Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.7K photos
103 videos
11 files
25.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Анонс перадачы «Беларусы ХХІ-га стагоддзя»

🇵🇱 Агульная тэндэнцыя нашага часу: пашырэнне абсягаў эміграцыйных патокаў у краіны, якія становяцца мэтай іх дасягнення. Пра тое, што такое эміграцыя і якія шляхі ўзнікнення беларускай дыяспары, па прыкладзе Польшчы, Юрка Ляшчынскі гутарыць з географам Ігарам Маслоўскім.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sumezza/ihar-maslouski-ljudzi-sukajuc-lepsaj-doli/
🟡🔵🤝⚪️🔴⚪️ Сцяг Палка Каліноўскага разгарнулі ва ўкраінскай Радзе

Гэта зрабіў украінскі дэпутат Ігар Гузь з калегамі. У Фэйсбуку ён апублікаваў відэа.

https://racyja.com/by/palityka/scjah-palka-kalinouskaha-razharnuli-va-ukrainskaj-radze/
💪 "Ціхія адраджэнцы": Яўген Петрашэвіч

Яўген Петрашэвіч (1930, вёска Падбараны, Мастоўскі раён – 2017, Гародня). Таленавіты гарадзенскі музыка, кампазітар, паэт, педагог.

https://racyja.com/by/hramadstva/cichija-adradzency-jauhen-petrasevic/
🇱🇹 Літоўскія каталікі, пры польскай падтрымцы, адкрыюць помнік удзельнікам Студзеньскага паўстання 1863-1864 гадоў

🔸 Праект “Ушанаванне Памяці Студзеньскага Паўстання ў Вільні” быў дафінансаваны арганізацыяй “Polska Fundacja Narodowa”.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sumezza/u-vilni-uracysta-adkryjuc-pomnik-kastusju-kalinouskamu-i-insym-paustancam/
Чарговае папаўненне Спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапіў чарговы шэраг старонак, каналаў і чатаў.

https://racyja.com/by/hramadstva/carhovae-papaunenne-spisu-ekstremisckich-materyjalau-3/
У Казахстане істотна пабольшала кампаній з беларускімі каранямі

🚚 Большая частка гэтых бізнесаў спецыялізуецца на гандлі, астатнія ў сферах транспарту, складзіравання, у сферы інфармацыі і сувязі.

💡 Былы ўладальнік сонечнай электрастанцыі падаў у суд на Лукашэнку

🇵🇱 У Польшчы працягваюць расці заробкі

Агляд навін эканомікі чытайце на нашым сайце: https://racyja.com/by/ekanomika/za-hod-kampanij-z-belaruskimi-karanjami-u-kazachstane-istotna-pabolsala/
📌 У Менску затрымалі брата Дзяніса Урбановіча – Максіма

🔻 Цяпер Максім знаходзіцца ў следчым ізалятары. Верагодна, супраць яго распачалі крымінальную справу па трох артыкулах, але па якіх менавіта – невядома.

https://racyja.com/by/hramadstva/u-mensku-zatrymali-brata-dzjanisa-urbanovica-maksima/
❗️ Былога журналіста Андрэя Толчына асудзілі да 2,5 гадоў калоніі

Толчыну 64 гады, ён пакутуе на шэраг хранічных захворванняў. Да 2020 года супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ Беларусі. Былога журналіста затрымалі 27 верасня мінулага года, з таго часу ён знаходзіўся ў гомельскім СІЗА.

Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/byloha-zurnalista-andreja-tolcyna-asudzili-da-25-hadou-kalonii/
📌 Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) 19 сакавіка заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць часовыя меры для абароны палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.

🔻 Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.

🔻 Паліна адбывае тэрмін у папраўчай калоніі ў Беларусі і ўвесь гэты час знаходзіцца ў невыносных умовах.

https://racyja.com/by/hramadstva/terminova-prynjac-mery-dlja-abarony-paliny-sarendy-panasjuk/
Выпрабаванне на дэмакратыю для краін Балтыі

⚪️🔴⚪️ У 2020 годзе эстонцы следам за палякамі на палітычным роўні моцна падтрымалі беларускі рэвалюцыйны рух. Згадайце мэра Рыгі, які ўзняў у цэнтры латвійскай сталіцы бел-чырвона-белы сцяг. Згадайце ланцуг салідарнасці ад Вільні да літоўска-беларускай мяжы.

Мінае крыху часу, у балтыйскіх краінах змяняюцца ўрады, і мы ўжо бачым пераслед беларусаў паводле пашпарту...

Чаго баяцца ў краінах Балтыі, разважае Севярын Квяткоўскі: https://racyja.com/by/palityka/vyprabavanne-na-demakratyju-dlja-krain-baltyi/
📌 Клірыка дамовага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца Гарадзенскага епархіяльнага ўпраўлення на Архіерэйскім падворку Мікалая Гайдука аштрафавалі за «экстрэмізм».

🔻 Суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Наталля Козел прызнала яго вінаватым і прызначыла штраф у памеры 1600 рублёў.

https://racyja.com/by/hramadstva/pravaslaunaha-svjatara-mikalaja-hajduka-astrafavali-za-ekstremizm/
📌 Польшча дапаможа з дастаўкай ва Украіну снарадаў, закупленых з ініцыятывы Чэхіі

🔻 Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў краіны Радаслаў Сікорскі.

🔻 Варшава таксама зробіць фінансавы ўклад.

https://racyja.com/by/palityka/polsca-dapamoza-z-dastaukaj-va-ukrainu-snaradau-zakuplenych-pa-inicyjatyve-cechii/
🖊 У Бельску-Падляшскім прайшоў Цэнтральны этап Алімпіяды па беларускай мове

📌 Праверыць свае веды сабраліся 17 вучняў з Бельска, Гайнаўкі і Беластока. Удзельнікі пісалі сачыненне, выконвалі граматычныя заданні, дэманстравалі сваё ўменне перакладаць.

🇵🇱 Алімпіяда па беларускай мове – адзіная ў Польшчы алімпіяда па мове нацыянальнай меншасці. Сёлета яна праходзіць ужо 30 раз.

Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/centralny-etap-alimpijady-pa-belaruskaj-move-na-padljassy/
📌 Сцэнар: Лукашэнку прыбяруць свае ж. У Беларусі складзецца сітуацыя 50 на 50 / гісторык Красулін

🔻 Настаў непрадказальны час, Беларусь можа быць уцягнутая ў поўнамаштабную вайну.‼️ Гісторык Яўген Красулін разважае на “Рацыі” пра магчымыя сцэнары. "Беларусы скінуць дыктатуру пры дапамозе кветак і шарыкаў", - адно з перакананняў Красуліна.

https://www.youtube.com/watch?v=9LAl7QtUb6E&list=UULFV0Xg8RGiq7DWIbn8WjZloA
🚌 З 1-га красавіка прыпыняюцца перавозкі пасажыраў па маршруце «Барысаў — Вільня»

🇱🇹 Раней стала вядома, што перасталі выконвацца рэйсы ў Вільню з Баранавічаў.

📌 Таксама зменшана колькасць дазволаў на пасажырскія перавозкі паміж Літвой і Беларуссю як беларускімі, так і літоўскімі перавозчыкамі.

Больш на: https://racyja.com/by/vandrouki/prypynjaecca-peravozka-pasazyrau-pa-rehuljarnym-marsruce-barysau-vilnja/
❗️ Лукашэнка падпісаў Указ «Аб звышурочнай працы і працы ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях»

📌 “Дакумент прыняты ў мэтах максімальнага задзейнічання працоўных рэсурсаў, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі, для аператыўнага вырашэння важнейшых стратэгічных задач у вытворчасці”, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Больш на: https://racyja.com/by/ekanomika/lukasenka-padpisau-ukaz-ab-pavelicenni-limitu-zvysurocnaj-pracy-u-pramyslovasci/
‼️ Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Вільні паведаміў пра адмену сустрэчы з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым, якая была павінна адбыцца 22 сакавіка.

🔻 Паводле паведамлення, «сустрэчы не будзе з-за таго, што частка літоўскай супольнасці занепакоеная тым, што ў Вільню прыязджае «галоўны ідэолаг ліцвінізму».

🔻 Напярэдадні сёлетняга Дня волі Уладзімір Арлоў робіць тур па краінах Балтыі і Фінляндыі.

https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-admjanili-sustrecu-z-uladzimiram-arlovym/
‼️ У Варшаве 21 сакавіка адбываецца сустрэча ў Музеі Вольнай Беларусі з нагоды ўгодкаў Дня Волі.

https://racyja.com/by/sumezza/u-varsave-uracystaja-sustreca-u-muzei-volnaj-belarusi/