Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
😢 “Плачу, таму што пакутуюць простыя людзі, вы разумееце, вось у чым справа! Мабыць так заўсёды, спрадвеку – простыя людзі пакутуюць. Хто тут мае рацыю, а хто вінаваты? Мусіць кіраўнікі, больш ніхто”.

🔸 Кажуць жыхары Пінска пра вайну, якая адбываецца ва Украіне.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Украіна #жыхары #Пінск
⚡️⚡️Літоўцы плануюць актывізаваць метады фізічнага дагляду на мяжы з Беларуссю

‼️ Больш пільная ўвага будзе надавацца адпраўнікам, грузаатрымальнікам і перавозчыкам, якія раней ужо спрабавалі абысці санкцыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Літва #мяжа #Беларусь #дагляд #мытнікі
📖 “Дыханне трыснягоў”📖

🔸 Пад такой назвай у Менску пабачыў свет том з 560 старонак твораў найвялікшага паэта Гарадзеншчыны Юркі Голуба (1947-2020).

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Голуб #кніга #твор #Гарадзеншчына
Ці вы былі на Новым Бульвары ў Батумі? Там шмат што цікавага!

Радыё Рацыя прыгатавала агляд славутасцяў гэтага месца.

Вандруем разам з Рацыяй!
25 жніўня з самай раніцы ў Сурконтах, што ў Воранаўскім раёне, бульдозерамі пачалі знішчаць могілкі салдат Арміі Краёвай!

У Сурконтах палеглі 57 жаўнераў Арміі Краёвай, гэта здарылася 23 жніўня 1944 года ў баі з 3-м батальёнам НКВД, які акружыў атрад падпалкоўніка АК Мацея Клянкевіча «Котвіча». Імаверна, менавіта на гадавіну бою ўлады прымеркавалі знішчэнне польскага пахавання.

Больш па спасылцы!
Фэшн-мерапрыемства беларускіх дызайнераў і рамеснікаў у Варшаве!

Арганізатары падзеі Ганна Прышывалка і Вольга Кучарэнка запрашаюць на падзею! Імпрэза адбудзецца ў «Музее Вольнай Беларусі» (Foksal, 11). Пачатак – у 17:00.

Падрабязнасці па спасылцы!
Узгадваем, як Беларусь атрымала незалежнасць, і аналізуем памылкі

«Радыё Рацыя» разам з гісторыкам Яўгенам Дудкіным узгадала падзеі 25 жніўня 1991 году

Чытай па спасылцы!
Беларускі гітарыст Павел Трыпуць – лідар гурта «Opteamist Project», удзельнік бэндаў «Volski» «Krambambula», «Trubetskoy» – адкрывае ў Варшаве музычную школу-студыю.

Чытай больш!
У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс

У Беластоку, пры помніку ксяндзу Ежы Папялушку прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з кіраўнікамі Саюза палякаў на Беларусі – Анжэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам. Якія знаходзяцца ў Беларусі ў зняволенні ўжо на працягу 17 месяцаў. Анджэй – у менскім СІЗА на Валадарскага, Анжэліка – у Гародні пад падпіскай аб нявыездзе.

Чытай больш!
📌 Агляд прэсы: „Далікатныя гіганты кітайскага мора”

🔻Лізавета II з-за праблем са здароўем прызначыць новага прэм’ера Брытаніі ў Шатландыі.

🔻 У польскім Бжэгу зносяць помнік Чырвонай арміі.

🔻 Патэнцыйны рост коштаў прымусіў фінскіх аўтааматараў вельмі рана купляць зімовую гуму.

🔻У морах вакол Кітая цалкам вымерлі дзюгоні.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

Фота: Joe Giddens // Getty Images

#Брытанія #Шатландыя #Кітай #Лізавета #аўтааматары
‼️ „Іх міграцыя наўпрост звязаная з палітыкай, якая праводзіцца ўладамі Беларусі, і практыкай, якая ўжываецца імі, а таксама з мэтанакіравана створанай варожай абстаноўкай, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню”, — адзначае Анаіс Марэн.

📌Спецдакладчыца па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі падрыхтавала справаздачу, у якой акцэнтуе ўвагу на становішчы беларусаў, якія вымушана пакінулі сваю краіну.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Марэн #спецдакладчык #беларусы #палітыка
🏸 Сасновіч выйшла ў 1/2 фіналу турніру ў Кліўлендзе🏸

📌 У чвэрцьфінале беларуска ўпэўнена перайграла ў дзвюх партыях амерыканскую тэнісістку Мэдысан Брэнгл – 6:4, 6:1.

📌 У матчы за трапленне ў фінал Сасновіч сустрэнецца з пераможцай сустрэчы паміж францужанкай Алізе Карнэ і кітаянкай Чжан Шуай.

Больш навінаў спорту на сайце Радыё Рацыя

📷 belaruspartisan.by

#Сасновіч #тэніс #спорт
‼️ Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў стрыечны брат намесніка камандзіра палка Каліноўскага

🔻 Яму прад’яўлена абвінавачванне за арганізацыю групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Франчук #Кабанчук #арышт #полк
‼️ Трэцім будзе!

⁉️ На сакраментальнае пытанне «Трэцім будзеш?» нарэшце знайшоўся цвёрды адказ ад такога ж непахіснага палітыка.

📌 Уладзімір Хільмановіч у сваім блогу спяшаецца раскрыць інтрыгу і паведаміць, што гутарка ідзе пра шпаткпакутную саюзную дзяржаву, якую ўжо больш дваццаці гадоў лепяць Пуцін з Лукашэнкам. Да іх глыбокага жалю вярнуць з трыўмфам на кіеўскі пасад беглага Віктара Януковіча не ўдалося. І не ўдасца ўжо ніколі

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пуцін #Лукашэнка #Януковіч #палітыка
⚡️ Палітвязня Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць у „спецкалідоры”

🔸Палітзняволены старшыня ПЦ „Вясны” Алесь Бяляцкі ў СІЗА-1 утрымліваецца ў так званым „спецкалідоры” — паўпадвальным памяшканні з дрэннымі ўмовамі.

🔸 Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні. Таксама праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыйна затрыманых з Менску пераводзяць у Магілёў і Баранавічы.

🔸У ізалятары на Акрэсціна дагэтуль не прымаюць перадачы, аднак можна паспрабаваць перадаць затрыманым мыла і туалетную паперу — іх павінны прыняць.

#Бяляцкі #спецкалідор #Акрэсціна #палітвязень
‼️ У Віцебску затрымалі актывіста Барыса Хамайду

📌 Ён адмовіўся зняць медальён з „Пагоняй”. 25 жніўня Хамайда прыйшоў у суд, каб падтрымаць журналістку Таццяну Мацвееву, якую судзілі па абвінавачанні ў несанкцыянаваным пікетаванні.

📌 Як стала вядома БАЖ, каля паста дзяжурнага Хамайду спыніў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Уладзіслаў Шышкавец — той самы, што склаў адміністрацыйны пратакол на журналістку. Шышкавец выклікаў службовую машыну, і актывіста павезлі ў пастарунак.

📌На волю Барыс Хамайда так і не выйшаў. Ягоны мабільны тэлефон адключаны. Актывіст не мае сям’і, а паведамляць нешта староннім людзям у міліцыі адмаўляюцца.

#Хамайда #Шышкавец #актывіст #затрыманне #суд
‼️ Упершыню за шматлікія гады ў пачатковай школе №4 у Беластоку не набралі першага класа, у якім дзеткі мелі вывучаць беларускую мову.

⁉️ Што стала прычынамі такой сітуацыі, а таксама пра тое, як арганізавана навучанне беларускай мовы ў школе ды пра іншае мы паразмаўлялі з „Госцем Рацыі” Алінай Ваўранюк.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#белаоуская_мова #Ваўранюк #Беласток #навучанне
‼️ У Воршы на алеі гарадоў-пабрацімаў дэмантавалі пліту з украінскімі Чаркасамі

‼️ Зніклі Чаркасы і са спіса гарадоў-пабрацімаў на сайце Аршанскага выканкама. Пры гэтым інфармацыі пра разрыў сувязей журналісты не знайшлі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ворша #Чаркасы #пліта #пабрацімы #райвыканкам
⁉️ А як вы фільтруеце інфармацыю?

‼️" Ёсць каторыя ўсведамляюць, але большасць усё ж такі прапітана прапагандай. Інфармацыі дастаткова, калі яе шукаць. Тэлеграм-каналы глядзі, тэлевізары адразу выключаць, газеты таксама не чытаць. Трэба фільтраваць і глядзець".

📌 Беларус Мікіта, які жыве ва Украіне, раіць людзям фільтраваць інфармацыю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#інфармацыя #фільтрацыя #беларус #прапаганда
⁉️ А за які час вы перасякаеце мяжу?

📌Тры гадзіны ў адзін бок і тры ў адваротны. Столькі часу сышло на перасячэнне польска-беларускай мяжы ў спадарыні Марыны, якая ехала з малым дзіцём і мужам на ўласным аўто на польскіх нумарах.

Больш на: сайце Радыё Рацыя

#мяжа #аўто #Польшча #Беларусь