Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Беларусы Вільні збіраюць грошы на абнаўленне помніка Францішку Аляхновічу

Далучыцца да гэтай справы можа кожны, паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку Кірыл Атаманчык, заснавальнік агенцтва Vilnius Relax.

📌 Помнік вядомаму беларускаму драматургу, тэатральнаму дзеячу, публіцысту і празаіку быў усталяваны ў 1993 годзе, але апошнія гады знаходзіўся ў аварыйным стане. У 2021 годзе было вырашана прыбраць помнік, каб зберагчы ад поўнага разбурэння. Цяпер з’явілася ідэя зрабіць рэнавацыю арыгінальнага помніка аўтарства Эдуарда Падбярэзскага. Для гэтага неабходна сабраць 6500 еўра. З іх:

праца рэстаўратара і матэрыялы — 5750 еўра;

праектаванне і дызайн — 250 еўра;

тэхнічныя работы і мантаж — 500 еўра.

📌Ахвяраваць грошы можна наступнымі спосабамі:

З краін ЕС, ЗША і Канады:
Назва: Gudų kultūros draugija Lietuvoje SWIFT: CBVILT2XXXX Bank code: 70440 IBAN: LT34 7044 0600 0028 9613
Пазнака: donation for monument.
З любых краін: PayPal Stripe BYSOL
🤍❤️🤍 «Будзьма беларусамі!»

🇵🇱У Варшаве стартуе фэст Вольных Беларусаў DaVoli. У межах фэсту 5 жніўня адбудзецца круглы стол «Будзьма беларусамі!», прысвечаны нацыянальнай ідэі беларусаў.🤍❤️🤍

Больш на сайце Радыё Рацыя

#фэст #Варшава #ідэя #беларусы
📌 Праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з калегамі

📌Падчас акцыі яны апранулі маскі з тварамі сямі палітзняволеных калегаў: акрамя Алеся Бяляцкага, гэта Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Таццяна Ласіца і Леанід Судаленка.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#праваабаронцы #Вясна #Бяляцкі #салідарнасць #Вільня
📌 Польшча ўмацуе мяжу з Беларуссю і Расеяй электроннымі сістэмамі.

📌 Як заявіла прадстаўніца польскага памежнага ведамства Анна Міхальская, будаўніцтва сістэмы пачнецца ўжо сёлета.

📌 Пашырэнне перыметральнай аховы мяжы запланаванае на ўчастку каля мяжы з Калінінградскай вобласцю і каля памежнай ракі Буг побач з Беларуссю.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Улады горада Беласток і міжнародная арганізацыя UNICEF падпісалі пагадненне аб шчыльнай супрацы ў сферы дапамогі ўкраінскім дзецям, якія апынуліся ў Беластоку ў выніку бежанства ад расейскага ўварвання ва Украіну.

📌 Пасля расейскага ўварвання ва Украіну тысячы ўкраінскіх дзяцей і іх бацькоў знайшлі свой бяспечны прытулак у Беластоку і ваколіцах.

📷 Беларускае Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Захаваць ідэнтычнасць беларусаў – гэта галоўная мэта дзейнасці Таварыства беларускай культуры ў Літве.

📌 Арганізацыя працягвае гэтую місію ўжо амаль 35 гадоў.

📌 1 жніўня стартаваў мастацкі пленэр, які сёлета прысвечаны Францыску Скарыне і 500-годдзю выдання ў Вільні „Малой падарожнай кнігі”. У мерапрыемстве таксама прымаюць удзел вядомыя беларускія мастакі з Падляшша.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Нэнсі Пеласі заканчвае візіт ва Усходнюю Азію.
📌 Еўразвяз мае намер дапамагчы Украіне на восем мільярдаў еўра.
📌 Брытаніі пагражае наймацнейшае за 60 гадоў зніжэнне ўзроўню жыцця.
📌 У Малдове не хапае дроў на зіму, улады ўводзяць ліміт на іх продаж.
📌 Падрабязнасці ў аглядзе сусветных СМІ ад Антона Разумоўскага.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Віктар Маркавец нарадзіўся ў Докшыцах 5 жніўня 1947 года. Сёння яму споўнілася б 75.

📌 Віктар Маркавец разам з Яўгенам Куліком, Лявонам Баразном, Аляксеем Марачкіным, Зянонам Пазьняком, Міхасём Чарняўскім ды іншымі творчымі асобамі браў удзел у дысідэнцкай групе беларускай інтэлігенцыі «На Паддашку».

📌 З 1992 года Маркавец плённа супрацаваў з паэтам Алесем Разанавым.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Уладзімір Хільмановіч: У савецкім войску

📌 Савецкае войска заўсёды было адначасна найперш расейскім войскам у ідэалагічным плане. Калі назіраеш за сучаснымі падзеямі ўварвання расейскай арміі ў Сірыю, Украіну, то міжволі прыгадваеш сваю службу ў савецкім войску ў час блізкі да канца існавання СССР.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Палітвязня Ігара Аліневіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.

📌 8 жніўня адбудзецца суд наконт узмацнення рэжыму і пераводу Ігара ў турму. Справу будзе разглядаць суддзя Мазырскага раёна Валянціна Новікава.

📌 Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, у мазырскую калонію этапавалі ў канцы траўня, нагадваюць праваабаронцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У нашым эфіры пабываў палітычны аналітык Павел Усаў, які выказаўся пра канферэнцыю Новай Беларусі, якая абудзецца 8-9 жніўня ў Вільні.

📌 Павел Усаў: Ёсць, канешне, умоўна негатыўныя, якія выклікаюць крытычныя ацэнкі гэтай канферэнцыі, і пазітыўныя. То бок гэтыя пазітыўныя звязаныя з чаканнем таго, якія вынікі павінны быць гэтай канферэнцыі, што яны прынясуць для беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Пракуратура прымусіла кнігарні выдаліць "экстрэмісцкую" літаратуру

📌 Пракуратура Менска дабілася выдалення з кніжных анлайн-крам выданняў, прызнаных уладамі «экстрэмісцкімі».

📌 Як вынікае з паведамлення пракуратуры, прэтэнзіі былі прад'яўленыя wildberries, booklover.by, bestbooks.by і oz.by наконт "кніжнага выдання, уключанага ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Назва выдання не паведамляецца.

📌 Пракуратура вынесла прадпісанні кіраўнікам арганізацый, у якім запатрабавала выключыць прапановы да продажу кніжных выданняў. Яны былі выдаленыя з вітрын.

📌 «Па фактах распаўсюджвання названай інфармацыйнай прадукцыі пракуратура ініцыявала пачатак адміністрацыйнага працэсу па ч. 2 арт. 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», - гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

reform.by
📌‼️ Ігара Банцэра зноў затрымалі. Пасля вызвалення з хіміі ў снежні 2021 года гарадзенскі музыка і саліст панк-гурта «Mister X» заявіў, што з’язджаць з краіны не плануе: «У Беларусі мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець у турме».

📌 Гэта здарылася ўчора, 4 жніўня. Музыку затрымалі і павезлі ў Менск.

📌Пра ўчорашняе затрыманне паведамілі сваякі Ігара Банцэра. Свабода піша, што «затрымліваў ці то ГУБАЗіК, ці то КДБ».

📌 Жалезныя дзверы ў гарадзенскай кватэры выламалі, Ігара забралі і завезлі ў Менск. На той момант Ігар знаходзіўся ў кватэры адзін. Прычына затрымання невядомая.

novychas.online
📌 З'явілася інфармацыя пра магчымае затрыманне спявачкі Мэрыем Герасіменкі і ўладальніка бара «Банкі-бутэлькі».

📌Увечары 3 жніўня на тэрасе бара «Банкі-бутэлькі» на Зыбіцкай прайшоў вулічны канцэрт менскай спявачкі Мэрыем Герасіменкі.

📌 Сярод песень, якія выканала спявачка, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» – як мінімум трэк «Обіймі». Гледачоў на канцэрт сабралася шмат, яны публікавалі відэа ў сацсетках, нярэдка — са стыкерамі ў жоўта-сініх колерах і іншымі знакамі падтрымкі Украіне. Гэта абурыла прапагандыстаў.

📌 Пасля гэтага Мэрыем перастала з'яўляцца ў сацсетках. Тэлефоны яе студыі вакалу не адказваюць. Ёсць звесткі, што спявачка затрымана, як і ўладальнік бара «Банкі-бутэлькі». Пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося.

spring96.org
📌 Віцебскія ўлады працягваюць "зачыстку" культурна-асветніцкай прасторы ад недзяржаўных арганізацый

📌 З ініцыятывы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Віцебскі абласны суд 21 чэрвеня прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Віцебскае музычнае таварыства". Раней улады ліквідаваны грамадскія арганізацыі культурна-асветніцкай накіраванасці: цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора», сацыяльна-культурная ўстанова "Віцебск для мяне", сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ», прыватная культурна-асветніцкая ўстановы «Лідар новай эпохі» і «Гендарны адказ».

📌 "Віцебскае музычнае таварыства" праіснавала ў якасці юрыдычнай асобы больш за 27 гадоў. Сярод заснавальнікаў і сяброў арганізацыі былі музыкі Віцебскай абласной філармоніі і многія выкладчыкі музычных навучальных Віцебску.

📌 На рахунку ВМТ лічыцца мноства праведзеных музычных конкурсаў, фестываляў і реалізаваныя разнастайныя арт-праекты.

vitebskspring.org