Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚽️ Мадрыдскі "Рэал" на выездзе перамог лонданскі "Чэлсі" у першым матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў — 3:1.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#футбол #баскетбол #валейбол #тэніс #спорт
Як жартуюць некаторыя СМІ, у Расеі ёсць свой Вальдэморт. Затое зараз адэпты “рускага міра” могуць пачытаць пра тое “Кому на Руси жить хорошо”, альбо ўзгадаць, “что такое хорошо, а что такое плохо”.

Заснаванае брытанскай пісьменніцай Джоан Роўлінг выдавецтва запатрабавала зняць з продажу ў Расеі электронныя кнігі пра Гары Потэра.

Чытайце блог Юліі Сівец пра Гары Потэра, якога не будзе ў Расеі, на сайце Радыё Рацыя.

#Юлія_Сівец #блог #РФ #кніга
“Слова сад з’явілася як метафара мірнага жыцця. Калі ты садзіш зерне, то яно павінна ўзысці. Цяпер ва ўкраінскім кантэксце, калі там ідзе жахлівая вайна, калі забіваюць людзей, маем справу з генацыдам, то з іх кішэняў прарастуць сланечнікі, якія будуць карміць наступныя пакаленні”, - лічыць Ганна Лазар.

Творцы з Украіны і Беларусі прынялі ўдзел у дыскусіі „Нашы сады ў няпростай кропцы свету”, якая адбылася ў беластоцкай галерэі „Арсенал”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Беласток #Польшча #Украіна #Arsenal #культура
🇬🇪 У грузінскім Батумі адбылася сустрэча з паэтам і перакладчыкам Віталём Рыжковым.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Віталь_Рыжкоў #беларусы #вершы #Батумі #Грузія
Расейскія праваабаронцы звінавацілі Захад у парушэнні правоў расейцаў у замежжы.

Самае страшнае, паводле праваабронцы Аляксандра Брода, што «имеют место попытки отменить российскую культуру и переписать историю». Зазірнуўшы ў біяграфію гэтага Броду высвятляецца, што той хваліў празрыстасць выбараў у расейскую Дзярждуму, апраўдваў ваеннае уварванне Расеі на тэрыторыю Грузіі і ўсё бліжэй скочваўся да афіцыйнай крамлёўскай ідэалогіі.

Якая дзяржава – такія і праваабаронцы!

Чытайце на сайце Радыё Рацыя блог Уладзіміра Хільмановіча "Брод у каламутнай вадзе".

#блог #Уладзімір_Хільмановіч #беларусы #Украіна #РФ #вайна
Спачатку не паверыў, думаў – прыкол нейкі мусіць. Потым пачуў, як шкло затрэслася, у нас там побач барыспальскі аэрапорт – гэта бамбілі ў першую чаргу, ЦЭЦ і гэтак далей. - так пачатак агрэсіі Расіі ва Украіне ўспамінае заснавальнік гурта „Botanic Project”

А ў якіх абсавінах вы даведаліся аб вайне?


#WarinUkraine #ProjectBotanic
❗️Судовы канвеер ні на дзень не спыняецца ў Берасці. Разглядаюцца як справы за падзеі 2020, так і новыя, напрыклад, за абразу прадстаўнікоў улады ці распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта распавяла наша сённяшняя "Госць Рацыі" праваабаронца спадарыня Ганна, што ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча, у гутарцы з Алісай Поль.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Беларусь #Берасце #міліцыя #суд #пратэст #Госць_Рацыі
Як мяркуеце, ці 2022 год стане годам паразы дуэту дыктатараў?
Ленін і Сталін падаюць з вежы

На Чарнігаўшчыне «дэкамунізавалі» ваданапорную вежу. З яе садралі выявы з Ленінам і Сталіным.

Як мяркуеце, калі такое пачнецца ў Беларусі?
‼️Паглыбіцца ў гісторыю горада і адкрыць для сябе новыя мясціны запрашае экскурсавод Таццяна Казак.

‼️Яна праводзіць у Варшаве бясплатныя экскурсіі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Варшава #экскурсія #Казак #гісторыя #экскурсавод #гета
‼️“Сёння, як ніколі раней, кожны вернік павінен шчыра памаліцца🙏 і звярнуцца да Бога з просьбаю спынення кровапраліцця”, - кажа святар Міхаіл Лабковіч.

🙏Праваслаўныя вернікі адзначаюць Дабравешчанне.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Дабравешчанне #свята #праваслаўныя #вернікі #святар #Міхаіл_Лабковіч
‼️Ва Украіне арыштаваныя 17,8 тысячы грузавых вагонаў з Беларусі і Расеі

‼️Цяпер вырашаецца пытанне пра іх канфіскацыю на карысць украінскай дзяржавы. Следства праводзіць Бюро эканамічнай бяспекі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вагоны #Украіна #Расея #Беларусь #вайна #эканоміка #канфіскацыя
👩‍🎨 Чым жыве сучаснае беларускае мастацтва?
🎨 Як яно функцыянуе ў беларускай грамадска-палітычнай рэчаіснасці?

Пра гэта маглі даведацца наведвальнікі беластоцкай галерэі "Asenał", дзе беларускія мастакі прэзентавалі выставу «Калі сонца нізка — цені доўгія».

Аўдыё- і фотарэпартаж пра выставу «Мяжа мастацтва і пратэсту» падрыхтавала Вольга Сямашка.
Слухайце і глядзіце на нашым сайце. 👉🏻

https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/repartaz-rr/myazha-mastatstva-i-pratestu-repartazh/
‼️Дэпутаты Еўрапарламента зацвердзілі рэзалюцыю, у якой патрабуюць поўнага эмбарга на расейскі імпарт нафты, вугалю, ядзернага паліва і газу.

Указваючы на ўдзел Беларусі ў вайне ва Украіне🇺🇦, рэзалюцыя патрабуе, каб санкцыі супраць Беларусі былі такімі ж, як санкцыі, уведзеныя супраць Расеі.

Чытай на сайце Радыё Рацыя

📷 ТАСС

#Еўрапарламент #ЕЗ #вайна #Украіна #санкцыі
‼️Урад Беларусі прыняў план, як падтрымаць эканоміку

Сярод іншага прадугледжана вызваленне бізнесу ад штрафаў за ўпершыню дапушчаныя і ненаўмысныя парушэнні.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#урад #Беларусь #эканоміка #штрафы #парушэнні
Падтрымліваючы Расею ў вайне, Беларусь звузіла сабе магчымасці для выбудоўвання самастойнай знешняй палітыкі і фактычна стала бяспраўным васалам Крамля.

Але праблемы на фронце знешняй палітыкі — гэта яшчэ кветачкі ў параўнанні з тым, што чакае рэжым у бліжэйшыя месяцы, улічваючы сумнеўную легітымнасць улады і да вайны.

Чытай блог Міколы Бянько "Чаму “пацыфісцкая” рыторыка беларускай апазіцыі прывядзе да перамогі" на сайце Радыё Рацыя
#Украіна #вайна #Беларусь #Расея #апазіцыя
😊Лукашэнка заявіў, што правёў ва Украіне "спецаперацыю" па вызваленні грамадзян Беларусі.

Агучыў ён гэта падчас пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 БелТА

#Лукашэнка #спецаперацыя #Украіна #вайна #Беларусь #Расея