Беларускае Радыё Рацыя
1.25K subscribers
31.7K photos
101 videos
10 files
25K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📖Беларуская бібліятэка з’явілася ў Батумі.

📖Каля 170 кніг, з іх каля 70% – кнігі для дзяцей рознага ўзросту.

Больш на Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#бібліятэка #кнігі #Батумі #узрост #дзеці
‼️Паглядзіце, як беларускія мастакі ў эміграцыі выказваюць сваю тугу па Радзіме.

📷 Кранальная праца Анастасіі Рыдлеўскай з Гданьску «Дзе зараз мой дом?».
💪 Беларускія дзеці падтрымліваюць батальён "Кастуся Каліноўскага"

Суайчыннікам, якія змагаюцца ва Украіне🇺🇦, яны дасылаюць свае малюнкі.🌅

‼️ «Захапляемся і ганарымся Вамі! Байцы батальёна - гонар, сумленне і героі Беларусі! Гэтыя малюнкі для вас. Асобна для Дзяніса Кіт, павага сапраўднаму воіну!"

Ад імя ўсяго Батальёна і “Кіта” асобна вайскоўцы падзякавалі дзецям за падтрымку!

"Вы – нашая будучыня, будучыня, за якую мы змагаемся!" - напісалі яны ў адказ.

Крыніца: instagram.com/belwarriors
‼️Першае месца заняла велікодная выцінанка з вёскі Пшыставаньцэ гміны Пуньск, якую прадставіла майстрыха Віда Марцінкевіч.

Усе працы сёлетняга конкурсу «Традыцыйнае велікоднае афармленне Кола вясковых гаспадынь» даступныя для наведвальнікаў Падляшскага музея народнай культуры да 28 красавіка ўключна.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#конкурс #выцінанка #традыцыі #Падляшша #Вялікдзень #Марцінкевіч
⁉️“Нііхто не ведае, што далей будзе. Калі шчыра, сітуацыя дастаткова складаная. Расея без другой хвалі не спыніцца”, - кажа Сяргей Бульба, беларускі вайсковец, у 90-х – стваральнік “Белага легіёну”.

‼️Ён распавядае пра беларускіх добраахвотнікаў, пра сітуацыю на фронце і пра ролю Беларусі ў гэтай вайне.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Бульба #вайна #Расея #Украіна #беларусы #добраахвотнікі
⚡️Лідары чатырох дзяржаваў Еўразвязу паказваюць куды большую рашучасць, чым іх калегі са Старога Свету, якія ў камунікацыях з Масквой старанна падбіраюць словы і намагаюцца ўсяляк супакоіць раз’ятранага “мядзведзя”.

⚡️Такая мадэль паводзінаў кіраўнікоў краін Балтыі і Польшчы абумоўленая дзвюма прычынамі. Якімі?

Чытайце ў блогу Міколы Бянько на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #падтрымка #Еўразвяз #краіны_Балтыі
⚡️“Рэжым моцных і стойкіх праціўнікаў не адпускае, трымае ў няволі далей па надуманых прычынах”, – кажа Андрэй Шарэнда.

⚡️Яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была ў жніўні-верасні бягучага года выйсці на волю, але ёй дадалі тэрмін.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 з архіву Паліны Шарэнды-Панасюк

#IШарэнда #тэрмін #рэжым #Беларусь #палітзняволеная
⚡️⚡️Прыпынена права прадстаўніцтва Беларусі і Расеі ў Балонскім працэсе

Прычына прыпынення права прадстаўніцтва Беларусі🇧🇾 і Расеі🇷🇺 ў Балонскім працэсе — агрэсія супраць Украіны.🇺🇦

Пра гэта паведаміў украінскі міністр адукацыі і навукі Сяргей Шкарлет.

Паводле яго слоў, прыпынена і права прадстаўніцтва у працоўных групах, ва ўсіх структурах і працоўнай праграме Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Падставай для рашэння стала заява, падтрыманая дзясяткамі членаў Балонскага працэсу. Балонскі працэс — гэта структурная рэформа вышэйшай адукацыі на еўрапейскім кантыненце.

📷 iStock/Global Images Ukraine

#Балонскі_працэс #Беларусь #Расея #Украіна #вайна #адукацыя
📖 З-за Беларусі свету не бачыў…

📖Кніга Алены Глагоўскай – гэта першая грунтоўная праца пра жыццё і творчую дзейнасць слыннага беларуса, гісторыка і грамадскага дзеяча Хведара Ільяшэвіча.

📖Выданне складаецца з прадмовы і трох раздзелаў, бібліяграфіі і фотаздымкаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Глагоўская #Ільяшэвіч #кніга #Беларусь #беларус
‼️Сем крымінальных спраў заведзена ў Гомельскай вобласці за перадачу «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам звестак аб перамяшчэнні ў Беларусі расейскай вайсковай тэхнікі.🚊

‼️Затрыманым пагражае да шасці гадоў зняволення.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 spring96.org

#крымінальная_справа #экстрэмізм #тэлеграм_канал #вайскоўцы #тэхніка
🔻Чаму Беларусь яшчэ не далучыцца да ўварвання Расеі ва Украіну?
🔻Ці паспрабуе Пуцін захапіць усход Украіны?
🔻Еўрапейскія левыя і вайна супраць Украіны.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:


#WarinUkraine #АглядСМІ
ГУБАЗіК распавядае беларусам пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

Іх спісы былі паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ.
Сярод іх ёсць загінулыя: Герой Украіны Аляксей Скобля (пазыўны „Тур”), Ілля Хрэнаў („Літвін”), Зміцер Апанасовіч („Тэрор”, у спісе яго назвалі „Таксістам”). Толькі пра Апанасовіча ў дакуменце пазначана, што ён забіты.

Насамрэч ва Украіне налічваецца некалькі соцен добраахвотнікаў. Большасць з іх — у батальёне імя Кастуся Каліноўскага. У спіс трапілі найперш тыя добраахвотнікі, якія не хавалі свае твары, давалі інтэрв’ю, альбо з 2014-2015 гадоў ужо ваявалі і былі вядомыя спецслужбам Беларусі.

Сюжэт на АНТ праінфармаваў беларусаў, якія глядзяць дзяржаўнае тэлебачанне, пра існаванне „беларускіх нацбатальёнаў ва Украіне”, якія выкарыстоўваюць бел-чырвона-белую сімволіку.

📷Фота з сацсетак


#WARINUKRAINE
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як расейцы здзекваюцца з дзяржаўнай сімволікі РБ!

На відэа, якое апублікавала памежная служба Украіны бачныя паваленыя памежныя слупы і абрабаваны пост.


#WarinUkraine #Мяжа #Ukraina
Чым для вас былі падзеі жніўня 2020?

"Для мяне гэта былі вельмі важныя падзеі, бо раней не адчувала сябе часткай беларусаў і Беларусі. І для мяне гэта быў такі вельмі важны, станоўчы перыяд яднання з іншымі беларусамі." - распавяла Рацыіі Іна Дабратвор.

Чытай больш:


#Belarus #Рэвалюцыя #Выбары
Радыё Рацыя прапануе разнародную праграму, абапёртую на багатыя інфармацыйныя сэрвісы (якія выходзяць у эфір кожную гадзіну), дасканала падабраную музычную прапанову і цікавыя ды кампетэнтныя аўтарскія перадачы, які прэзентуюць грамадскія, культурныя, эканамічныя, палітычныя пытанні, спорт, гісторыю, правы чалавека.

Далучайцеся!
Гэта быў важны і сімвалічны візіт. Мы суседзі Украіны не толькі даслоўна, але і ў сэнсе агульнай гісторыі - напісаў у сваім твіттары Анджэй Дуда.

Прэзідэнты Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Літвы вярнуліся з Кіева пасля сустрэчы з Зяленскім.

Крыніца: @prezydentpl
Такога падарунку Літоўцы дакладна не чакалі.

Дзяржпагранкамітэт пацвердзіў бязвіз для грамадзян Латвіі і Літвы.

А дзе вы будзеце на святы?