Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.8K photos
103 videos
11 files
25.8K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🙏Памёр гісторык Аляксандр Залівака

Як паведаміла сям’я, апошнія месяцы Аляксандр хварэў на лейкемію. Яму быў 51 год.

Гісторык-генеалог, архіварыус Аляксандр Залівака даследаваў гісторыю ВКЛ, генеалагічныя праблемы. Сярод яго працаў „Попісы войска Вялікага Княства Літоўскага”.
Татары Падляшша і Беларусі не толькі захоўваюць сваю вялікакняскую ідэнтычнасць, але і могуць пахваліцца захаваннем беларускай мовы ў кітабах і сваёй клятвай на вернасць Беларусі.

Першыя ж татары былі запрошаны ў ВКЛ з Залатой Арды і Крыма напачатку 14 стагоддзя, і адразу ўвайшлі ў перадавы атрад войска Гедзіміна ў бітве з тэўтонамі.

Больш пра гэта даведаемся з рэпартажу Вольгі Сямашкі «Татары Вялікага княства Літоўскага».

🎧Слухаем рэпартаж на Радыё Рацыя і ў нашай аплікацыі.
⚪️🔴⚪️Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць жаўнераў Войска Польскага

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі ля вечнага агню невядомаму жаўнеру на пляцы Пілсудскага.

“Каля 70-ці тысяч ваявала ў складзе Войска Польскага ў верасні 1939 года. Гэта нашыя продкі, а шанаваць продкаў, гэта адна з традыцый беларусаў”, - расказаў арганізатар мерапрыемства, кіраўнік суполкі БХД у Варшаве Яўген Дудкін.

Больш на Радыё Рацыя
⁉️ Ці загіне беларуская кніжная справа?

📌 На гэтае пытанне адказвае літаратар і выдавец Алесь Аркуш

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#кнігі #выдавецтва #Аркуш #літаратар
‼️ “Дзяржава згубіла давер. Не здолела яго аднавіць дасюль. У 2021 годзе аформіўся і зафункцыянаваў рэжым унутранай акупацыі. У 2020 годзе беларускі народ на выбарах адмовіў Аляксандру Лукашэнку ў праве прадстаўляць сябе. Улада разглядае пратэстоўцаў як ворагаў”.

📌Асноўную тэндэнцыю для краіны, якая ўплывае на ўсе сферы жыцця, абазначыў старэйшы аналітык Цэнтра новых ідэй, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Коршунаў #Беларусь #акупацыя #Лукашэнка #аналітык
📌Адваката Уладзіміра Ангельскага арыштавалі на 14 сутак

🔻 Яго затрымалі ў Менску яшчэ 31 жніўня. У Маскоўскім РУУСе на адваката склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі).

🔻 Вядома, што суддзя Юрый Машкетаў пачаў разгляд справы яшчэ ўчора — 1 верасня. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які блытаўся ў паказаннях, а на судзе праз скайп прысутнічаў у балаклаве. У выніку, Уладзіміра прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыянту і аршытавалі на 14 сутак.

🔻 Ангельскі — адвакат Менскай абласной калегіі адвакатаў. Да гэтага працаваў у адвакацкім бюро «РЕВЕРА», а таксама быў партнёрам у адвакацкім бюро «Брагінец і Партнёры».

#Ангельскі #адвакат #суд #Машкетаў #суткі
🎤 Канцэрт Naka у Вільні🎤

🔸Сёння, 2 верасня, у Віленскім клубе «Paviljonas»🇱🇹 адбудзецца канцэрт праекта Nakapiano. Сярод разынак імпрэзы — песні на словы Анастасіі Шпакоўскай і Аляксея Жданава, Ганны Ахматавай і Валерыя Маракова.

🔸Прамая трасляцыя сёння на нашым сайце.

#Naka #Шпакоўская #канцэрт #Вільня #клуб
📌 Фестываль сучаснай беларускай культуры Minsk x Mingа пройдзе ў Мюнхене

🔻Ідэя фестывалю была ў тым, каб расказаць жыхарам Баварыі🇩🇪 пра Беларусь і паказаць „свабодную Беларусь🤍❤️🤍, якая працягвае жыць нягледзячы на рэпрэсіі”, гавораць арганізатары — Беларускае грамадскае культурнае аб’яднанне RAZAM.

🔻У праграме фестывалю канцэрты, кіна- і тэатральныя паказы. Запланаваныя выступы Маргарыты Ляўчук, Паліны Рэспублікі і Kriwi, паказы фільмаў Аляксея Палуяна і Андрэя Куцілы, тэатральны перформанс Ігара Шугалеева аб катаваннях у беларускіх турмах, выстава партрэтаў палітвязняў мастачкі Ксішы Ангелавай, DJ-сэт Папы Бо. Запланаваная таксама панэльная дыскусія аб актуальнай сітуацыі ў беларускай культуры і грамадстве. Удзел у ёй возьмуць палітыкі і грамадскія дзеячы з Беларусі і Германіі.

🔻Фестываль пройдзе з 9 па 11 верасня.

#фестываль #беларусы #Германія #Мюнхен
📌 Краіны G7 дамовіліся аб механізме цэнавых абмежаванняў на расейскую нафту

🔻Пра гэта паведаміла рэпарцёр Sky News Тамара Коэн у сваім твітары.

🔻 Дамоўленасць была дасягнута сёння, 2 верасня, на сустрэчы ў фармаце відэаканферэнцыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#G7 #нафта #Расея #Коэн
‼️ Паўла Мажэйку перавялі ў СІЗА

🔻 Паводле сваякоў, якія сёння, 2 верасня, спрабавалі перадаць перадачу ў ІЧУ, перавод у СІЗА азначае, што яму прад’яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання – змяшчэнне ў СІЗА.

🔻 Перавялі 2 верасня з раніцы. Гэта можа азначаць, што абвінавачанне прадʼявілі яшчэ ўчора, яшчэ да заканчэння 72 гадзін папярэдняга следства.

#Мажэйка #ІЧУ #СІЗА #абвінавачанне
‼️Беларусы не бачаць сэнсу гінуць за Лукашэнку і Пуціна?

Кажа старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй, былы дыпламат Павел Мацукевіч.

📌 Паводле яго, Беларусь можа быць уцягнутая ў вайну толькі па загадзе Крамля.

⁉️ А як лічыце вы?

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Мацукевіч #вайна #Украіна #Беларусь #Расея #Пуцін #Лукашэнка
‼️ Адвакатку Юлію Юргілевіч перавялі ў СІЗА

Яна не выйдзе на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання.

🔻 Нагадаем, Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 год. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага.

🔻 23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства».

🔻Паводле папярэдняй інфармацыі, адвакатка ў лютым з’ехала з Беларусі, але вярнулася ў Гародню, дзе і была затрымана.

#Юргілевіч #адвакат #СІЗА #Гародня
🇺🇸34-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі

Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Канады запрашае ўсіх беларусаў Паўночнай Амерыкі на 34-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая пройдзе ў беларускім цэнтры ў Саўт Рывер, Нью Джэрзі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларусы #сустрэча #Амерыка
📌 У Менску судзяць Ксенію Луцкіну

Працэс праходзіць у Менскім гарадскім судзе. Яна абвінавачваецца ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК).

📌 Журналістка прызнана палітвязнем.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Луцкіна #Менск #суд #журналістка #забастоўка
⚡️⚡️Візавыя цэнтры Эстоніі будуць працягваць прыём дакументаў у Беларусі

🔸 З 1 верасня візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі часова не прымаюць дакументы.

🔸Пазней плануецца, што падаваць дакументы на візу Эстоніі, Фінляндыі і Швецыі можна будзе ў цэнтрах у Полацка і Бабруйска. Але дату адкрыцця пакуль не называюць.

🔸 Сэрвісны збор за кожную заяву будзе складаць 16.40 еўра (уключна з падаткам на даданую вартасць).

#віза #збор #Эстонія #Фінляндыя #Швецыя
‼️ «Газпрам» цалкам спыніў «Паўночны паток»

🔻Як вынікае з заявы кампаніі, на апошняй турбіне выяўлены няспраўнасці, і Растэхнагляд нібыта выдаў «Газпраму» папярэджанне.

🔻 Прапампоўка газу па трубаправодзе была прыпынена на тэхабслугоўванне 31 жніўня. Яна мусіла аднавіцца 3 верасня. Але сёння, 2 верасня, кампанія паведаміла пра поўнае спыненне газаправода.

🔻Кампанія спасылаецца на выяўленне няспраўнасці на газаперапамповальным агрэгаце Trent 60 (ГПА №24) кампрэсарнай станцыі «Партавая». У апошні час на станцыі „Партавая” працавала толькі адна турбіна. Яе прапускная здольнасць знаходзілася на ўзроўні 20% ад намінальнай і складала 33 млн. кубаметраў. Астатнія турбіны былі спынены.

#Газпрам #турбіна #Паўночны_паток #газ #кампанія
⚡️ЕЗ на наступным тыдні дасць Украіне пакет фінансавай дапамогі на 5 млрд еўра

🔸 Паводле Bloomberg, сродкі дапамогуць Кіеву🇺🇦 пакрыць неадкладныя выдаткі, у тым ліку заробкі і дапамогі. Гэта частка буйнога пакету дапамогі Украіне ў пераадоленні фінансавых наступстваў вайны на агульную суму 9 млрд еўра, які ЕЗ абяцаў у траўні гэтага года.

🔸У пачатку жніўня Украіна атрымала першы транш макрафінансавай дапамогі на 1 млрд еўра для фінансавання бюджэтных патрэбаў.

#Еўразвяз #Украіна #дапамога #фінансы #еўра
📌 Лукашэнка правёў чатырохгадзінны ўрок для беларускіх школьнікаў.
📌 Славакія: раскол кіруючай кааліцыі.
📌 Уйгуры: даклад ААН з цяжкімі абвінавачваннямі ў адрас Кітая.
📌 Рэпарацыі: Польшча выставіла рахунак Берліну.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌🎼 Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-Гданьскай епархіі правяло ў Рыбалах Фестываль рэлігійных і народных спеваў.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.