з-за значных пашкоджанняў корпуса, атрыманых падчас пажару ад дэтанацыі боезапасу.

⚡️Украінскі бок сцвярджае, што крэйсер быў атакаваны ўкраінскім ракетным комплексам «Няптун».

#вайна #Украіна #крэйсер_Масква #Чорнае_мора #ракетны_комплекс_Няптун

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️🚛 Беларускія перавозчыкі не паспеюць пакінуць Еўразвяз у вызначаныя тэрміны.

🚛 Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў звярнулася ў мытныя органы Літвы, Латвіі і Польшчы з нагоды перасячэння граніцы Еўразвязу пасля 16 красавіка.

#вайна_ва_Украіне #санкцыі #Еўразвяз #беларускія_перавозчыкі #Літва #Латвія #Польшча

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Міністр замежных спраў Беларусь Уладзімір Макей даслаў у Брусель ліст і заклікаў Еўразвяз да дыялогу з Менскам.

#вайна #Украіна #Уладзімір_Макей #Еўразвяз #санкцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 Расейская вайна ва Украіне «можа спыніцца ў траўні-чэрвені».
📌 Штайнмаера ў Кіеве не чакаюць.
📌 Схемы «абельвання» расейскай нафты.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #Штайнмаер #агляд_прэсы #расейская_нафта

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖 ‼️ Пабачыла свет унікальнае выданне, прысвечанае музычнаму крытыку Вітаўту Мартыненку „Прадмовы й пасьляслоўі”.

📖⚡️ Гэта выдатна ілюстраваная кніга альбомнага фармату пра рок і класічную беларускую музыку. Выдавец кнігі Наталля Баярын.

#беларуская_музыка #Вітаўт_Мартыненка #Наталля_Баярын #памяць

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Не стала старэйшага прадстаўніка беларускай дыяспары ў Францыі.

📌 14 красавіка на 85-ым годзе жыцця памёр Лявон Шыманец, брат старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

Радыё Рацыя выказвае спачуванні сям'і.

#беларускі_рух #Францыя #Лявон_Шыманец #Івонка_Сурвілла #памяць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️ Дайшла чарга да незалежных выдавецтваў.

⚡️ Дзейнасць выдавецтваў „Галіяфы” і “Медысонт” прыпыняецца на тры месяцы.

⚡️ Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі.

#выдавецтва_Галіяфы #беларускія_незалежныя_выдавецтвы #выдавецтва_Медысонт #рэпрэсіі #Мінінфарм

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Пра развіццё сітуацыі на франтах паміж Расеяй і Украінай.

‼️ Ваенны эксперт Леанід Спаткай: Зараз Расея збірае свае вайсковыя сілы ў „кулак”. „Кулак” – гэта менавіта данецкі раён, то бок тэрыторыя Данецкай і Луганскай абласцей.

#вайна_ва_Украіне #ДНР #ЛНР #Леанід_Спаткай #новы_наступ_расейскіх_войск

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Беларусь - магчымая „бензакалонка” для грамадзян суседніх краін.

🚗🚛 Паводле палітолага Паўла Усава, магчыма, адна з мэтаў беларускага „бязвізу” для грамадзян Латвіі і Літвы – гэта ператварэнне Беларусі ў своеасаблівую „бензакалонку”.

🚗 Розніца ў цане на паліва ў сярэднім складае 1 еўра за літр. І гэта можа стаць добрай прынадай. А ва ўмовах эканамічнай задухі і санкцый – усе сродкі добрыя – мяркуе палітолаг

‼️ Прыгадаем, што беларускія нафтапрадукты знаходзяцца пад еўрапейскімі санкцыямі.

#вайна_ва_Украіне #бязвіз #Латвія #Літва #санкцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Чаму рыторыка Аляксандра Лукашэнкі істотна змянілася?

📌 Афіцыйны Менск спрабуе рабіць нейкія крокі ў напрамку паляпшэння стасункаў з краінамі Захаду.

📌 Беларускі журналіст Паўлюк Быкоўскі: Менск хацеў бы трапіць у сітуацыю, калі ён будзе на баку тых, хто заключае мірную дамову не як прайграўшы бок.

#вайна_ва_Украіне #Паўлюк_Быкоўскі #Уладзімір_Макей #беларусы_на_вайне

Больш на сайце Радыё Рацыя.