Беларускае Радыё Рацыя
1.25K subscribers
31.6K photos
100 videos
10 files
25K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️У Менску затрымалі другога супрацоўніка "Белтэлекама" за тыдзень

Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Белтэлекам #супрацоўнік #затрыманне #праваабаронцы #Кліндзюк #Каспяровіч
🇺🇦Украінская дыяспара ў РФ — адна з самых шматлікіх, складае каля 4 мільёнаў чалавек. Калі б хаця б 10% ад іх узгадалі свае карані і паспрабавалі штосьці зрабіць дзеля радзімы продкаў, магчыма, гэтая страшная вайна спынілася б.

Чаму ўкраінская грамада РФ маўчыць? Чаму этнічныя ўкраінцы ваююць на баку Крамля супраць сваёй Радзімы?

Чытай блог Міколы Бянько "Пра пакутныя ўцёкі ад імперыі" на сайце Радыё Рацыя

#Мікола_Бянько #Украіна #дыяспара #Крэмль #вайна
‼️Два афіцэры КДБ падарваліся на міне на Гомельшчыне

Міна засталася непадалёк ад лагера, разбітага расейскімі войскамі🇷🇺 каля ўкраінскай мяжы.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 nashaniva.com

#КДБ #міна #войскі #лагер #мяжа #Гомельшчына
Бежанцы з Украіны🇺🇦 зладзяць у Польшчы🇵🇱 суботнік.

Такім чынам украінцы хочуць падзякаваць палякам за гасціннасць і дапамогу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #РП #суботнік #бежанцы #вайна #украінцы
‼️Вайна ва Украіне: загінулых на вакзале ў Краматорску ўжо паўсотні😢

🇺🇦Паводле ўкраінскага боку, расейцы🇷🇺 мэтанакіравана ўдарылі па мірных людзях, якія чакалі эвакуацыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #Краматорск #эвакуцыя
‼️З Расеі высылаюць 45 польскіх дыпламатаў

🇷🇺Расейскае МЗС абвясціла персонамі non grata 45 супрацоўнікаў амбасады Польшчы ў Маскве і генконсульствах у Іркуцку, Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу. Яны павінныя пакінуць Расею не пазней за 13 красавіка.

🇵🇱Раней Варшава абвясціла персонамі non grata такую ж колькасць расейскіх дыпламатаў у Польшчы. Контрвыведка западозрыла іх у шпіянажы.22 сакавіка ў сацыяльных сетках распаўсюдзіліся фота- і відэазапісы дыму над расейскай амбасадай у Варшаве, што магло азначаць маштабнае спаленне службовых дакументаў.

📷© Віталь Белавусаў/РІА Навіны

#Расея #Польшча #дыпламаты #амбасада #контрвыведка
‼️«Я паказаў… зверствы, учыненыя расейскімі вайскоўцамі над цывільнымі ўкраінцамі. Мы ніколі не прабачым ворагу гэтых злачынстваў. Супольна працуем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, каб як мага хутчэй спыніць агрэсара», - паведаміў прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і прэмʼер-міністр Славакіі Эдуард Гегер наведалі Бучу🇺🇦.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 t.me/Denys_Smyhal

#Украіна #Буча #ЕЗ #вайна #зверствы #ахвяры
📌 ‼️ У Беларусі агучылі больш за 80 актаў тэрарызму і сабатажу на чыгунцы. 📌 Байкот газу на фоне вайны. 📌 Францыя выбірае прэзідэнта. 📌 Працэс па справе Хашогі пераносіцца ў Рыяд. 📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #Францыя_выбары #NATO #беларускія_партызаны

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Апублікаваны пяты пакет санкцый супраць Расеі. ‼️Пяты пакет санкцый закрануў і Беларусь — забаронены аўтатранспартныя перавозкі тавараў, нават транзітам, але ёсць выключэнні для харчавання ці медыцынскіх тавараў.

#санкцыі #Еўразвяз #вайна #Украіна #санкцыі_для_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 🏒 Хакеісты „Металурга” выйшлі ў фінал плей-оф беларускай экстралігі. У паўфінале "ваўкі" ў серыі з сямі матчаў абыгралі "Шахцёр". 📌 Сапернікам жлобінскай каманды ў вырашальнай серыі стане дзейны чэмпіён краіны менскае "Юнацтва".

#хакей #ХК_Металург #ХК_Шыхцёр #ХК_Юнацтва #беларуская_хакейная_экстраліга

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У грузінскім Батумі штодня адбываецца мітынг супраць вайны ва Украіне. 📌 На Плошчу Еўропы прыходзяць ад 20 да 100 актывістаў. 📌 Гэта як украінцы, так і беларусы, што вымушана пакінулі Радзіму.

#Батумі #вайна_ва_Украіне #Грузія #саліданасць #дапамога

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️🇺🇸 Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон HR 6968, які забараняе імпарт энергетычных прадуктаў з Расеі, у першую чаргу нафты, паведамляе прэс-служба Белага дома.

#вайна #Украіна #Байдан #санкцыі #ЗША #расейская_нафта

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Ва ўмовах пандэміі і вайны ва Украіне, новы фармат займеў настальгічны турызм. 📌 Людзей па-ранейшаму прыцягвае гістарычная Радзіма, але ў сённяшніх умовах для многіх замежнікаў наведаць Беларусь нерэальна. 📌 Настальгічны турызм перайшоў у віртуальную прастору.

#Пінск #турызм #віртуальны_турызм #вайна_ва_Украіне #Эдуард_Злобін

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️‼️ Упаўнаважаная па правах чалавека ва Украіне Людміла Дзянісава заявіла, што ў Расею за час вайны прымусова вывезлі больш за 121 тысячу дзяцей.

#вайна #Украіна #Марыупаль #дзеці_Украіны #Людміла_Дзянісава

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 З 1 чэрвеня падвысяць некаторыя тарыфы на электраэнергію. 📌 Гаворка пра тарыфы для абагравання жылля электрычнасцю – як прыватных дамоў, так і кватэр у шматкватэрных жылых дамах.

#тарыфы_на_электраэнергію #абаграванне_жылля_электрычнасцю #квартаплата #камунальныя_плацяжы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 З пачатку вайны 24 лютага Украіну пакінулі больш за 4 мільёны 400 тысяч чалавек, вынікае са звестак на сайце агенцтва ААН па справах уцекачоў на 9 красавіка.

#вайна #Украіна #уцекачы #Польшча #Германія

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларуская бежанка з Украіны Аліса Осіпава стала валанцёрам у лагеры бежанцаў у Гдыні. 📌 Дзяўчына дапамагае людзям, у большасці з Украіны, уладкавацца і адаптавацца.

#вайна #Украіна #Гдыня #Аліса_Осіпава #уцекачы #лагеры_для_уцекачоў

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️‼️🚛 У адпаведнасці з уведзенымі санкцыямі Еўразвяза забараняецца ўвоз і транзіт грузаў аўтатранспартам з Беларусі і Расеі на тэрыторыю Еўразвязу.

#санкцыі #Еўразвяз #транзіт_праз_Еўразвяз #аўтаперавозчыкі_з_Расеі_і_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У грузінскім Батумі адбылася акцыя памяці, на якой ўзгадалі тбіліскія падзеі 9 красавіка 1989 году. 📌 У 1989 годзе ў Грузіі адбылася так званая спецаперацыя па разгоне апазіцыйнага мітынгу каля Дому ўраду Грузінскай ССР, калі унутраныя войскі СССР уночы 9 красавіка сапёрнымі рыдлёўкамі разганялі мітынг, у выніку загінулі людзі.

#Грузія #Тбілісі #Батумі #памяць #салідарнасць

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ У судзе Ленінскага раёна Менска 5 красавіка да 2,5 гадоў зняволення асудзілі фемблогерку Дар’ю Ціханаву (Афанасьеву).

#рэпрэсіі #Дарья_Ціханава #Мінск #пераслед_актывістаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Апублікаваны ўказ аб новых паўнамоцтвах Мінсувязі Беларусі. 📌 Мінсувязі будзе каардынаваць лічбавую палітыку ў Беларусі, аб чым афіцыйна апублікаваны ўказ. 📌 Пераходны перыяд для ведамства зойме паўгода.

#Міністэрства_сувязі #лічбавая_эканоміка #дзяржаўныя_інфармацыйныя_сістэмы #Усевалад_Янчэўскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.