Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Уладзімір Хільмановіч: У савецкім войску

📌 Савецкае войска заўсёды было адначасна найперш расейскім войскам у ідэалагічным плане. Калі назіраеш за сучаснымі падзеямі ўварвання расейскай арміі ў Сірыю, Украіну, то міжволі прыгадваеш сваю службу ў савецкім войску ў час блізкі да канца існавання СССР.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Палітвязня Ігара Аліневіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.

📌 8 жніўня адбудзецца суд наконт узмацнення рэжыму і пераводу Ігара ў турму. Справу будзе разглядаць суддзя Мазырскага раёна Валянціна Новікава.

📌 Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, у мазырскую калонію этапавалі ў канцы траўня, нагадваюць праваабаронцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У нашым эфіры пабываў палітычны аналітык Павел Усаў, які выказаўся пра канферэнцыю Новай Беларусі, якая абудзецца 8-9 жніўня ў Вільні.

📌 Павел Усаў: Ёсць, канешне, умоўна негатыўныя, якія выклікаюць крытычныя ацэнкі гэтай канферэнцыі, і пазітыўныя. То бок гэтыя пазітыўныя звязаныя з чаканнем таго, якія вынікі павінны быць гэтай канферэнцыі, што яны прынясуць для беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Пракуратура прымусіла кнігарні выдаліць "экстрэмісцкую" літаратуру

📌 Пракуратура Менска дабілася выдалення з кніжных анлайн-крам выданняў, прызнаных уладамі «экстрэмісцкімі».

📌 Як вынікае з паведамлення пракуратуры, прэтэнзіі былі прад'яўленыя wildberries, booklover.by, bestbooks.by і oz.by наконт "кніжнага выдання, уключанага ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Назва выдання не паведамляецца.

📌 Пракуратура вынесла прадпісанні кіраўнікам арганізацый, у якім запатрабавала выключыць прапановы да продажу кніжных выданняў. Яны былі выдаленыя з вітрын.

📌 «Па фактах распаўсюджвання названай інфармацыйнай прадукцыі пракуратура ініцыявала пачатак адміністрацыйнага працэсу па ч. 2 арт. 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», - гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

reform.by
📌‼️ Ігара Банцэра зноў затрымалі. Пасля вызвалення з хіміі ў снежні 2021 года гарадзенскі музыка і саліст панк-гурта «Mister X» заявіў, што з’язджаць з краіны не плануе: «У Беларусі мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець у турме».

📌 Гэта здарылася ўчора, 4 жніўня. Музыку затрымалі і павезлі ў Менск.

📌Пра ўчорашняе затрыманне паведамілі сваякі Ігара Банцэра. Свабода піша, што «затрымліваў ці то ГУБАЗіК, ці то КДБ».

📌 Жалезныя дзверы ў гарадзенскай кватэры выламалі, Ігара забралі і завезлі ў Менск. На той момант Ігар знаходзіўся ў кватэры адзін. Прычына затрымання невядомая.

novychas.online
📌 З'явілася інфармацыя пра магчымае затрыманне спявачкі Мэрыем Герасіменкі і ўладальніка бара «Банкі-бутэлькі».

📌Увечары 3 жніўня на тэрасе бара «Банкі-бутэлькі» на Зыбіцкай прайшоў вулічны канцэрт менскай спявачкі Мэрыем Герасіменкі.

📌 Сярод песень, якія выканала спявачка, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» – як мінімум трэк «Обіймі». Гледачоў на канцэрт сабралася шмат, яны публікавалі відэа ў сацсетках, нярэдка — са стыкерамі ў жоўта-сініх колерах і іншымі знакамі падтрымкі Украіне. Гэта абурыла прапагандыстаў.

📌 Пасля гэтага Мэрыем перастала з'яўляцца ў сацсетках. Тэлефоны яе студыі вакалу не адказваюць. Ёсць звесткі, што спявачка затрымана, як і ўладальнік бара «Банкі-бутэлькі». Пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося.

spring96.org
📌 Віцебскія ўлады працягваюць "зачыстку" культурна-асветніцкай прасторы ад недзяржаўных арганізацый

📌 З ініцыятывы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Віцебскі абласны суд 21 чэрвеня прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Віцебскае музычнае таварыства". Раней улады ліквідаваны грамадскія арганізацыі культурна-асветніцкай накіраванасці: цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора», сацыяльна-культурная ўстанова "Віцебск для мяне", сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ», прыватная культурна-асветніцкая ўстановы «Лідар новай эпохі» і «Гендарны адказ».

📌 "Віцебскае музычнае таварыства" праіснавала ў якасці юрыдычнай асобы больш за 27 гадоў. Сярод заснавальнікаў і сяброў арганізацыі былі музыкі Віцебскай абласной філармоніі і многія выкладчыкі музычных навучальных Віцебску.

📌 На рахунку ВМТ лічыцца мноства праведзеных музычных конкурсаў, фестываляў і реалізаваныя разнастайныя арт-праекты.

vitebskspring.org
📌 Улады могуць спрасціць атрыманне віду на жыхарства для грамадзян Прыбалтыкі і Польшчы

📌 Беларускія ўлады вырашылі “прапрацаваць” пытанне спрошчанага атрымання віду на жыхарства прыбалтыйцам і палякам з беларускімі каранямі. Пра піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу МУС.

📌 “Гэта створыць больш спрыяльныя ўмовы для ўезду, доўгатэрміновага знаходжання і інтэграцыі грамадзян гэтых краін у нашай рэспубліцы”, — лічаць у МУС.

📌 Варта згадаць, што з 15 красавіка 2022 года Беларусь вырашыла арганізаваць бязвізавы парадак уезду для грамадзян Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня — для палякаў. Сцвярджаецца, што за гэты час па бязвізе Беларусь наведалі ўжо 164 тысяч замежнікаў з суседніх еўрапейскіх краін.

novychas.online
📌 Міністэрства культуры зараз будзе кантраляваць у гонар якіх дзеячоў называць бібліятэкі.

📌 Згодна з дакументам, Міністэрства культуры «лічыць неабходным», каб мясцовыя ўлады зараз накіроўвалі свае прапановы «аб наданні установам культуры імён буйных дзеячоў, знакамітых людзей» для ўзгаднення ў ведамства. Гэта робіцца «ў мэтах прыняцця ўзгодненых, абаснаваных рашэнняў».

Reform.by
📌 Міжнародная акцыя беларускай дыяспары „ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ”, з нагоды другой гадавіны прэзідэнцкіх выбараў.

📌 26 гарадоў па ўсім свеце супраць дыктатуры Лукашэнкі.

📌 07.08.2022 (нядзеля) Беласток, Польшча, 16:00, марш Годнасці, Rynek Kościuszki 4, Białystok. Збор удзельнікаў-каля помніка Пілсудскаму, пасля чаго мы пройдзем вуліцамі Беластока да консульства РБ.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беларусі з'явіліся экстрэмісцкія стыкеры

📌 Суд Цэнтральнага раёну Менска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» тэлеграм-стыкеры «Luka» і «Sasha 3%».

📌 Таксама па заяве Віцебскага транспартнага пракурора інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «Останови вагоны – официальная группа» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

spring96.org
Znich, The Superbullz, TyapinCrew, 23.34, Кацярына Ваданосава і Пётр Клюеў падтрымаюць полк Каліноўскага

Лідар гурта Znich Алесь Таболіч абяцае сюрпрызы:

– Усю нашу суботнюю праграму мы прысвячаем палку. Таксама мы працуем зараз над песняй, якую вы неўзабаве пачуеце.

Бясплатны канцэрт пройдзе ў Варшаве на plac Defilad. Пачатак у 17:00

Больш на Радыё Рацыя
Прыгажосці вам у стужку!

Мастак Павел Пілавец з дапамогай штучнага інтэлекту Midjoyrney намаляваў гербы беларускіх гарадоў з героямі фэнтэзі.
У інтернет-крамах пракуратура адшукала «экстрэмісцкую» літаратуру

Пракуратура Менска выявіла, што інтэрнэт-крамы wildberries, booklover.by, bestbooks.by і oz.by прадаюць «кніжнае выданне, уключанае ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Якія менавіта кніжкі не задаволілі пракуратуру не паведамляецца.

Цяпер па фактах распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі пачалаўся адміністрацыйны працэс.

Падрабязнасці на Радыё Рацыя
Палітвязня Дзяніса Івашына пазбавілі магчымасці атрымліваць прэсу

З 13 ліпеня журналіст не атрымаў ніводнага выдання, на якія быў падпісаны. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Вольга Івашына.

«На зварот да адміністрацыі ён і мы атрымалі адказ, што яна раптам вырашыла „прывесці гэтую справу ў адпаведнасці з прынятымі так бы нарматыўна-прававымі актамі“, згодна з якімі вязні самі мусяць праз тую адміністрацыю выпісваць сабе перыёдыку».

Больш на Радыё Рацыя
Віталь Скалабан стаяў ля вытокаў стварэння найлепшых энцыклапедый на беларускай мове

Сёння гісторыку, архівісту, пісьменніку, археографу магло б споўніцца 75-гадоў.

Віталь Скалабан быў унікальным знаўцам гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Менавіта ён выявіў, хто быў аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе».

Распавядаем пра жыццё выбітнага беларуса на Радыё Рацыя