Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔻“Будзе цёмная сіла, якую пераможа добрая сіла. Будуць гучаць купальскія песні. Будзем паліць вогнішча, скакаць праз агонь”, 🔥- кажа настаўніца нядзельнай школкі Юлія Собаль.

🔻У Беластоку працягвае працу нядзельная школка беларускіх традыцыяў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 ФБ Беларускай дыяспары ў Беластоку

#Купалле #Беласток #традыцыі #школка #Собаль
Ва Украіну🇺🇦 прыбылі французскія🇫🇷 жандары — дапамагчы ў расследаванні

Амбасадар Францыі ва Украіне Эцьен дэ Пансэн паведаміў, што ў Львоў прыбыла група французскіх жандараў, каб дапамагчы расследаваць ваенныя злачынствы расейскага войска, учыненыя вакол Кіева.

Францыя стала першай краінай, якая аказвае такую дапамогу Украіне. 12 красавіка французскія эксперты пачынаюць сваю працу.

Расейскія войскі з пачатку красавіка адступілі з Кіеўскай вобласці. Калі Украіна пачала аднаўляць кантроль над гэтымі тэрыторыямі, на іх было зафіксавана масавае знішчэнне мірнага насельніцтва.

📷 Twitter ETIENNE DE PONCINS

#Украіна #вайна #Расея #Францыя #раследаванне #жандары
‼️Беларусам забараняецца наведваць лясы🌳, у якіх былі лагеры расейскіх🇷🇺 вайскоўцаў.

Калі вам цікава, што пасля сябе пакінулі расейцы, чытайце на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Свабода

#лясы #забарона #расейцы #вайскоўцы #лагер #беларусы
‼️Беларускіх кіроўцаў змогуць прыцягваць за парушэнні, учыненыя ў Расеі,🇷🇺 а расейскіх – у Беларусі.🇧🇾

‼️Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне ад 11 красавіка „Аб падпісанні Пагаднення паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб узаемным прызнанні і выкананні рашэнняў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях у галіне дарожнага руху”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пуцін #Расея #Беларусь #адказнасць #пагадненне
‼️Нападнік „Баварыі” Роберт Левандоўскі можа працягнуць кар’еру ў Іспаніі

⚽️Прапанова «Барселоны» была найлепшай для Левандоўскага з усіх, якія гулец атрымаў у апошні час.

Больш на сайце Рацыя Рацыя

📷 Getty images

#Левандоўскі #Барселона #футбол #нападнік #кар'ера
‼️Тэатр юнага гледача перастане быць выключна беларускамоўным

Актрыса Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, стала дырэктарам Тэатра юнага гледача. Сёння яе прадставілі калектыву.

Пра гэта Zerkalo.io на ўмовах ананімнасці паведамілі акцёры тэатра.

Вера Палякова змяніла на гэтай пасадзе Уладзіміра Савіцкага, звольненага ў студзені гэтага года.

У канцы сакавіка Палякова паведаміла ў інтэрв’ю на Першым канале Беларускага радыё, што ёй прапанавалі ўзначаліць ТЮГ, і што тэатр адмовіцца ад працы выключна на беларускай мове, і стане дзвюхмоўным.

У Беларусі дзейнічаюць 29 прафесійных тэатраў. З іх выключна на беларускай мове на гэты момант працуюць шэсць.

📷 ont.by

#ТЮГ #Палякова #Макей #тэатр #мова
🇱🇻Канцлер Аўстрыі сустрэўся з Пуціным🇷🇺

‼️Аўстрыйскі канцлер пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім паляцеў да Пуціна.

Канцлер Карл Нехамер і Уладзімір Пуцін правялі перамовы ў Нова-Агарове Маскоўскай вобласці.

Па выніках сустрэчы Карл Нехамер заявіў, што перамовы былі “вельмі прамыя, адкрытыя і жорсткія”. Нехамер дадаў, што візіт не быў сяброўскім, аднак ён адчуваў патрэбу сустрэцца з Пуціным, каб “перадаць важнае паведамленне аб тым, што вайна ва Украіне павінна скончыцца, бо абодва бакі ў ёй толькі прайграюць”.

Візіт канцлера быў узгоднены з лідарамі Еўразвязу.

📷 Bild: BKA/Dragan TATIC

#Нехамер #Пуцін #канцлер #Аўстрыя #Еўразвяз
‼️"Кожны з нас можа быць валанцёрам, кожны можа нешта рабіць", – кажа беларуская праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская.

‼️Яна выехала з Беларусі🇧🇾 з-за палітычнага пераследу і працягвае сваю дзейнасць ва Украіне.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 facebook.com

#Гацура_Яворская #праваабаронца #Украіна #Беларусь #валанцёр #пераслед
⁉️Ці можа Ле Пэн перамагчы?

⁉️ Чаму Меланшон набраў столькі галасоў, пакуль Макрон займаўся знешняй палітыкай і тэлефанаваў Пуціну?

Госць Рацыі - палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман паразважаў пра французскія🇫🇷 выбары.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Фрыдман #Францыя #выбары #Ле_Пэн #Макрон #Меланшон
⚡️⚡️Прафсаюз РЭП прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем

Беларускі незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем па рашэнні КДБ ад 7 красавіка.

11 красавіка прафсаюз быў дададзены ў пералік фармаванняў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, апублікаваным на сайце МУС.

#РЭП #прафсаюз #фармаванне #КДБ #МУС
🇬🇪Грузія і Малдова🇦🇩 атрымалі ад Еўразвязу апытальныя лісты, адказы на якія неабходныя, каб даць гэтым краінам статус кандыдатаў на ўступленне ў ЕЗ

Яны падалі фармальную заяўку на ўступленне ў ЕЗ услед за Украінай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 twitter.com/OliverVarhelyi

#Грузія #Малдова #Еўразвяз #кандыдаты #Украіна
⚡️Памежны камітэт Беларусі абвінаваціў «польскіх сілавікоў» у абстрэле пункту пропуску

Памежны камітэт Беларусі🇧🇾 заявіў, што ў ноч з 10 на 11 красавіка «польскія сілавікі» 🇵🇱 абстралялі беларускі аўтадарожны пункт пропуску Пясчатка. Камітэт дадаў, што сілавікі таксама спрабавалі асляпіць беларускіх памежнікаў страбаскопамі, і адзначыў, што гэтыя дзеянні былі зафіксаваныя камерамі відэаназірання.

Беларускія памежнікі пішуць, што праінфармавалі аб інцыдэнце польскі бок, які пакуль не адрэагаваў на гэтае абвінавачанне.

Ведамства публікуе фота „металічных шарыкаў” і відэа з камер відэаназірання. На ім бачныя некалькі чалавек, як мяркуецца, у форме, балаклавах і з заплечнікамі. У руках аднаго з іх – прадмет, падобны на рагатку.

📷 t.me/gpkgovby

#памежнікі #Польшча #Беларусь #Пясчатка #мяжа #абстрэл
‼️Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 18 чалавек

Гэта Уладзімір Балюноў, Святлана Астравінская, Віктар Рысінскі, Ігар Гелахаў, Аляксандр Плескацэвіч, Аляксандр Аўдзеюк, Павел Пернікаў, Цімур Быхавец, Аляксандр Несцярэнка, Юрый Палюховіч, Раман Лабанаў, Сяргей Паўловіч, Марына Кісялевіч, Ірына Алябовіч, Людміла Рамановіч, Крысціна Чаранкова, Зінаіда Міхнюк, Сяргей Літвякоў.

Усе яны былі асуджаныя ці ўзятыя пад варту па абвінавачанні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.

На сёння ў Беларусі наліваецца 1 120 палітвязняў — гэта тыя, каго прызналі праваабаронцы. Насамрэч колькасць удзельнікаў „палітычных спраў” значна большая.

#палітвязні #праваабаронцы #Беларусь #абраза #Лукашэнка
🔻У Беларусі – іншыя ахвяры пуцінскай вайны.
🔻Ці павінны нейтральныя краіны ўступіць у НАТА?
🔻Ці мае патрэбу ААН у сур’ёзных рэформах?
🔻У Францыи Макрон і Ле Пэн выйшлі ў другі тур.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#WarinUkraine #ААН #НАТА #Макрон #Пуцін
"Гэта найміты, якіх Зяленскі набраў і імі кіруе" - Як дыктатарскі рэжым адвучыў людзей думаць і аналізаваць?

Паглядзіце, што мяркуюць жыхары Беларусі пра расейскае ўварванне ва Украіну!

Чытай больш:


#WarinUkraine
У чым каардынальнае адрозненне Украіны ад Беларусі?
Якое яно сучаснае беларускае мастацтва і як у ім выражаецца пратэст?
Ці ўдзельнічае Польшча ў ратававанні мастацкіх каштоўнасцяў з Украіны і наколькі патрэбная дзяржаўная падтрымка для культуры?

🎤Слухайце і чытайце размову з Ганнай Лазар:


#Ukraine #Belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦶🇷🇺Паглядзіце, як выганяюць "рускі мір" з Польшчы!

На відэа працаўнічка гатэлю высяляе жанчыну, якая распаўсюджвала хлусню пра ўкраінскае войска, якое нібыта «хацела страляць па мірных жыхарах.».

Жанчына карысталася дапамогай персанала. пакуль хлусня не высветлілася. Пасля гэтага яе папрасілі з гатэлю, на што яна адрэгавала лаянкай і мацюкамі😵

Крыніца: @Andrzej51667090
Пуцін заявіў, што было б лепш, каб вайна хутчэй скончылася

Адбыўся візіт канцлера Аўстрыі Карла Нехамера ў Маскву, дзе аўстрыйскі палітык сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Нехамер пасля сустрэчы працытаваў Пуціна: «Было б лепш, калі б яна — вайна — хутчэй скончылася»,

Але канцлер Аўстрыі прызнаў, што з кантэксту гутаркі не было зразумела, пра які метад спынення вайны ішла гаворка. З аднаго боку, гэтая фраза магла сігналізаваць аб тым, што Пуцін гатовы да мірных перамоваў, але нельга выключаць з боку прэзідэнта РФ і жадання хуткай перамогі.
Audio
Міліцыянты Пінску не ў стане распачаць адміністрацыйную справу супраць праваабаронцы - іх непрафесіяналізм паражае!

Яго вінавацяць у тым, што нібы ён зладзіў 3 красавіка адзіночны пікет, бо з’явіўся ў грамадскім месцы з нагрудным значкам “Пагоня”. Першае паседжанне адбылося яшчэ на мінулым тыдні, але тады справу накіравалі на дапрацоўку.

“Усё з-за памылак, якія нарабіў участковы міліцыянт”, – адзначае праваабаронца. Паслухайце, што ён кажа!


#Пінск #Рэпрэсіі #Belarus
‼️‼️ Яшчэ шэсць урачоў-траматолагаў затрымалі ў Беларусі, іх даставілі ў СІЗА КДБ.

‼️‼️ Сярод іх два загадчыкі аддзяленняў шостай Гарадской клінічнай бальніцы Менска, двое супрацоўнікаў РНПЦ артапедыі і траўматалогіі, загадчык кафедры БелМАПА і адзін урач 11-ай гарадской клінічнай бальніцы.

#траўматолагі #затрыманні_урачоў #СІЗА_КДБ #рэпрэсіі #РНПЦ_артапедыі_і_траўматалогіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беларусі інфляцыя б'е рэкорды

📌 У сакавіку цэны выраслі на 6,1% у адносінах да лютага. 📌 Гэта рэкордны месячны паказчык інфляцыі з лістапада 2011 года.

#інфляцыя #рост_цэн #месячны_паказчык_інфляцыі #мінпрацы

Больш на сайце Радыё Рацыя.