Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Дапамагаць, не стамляцца і верыць, што ўсе байцы вернуцца з вайны жывымі
Мы трымаем з імі сувязь, і не толькі з батальёнам Кастуся Каліноўскага, а і з іншымі беларусамі з ЗСУ, - кажа Госця Рацыі - кіраўніца арганізацыі з пазыўным “Доктар”.
Яна распавяла, якую дапамогу яны аказваюць беларусам і ўкраінцам.🇺🇦

Чытай больш:

📷 Беларускае Радыё Рацыя

#доктар #дапамога #цэнтр #добраахвотнікі #Варшава
Украіна заклікае краіны ЕЗ не плаціць за расейскі газ і нафту рублямі
Кіраўнік украінскага МЗС Дмітрый Кулеба заклікаў краіны Еўразвязу не весціся на патрабаванні Расеі і не плаціць за газ і нафту рублямі.
«Калі любая краіна Еўразвязу схіліцца перад зневажальнымі патрабаваннямі Пуціна плаціць за нафту і газ у рублях, гэта будзе як адной рукой дапамагаць Украіне, а другой – дапамагаць Расеі забіваць украінцаў», – напісаў Дмітрый Кулеба.
Чытай больш:
📷 Shutterstock
#Кулеба #нафта #газ #Расея #украінцы #Еўразвяз
Незалежнае апытанне жыхароў Беларусі: 97% супраць удзелу краіны ў вайне. Ініцыятыва Chatham House прадставіў анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання «Погляды беларусаў на ваенны канфлікт Расеі і Украіны».
#Chatham_House #apytannie #Astapienia #vajna #Ukraina
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/hramadstva/nezalezhnae-apytanne-zhykharou-belarus/
З моманту падступнай атакі войскаў РФ на Украіну прайшоў роўна месяц. Відавочна, крамлёўскія стратэгі, якія разлічвалі на бліцкрыг, селі ў калюжыну. #war #wajna #Ukraina #РФ #Пуцін

Чытай блог Міколы Бянько на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/blohi-racyi/mikola-bianko/pra-agoniyu-imperyi/
Старшыня Паўночнаатлантычнага Альянсу Енс Столтэнберг заявіў, што NATO значна павялічыць свае сілы на ўсходнім флангу альянсу.

Таксама лідары краін NATO паабяцалі аказваць далейшую як палітычную, так і практычную падтрымку Украіне ў кібербяспецы, абароне ад хімічнай, біялагічнай, радыелагічнай і ядзернай пагроз. #NATO #Ukraina #Belarus #НАТА #вайна

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/nato-znachna-pavyalichyts-svae-sily-na-uskhod/
На Берасцейшчыне колькасць палітвязняў па-ранейшаму застаецца каля 220 чалавек. За апошнія месяцы да гэтага спісу не толькі дадаюцца асобы, некаторыя вязні выходзяць на волю пасля адбыцця пакарання.
#palitviazni #Bieraciejszczyna #represii #aryszty #sudy
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/hramadstva/u-berastsejskaj-voblastsi-kolkasts-pa/
Адзін месяц вайны ва Украіне прывёў да перасялення 4,3 млн дзяцей – больш за палову ад 7, 5 млн дзіцячага насельніцтва краіны.

Вайна пацягнула за сабой адно з самых хуткіх масавых перамяшчэнняў дзяцей з часоў Другой сусветнай вайны. #war #wajna #Украіна #уцекачы #дзеці

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/yunisef-vajna-pryvyala-da-perasyalennya-b/
За мінулыя суткі больш за 60 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі

Самая вялікая колькасць выпадкаў нелегальнага перасячэння адбылася ў раёне Кузьніцы, але спробы былі і ў Новым Двары, і ў Ліпску, Белавежы і Дубічах Царкоўных. #Polska #Belarus #нелегалы #мяжа #мігранты

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/za-minulyya-sutki-bolsh-za-60-migrantau-s/
Памідораў, Стыльскі і Dzieciuki: 26 сакавіка беларускія музыкі запрашаюць на вялікі святочны канцэрт у Варшаве, прысвечаны Дню Волі.
#Dzien_Voli #25_sakavika #Varszava #Pamidorau #Dzieciuki #Stylski
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net//sumezhzha/pamidorau-stylski-i-dzieciuki-svyatochny-kants/
Цягам месяца з пачатку вайны ва Украіне ў грузінскім Батумі на вуліцы Парнавала, 46 дзейнічае штаб дапамогі Украіне.

Пра тое, колькі сабралі дапамогі і куды яе перадалі, распавядае валанцёрка штабу Ірына Гурская. #Batumi #Ukraina #war #вайна #дапамога

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/batumi-mesyats-zbirae-dapamogu-ukraints/
Сустрэча міністра Марыюша Камінскага і Святланы Ціханоўскай. У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі была створана група па вырашэнні праблем бежанцаў з Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.
#Cichanouskaja #vajna #biezancy #dapamoha #Varszava
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/sustrecha-ministra-maryyusha-kaminskag/
Памежная служба Рэспублікі Польшча падпісала кантракт на будаўніцтва электроннага бар’ера на польска-беларускай мяжы

Даўжыня бар’ера складзе 202 км, і ён ахопіць усе ўчасткі агароджы, якая будуецца, а таксама частку памежных вод. #Polska #Belarus #мяжа #агароджа #мігранты

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/pamezhnaya-sluzhba-polshchy-padpisala-ka/
У Белавежскай пушчы падлічылі колькасць зуброў. Па стане на 1 студзеня 2022 года ў Белавежскай пушчы ўлічана 703 зубры, што на 28 асобін больш на гэты перыяд, чым у мінулым 2021-м.
#zubry #Bielaviezskaja_puszcza #zypaviednik #pryroda #zviary
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/vandrouki/u-belavezhskaj-pushchy-padlichyli-kolka/
Палітолаг Арсеній Сівіцкі: "Крэмль будзе дабівацца прамога ўдзелу Беларусі у канфлікце. Бо відавочна, што Расея зацікаўленая ў выкарыстанні Узброеных сіл Беларусі толькі ў якасці гарматнага мяса".

Лёс Украіны і пазіцыю Беларусі на фоне вайны ва Украіне абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы экспертна-аналітычнага клуба на тэму «Вайна ва Украіне: позірк у будучыню». #Ukraina #war #Belarus #Беларусь #вайна

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/yaugen-magda-pry-usikh-stratakh-ukraina-z/
Краіны G7 заклікаюць Расею падпарадкавацца рашэнню Міжнароднага суда ААН аб спыненні ваенных дзеянняў ва Украіне і вывесці свае войскі з тэрыторыі Украіны. Лідары краін G7 таксама папярэдзілі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку аб адказнасці.
#G7 #vajna #Ukraina #Pucin #Lukaszenka #padtrymka
https://www.racyja.com/palityka/lidary-g7-papyaredzili-lukashenku-ab-adka/