Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🍺 Пра піваварэнне і традыцыі спажывання піва ў ВКЛ гаварылі ў Беластоку🍺

🔸 “Беларусь дагэтуль у пошуках свайго алкагольнага брэнду. І кожны такі факт, гістарычны дакумент у пэўнай ступені з“яўляецца дапаможным, каб сапраўды гэты брэнд выявіць і вызначыць. Таму што алкаголь усё ж такі аб’ядноўвае людзей, гэта элемент сацыялізацыі, вельмі важны, элемент культуры”.

Кажа гісторык, даследчык дадзенай тэмы Ягор Сурскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беласток #піва #Сурскі #Беларусь #ВКЛ
🔥Палку імя Кастуся Каліноўскага патрэбна пастаянная дапамога🔥

“Амуніцыя байца на фронце зношваецца ў некалькі разоў хутчэй, чым у цывільным жыцці, не кажучы пра тое, што полк увесь час папаўняецца новымі байцамі”.

🔸 Кажа Павел Кухта, кіраўнік мабілізацыйнага цэнтра палка ў Варшаве.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#полк #дапамога #фронт #амуніцыя #Кухта
🎸 Гітарысту „Крамбамбулі” і Pomidor/off прысудзілі 2 гады калоніі🎸

📌Беларускага музыку абвінавацілі паводле адразу двух крымінальных артыкулаў: за паклёп (арт. 188 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). У чаканні суда пад вартай ён правёў амаль тры месяцы.

📷 by culture (Courlesy Photo)

Больш на сайце Радыё Рацыя

#гітарыст #Крамбабуля #суд #Pomidoroff
⚡️ ВСУ: Расея вывязе з Беларусі 12 тыс. тон боепрыпасаў⚡️

📌Да канца жніўня Расея🇷🇺 збіраецца вывезці з Беларусі 12 тысяч тон боепрыпасаў, паведамляе Упраўленне стратэгічнай камунікацыі ВСУ.🇺🇦
Боепрыпасы вывозяцца ў 1061-й Цэнтр матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Паўднёвай ваеннай акругі РФ.

📌Украінскі бок бачыць у такім рашэнні Расеі два плюсы і адзін мінус. Станоўчы момант заключаецца ў тым, што ў Расеі праблемы з дастаўкай патрэбнай колькасці боепрыпасаў у зону баявых дзеянняў. Таксама гэта азначае, што беларускае войска не будзе ўрывацца ва Украіну, лічыць украінскі бок.

📌„Негатыўны момант, вядома ж, у тым, што вострага і незваротнага дэфіцыту ў назапашванні боепрыпасаў у РАВ [расейскіх акупацыйных войсках] пакуль не будзе”, – заявілі ва Упраўленні стратэгічных камунікацый ВСУ.

Крыніца: reform.by
‼️Жыхара Віцебска асудзілі да 4,5 гадоў калоніі

🔻Паўла Нікіценку судзілі ў закрытым рэжыме па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суд #Нікіценка #сілавікі #збіццё #калонія
‼️ У Менску затрыманы журналіст і экскурсавод Ігар Хмара

Яго імя з’явілася ў тэлеграм-канале „Спісы затрыманых”.

📌Увечары 2 жніўня Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленне пра яго затрыманне з’явілася бліжэй да ночы. Гэта была ўжо другая падобная экскурсія, збор на якую ён абвясціў у сваіх сацсетках — удзел у ёй быў бясплатным.

📌Аб прычыне затрымання і тое, дзе цяпер знаходзіцца Хмара, невядома.
Ігар Хмара праводзіў беларускамоўныя экскурсіі, супрацоўнічаў з парталам Realt.by.

#Хмара #журналіст #затрыманне #экскурсія
🔻 Стала вядомай дата судзілішча над журналістам Дзянісам Івашыным. Гарадзенца, які працаваў у рэдкім жанры для беларускай журналістыкі (расследаванне), пачнуць судзіць 15 жніўня — праз больш чым 500 дзён пасля арышту. За гэты час Дзяніс шмат разоў праходзіў праз допыты, неаднойчы змяшчаўся ў карцар, перанёс некалькі хваробаў у турме і быў фактычна пазбаўлены перапіскі з блізкімі і сябрамі.

🔻Мікола Бянько ў сваім блогу разважае пра абсурдную справу Дзяніса Івашына.

Больш на сайце Радыё Рацыя
‼️ Візавыя цэнтры Эстоніі часова не будуць працаваць у Беларусі

Прыпынены прыём дакументаў на атрыманне віз у Эстонію🇪🇪, Фінляндыю,🇫🇮 Швецыю.🇸🇪

Паведамляецца, што гэта выклікана тэхнічнымі прычынамі.

Візавы цэнтр у Менску робіць перапынак з 10 па 17 жніўня ўключна, у Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гомелі, Гародні, Лідзе, Магілёве і Пінску не будуць прымаць дакументы з 9 па 16 жніўня ўключна.

#візавы_цэнтр #Эстонія #Фінляндыя #Швецыя #віза
‼️“Мы будзем размаўляць адно з адным адкрыта, паказваць вынікі працы, спрачацца пра рэальныя планы», – кажа Святлана Ціханоўская.

‼️Спыніць спрэчкі і працаваць разам – пад такім заклікам пройдзе ў Вільні 8 і 9 жніўня канферэнцыя „Новая Беларусь”, ініцыятарам якой з’яўляецца Офіс дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ціханоўская #канферэнцыя #Вільня #беларусы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📌 Беларусы Вільні збіраюць грошы на абнаўленне помніка Францішку Аляхновічу

Далучыцца да гэтай справы можа кожны, паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку Кірыл Атаманчык, заснавальнік агенцтва Vilnius Relax.

📌 Помнік вядомаму беларускаму драматургу, тэатральнаму дзеячу, публіцысту і празаіку быў усталяваны ў 1993 годзе, але апошнія гады знаходзіўся ў аварыйным стане. У 2021 годзе было вырашана прыбраць помнік, каб зберагчы ад поўнага разбурэння. Цяпер з’явілася ідэя зрабіць рэнавацыю арыгінальнага помніка аўтарства Эдуарда Падбярэзскага. Для гэтага неабходна сабраць 6500 еўра. З іх:

праца рэстаўратара і матэрыялы — 5750 еўра;

праектаванне і дызайн — 250 еўра;

тэхнічныя работы і мантаж — 500 еўра.

📌Ахвяраваць грошы можна наступнымі спосабамі:

З краін ЕС, ЗША і Канады:
Назва: Gudų kultūros draugija Lietuvoje SWIFT: CBVILT2XXXX Bank code: 70440 IBAN: LT34 7044 0600 0028 9613
Пазнака: donation for monument.
З любых краін: PayPal Stripe BYSOL
🤍❤️🤍 «Будзьма беларусамі!»

🇵🇱У Варшаве стартуе фэст Вольных Беларусаў DaVoli. У межах фэсту 5 жніўня адбудзецца круглы стол «Будзьма беларусамі!», прысвечаны нацыянальнай ідэі беларусаў.🤍❤️🤍

Больш на сайце Радыё Рацыя

#фэст #Варшава #ідэя #беларусы
📌 Праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з калегамі

📌Падчас акцыі яны апранулі маскі з тварамі сямі палітзняволеных калегаў: акрамя Алеся Бяляцкага, гэта Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Таццяна Ласіца і Леанід Судаленка.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#праваабаронцы #Вясна #Бяляцкі #салідарнасць #Вільня
📌 Польшча ўмацуе мяжу з Беларуссю і Расеяй электроннымі сістэмамі.

📌 Як заявіла прадстаўніца польскага памежнага ведамства Анна Міхальская, будаўніцтва сістэмы пачнецца ўжо сёлета.

📌 Пашырэнне перыметральнай аховы мяжы запланаванае на ўчастку каля мяжы з Калінінградскай вобласцю і каля памежнай ракі Буг побач з Беларуссю.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Улады горада Беласток і міжнародная арганізацыя UNICEF падпісалі пагадненне аб шчыльнай супрацы ў сферы дапамогі ўкраінскім дзецям, якія апынуліся ў Беластоку ў выніку бежанства ад расейскага ўварвання ва Украіну.

📌 Пасля расейскага ўварвання ва Украіну тысячы ўкраінскіх дзяцей і іх бацькоў знайшлі свой бяспечны прытулак у Беластоку і ваколіцах.

📷 Беларускае Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.