Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
31.9K photos
101 videos
10 files
25.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Святлана Ціханоўская: "Мы павінны быць гатовыя да таго, што рэжым Беларусі абрынецца ў кожны момант".

У нашым эфіры паразмаўляі з Ціханоўскай пра тое, чаму яна асабіста не паехала па запрашэнні батальёна імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеў🇺🇦, да чаго мусяць прывесці Беларусь санкцыі і мажлівыя сцэнары вырашэння палітычнага крызісу.

Чытай большмы

📷 Радыё Рацыя #Святлана_Ціханоўская #санкцыі #вайна #Украіна #дапамога
У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Калгары” нанёс паражэнне „Арызоне”, за якую выступае беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак. Выніковы лік сустрэчы 4:2.

Чытай больш 📷 sport24.by
Украінскі Славуціч🇺🇦, на мяжы з Беларуссю, занялі расейскія войскі

На пратэст супраць расейскай агрэсіі выйшлі людзі з украінскімі сцягамі. Яны сабраліся на галоўнай плошчы і скандуюць «Славутич – це Україна». У адказ у людзей паляцяцелі светлашумавыя гранаты, чутныя стрэлы ў паветра.

Чытай больш

📷 koda.gov.ua #Славуціч #Украіна #вайна #расейская_агрэсія #пратэсты
📌У ноч на нядзелю ўсе еўропацэнтрычныя суседкі Беларусі пяройдуць на „летні час” , перавёўшы стрэлкі на гадзіну наперад.

Беларусь адмяніла перавод стрэлак у 2011 годзе, застаўшыся жыць толькі ў „летнім часе”.

Чытай больш

📷 Sebastian Kahnert/AFP/Getty Images
‼️На волю выйшаў палітык Мікалай Казлоў.

Кіраўнік АГП, былы міліцыянт быў асуджаны за «выдаванне звестак допытаў ці папярэдняга следства».

Чытай больш #Мікалай_Казлоў #СІЗА #КР #арышт #суд
25 сакавіка ў цэнтры польскага Вроцлава, на Плошчы Вольнасці, беларусы сабраліся, каб адзначыць Дзень Волі🤍❤️🤍.

Святкаваць дзень незалежнасці прыйшло каля поўтысячы чалавек, сярод якіх былі і беларусы🤍❤️🤍, і ўкраінцы🇺🇦 і палякі🇵🇱.

Чытай большў

📷 Радыё Рацыя #BNR #БНР #беларусы #Дзень_Незалежнасці #воля
У Варшаве🇵🇱 прайшла сустрэча міністра замежных справаў Украіны Дмытро Кулебы, міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава🇺🇦 з іх амерыканскімі калегамі – Энтані Блінкенам і Лойд Остынам.

Пазней да гэтай сустрэчы далучыўся і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Чытай больш 📷 фота Twitter.com/DmytroKuleba

#Украіна #Польшча #Джо_Байдэн #USA
Чаму ў Беларусі ў 3-5 разоў падаражэла офісная папера?

“Не апошнюю ролю ў рэзкім падвышэнні кошту сыграў і ажыятаж”, – падзяліўся сваім меркаваннем супрацоўнік канцылярскай крамы з Пінску.

Чытай больш 📷 papero.com.ua
Вялікабрытанія ўвяла дадатковую пошліну ў памеры 35% на ўвоз найбольш значнай у знешнім гандлі Беларусі прадукцыі. Гэтае рашэнне прынята ў рамках санкцый супраць Расеі і Беларусі ў сувязі з вайной ва Украіне.
#vajna #Ukraina #znieszni_handal #impart #sankcyi
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/ekanomika/vyalikabrytaniya-uvyala-vysokuyu-poshlin/
26 сакавіка на занятак «Мова Нанова» ў Вроцлаве завітае вядомы беларускі бард Зміцер Бартосік, каб распавезці «Невясёлыя анекдоты нашага жыцця».
#Mova_Nanova #Bartosik #Vroclau #bielaruskija_bardy #bielaruskaja_mova
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/bard-zmitser-bartosik-z-movaj-nanova/
26 сакавіка Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі запрашае на ўрачысты сход з нагоды 104-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Далучыцца анлайн можна будзе праз Zoom-спасылку.
#Londan #bielarusy_Vialikabrytanii #BNR #Dzien_Voli
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/kultura/skhod-belarusau-na-dzen-voli-u-londane/
Сустрэча на тэрыторыі Каралеўскага замку ў Варшаве
#Varszava #salidarnasc #vajna #Ukraina
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/sustrecha-na-terytoryi-karaleuskaga-z/
Некалькі соцен жыхароў Батумі прыняло ўдзел у акцыі супраць вайны ва Украіне. Пачатак акцыі быў на Плошчы Еўропы, а затым прысутныя маршам рушылі да амфітэатра, дзе ўзгадалі загінулых дзетак ва Украіне.
#Batumi #Hruzija #salidarnasc #nie_vajnie #akcyi_pratestu
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/hramadstva/batumi-neba-nad-ukrainayu-treba-zakryts/
Пра самае страшнае, што давялося перажыць, распавяла госця нашага эфіру, жыхарка Чаргінава Вольга Ахроменка, якая днямі здолела эвакуявацца разам са старой маці.
#Czarnihau #vajna #Ukraina #biazanstva #bambardavannie
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/volga-akhromenka-kozhnuyu-noch-nachavali/
У Варшаве адбылося шматлюднае шэсце да беларускага Дня Волі.
#Varszava #Dzien_Voli #niezalieznasc #Cihanouskaja
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/shmatlyudnae-shestse-da-belaruskaga-dnya-v/
Жыхар Слоніма Алесь Масюк звярнуўся са зваротам да дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Валянціна Семянякі. У сваім звароце слонімец патрабуе “прыняць эфектыўныя і тэрміновыя меры па спыненню ваенных дзеянняў ва Украіне і прыцягненню да адказнасці ўсіх асобаў, якія вінаватыя ў трагедыі.
#vajna #Masiuk #Slonim #ne_vajnie #Ukraina
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/hramadstva/deputat-valyantsin-semyanyaka-pytanni-va/
У баі пад Ірпенем загінуў беларускі добраахвотнік з батальёна Каліноўскага Зміцер Апанасовіч.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/hramadstva/u-bai-pad-irpenem-zaginuu-belaruski-do/
Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу. Беларускі батальён Кастуся Каліноўскага перайшоў з падпарадкавання Нацыянальнай гвардыі ў склад Узброеных сілаў Украіны.
#батальён_Кастуся_Каліноўскага #vajna #Ukraina #prysiaha
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/bajtsy-batalyona-kastusya-kalinouskag/
Беларускі батальён Кастуся Каліноўскага атрымаў перамогу над расейскімі вайскоўцамі ва ўкраінскім сяле Лук'янаўка. Беларускае падраздзяленне штурмавала суперніка з адным танкам і двума БМП, у той час як колькасць расейскіх вайскоўцаў больш, чым удвая, перавышала колькасць беларускіх.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/belarusy-peramagli-u-bai-z-vojskami-rf/