Беларускае Радыё Рацыя
1.33K subscribers
46.6K photos
105 videos
11 files
35.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔻 Дэлегацыя КР распачала працу на восеньскай сесіі ПАРЕ

🔹 29 верасня ў Страсбургу на восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Европы новаствораная дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл, складзеная з сябраў КР, прадставіла сваю стратэгію Прэзідэнтцы ПАРЕ Петры Байр і распачала працу над ключавымі рэзалюцыямі.

Падрабязнасці:
https://racyja.com/by/palityka/delehacyja-kr-raspacala-pracu-na-vosenskaj-sesii-pare/
👍4🙈1
Менску, як заўжды, цікава нармалізаваць адносіны з Захадам. Польшча таксама зацікаўленая ў нармалізацыі сітуацыі на мяжы. Зараз памежны крызіс больш перакінуты менскімі ўладамі на Латвію, а не на Польшчу. І, безумоўна, гэта таксама сітуацыя з Пачобутам. Ёсць зацікаўленасць Польшчы і ў тым, каб атрымаць нейкія нармальныя ўмовы працы для Саюза палякаў у Беларусі.

📌 Сваім аналізам дзеліцца палітычны аналітык і кансультант, кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаванняў імя Касцю́шкі Вадзім Мажэйка.

Больш на сайце:
https://racyja.com/by/palityka/pra-paljapsenne-adnosinau-z-polscaj-kazac-rana/
👍3💩2👎1
Шмат людзей мяне павіншавалі з вызваленнем. Тэлефон проста быў чырвоны, раскалёны, улічваючы, што гэта новая зарэгістраваная сімка. Я сапраўды вельмі ўдзячны ўсім, хто сочыць за гэтым. Прыемна, што тое, што я лічу справай свайго жыцця — адраджэнне гусляў у беларусаў, — людзям важна.


📌 Госць Рацыі - музыка Алесь Чумакоў- пра тое, як ён сябе адчувае пасля вызвалення, што прыгадвае пра зняволенне і пра што марыць.

Падрабязнасці на сайце:
https://racyja.com/by/hramadstva/halava-byla-zanjata-tolki-svaimi-husljami/
❤3👍1
Дэмакратычны рух 2020 года пераняў ключавыя сімвалы польскага супраціву — ад самога паняцця «салідарнасць» да знакамітай песні «Муры» Яцэка Качмарскага.


🔻 Святлана Ціханоўская выступіла на міжнароднай канферэнцыі «Польшча, чэрвень 1976 года. Шлях да свабоды ў Еўропе».

Больш на сайце:
https://racyja.com/by/palityka/baracba-za-svabodu-jasce-ne-skoncylasja/
❤3👍1💩1
✔️ «Ці пойдуць беларускія прызыўнікі ваяваць?» Маладзёжная рада пры МЗС правяла дыялог з дыяспарай

🇺🇦 У Кіеве 29 верасня адбылася панэльная дыскусія «Діалог із демократичною Білоруссю: солідарність, спротив та майбутнє», арганізаваная Маладзёжнай радай пры МЗС Украіны.

https://racyja.com/by/hramadstva/ci-pojduc-belaruskija-pryzyuniki-vajavac/
🤔2👍1🤡1
📌 Як спыніць рэпрэсіі ў Беларусі?

🔻 Лукашэнка наладзіў «гандаль беларускімі палітвязнямі». Адны людзі выходзяць, але на замену ім за краты кідаюцца іншыя.

🎤 Пра магчымасці спынення каруселі вызвалення і пасадкі новых палітвязняў у Беларусі мы запыталіся ў прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці.

https://racyja.com/by/palityka/jak-spynic-represii-u-belarusi/
🤔2👍1
📌 30 верасня ў Беластоцкай ратушы адбылася публічная лекцыя, прысвечаная даследаванню і трагічнаму лёсу Тыкоцінскага замка.

🎤 Доктар Войцех Біс з Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук, які шмат гадоў кіраваў раскопкамі на месцы замка, дэталёва апісаў падзеі студзеня 1657 года, калі войска пад камандаваннем Паўла Яна Сапегі ўзяло ў аблогу і штурмам здабыло фартыфікацыю.

https://racyja.com/by/sumezza/jak-svedski-patop-scer-z-mapau-zamak-u-tykocine/
👍2❤1
📌 У Варшаве сёння, 1 кастрычніка, адкрыецца Салон Банка Ідэй. Івэнт, тэма якога – «Беларуская культура: будуем сусветны брэнд» – пройдзе на пляцоўцы Stand Up Lokal.

🔻 Больш пра падзею – у гутарцы суарганізатара імпрэзы Івана Марозькі.

https://racyja.com/by/kultura/pra-prablemy-vedaem-pra-dasjahnenni-ne-zausedy/
👍3❤2🔥1
⚽️ Матч 2-га тура Лігі нацый паміж зборнымі Фінляндыі і Беларусі (0:0) на Алімпійскім стадыёне ў Хельсінкі наведалі 7 262 гледачы.

⚽️ Гэта самая нізкая наведвальнасць хатняга матча фінскай зборнай з кастрычніка 2020 года. Тады на сустрэчы Лігі нацый з Балгарыяй была зафіксаваная наведвальнасць 6 587 гледачоў. Пазначым, што той матч праходзіў у перыяд каранавірусных абмежаванняў.

https://racyja.com/by/sport/matc-finljandyja-belarus-u-chelsinki-navedali-usjaho-7-262-hledacy/
👍2🤔2
📌 Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала новыя дадзеныя па інфляцыі ў Польшчы. Індэкс значна вырас — з 3,4% месяц таму да 4,0%.

🔻 Эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што ў змене тэндэнцыі ў першую чаргу вінаватыя высокія цэны на паліва.

https://racyja.com/by/ekanomika/zauvazny-skacok-infljacyi-u-polscy/
👍3😢1
📌 Анонс праграмы “Праз украінскую прызму”: перамоўны працэс

🔻 Пасля перапынку ў некалькі месяцаў зноў актывізаваўся перамоўны працэс датычна заканчэння расейска-ўкраінскай вайны, ініцыянаваны цяперашняй адміністрацыяй Белага дома.

📻 Слухайце перадачу ў пятніцу (3.10) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на гадзіну пазней.

https://racyja.com/by/palityka/anons-prahramy-praz-ukrainskuju-pryzmu-peramouny-praces/
👍4
📌 За апошнія гады Служба бяспекі Украіны (СБУ) прадухіліла больш за 400 тэрактаў і дыверсій. Пра гэта заявіў кіраўнік СБУ генерал-маёр Аляксандр Поклад.

🔻 «Нашы контрвыведнікі штодня затрымліваюць расейскіх шпіёнаў, агентаў і здраднікаў», — заявіў Поклад.

https://racyja.com/by/sumezza/sbu-zajavila-pra-praduchilenne-bols-jak-400-teraktau-i-dyversij/
👍1
🇵🇱 Польшча плануе стварыць першы ў Еўропе цэнтр па барацьбе з дэзінфармацыяй
 
🔺 Узначаліць новую структуру намеснік міністра лічбавізацыі Польшчы Павел Альшэўскі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм’ер-міністр Дональд Туск.
 
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/u-polscy-stvorac-centr-baracby-z-dezinfarmacyjaj/
👍1
У Празе 3-га кастрычніка адбудзецца Другая Канферэнцыя беларусаў і беларусак Чэхіі
 
🎤 Пра тое, як праходзіць падрыхтоўка да імпрэзы, якія новыя магчымасці адкрываюцца для атрымання чэшскіх віз сваякамі беларусаў, а таксама пра развіццё беларуска-ўкраінскага дыялогу распавяла «Госця Рацыі» - прадстаўніца Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок.
 
Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/u-praze-adbudzecca-ii-kanferencyja-belarusau-i-belarusak-cechii/
👍1
🎭 У Беластоку адбылася прэм’ера тэатральнай пастаноўкі «Эпітафія для Прарока Іллі. Вершалінская містэрыя»
 
📌  У аснову спектакля пакладзеныя жыццё і феномен прарока Іллі – падляшскага селяніна Іллі Клімовіча, што разгортваліся амаль 100 гадоў таму на беларуска-польскім памежжы.
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/epitafija-dlja-praroka-illi-versalinskaja-misteryja/
👍2
Падляшша, безумоўна, знаходзіцца ў зоне рызыкі, таму што гэта накірунак на Сувалкскі калідор

 
🔺 Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук пракаментаваў змену ваеннай тактыкі Расеі ды ўзмацненне прыцэльнага ціску на заходнія межы Украіны з краінамі НАТО. 
 
Больш на: https://racyja.com/by/palityka/novaja-taktyka-maskvy-prycelny-cisk-na-mezy-polscy-i-baltyi/