Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.3K photos
102 videos
10 files
25.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Следчы камітэт завёў больш за 11 тысяч «экстрэмісцкіх» спраў

Такая лічба была названа 11 жніўня на пасяджэнні калегіі СК. Размова ідзе аб справах, узбуджаны ў перыяд з 9 жніўня 2020 года па 1 ліпеня 2022 года.

Крыніца: reform.by

📷 СК
Да трох гадоў калоніі асудзілі жыхара Салігоршчыны, які планаваў ваяваць ва Украіне🇺🇦

У Гомельскім абласным судзе 11жніўня агучылі прысуд 50-гадоваму ўраджэнцу Расеі і жыхару Салігорскага раёна Міхаілу Лістападаву.

Мужчыну судзілі ў закрытым рэжыме з 26 ліпеня. Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў, які асудзіў чатырох палітвязняў па „справе захопу адміністрацый” — Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова, Аляксандра Шабаліна.

Крыніца: spring96.org
📌 Агляд прэсы: „Як рыба аб лёд”

🔻Што шукалі ў маёнтку Трампа і ці пойдзе Байдэн на другі тэрмін?

🔻Спекуляцыі падганяюць рост коштаў на прадукты харчавання.

🔻Праблемы Нарвегіі з электрычнасцю могуць стаць фактарам пагаршэння энергакрызісу ў Еўразвязе.

🔻Немцы правялі аналіз вады ў рацэ Одэр, у якой гіне рыба.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў сусветнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Трамп #Байдэн #Нарвегія #Нямеччына #Еўразвяз
‼️Генпракуратура просіць прызнаць BYPOL тэрарыстамі

📌Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на прапанову старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні аб’яднання беларускіх сілавікоў BYPOL з структурнымі падраздзяленнямі „Сітуацыйна–аналітычны цэнтр” і „Мабілізацыйны план. Перамога”, якія ўваходзяць у яе, тэрарыстычнай арганізацыяй.
Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

📌 9 жніўня кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў, былы падпалкоўнік міліцыі, увайшоў у склад Пераходнага кабінета, створанага Офісам Святланы Ціханоўскай у выніку аб’яднання розных ініцыятываў. Ён адказны за аднаўленне правапарадку ў Беларусі.

📌У Генпракуратуры заявілі, што BYPOL нібыта збіраецца гвалтоўным чынам змяніць канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь, плануе акцыі тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці.

#Генпракуратура #BYPOL #Азараў #Швед #перамога
⚽️ Салігорскі „Шахцёр” развітаўся з Лігай канферэнцый ⚽️

🔸У трэцім кваліфікацыйным раўндзе „гарнякі” прайгралі ў Румыніі „Клужу” — 0:1. У першым матчы, які прайшоў у Турцыі, была нічыя 0:0.

📷 newsbel.by

Больш актуальных навінаў спорту на сайце Радыё Рацыя

#Шахцёр #спорт #футбол
📌 “Усё ж такі прынцыпова нічога не памяняецца проста таму, што аб’ектыўна магчымасці абмежаваныя. Стварэнне кабінета – гэта хутчэй спроба пазбегнуць такога відавочнага расколу ў шэрагу беларускай апазіцыі, для стварэння балансу”.

📌 Каментуе стварэнне Святланай Ціханоўскай аб’яднанага пераходнага кабінета Госць Рацыі - гісторык Аляксандр Пашкевіч.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пашкевіч #гісторык #кабінет #апазіцыя #Ціханоўская
МУС прызнала экстрэмісцкім фармаваннем «Малады фронт»

Такое рашэнне было прынятае 11 жніўня.

Крыніца: https://t.me/viasna96
‼️ Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі

📌Старшыня АБФФ напярэдадні увечары быў заўважаны на пункце пропуску „Варшаўскі мост” у Берасці. Відавочцы паведамляюць, што чыноўніка не пусцілі ў ЕЗ, ён быў вымушаны вярнуцца назад, піша Tribuna.com.

📌У лістападзе мінулага года Уладзіміра Базанава з жонкай затрымалі ў Чэхіі, куды яны прыехалі на матч жаночай зборнай. За парушэнне антыкавідных правілаў ім анулявалі візы і выслалі з краіны.

#Базанаў #футбол #Польшча #мяжа #Берасце
⚡️Ва Украіну прыбылі новыя РСЗА M270 - аналагі амерыканскіх HIMARS⚡️

Пра гэта паведаміў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.

🔸 «Вялікабрытанія абяцала, Вялікабрытанія выканала абяцанне! Ва Украіну прыбыла больш РСЗА M270. Дзякуй [міністру абароны] Бэну Уоллесу і ўсяму брытанскаму народу! Ваша падтрымка дзіўная і так важная для Украіны. Нашы ВСУ ўмела выкарыстоўваюць гэтую дапамогу на поле бою.

P.S. Хутка прыбудуць і іншыя „падарункі“»,
— напісаў Рэзнікаў у твітары.

🔸 У чацвер у Даніі🇩🇰 пры ўдзеле прадстаўнікоў ваенных ведамстваў 26 краін адбылася канферэнцыя "Капенгаген-Украіна-2022". На ёй Бэн Уолеес паабяцаў Украіне🇺🇦 тры дадатковыя РСЗА M270. Першая партыя гэтых ракетных сістэм прыбыла ва Украіну 15 ліпеня.

Крыніца: https://t.me/meduzalive
📌 Вынеслі прысуды бабруйскім „рэйкавым партызанам”

🔻Закрыты судовы працэс за «сабатаж чыгункі» пачаўся 19 ліпеня ў Бабруйску. Сярод абвінавачаных — Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Натальля Кед і Надзея Полькіна. Ім ставілі ў віну чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#партызаны #Бабруйск #прысуд #чыгунка
‼️ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

📌У асноўным гэта людзі, якіх асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі ці іншых прадстаўнікоў улады. Яны асуджаныя на рэальныя тэрміны ў калоніі або на „хіміі”.

📌 У прыватнасці Дзмітрый Рыбак і Алег Чычыкайла ўзятыя пад варту за абразу Лукашэнкі.

📌Яшчэ некалькі чалавек, прызнаныя палітвязнямі — Валерый Кліменчанка, Іван Янчанка і Сяргей Кірэенка — былі або ёсць фігурантамі так званай „справы Зельцэра”, іх затрымалі і судзілі за каментары ў сацсетках.

📌Па стане на 12 жніўня палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1276 чалавек.

#палітвязні #праваабаронцы #паклёп #Лукашэнка #сацсеткі
📌 Гарадзенца асудзілі на шэсць гадоў калоніі за заклікі да супраціву

📌 Аляксея Багдзея прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (арт. 293 КК). Справу разглядаў суддзя Максім Галубовіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Багдзей #суд #прысуд #калонія #Галубовіч
🤍❤️🤍Створаны стыкерпак у падтрымку палітзняволеных жанчын

Масавы жаночы пратэставы рух паўстаў 12 жніўня ў 2020 годзе, калі ў Менску беларускі ў белым упершыню сталі ў счэпку. На жаль, шмат хто з іх цяпер за кратамі, адзначае прадстаўніца "Майстэрні" Дар’я Рублеўская:

- Мы захапляліся тым, якія яны моцныя, іх памкненнем штосьці мяняць. Мы ўсё яшчэ захапляемся тым, як яны працягваюць працаваць на змены ў грамадстве. Наш салідарны абавязак у тым, каб падтрымліваць жанчын, якія апынуліся за кратамі.

📌Таму “Майстэрня” прапануе дасылаць палітзняволеным жанчынам паштоўкі салідарнасці разам са стыкерпакам — наборам пяшчотных налепак, які валанцёры "Майстэрні" будуць укладаць у лісты.

📷 Радыё Рацыя

#стыкерпак #Рублеўская #Майстэрня #лісты #зняволеныя
‼️ Рэйтынг Зяленскага ва Украіне застаецца надзвычай высокім

‼️Дзеянні прэзідэнта Украіны🇺🇦 Уладзіміра Зяленскага ва ўмовах вайны з Расеяй падтрымліваюць 91% украінцаў, якія ўзялі ўдзел у сацыялагічным апытанні ўкраінскай групы „Рэйтынг”, праведзеным на замову Цэнтра аналітычных даследаванняў Міжнароднага рэспубліканскага інстытута (IRI).

‼️Адначасова 98% апытаных выказалі ўпэўненасць у перамозе Украіны ў вайне з Расеяй. 72 працэнты рэспандэнтаў заявілі, што не супраць уступлення Украіны ў блок NATO.

Апытанне праводзілі ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэннем акупаваных Крыму, Луганскай і Данецкай абласцей.

#Украіна #Зяленскі #рэйтынг #Расея #вайна
«Мы дадалі яшчэ адну цаглінку памяці ў падмурак нашай супольнай гісторыі». Пачаў працу мультмедыйный сайт пра Плошчу Перамен

Аўтар канцэпцыі Яўген Айцецкі распавёў, што над праектам каманда працавала больш за год.

«На прыкладзе барацьбы аднаго мінскага двара супраць несправядлівасці мы гаварым аб салідарнасці і аб недапушчальнасці канцэнтрацыі ўлады ў адных руках, як гэта адбылося ў Беларусі. Гэта ўніверсальная гісторыя пра напамінанне аб важнасці закону, павагі да чалачечага жыцця, дэмакратыі і правоў чалавека», - піша ў сябе на старонцы Фэйсбук Яўген.

Сайт даступны на чатырох мовах: расейскай, беларускай, ангельскай і польскай.

«На жаль, гэта вельмі тыповая гісторыя. Большасць людзей бачаць і запамінаюць найбольш яркія і медыйныя гісторыі. Напрыклад, амаль усе ва Украіне ведаюць пра пасадку самалета з Пратасевічам, але ж мала хто ведае, што тэрор не спыніўся і працягваецца сёння, мало хто ведае пра маштаб рэпрэсій».

Паглядзець пра Плошчу Перамен
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На этыкетках «Pepsi» з‘явіцца беларуская мова

Моўныя актывісты Ігар Случак і Аліна Нагорная дабіліся беларусізацыі брэнда «Pepsi». Прадстаўнікі кампаніі, якая выпускае прадукцыю Pepsi MAХ, далі адказ, што ў бліжэйшы час напоі пачнуць суправаджацца беларускамоўнай этыкеткай.

“Яшчэ з 2017 года мы атрымлівалі адказы, што на этыкетках PEPSI не можа быць беларускай мовы. Для таго каб беларуская мова з’явілася, нам спатрэбілася 5 год“, - напісала Аліна Нагорная ў Фэйсбук.

На відэа легендарная рэклама «Pepsi» 2014 года. Памятаеце?
На Ігара Банцара могуць завесці новую крымінальную справу

Як заявіў ГУБАЗіК, вырашаецца пытанне аб узбуджэнні ў дачыненні да Ігара Банцара крымінальнай справы за "яго дзейнасць у сацыяльных сетках" па артыкуле 130 КК аб распальванні варожасці.

5 жніўня гарадзенскага рокера Ігара Банцара затрымалі, выламаўшы металічныя дзверы. ГУБАЗіК выклаў відэа затрымання ў тэлеграм-канале. Сілавікі загадалі Ігару легчы на падлогу з рукамі за спінай. Яго, які ляжаў, пакрылі бел-чырвона-белым сцягам і ў такім выглядзе сфатаграфавалі.
Пачалася рэгістрацыя на Адкрыты чэмпіянат па спартовай арніталогіі – BirdRace-2022

3 верасня адбудуцца сапраўдныя гонкі за птушкамі. Хто адзначыць найбольш відаў за 12 гадзін? Збяры каманду і прымі ўдзел.

Правілы чэмпіянату і рэгістрацыя
Суддзя адхіляе амаль усе хадайніцтвы па «справе Аўтуховіча»

"Суддзя адмовіў нягледзячы на тое, што ўсе адвакаты былі за. Усе абвінавачаныя таксама былі за. Але два пракуроры былі супраць, і суддзя пайшоў ім насустрач. І гэта адбываецца амаль па ўсіх хадайніцтвах адвакатаў", - распавяла Алена Гундар, жонка палітзняволенага Уладзіміра Гундара, які таксама праходзіць па гэта справе.

Справу вядзе Суддзя Гарадзенскага абласнога суда Максім Філатаў.

📸 Новы Час
Больш на Радыё Рацыя і ў аплікацыі
Літва працягне выдаваць візы беларусам, якіх пераследуюць на радзіме

МЗС Літвы на сваім сайце ў афіцыйнай заяве паведаміла, што інфармацыя аб нявыдачы віз для грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад рэжыму, не адпавядае рэчаіснасці.

«Міністэрства замежных спраў сур'ёзна ставіцца да ўсіх пададзеных запытаў, правярае іх і выступае пасярэднікам толькі ў тых выпадках, калі яно перакананае, што запыты абгрунтаваны. МЗС будзе і надалей прыкладаць усе намаганні для таго, каб Беларусь, якая імкнецца да свабоды, заставалася на парадку дня як літоўскай, так і міжнароднай палітыкі, а людзі, якія змагаюцца супраць рэжыму, маглі на законных падставах прыязджаць і атрымліваць бяспечны прытулак у Літве», - гаворыцца ў заяве.
Палітзняволенаму Мікалаю Статкевічу споўнілася 66 гадоў

Жонка палітыка Марына Адамовіч павіншавала мужа і пажадала яму і народу Беларусі волі ў эфіры нашага радыё, а таксама распавяла, што не было ілюзій у 2020 годзе.

«У 2020 годзе было вельмі прыгожа і вельмі натхняльна. Але тое, што мірнымі маршамі, якія праходзілі толькі па выходных, можна зрынуць гэтую ўладу, тым больш, калі ініцыятыва была страчана, было б вельмі наіўна. Прынамсі, я на гэта не разлічвала. Але тое, што народ прачнуўся, гэты прыгожы, цудоўны народ, гэта сапраўды нікуды не дзелася. Для нас гэта была ярчэйшая ілюстрацыя таго, што мы паўтаралі доўгія змрочныя гады: калі з’явіцца надзея, вы не пазнаеце беларусаў».

Цалкам размову з Марынай Адамовіч слухайце і чытайце на Радыё Рацыя і у нашай аплікацыі