Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Іван Краскоўскі на службе Беларусі🤍❤️🤍 і Украіны🇺🇦.

Пра дзеяча Беларускай ды Украінскай Народных Рэспублік, пасла Украіны ў Грузіі, нараджэнца падляшскіх Дубіч Царкоўных Івана Краскоўскага ў нашым эфіры расказвае прафесар Алег Латышонак.

Больш на сайце Радыё Рацыя #Грузія #БНР #УНР #Алег_Латышонак #Падляшша
‼️Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады🇺🇦 і за гукавы сігнал падчас мітынгу.

‼️‼️З пачатку вайны супраць Украіны за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі як найменей 1,5 тысячы чалавек.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Вясна #затрыманні #пратэсты #беларусы
‼️"Якая карысць ад гэтага ўдзелу, калі беларускія ўлады падтрымалі гэтую агрэсію і далі сваю тэрыторыю для ўварвання Расеі ва Украіну і нанясення ракетна-бомбавых удараў расейскай авіяцыяй па ўкраінскіх гарадах?" - напісаў на сваёй старонцы ў Facebook амбасадар Украіны🇺🇦 Ігар Кізім.

Ён не бачыць сэнсу ва ўдзеле Лукашэнкі ў перамовах.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #амбасадар #Кізім #Лукашэнка #перамовы
🙏Папа Рымскі Францішак заклікаў спыніць вайну ва Украіне да каталіцкага Вялікадня

🙏Пантыфік заклікаў прыбраць зброю і пачаць велікоднае перамір'е.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Папа_Рымскі #Вялікдзень #вайна #Украіна #зброя
‼️‼️Беларусь на жалобнай цырымоніі ў Бухенвальдзе прадстаўляў Павел Латушка.

🤍❤️🤍Бел-чырвона-белы сцяг Беларусі быў вывешаны арганізатарамі на флагштоку сярод сцягоў астатніх краін-удзельніц — побач са сцягам Украіны🇺🇦.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 t.me/latushka

#Бухенвальд #Павел_Латушка #Украіна #Украіна #Беларусь
‼️Канцлер Аўстрыі🇱🇻 збіраецца паехаць у Маскву да Пуціна

Па словах Нехамера, ён хоча наладзіць масты паміж Кіевам🇺🇦 і Масквой🇷🇺 і «паспрабаваць усё, каб трохі наблізіцца да міру».

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 ua.interfax.com.ua

#Аўстрыя #канцлер #Нехамер #Пуцін #Масква
‼️Эмануэль Макрон выйграе першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі.

Паводле экзіт-полу, Макрон атрымаў 28,6% галасоў у першым туры, Марын Ле Пэн – 23,9%. Яны абодва сустрэнуцца ў другім туры, які пройдзе 24 красавіка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 lefigaro.fr

#Эмануэль_Макрон #Францыя #выбары #галасы
🇺🇦Украінскі боршч, 🇵🇱польскія мазуркі, а перадусім шмат усмешак і цёплых слоў.

На польска-ўкраінскай інтэграцыйнай сустрэчы «За агульным сталом» у Сподках сустрэліся жыхары Беластока, суседніх гарадоў і госці з Украіны

Больш на сайце Радыё Рацыя 📷 pikpodlaskie.pl

#Падляшша #Украіна #уцекачы #Сподкі #мазуркі
📌 Лукашэнка сцвярджае, што яго войскі правялі ўласную «спецыяльную аперацыю» ва Украіне. 📌 NATO пачынае «перазагрузку». 📌 Брытанскі міністр па справах бежанцаў прызнаў, што краіна была не гатова да ўкраінцаў. 📌 Клінтан і Расея. 📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі. Фота focus.ua.

#вайна #Украіна #NATO #Енс_Столтэнберг #Біл_Клінтан

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🏀 Баскетбалісты "Цмокi-Мінск" першымі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі сярод мужчынскіх каманд. У паўфінале супернікам падначаленых Расціслава Вергуна будзе пераможца сустрэч паміж віцебскім „Рубонам” і рэзервістамі „Цмокi-Мінск”.

#Цмокі_Мінск #Рубон #Мяшкоў_Брэст #БАТЭ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
"Я сама з Чарнігава. 20 сутак я была ў горадзе. Той кашмар, які адбываўся ў горадзе – гэта вельмі страшна. Мы вельмі ўдзячныя беларусам за падтрымку" - распавяла на акцыі салідарнасці ў Варшаве украінская уцякачка.

Паслухайце, што яна кажа!

#WarinUkraine #АкцыяСалідарнасці
‼️‼️ Напярэдадні вялікага свята Вялікадня на базу АМАП ГУУС Менгарвыканкама даставілі з Жыровіцкага Успенскага сабора адну з галоўных святыняў праваслаўнай Беларусі – Жыровіцкую Ікону Божай Маці.

#Жыровічы #Жыровіцкая_Ікона_Божай_Маці #Жыровіцкі_Успенскі_сабор #АМАП

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Як застацца чалавекам і хрысціянам у часы вайны і дыктатуры распавядае гарадзенскі ксёндз Ян Кучынскі.

А што вы думаеце пра выбачэнне і хрысціянскія каштоўнасці ў гэтыя часы?
"Пад абстрэламі, калі гучаць сірэны, ляцяць самалёты, нам трэба было даехаць да вакзала. У гэты час як раз бамбілі цэнтр. Гэта як раз вось гэтыя дні – 3-4 сакавіка. Як раз напярэдадні быў разбіты Палац працы і іншыя гістарычныя будынкі ў цэнтры" - бежанка з Харкава, якая прымала ўдзел у акцыі ў Батумі, распавяла Рацыі пра жыццё пад бесперапыннымі абстрэламі

Фоты з акцыі ў якой прынялі ўдзел некалькі соцен чалавек, даслалі нашыя карэспандэнты

Чытай больш:


#Батумі #АкцыяСалідарнасці #WarinUkraine