‼️ ГУБАЗіК затрымаў галоўнага агранома гаспадаркі
📌 Сілавікі абвінавачваюць яго ў тым, што ён зарэгістраваўся ў плане «Перамога» і пакідаў каментарыі ў тэлеграме. Ці інкрымінуецца яму нейкі крымінальны артыкул — невядома.
Больш на сайце Радыё Рацыя
#аграном #ГУБАЗІК #затрыманне #артыкул

Агляд прэсы: без агульнага еўрапейскага дома
🔻ЕЗ адмяніў спрошчаны парадак выдачы віз расейцам.
🔻У Нідэрландах узгоднены меры дапамогі насельніцтву ў выніку інфляцыі.
🔻Гарбачоў: каму – герой, а каму – здраднік?
Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:

Сяргей Грабскі: Украіна гатова да ўварвання з тэрыторыі акупаванай Беларусі
З 8 па 14-га верасня беларускія вайскоўцы плануюць арганізаваць на ўкраінскай мяжы вучэнні з абазначанай вучэбнай мэтай: «вызваленне тэрыторыі». Існуе пагроза, што маецца на ўвазе захоп часткі прымежных абласцей Украіны.
Сітуацыю каментуе ваенны эксперт, удзельнік міратворчых місій у Косаве і Іраке Сяргей Грабскі:
"Найбольш насцярожліваючай навіной з’яўляецца тое, што яны выхопліваюць пытанне аб вызваленні захопленых тэрыторый. Украіна не захоплівала ніякіх тэрыторый на тэрыторыі Беларусі, таму можна выказаць здагадку, што ідзе пра падрыхтоўку наступальных аперацый на тэрыторыю Украіны, або, магчыма, на тэрыторыю Польшчы, хто ведае. Правільна казаць, не Беларусь, а Беларусія, акупаваная тэрыторыя, якая знаходзіцца пад татальнай акупацыяй, у тым ліку і ментальнай."
Паводле ваеннага эксперта, гэта ўяўляе сабой пагрозу для нацыянальнай бяспекі Украіны.

Ірыне Леўшынай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай
Разгляд яе справы ў суде раней адклалі.
Ірыну Леўшыну, а таксама былога дырэктара кампаніі Дзмітрыя Наважылава затрымалі 18 жніўня 2021 года. Яны праходзяць па адной справе з былым намеснікам дырэктара кампаніі мэдыямэнэджэрам Андрэем Аляксандравым і Ірынай Злобінай, якіх затрымалі 12 студзеня 2021 года. Фігуранты справы абвінавачваюцца ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, здрадзе дзяржаве, нявыплаце падаткаў, падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў беспарадках.
Усе чацвёра прызнаныя палітвязнямі. Судовы працэс пачаўся 6 чэрвеня ў Менскім областным судзе. Справу разглядае суддзя Вячаслаў Тулейка. 29 чэрвеня на працэсе абвясцілі перапынак не менш як на два месяцы ў сувязі з правядзеньнем экспертызы. Чакаецца, што разгляд справы адновіцца пасля 5 верасня.

Як вырваццца з расейскамоўнай культурнай прасторы?🤔
👆Пра гэта мы паразмаўлялі з сённешнім Госцем Рацыі - перакладчыкам з Менску - Віталём Станішэўскім!
Слухайце на сайце і ў мабільнай аплікацыі!

Навіны спорту на Радыё Рацыя!
⚽️„Шахцёр” захаваў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе
⚽️Дубль Рэшфарда дапамог „Манчэстэр Юнайтэд” абыграць „Арсенал”
Чытай больш па спасылцы!

Еўразвяз абмяркуе меры стрымлівання коштаў на газ
Міністры энергетыкі Еўразвяза збяруцца ў бліжэйшую пятніцу для абмеркавання мер рэагавання на энергетычны крызіс. Bloomberg здолеў азнаёміцца з прапановамі, падрыхтаванымі для гэтай сустрэчы. Яны ўключаюць устанаўленне цэнавай столі на газ, які імпартуецца з Расеі.
Акрамя таго, краінам ЕЗ прапануюць узгадніць коштавую столь для газу, які выкарыстоўваецца для вытворчасці электраэнергію. Яшчэ адной мерай можа стаць выключэнне электраэнергіі, вырабленай з выкарыстаннем газу, з парадку цэнаўтварэння на электрычную энергію.
Краіны ЕЗ таксама могуць узгадніць агульную крэдытную лінію для энергетычных кампаній, якія сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасцямі.

Мастацкі пленэр у дворыку Хербстаў
Беластоцкая фундацыя ПОЛЬЗА сярод іншых мерапрыемстваў, якія яна правяла ў Беластоку ў дворыку сядзібы Хербстаў, наладзіла таксама і мастацкі пленэр, з мэтай звярнуць увагу на занядбаны будынак былой сядзібы.
Куратаркай пленэру выступіла мастачка з Беларусі, якая жыве ў Беластоку, Аліна Ларк.
"Пленэр – гэта маляванне на свежым паветры. Гэта дворык Хербстаў. Мы рабілі адмысловыя замалёўкі – дом, гарадскі пейзаж з удзелам гэтага дома Хербстаў. Я праводзіла гэты пленэр. І ў якасці нагляднасці я прывезла сюды свае работы. Зрабіла такую міні-выставу."
У пленэры ўзялі ўдзел як прафесійныя мастакі, так і ўсе жадаючыя, сярод якіх былі прадстаўнікі Польшчы, Беларусі і Украіны. Перад пачаткам пленэру мясцовы краязнаўца Пётр Знанецкі расказаў пра гісторыю і асаблівасць сядзібы Хербстаў.
Чатырнаццаць чалавек, пад кіраўніцтвам Аліны Ларк, працавалі над мальбертамі. Затым з гэтых прац была наладжана міні-выстава.

Беларускі жыхар Ірпені: Ужо мала хто рэагуе на сігнал паветранай трывогі
Гучаць паветраныя трывогі, з перыядычнасцю людзі спускаюцца ў бомбасховішчы, шмат дамоў застаюцца пашкоджанымі.
„Такая сітуцыя цяпер ва ўкраінскім горадзе Ірпень,” – распавёў беларус Артур, які працягвае жыць ва ўкраінскім горадзе.
🎤"Я жыву ў горадзе Ірпень Кіеўскай вобласці. Як можна зразумець, што ва Украіне ваенны стан? Некалькі разоў на тыдзень бываюць паветраныя трывогі. Але зараз людзі з большага іх ігнаруюць. У сховішчы ходзяць некалькі чалавек. Толькі на 24 жніўня, на Дзень незалежгасці, было недзе 30 чалавек. Але ўсе роўна большасць проста ігнаруе гэты сігнал."
Хутка будзе 200 дзён з моманту таго, як пачалася вайна ва Украіне. Па ацэнках некаторых экспертаў актыўныя баявыя дзеянні могуць працягнуцца яшчэ каля двух месяцаў.
📷Anna Chaplygina / Alamy Stock Photo

🏠Беларусы за паўгода купілі ў Літве 240 аб’ектаў нерухомасці
Сярод іх — 88 кватэр і жылых дамоў.
З кожным годам беларусы ўсё больш актыўна дзейнічаюць на літоўскім рынку нерухомасці. Калі ў 2018 годзе яны набылі 270 аб’ектаў, то летась — амаль у два разы больш. Падобная сітуацыя і сярод грамадзян Расеі.
Прычыны падобнай статыстыкі — пагаршэнне сітуацыі ў гэтых краінах, з-за чаго людзі пераязджаюць у Літву і перавозяць бізнэс.
У якасці прыкладу прыводзіцца кампанія Wargaming, якая летась набыла для работнікаў 76 кватэр у Вільні.

Былога супрацоўніка КДБ Іллю Трубіна асудзілі на 16 гадоў зняволення
Судовы працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Дзмітрый Крывела.
Паводле звестак следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне. Пра затрыманне Трубіна стала вядома ў жніўні 2021 года. 20 чэрвеня КДБ унёс Трубіна ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
У снежні 2020-га і студзені 2021-га ён падпаліў два парталы сістэмы збору платы за праезд па дарогах у Барысаўскім раёне. Шкода была ацэнена на суму больш за 450 тысяч рублёў.
Вядома, што Трубін выкарыстоўваў канспірацыю: дзейнічаў уначы, ездзіў на чужым транспарце, маршрут выбіраў па-за буйнымі аўтадарогамі і не ў полі зроку відэакамер.
Пра свае ўчынкі ён распавядаў знаёмым і казаў, што імкнуўся такім чынам прычыніць шкоду дзяржаве.
Ілля Трубін знаходзіцца ў следчай турме ў Жодзіне. Вядома, што ў яго двое дзяцей.

⚡️‼️Абвешчаны прысуд па “справе змоўшчыкаў”
Юрася Зянковіча пакаралі 11 гадамі калоніі; Аляксандра Фядуту і Рыгора Кастусёва — 10 гадамі.
Разгляд справы аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі Менскі абласны суд пачаў 29 ліпеня.
Па справе праходзілі Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, якія абвінавачваліся ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), і яшчэ два фігуранты — Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — абвінавачваліся ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).
Краўчуку і Галубовіч прысудзілі па 2,5 гады пазбаўлення волі.
📷 sputnik.by

‼️ У Беларусі – пяць новых палітвязняў
🔻 Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Гэта — Ілля Гольцаў, Аляксей Рэзнікаў, Анастасія Лазарэнка, Наталля Лашч і Дзмітрый Іванчанка. Іх справы праваабарончыя арганізацыі лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць іх вызвалення/
📌 Агульны лік палітвязняў у Беларусі складае 1 327 чалавек.
📌 Як адзначаюць праваабаронцы, Наталля Лашч — былая супрацоўніца пракуратуры. Пра яе затрыманне стала вядома ў жніўні. Крымінальную справу распачалі за „распальванне сацыяльнай варожасці” — „незаконна распаўсюджвала інфармацыю пра прыватнае жыццё пракурорскіх работнікаў [Фрунзенскага раёна] і іх персанальныя даныя ў сетцы інтэрнэт”.
#палітвязні #праваабаронцы #Лашч #інфармацыя

👉 Што змянілася за два гады з моманту падзеяў 2020 году?
👉 Наколькі цяпер актыўная беларуская дыяспара ў ЗША?
👉 Што беларусы робяць у культурніцкім накірунку?
👉 Як яны дапамагаюць украінскай дыяспары?
🔸 Адказамі на гэтыя пытанні падзялілася наша сённяшняя „Госця Рацыі” – адная з лідараў беларускай дыяспары ЗША 🇺🇸– Аляксандра Шырокава.