Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🍮 Кавярні Вільні🥤

📌 Усяго ў сталіцы Літвы🇱🇹 каля 1600 кавярняў, пабаў і рэстаранаў. Атмасфера гэтых установаў Вільні заўсёды прываблівае сваім спакоем, разнастайнасцю страваў і напояў, добразычлівасцю супрацоўнікаў. Ды і знешняе ўпрыгожванне ўстаноў вабіць турыстаў ужо здаля.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#кавярня #рэстарацыя #Вільня #Літва #стравы
Гісторыя беларуса, якому ўдалося ўцячы з «Краіны для жыцця»

Дзяніс
быў асуджаны, яму пагражала да 15 гадоў зняволення за ўдзел у пратэстах. Аднак яму ўдалося збегчы.

Прачытаць яго гісторыю можна па спасылцы!
Ці вы чулі пра такога беларускага паэта як Валянцін Таўлай? Пераклад яго творчасці на ўкраінскую мову будзе перададзены ў Лідскі дом-музей!

Жонка паэта Міколы Арочкі ў сваёй хатняй бібліятэцы адшукала ягоны зборнік вершаў.

Чытай па спасылцы!
📌 "Беларускі бок прапануе ўвесці кватаванне для свайго імпарту алкаголю. Але наша пазіцыя таксама адмоўная. Мы настойваем на поўным знікненні бар'ера для алкагольных тавараў на ўсёй прасторы Еўразійскага саюза",
Кажа міністр гандлю і інтэграцыі Казахстана Серык Жумангарын.

‼️ Беларусь не дае Казахстану экспартаваць алкагольную прадукцыю🍾, на што Казахстан можа ўвесці люстэркавыя захады.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Казахстан #алкаголь #саюз
У вёсцы Хадзявічы з'явіўся новы праваслаўны крыж

Крыж асвяціў Святар Андрэй з Жыровічаў, які не толькі асвяціў крыж, але выступіў з прадмовай перад вяскоўцамамі, павіншаваў усіх са святам Успеннем Прасвятой Багародзіцы.

Чытай больш!
📌 У Гомелі працягваецца вытворчасць цацак узору 1970-1980 гадоў

🔻 Прывітанне з савецкага мінулага на сайце прадпрыемства „Вясёлка” ААТ „Актамір” (гэта былая „Фабрыка цацак”) выявіў „Флагшток”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#цацкі #Гомель #фабрыка
Слухай канцэрт гурта SHUMA анлайн на Радыё Рацыя!

Проста цяпер на нашых хвалях гучыць канцэрт гэтага гурту.

Далучайцеся па спасылцы і ў мабільным дадатку Радыё Рацыі!
‼️ Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў турму ў Жодзіне

🔻 Стала вядома, што 18 жніўня, у дзень нараджэння Сяргея Ціханоўскага, яго перавялі ў турму і адразу ж змясцілі ў ШІЗА.

🔻 Блогера перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады. У штрафным ізалятары ён не можа карыстацца сваімі рэчамі, вымушаны спаць на голых дошках без матраца і пасцельнай бялізны, яму забаронена набываць прадукты і рэчы першай неабходнасці. Ціханоўскі таксама часова пазбаўлены перадач і лістоў.

🔻 Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня 2020 года ў Гародні. У снежні 2021 года ён быў асуджаны на 18 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму. Пасля палітвязня этапавалі ў папраўчую калонію № 15 у Магілёве. 11 жніўня 2022 года суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Жана Пушкіна пастанавіла ўзмацніць рэжым і перавесці палітвязня ў турму на тры гады.
"Самая складаная сітуацыя зараз на захопленых тэрыторыях Украіны, дзе акупанты прымушаюць педагогаў і бацькоў пачаць навучальны год у школах, дзе будуць выкладаць «русский мир». Супраціў пагражае стратай жытла, дэпартацыяй і рызыкай адправіць школьнікаў у дзіцячыя дамы РФ. Іншымі словамі, у Запарожскай і Херсонскай абласцях акупанты выкарыстоўваюць адукацыю як інструмент прыгнёту, а школы ператвараюць у цэнтры прапаганды для русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей."

Чытай блог Лізы Ахроменка на сайце Рацыі!
📌 У паловы беларусаў няма грошай на "чорны дзень"

📌 Падчас апытання высветлілася, што амаль у паловы беларусаў пры страце працы зберажэнняў хопіць на тэрмін не больш за месяц. Сродкаў для таго, каб пражыць на іх больш за паўгода, дастаткова толькі ў кожнага дзясятага.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#грошы #беларусы #зберажэнне
Нагадваем што на нашых хвалях проста цяпер гучыць канцэрт гурта SHUMА!

Проста ў гэты момант выступае Руся разам з дзіджэем SHUMA

Далучайцеся па спасылцы!
⚡️ Дзмітрый Мядзведзеў прыгразіў краінам Еўропы газам па цане 5 тысяч еўра

🔸 «Кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў краін Еўрапейскага саюза. У сувязі з павышэннем цаны на газ да 3500 еўра за тысячу кубаметраў вымушаны павысіць прагнозны кошт да 5000 еўра да канца 2022 года», - напісаў ён.

"With warm regards" ("з найлепшымі пажаданнямі"), - дадаў Мядзведзеў.

#Мядзведзеў #газ #Еўропа #Расея
‼️ Камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў "Silver Screen" Аляксандр Дземідовіч выйшаў на волю

📌 Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Дземідовіч не дадаў, што рашэннем суда ён прысуджаны да 2,5 гадоў “хіміі”.Інфармацыю аб ягоным прысудзе першай апублічыла «Медыязона».

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Дземідовіч #суд #хімія #медыязона
Лукашэнка ўзяўся за старое? Латвія заяўляе аб росце спробаў нелегальнага перасячэння мяжы!

Эксперты кажуць пра паказчыкі ўзроўню жніўня 2021 году. Усяго за месяц трапіць у Латвію з Беларусі спрабавалі 285 чалавек.

Чытай больш па спасылцы!
Агляд Замежных СМІ ў аглядзе Радыё Рацыя:

🔻У Нідэрландах колькасць загінулых пры наездзе грузавіка на групу людзей вырасла да шасці
🔻У Нямеччыне стварылі холдынг для нацыяналізацыі Gazprom Germania,
🔻З-за недахопу ўгнаенняў у Польшчы можа спыніцца вытворчасць прадуктаў харчавання,
🔻У Брытаніі пенсіянерам прадраклі «жахлівую зіму» з-за коштаў на электраэнергію,
🔻Рэстараны ў ЗША сталі выкарыстоўваць галасавых робатаў для прыёму заказаў з-за дэфіцыту кадраў.

Чытай больш!