Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
32.9K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇱🇹 Літоўскія мытнікі перахапілі дзве партыі кантрабандных цыгарэт з Беларусі

📌 Цыгарэты знайшлі ў грузавых цягніках на станцыі Кяна 13 і 15 жніўня.
Іх схавалі ў вагонах з даламітам і вапняком.

📌 Кошт вынятых цыгарэт ацэньваецца ў 150 тысяч еўра – паведаміла мытня Літвы.

#цыгарэты #мытня #Літва #Беларусь #кантрабанда
🔻 «Як бы апісаць свой стан… Я адключылася цалкам, я бачыла толькі Дзяніса. Я крычу: «Сынок, я тут!» Ён пачуў і адказаў: «Мама, у мяне ўсё добра! Не перажывай! Мы пераможам».

🔻 Маці Дзяніса Івашына расказала пра момант, які запомніць на ўсё жыццё.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #суд #маці #момант
‼️ Міхаіл Падаляк: Крымскі мост – законная ваенная цэль

🇺🇦 Украіна разглядае Крымскі мост, які злучае паўвостраў з мацерыковай часткай Расеі,🇷🇺 як законную ваенную цэль – пра гэта дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў у інтэрв’ю The Guardian.

«Гэта незаконнае будаўніцтва і асноўныя вароты для забеспячэння расейскага войска ў Крыме. Такія аб’екты павінны быць знішчаныя», – заявіў Падаляк.

«Наша стратэгія палягае на тым, каб знішчыць лагістыку, лініі забеспячэння, склады боепрыпасаў і іншыя аб’екты ваеннай інфраструктуры Расеі. Гэта стварае хаос сярод расейскіх сіл», – сказаў ён.

#Падаляк #Расея #вайна #Украіна #Крым #мост
🌞 У Гародні на пляжы заснулі дзве дзяўчыны, іх шпіталізавалі з сонечнымі апёкамі 🌞

🔸 У першы дзень іх стан ацэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці. Было зафіксавана паражэнне да 40% плошчы цела. На шчасце, твары пацярпелі ў меншай ступені, кажуць лекары.

🔸 Яшчэ дзве дзяўчыны «ўзмоцнена загаралі» і таксама атрымалі апёкі. Іх шпіталізавалі ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Усе пацярпелыя ва ўзросце ад 18 да 20 гадоў.

#Гародня #пляж #апёкі #дзяўчыны #загар
‼️Палітвязню Эдуарду Пальчысу зрабілі больш жорсткім пакаранне і адправілі ў магілёўскую турму

Суд праходзіў па скайпе і доўжыўся пяць хвілін.

📌Эдуард Пальчыс быў затрыманы ў канцы верасня 2020 года і асуджаны ў снежні 2021 года на 13 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх – арганізацыя масавых беспарадкаў і заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Калі Эдуард быў у зняволенні, у яго нарадзілася дачка.

#Пальчыс #зняволенне #турма #пакаранне #палітзняволены
📌 Вайна ва Украіне: Генсек ААН прыехаў у Львоў

🔻Генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш прыехаў у Львоў. У чацвер ён плануе сустрэцца тут з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

🔻 Прэс-служба Гутэрыша паведамляе, што ў сустрэчы прыме ўдзел і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Гутэрыш збіраецца таксама пабываць у Адэсе. Мяркуецца, што на сустрэчах будзе абмяркоўвацца транспартыроўка ўкранскага збожжа за мяжу, сітуацыя на Запарожскай АЭС і місія па расследаванні забойства ўкраінскіх ваеннапалонных у Аленаўцы.

#Гутэрыш #Эрдаган #Генсек #АЭС #Аленаўка
📌У Кабуле адбыўся выбух у мячэці.

📌 Новыя абвінавачванні Пачобуту.

📌 Генсек ААН прыбыў у Львоў.

📌Турцыя і Ізраіль аднаўляюць дыпламатычныя адносіны.

📌Польскія спецыялісты задакументавалі сляды злачынстваў ва Украіне.

📌Балгарыя часова забароніць экспарт драўніны ў трэція краіны.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Турцыя #вайна #Украіна #Расея #Балгарыя #драўніна
У першым матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў кіеўскае „Дынама” пацярпела „сухую” паразу ад „Бенфікі” 0:2.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦 Беларуска пра сітуацыю ў Кіеве

Гучаць паветраныя трывогі, на вуліцах застаюцца супрацьтанкавыя вожыкі, увечары ды па начах людзей фактычна няма на вуліцы, паколькі ёсць каменданцкая гадзіна.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ Палітвязня Уладзіміра Гундара зноў адправяць у карцар

Пра гэта піша яго дачка Інга. Яе бацьку ўжо аб’явілі пра 7 сутак карцара, але невядома, калі туды адправяць.

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 Колькасна лідзіруюць тыя, хто асуджаецца за ўдзел у мірных сходах па частцы 1 артыкула 342 (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Так яно фармулюецца. Наступная даволі шырокая група, гэта тыя, хто пазбаўляюцца свабоды за выказванне свайго меркавання і за паклёп на Лукашэнку.

Кажа юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Сапелка #юрыст #справы #палітвязні #Вясна
Блогі Рацыі | Юлія Сівец пра нізы, якія не хочуць

Прэм’ер Галоўчанка – гэта проста крыніца мудрасці. Яму тое нейкія сігналы чуюцца з Еўропы, якая, на ягоную думку, прагне працаваць цяпер з рэжымам саміведаецекаго.

Больш на сайце Радыё Рацыя
⚡️ Расейскія вайскоўцы з вечара абстралялі тры раёны Харкава ⚡️

⚡️ Па папярэдніх дадзеных Дзяржслужбы Украіны🇺🇦 па надзвычайных сітуацыях і кіраўніка Харкаўскай абласной адміністрацыі Алега Сінягубава, загінулі 7 чалавек, 18 — параненых.

📷 Telegram Церахава

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #абстрэл #Харкаў
🇩🇪 Чым займаецца беларуская дыяспара Нямеччыны

Удзел у працоўных групах па беларускай сітуацыі, дапамога тым, хто быў вымушаны бегчы ад беларускага рэжыму, сустрэчы з нямецкімі палітыкамі – і гэта далёка не поўны спіс пытанняў, якімі займаюцца прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нямеччыне.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦 Зяленскі: Расеі патрэбна тэрыторыя Украіны, але без украінцаў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўсе ўкраінцы для Расеі — аднолькавыя мішэні, і гэта не эксцэсы вайны, а свядомая палітыка.

Больш на сайце Радыё Рацыя
Што вы ведаеце пра «Музычны рух»?

Гэта аб'яднанне, якое выступала на акцыях беларускай дыяспары ў Варшаве і выконвала беларускія пратэсныя песні. Як цяпер адчувае сябе «музычны рух» і што яны спяваюць – распавяла яго ўдзельніца, сённяшняя «Госця Рацыі» Кацярына Кучук.

Слухайце і чытайце на сайце і ў аплікацыі!
🙈“Учёные многих стран проводят эксперименты на мухах, комарах, кузнечиках и других аналогичных живых организмах. Конечной целью данных «научных» опытов является превращение насекомых в биороботов, способных к выполнению боевых задач…”

Гэта не расейская прапаганда з тэлебачання, а словы архіепіскапа Наваградскагаа і Слонімскага Гурыя (Мікалая Аполька). У сваіх разважаннях ён прыходзіць да высновы, што ў Расеі не было іншага выйсця акрамя таго, каб напасці на Украіну. Яго словы друкуюцца ў кожным нумары “Новогрудских епархиальных ведомостией".

Чытай больш!
Ці вы былі ў Друскеніках? Гэты Літоўскі курорт пачалі ўзводзіць у сярэдзіне 19 стагоддзя.

Галоўнай адметнасцю горада з'яўляецца архітэктура канца 19 ст. – пачатку 20 ст.: драўляныя вілы, упрыгожаныя дэкаратыўнай разьбой. У Друскеніках гэта былыя летнія дачы шляхетных сем’яў Расейскай імперыі, і гасцявыя дамы, пабудаваныя мясцовымі польскімі і габрэйскімі прадпрымальнікамі. Цяжка вызначыць стыль гэтых лёгкіх, забаўных будынкаў: у іх архітэктуры прасочваецца ўплыў класіцызму, дэкадансу і нацыянальнага рамантызму.

Вандруем разам з Радыё Рацыя!