Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.4K photos
102 videos
10 files
25.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇬🇪 Музей мастацтваў Аджарыі

🖼 Быў афіцыйна адкрыты 19 снежня 1998 года і з’яўляецца важным цэнтрам сучаснай грузінскай культуры.

🔷Знаходзіца ў будынку, дзе раней месціўся музей Кастрычніцкай рэвалюцыі

🖼 У сховішчах захоўваецца каля 400 экспанатаў, у тым ліку працы аўтарства Ніка Пірасмані, Д. Какабадзэ, Л. Гудыяшвілі, Элене Ахледыяні, Г. Цэрэтэлі.

Больш на: https://racyja.com/by/vandrouki/batumi-z-muzeja-revaljucyi-u-mastacki-muzej/
‼️Перадвыбарчыя дэбаты на Беларускім Радыё Рацыя

✔️ Сёння ў іх бяруць удзел:

-спіс 1 (Салідарнасць) – Георгій Дзмітрук;

-спіс 3 (Еўрапейскі выбар) – Артур Фінькевіч;

-спіс 11 (Краіна для жыцця) – Віталь Савюк.

🎧 Слухайце дэбаты на нашым сайце: https://racyja.com/by/palityka/peradvybarcyja-debaty-na-radye-racyja-3/
❗️ Швецыя спрасціла працэдуру легалізацыі беларусаў

📌Цяпер беларусы з пратэрмінаваным пашпартам могуць атрымаць шведскія дакументы.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіясам Більстромам падзякавала міністру за спрашчэнне працэдуры легалізацыі і за павелічэнне шведскай дапамогі беларусам.

Больш на: https://racyja.com/by/palityka/svecyja-sprascila-praceduru-lehalizacyi-belarusau/
❗️ Затрыманы кіраўнік вытворчасці Conte Lingerie

📌 Сяргею Кусонскаму ставяць у віну, што ў сваім офісе на інфармацыйных дошках нібыта павесіў плакаты «Не вайне» і «Слава вытворчасці, героям слава».

«Пакаяльнае відэа» з затрыманым апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. У якім статусе цяпер Кусонскі, не ўдакладняецца.

Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/zatrymany-kiraunik-vytvorcasci-conte/
📌 7-га траўня ў Віцебску затрымалі Язэпа Дулепу, колішняга партыйца БНФ

🔻 Спачатку яго асудзілі на 15 сутак за «экстрэмісцкія» падпіскі, а потым перавялі ў віцебскі СІЗА.

https://racyja.com/by/hramadstva/za-ekstremizm-zatrymany-jazep-duleba-kolisni-partyec-bnf/
📌 24 траўня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння знакамітага паэта-песенніка Адама Русака (1904-1987).

📚 У Адама Русака выйшлі 13 паэтычных зборнікаў. У 1964 годзе паэт быў уганараваны званнем “Заслужаны дзеяч культуры Беларусі”.

🎼 Адам Русак – аўтар такіх вядомых песень, як "Бывайце здаровы", “Лясная песня”, “Не шукай ты мяне”, “Не за вочы чорныя”, “Дзе ты, зорка мая” і г.д.

https://racyja.com/by/kultura/autaru-slavutaj-pesni-byvajce-zdarovy-120-hadou/
☕️Запарвайце каву, мы прынеслі свежую прэсу!

🗞Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць супрацоўніцтва падчас сустрэчы ў Беларусі.

🗞Мадрыд, Дублін і Осла хочуць прызнаць палестынскую дзяржаву.

🗞Дзярждэп прапанаваў дазволіць ВСУ наносіць удары па тэрыторыі Расеі амерыканскай зброяй.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы: https://racyja.com/by/palityka/ahljad-presy-z-adkrytym-finalam/
👦На Падляшшы адзначае юбілей дзіцячы гурток «Калебка»!

Гэты гурт дзейнічае пры садку №1 з дадатковай беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Сёння яму споўнілася 20 гадоў.

З гэтай нагоды бацькі і настаўніцы дзяцей зладзілі ля Музея беларускай культуры свята юбілею гуртка. А мы запыталіся ў бацькоў, чаму аддалі сваіх дзяцей менавіта туды:

https://racyja.com/by/sumezza/dzicjacamu-hurtku-kalebka-u-hajnauskim-sadku-%e2%84%961-20-hod/
🎭Выступ Юркі Асенніка пры ўдзеле Міхала Яцашка і Сяргея Краўчанкі з праграмай «Мініяцюры». Што сказалі артысты і госці падзеі?

💬«Мініяцюрам» ужо 10 гадоў. Былі задуманыя яшчэ ў час, калі я займаўся арганізацыяй «Трыялогаў» у Крынках. І гэта ўжо не ведаю які канцэрт, цяжка падлічыць. Два гады таму запісалі альбом. Будзем яго прэзентаваць у верасні ў Крынках. А зараз нас запрасілі на Дні сучаснага мастацтва.

💬Адабраны моцныя тэксты Сакрата Яновіча, якія выяўляюцца і ў выкананні Сенькі, а таксама іх можна было паралельна чытаць на польскай мове, так што праект падрыхтаваны такім чынам, што і беларус, і польскі слухаць атрымлівалі лёгкасць і асалоду, слухаючы гэтае выкананне.

Падзея адбылася Беластоку ў рамках 38-ых Дзён сучаснага мастацтва ў галерэі «Арсенал». Мініяцюры» складзеныя на тэксты Сакрата Яновіча: https://racyja.com/by/kultura/u-belastoku-zahucali-minijacjury-jurki-asennika-na-teksty-sakrata-janovica/
🤔Выбарчая камісія прапанавала Аляксандру Азарава зняць сваю кандыдатуру

Прычына - у здзейсненай рассылцы праз чат-бота плана «Перамога» з парушэннем бяспекі выбаршчыкаў.

Падрабязнасці: https://racyja.com/by/palityka/vybarcaja-kamisija-pa-vybarach-u-kr-prapanavala-azaravu-zajavic-samaadvod/