Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.8K photos
103 videos
11 files
25.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Паглядзець у грузінскім Батумі, апроч мора, можна шмат цікавых аб’ектаў. І, зразумела, што ў гэтым горадзе шмат графіці.

📌 Творы вулічнага мастацтва ёсць як намаляваныя даўно, так і зусім нядаўна, літаральна год ці два таму.

📌 Вялікая колькасць графіці ў горадзе Батумі прысвечана марской тэматыцы: караблі, маракі, юнгі, чайкі, якія лётаюць каля порта. Таксама ёсць маякі і караблі, якія ідуць у іншыя краіны.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларускі гурт “23.34” працягвае краўдфандынг на дэбютны сінгл. Рэліз будзе мець назву “Страшэнныя сны”.

📌 Чаму запісаць першай музыкі вырашылі менавіта гэтую песню, тлумачаць удзельнікі бэнду “23.34” Антось Варшавыскі і Вераніка Арцем’ева.

Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 ЕЗ прыпыніць пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме з Расеяй

📌 Кіраўнікі МЗС краін ЕЗ не ўзгаднілі забарону на выдачу віз расейцам, але Еўразвяз прыпыніць дзеянне пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме. Пра гэта па выніках нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў у Празе заявіў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта, паведамляе Reuters.

📌 Пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме было заключана ў 2007 годзе. Яно дазваляла грамадзянам Расеі атрымліваць візы прасцей і хутчэй, а таксама зніжала візавы збор да 35 еўра.

📌 Паводле слоў Сіярта, супраць забароны на выдачу віз расейцам выступіла Венгрыя і яшчэ некалькі краін.
📌 Сетка амерыканскіх піцэрый Papa John's закрывае свае апошнія рэстараны ў Беларусі

📌 1 верасня — апошні працоўны дзень двух апошніх у Менску рэстаранаў: на Нямізе, 12А і Магілёўскай, 4B.

📌 Пра гэта беларускае прадстаўніцтва сеткі паведаміла ў Instagram.

📌 За пяць месяцаў закрыліся не менш за 18 рэстарацый у Менску, Гародні, Бабруйску, Бараўлянах, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Мазыры. Прычыны сыходу кампаніі не ўдакладнаюцца.

📌 9 сакавіка Papa John’s заявіў аб сыходзе з Расеі, у сувязі з рашэннем не падтрымліваць расейскі рынак на фоне вайны ва Украіне.
📌 Беларускі бязвіз палякаў не цікавіць

📌 Да канца жніўня беларускім бязвізам для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы скарысталіся 211 961 чалавек. Амаль дзве траціны з іх — 135 422 — грамадзяне Літвы (у сярэднім па 11 155 на тыдзень). Яшчэ 71 186 чалавек, як грамадзян, так і „неграмадзян”, прыехалі з Латвіі (у сярэднім па 3746 на тыдзень), паведамляе Еўрарадыё.

📌 Для літоўцаў і латвійцаў бязвіз дзейнічае з 15 красавіка, гэта значыць ужо 4,5 месяца. Для палякаў яго ўвялі з 1 ліпеня, гэта значыць ён працуе толькі два месяцы.

📌 Тым не менш можна сказаць, што грамадзян Польшчы беларускі бязвіз не вельмі цікавіць. Ім скарысталіся толькі 5353 чалавекі. Або ў сярэднім па 669 у тыдзень.

📌 З 11 ліпеня Дзяржпамежкамітэт публікуе штотыднёвыя справаздачы па візітах з трох краін. Згодна з імі, у сярэднім у тыдзень палякі прыязджаюць у 6,7 раза радзей, чым латвійцы. І ў 12 разоў радзей, чым літоўцы. Гэта зусім не падобна да ажыятажу вакол беларускай грэчкі і солі, пра які любіць расказваць Лукашэнка.
📌 Затрыманні ў Кобрыне

📌 Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, затрымлівалі тых, хто раней удзельнічаў у пратэстах. Сярод затрыманых — Яўген Папоў і Аляксандр (прозвішча ўдакладняецца).

📌 Дома ў Яўгена правялі ператрус, забралі ноўтбук, ягоны тэлефон і частку грошай, якія знайшлі. Дзе ён зараз, ніхто не ведае, паведамляе "Вясна".
📌‼️ Украінскія пісьменнікі патрабуюць закрыць музей Булгакава ў Кіеве

📌 У Сакратарыяце Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны ініцыююць закрыццё музея рускага пісьменніка ў цэнтры сталіцы. Пра гэта гаворыцца ў звароце Саюза, піша «Украінская праўда».

📌 Пісьменнікі лічаць недапушчальным функцыянаванне ў Кіеве музея рускага пісьменніка, які, маўляў, ненавідзеў Украіну і ганьбіў яе ў сваіх творах.

📌 У будынку ж музея Булгакава Саюз пісьменнікаў прапануе стварыць музей выдатнага ўкраінскага кампазітара Аляксандра Кошыца, які жыў у гэтым доме да 1906 года.
📌 "Яны працягваюць ляпіць гэтыя баржы, як з пластыліну. А мы працягваем іх метадычна дзіравіць", — заявілі ва ўкраінскім Аператыўным камандаванні "Поўдзень".🇺🇦

📌 Яго прадстаўніца Наталля Гумянюк з іроніяй аднеслася да паведамлення Мінабароны РФ🇷🇺, што контрнаступ УСУ🇺🇦 на поўдні "з трэскам праваліўся".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Украіна #ВСУ #пераправы
‼️ Лекара 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі Яўгена Бужынскага са Смаргоні асудзілі на 8 гадоў калоніі

🔻За «распальванне сацыяльнай варожасці» ў інтэрнэце і за хабар, паведамляюць праваабаронцы з «Вясны».

🔻Пры гэтым вядомы сам факт, а ніякіх падрабязнасцяў па справе пакуль няма.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#лекар #суд #прысуд #Бужынскі #Смаргонь
❗️Абаронім нашых дзяцей ад Лукашэнкі!

Павел Латушка
звярнуўся да беларусаў напярэдадні 1-га верасня.

"Скажоная гісторыя, вынішчаная мова, культ вайны, культ асобы і настальгіі па савецкім мінулым, за часы якога была амаль што цалкам знішчаная беларуская нацыянальная думка, інтэлігенцыя, сімволіка – вось прычына, па якой так шмат беларусаў ня ведаюць роднай мовы, губляюць сувязь з яе гісторыяй, з яе культурай ды са сваёй ідэнтычнасцю", - кажа ў сваім відэазвароце кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

На думку Паўла Латушкі, адсутнасць праўдзівай гісторыі – прычына, па якой у беларускім грамадстве з’явіліся тыя, хто фальсіфікуюць выбары, збіваюць, катуюць і кідаюць сваіх суграмадзян за краты. Проста таму, што тыя абралі іншы шлях, зрабілі іншы каштоўнасны і цывілізацыйны выбар.
⁉️ А як лічыце вы: трэба прыбіраць пажылых гандляроў са стыхійных кропак?

🔻 У Пінску структуры, адказныя за кантроль гандлю, аб’явілі, што ўзмацняюць нагляд за стыхійнай рэалізацыяй грамадзянамі садавіны і агародніны.

🔻 Рэйдавыя мерапрыемствы ўжо пачаліся.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 з адкрытых крыніц

#Пінск #рэйды #гародніна #садавіна #пенсіянеры
‼️ByPol прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй, «Хартыю’97» – экстрэмісцкім фармаваннем

📌Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў нефармальную арганізацыю «ByPol» са структурнымі падраздзяленнямі «Сітуацыйна-аналітычны цэнтар» і Мабілізацыйны план «Перамога», якія ўваходзяць у яе, тэрарыстычнай арганізацыяй, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Рашэнне было ўхваленае па заяве генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

ByPol — гэта абʼяднанне былых сілавікоў, якія звольніліся з органаў пасля падзей 2020 году; яны выкрываюць гвалт і правапарушэньні ў сілавых структурах і атачэнні Лукашэнкі.

❗️МУС прызнала «Хартыю’97» экстрэмісцкім фармаваннем, унёсшы яе ў адпаведны спіс. Цяпер у ім 84 «групы грамадзян».

📷 Генеральная пракуратура
‼️ У Менску затрымалі экскурсаводку і блогерку Святлану Грышкевіч

📌 У праўладных каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа з дзяўчынай. Святлана кажа, што на адной з экскурсій "дапусціла некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі". Жанчыне прысудзілі 12 сутак арышту за «дробнае хуліганства».

📌 Гэта не першае затрыманне экскурсаводаў у Менску. Раней падчас экскурсіі быў затрыманы экскурсавод Ігар Хмара.
‼️„Мы грукаліся — і нас пачулі": Еўразвяз не забароніць візы для беларусаў

"Для беларусаў візы — гэта не раскоша, гэта неабходнасць падтрымання грамадства і абароны незалежнасці”,заявіў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

„Гэта не значыць, што сітуацыя не можа памяняцца: пакуль Лукашэнка пры ўладзе і з Беларусі ляцяць ракеты, Еўразвяз будзе разглядаць абмежаванні”, - таму задачу апазіцыйных палітыкаў Вячорка бачыць у тым, каб абмежаванні накладалі толькі на Лукашэнку і ягонае атачэнне, чыноўнікаў і сілавікоў, прапагандыстаў і прарэжымных алігархаў.

📷 Белсат
‼️ Сваякі Аўтуховіча сабралі грошы на адваката за два дні

Агулам было сабрана больш за 8000 еўра.

Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі 1 снежня 2020 года.

📌 Улады абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Мікалая абвінавачваюць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

#Аўтуховіч #суд #грошы #адвакат
Агляд прэсы: канец „кветачак”

🔻Беларусь як падстрахоўка Крамля.
🔻Што чакаць ад контрнаступлення блізу Херсона?
🔻Рост коштаў на электраэнергію: як рэагаваць Еўразвязу?
🔻Памёр Гарбачоў: якая спадчына прэзідэнта СССР?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы!
Украінскіх бежанцаў, якія пражываюць у Беларусі, плануюць прыцягнуць да галасавання на „рэферэндуме” па далучэнні захопленых украінскіх абласцей да Расеі

Для іх у Беларусі створаць участкі для галасавання.

У выданні кажуць, што атрымалі дакументы пра падрыхтоўку „рэферэндуму” на акупаваных тэрыторыях Украіны. У праекце ўжо нават называюцца планавыя лічбы па выніках галасавання, а таксама прыводзіцца план „замацавання пераможнага выніку”. Участкі для галасавання для эвакуяваных або гвалтоўна вывезеных украінцаў плануецца стварыць на тэрыторыях Расеі і Беларусі.

Раней у СМІ з’яўляліся звесткі, што „рэферэндум” можа прайсці 14 верасня. На ім планавалася далучыць да Расіі Данецкую і Луганскую вобласці Украіны.
У верасні пройдзе першы хакатон праектаў для культуры Беларусі „Культурны код”

З 9 па 11 верасня пройдзе першы хакатон праектаў для культуры Беларусі „Культурны код”.

Яго арганізатармі выступаюць Беларуская Рада культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius. Хакатон будзе адкрыты для ўдзельнікаў з любой кропкі свету. Класічны афлайн-марафон у прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius на 48 гадзін будзе спалучаны з анлайн-падключэннем камандаў.

Заяўкі на хакатон digital-рашэнняў для беларускай культуры „Культурны код” можна падаваць ужо цяпер.
«Я вучыўся ў савецкай школе і там увесь час казалі, што пачатак вайны быў у 1941 годзе. Гэта рабілася спецыяльна, каб нас падмануць. А чаму падмануць? Таму, што насамрэч вайна пачалася ў 1939 годзе».

1 верасня 1939 году нацысцкая нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу. 17 верасня да Гітлера далучыўся ягоны саюзнік – Сталін. У Войску Польскім служыла 70 тысяч беларусаў, таму для нас гэтая вайна таксама пачалася ў 1939 а не ў 1941, як нас хочуць пераканаць нашчадак Сталіна Лукашэнка.

Узгадваем пачатак вайны разам з Рацыяй!
У Менску затрымалі праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава

Cупрацоўнікі ГУБАЗіК МУС выламалі дзверы ў яго кватэры. Цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык прыходу мінскага храма Богаяўлення, загадчык Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай праваслаўнай царквы, чалец Епархіяльнага суда Мінскай епархіі. Ён быў на Плошчы Перамен у Менску, ушаноўваў памяць забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, выступаў супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.
З 1-га верасня ў беларускіх школах замест адукацыі будзе прапаганда

Напрыклад, на першым уроку вучням 1-9 класаў раскажуць пра генацыд беларускага народа падчас вайны.

Для вучняў 10-11 класаў і першакурснікаў ліцэяў і каледжаў першы ўрок правядзе гісторык па адукацыі, у якога Скарына нарадзіўся ў Пецярбургу, Аляксандр Лукашэнка, кажа былы настаўнік гісторыі Яўген Дудкін:

"Што я магу чакаць ад такога „уроку”? Дзеці будуць сядзець смірна, слухаць, усміхацца гледзячы ці ўсміхаецца Лукашэнка. Ці будуць вынікі для саміх дзяцей? Хутчэй за ўсё нуль."

Наогул цяпер у беларускіх школах рэжым запланаваў выбіваць з юных галоў усю сапраўдную гісторыю Беларусі, каб не паўтарыўся 2020 год, а вучняў ператварыць у манкуртаў і кітайскіх балванчыкаў.