Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Навіны спорту на Радыё Рацыя:

🤾🏻‍♂️Гандбалісткі „Гомеля” сталі першымі ўладальніцамі Суперкубка Беларусі

🤾🏻‍♂️„Мяшкоў Брэст” саступіў у спарынгу „Чэхаўскім мядзведзям”

⚽️Дубль Гардзейчука дапамог берасцейскаму „Дынама” перамагчы „Мінск„

⚽️Беларускі саступілі ісландкам у кваліфікацыі жаночага ЧС

🥅ЗЗборная Беларусі трэці раз запар абыграла каманду ААЭ

🏸Марозава і Крысціян завяршылі выступы ў парным разрадзе US Open

Падрабязней па спасылцы!
9 верасня ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя альбома «Вецер» Змітра Вайцюшкевіча

Свабода, радзіма, каханне» — бадай, галоўныя кіты, на якіх стаіць гэта кружэлка. Тут і марш «25 сакавіка», і духапад’ёмная «Свабода», і рыфавая «Ты і я», і больш складаны сэнсава «Мадагаскар». Але ёсць у альбоме і трэкі больш рэфлексіўныя, больш набліжаныя да сучаснага моманту, калі барацьба — гэта не толькі адно адкрытае супрацьстаянне, але і сумневы, трывога, разгубленасць. Гаворка ідзе пра кампазіцыі «Ты дзе» і «Лепш разам» — хоць апошняя і больш простая, але яна дадае яшчэ адну краску ў adult поп-рок Вайцюшкевіча.

У апошнім трэку музыка, лічы, перадае прывітанне Depeсhe Mode — песня «Калі мяне не стане». Але развітвацца беларускаму музыку і аўтару, на наш погляд, яшчэ рана.

Слухаць новы рэліз «Вецер» можна тут.

Месца: Беларускі моладзевы хаб (pl. Konstytucji 6). Пачатак у 19.00.

Квіткі: рэзервацыя па спасылцы
Украінскі ўрад ўхваліў новы пакет абмежавальных мераў супраць Беларусі і Расеі

У санкцыйны спіс уключана 99 фізічных і 178 юрыдычных асобаў.

У паведамленні адзначаецца, што санкцыі ўвялі ў дачыненні да прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу РФ, службовых асобаў Нацбанкаў Беларусі і Расеі, а таксама беларускіх і расейскіх кампаній і грамадзян, якія садзейнічалі агрэсіі Расеі супраць Украіны і з дапамогай якіх РФ спрабавала абыходзіць прымененыя супраць яе санкцыі.

Мінрэінтэграцыі не называе канкрэтных імёнаў фізычных асобаў і кампаній, адзначаючы толькі, што санкцыйны спіс фізічных асобаў ачолілі дочкі прэзідэнта Расеі Уладзімір Пуціна, а сярод кампаній — расейская група медыйных кампаній «Царьград», кампаніі, якія займаюцца майнінгам, пастаўкамі мікраэлектронікі для ВПК. Імёны беларускіх фізычных асобаў ці назвы беларускіх кампаній у паведамленні не фігуруюць.
Лукашэнкаўская хунта працгвае разбураць беларускае грамадства

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend завяршыў даследванне адносна Беларусі: 602 некамерцыйныя арганізацыі знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі.

Такім чынам, грамадскі сектар Беларусі, пачынаючы з выбарчага перыяду 2020 года, пазбавіўся ўжо не менш як 965 інстытуцыяналізаваных форм некамерцыйных арганізацый

Поўныя вынікі даследвання па спасылцы:
За каментары ў інтэрнэце ў Гародні затрыманы вартаўнік дзіцячага садка

52-гадовага мужчыну абвінавачваюць у абразлівых каментарах у дачыненні да Лукашэнкі, Караніка, а таксама расейскіх салдат, што ваююць ва Украіне.
Са студзеня па жнівень у краіне ахвярамі працоўнага траўматызму стала 917 чалавек, з якіх 81 працоўны загінуў

Па словах інспектара Аляксандра Завадcкага, на жаль, на многіх прадпрыемствах, дзе вядзецца працэс вытворчасці, не надаецца належная ўвага вучобе па працоўнай бяспецы:

"Па-першае, усе работнікі арганізацый, у тым ліку працадаўца, пасля заступлення на пасаду павінны навучыцца цягам месяца і прайсці экзамен на стан умоваў і аховы працы, сыходзячы са сваёй пасады не радзей аднаго разу ў тры гады ці па меры неабходнасці. У працаўнікоў рабочых прафесій экзамен прымаюць штогод, у тым ліку дадаткова да пытанняў па ахове працы яшчэ і аказанне першай дапамогі пацярпелым на вытворчасці."

Таксама ў Дэпартаменце інспекцыі працы назвалі ТОП-10 самых траўма небяспечных прафесій у краіне. Гэта аўтакіроўца, слесар, жывёлавод, дапаможны працоўны, трактарыст, аператар машыннага даення, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, электраманцёр, электрагазазваршчык ды прыбіральшчык.
Сёння, 3 верасня, Алесю Адамовічу споўнілася б 95 гадоў з дня нараджэння!

Беларускі празаік, публіцыст і літаратуразнаўца нарадзіўся ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сям’і служачых.

Узгадваем беларускіх пісьменнікаў разам з Рацыяй
Як трэба надзявацца ў лес?

За жнівень у лясах краіны згубілася 62 чалавекі, на жаль, дагэтуль не ўсіх атрымалася знайсці, але ў большасці выпадкаў пошукавыя аперацыі занялі некалькі гадзін і людзям нават не спатрэбілася дапамога медыкаў. Зараз наведванне лясоў мінімальнае, бо трывае поўная забарона на іх наведванне, але паступова “чырвоны” рэжым ужо будзе здымацца.

Ратавальнік Аляксей Нагорны нагадаў асноўныя правілы пры выхадзе ў лясную мясцовасць:

"Надзявацца трэба цёпла, у яркае адзенне, якое заўважнае на фоне расліннасці, каб можна было б здалёк выявіць. Тэлефон павінен быць зараджаны і ім трэба ўмець карыстацца, пажадана, каб быў інтэрнэт і людзі маглі адказаць на тое паведамленне, якое будзе дасылаць аператар службы 112. Каардынаты геаграфічныя перадаюцца ў пошукавыя службы, настройваецца навігатар, і прыступаюць да пошуку."

Ратавальнік дадае, што пры выхадзе ў лес абавязкова трэба паведаміць сваякам ці блізкім асобам, у якую канкрэтна мясцовасць маеце намер пайсці.
У Чарнігаве на выставе боепрыпасаў адбыўся выбух

У Чарнігаве на выставе боепрыпасаў адбыўся выбух, таксама паранены трое дзяцей, адзін двухгадовы хлопчык – у цяжкім стане. Выстава праходзіла каля мастацкага музея, і адзін з боепрыпасаў здэтанаваў. На месцы працуюць экстранныя службы.
„Прычыны ўтаплення існуюць усяго толькі дзве”

У Таварыстве выратавання людзей на вадзе падсумавалі папярэднія вынікі сёлетняга купальнага сезону, які трываў у краіне з 1-га траўня па 1-е верасня. За гэты перыяд на вадаёмах патанула 234 чалавекі, з якіх 18 дзяцей.

Па словах інструктара таварыства Ігара Кавалёва, абагульняючы ўвесь аналіз здарэнняў, можна вывесці дзве галоўныя прычыны:

"Прычыны ўтаплення існуюць усяго толькі дзве – гэта алкагольнае ап’яненне і паніка. Першапачаткова цела чалавека мае станоўчую плывучасць, таму ў прынцыпе пры нармальным псіхічным стане патануць, напэўна, усё ж такі цяжка. Чалавек усё адно будзе выплываць. А калі мы ўжываем алкаголь або ў нас пачынаецца нейкая паніка, у гэтым выпадку якраз людзі і тонуць".

Ёсць і станоўчыя лічбы. За купальны сезон атрымалася выратаваць ад патаплення 165 чалавек з якіх 38 дзяцей.
‼️ Выпусцілі на волю мужа менскай керамісткі Наталлі Карнеевай

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку псіхолаг Дар’я Альперн-Каткоўская.

📌 Менскую керамістку Наталлю Карнееву затрымалі разам з мужам у пятніцу, 19 жніўня. Дзесяцігадовую дачку Наталлі Багдану адправілі ў прытулак.

📌Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», на Наталлю Карнееву завялі крымінальную справу па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.

📌 Праваабаронцы прызналі Наталлю Карнееву палітычнай зняволенай.

#Карнеева #палітзняволеная #справа #муж
📌 “Для мяне свабода волевыяўлення, свабода аб’яднанняў палітычнай арганізацыі, свабода партый, узвышэнне ролі і паўнамоцтваў партыі – гэта мэта”.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што ў Беларусі патрэбна парламенцкая рэспубліка.

⁉️ А як лічыце вы?

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Саранчукоў #партыя #БНФ #закон
🔸192-і дзень вайны

Чутныя выбухі ў акупаваным Севастопалі.

Над горадам узнімаецца дым, перадае агенцыя УНІАН.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #Севастопаль
⁉️ Як зменіцца ЦТ?

Пра гэта распавёў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#ЦТ #адукацыя #Івянец #абітурыенты
📌 Палітвязню Ігару Ледніку абвесцяць прысуд 6 верасня

🔻Ігар Леднік мае інваліднасць праз праблемы з сэрцам. Вядома, што ў камеры ён страціў прытомнасць, пасля чаго ў экстранным парадку яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Паведамлялася, што стан здароўя палітвязня нездавальняючы, ён працягвае скардзіцца на болі ў страўніку.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Леднік #артыкул #суд #прысуд #палітвязень
🇨🇿 У Празе 70 тысяч чалавек выйшлі на пратэст прарасейскіх сіл

🔹 Яны мітынгавалі супраць высокіх цэн на нафту і газ, санкцый у дачыненні да Расеі🇷🇺 і паставак зброі Украіне.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Прага #Чэхія #мітынг #Расея #Украіна #вайна
📌 Пасля пачатку расейскай ваеннай агрэсіі супраць паўднёвай суседкі, з Украіны з’язджалі ў эвакуацыю не толькі сем’ямі і працоўнымі калектывамі, але і спартовымі камандамі.

📌 Адна з такіх каманд па жаночаму акрабатычнаму рок-н-ролу з харкаўскага клуба «Саміт» апынулася ў Беластоку. Горад прадставіў камандзе жыллё, харчаванне і месца для трэніроўкі.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.