Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Дзіцячы беларускамоўны канал «Бэйбус» трапіў у Youtube Kids

Цяпер праз Youtube Kids можна глядзець мультвершы палітзняволенага журналіста «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам, праграму для дзяцей «Вясёлы садок», коміксы ад «Асцярожна: дзеці!» ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт.

Больш на Радыё Рацыя
35% расейцаў лічаць, што Сонца варочаецца вакол Зямлі…

А 21% апытаных перакананыя, што людзі жылі разам з дыназаўрамі. Яны, відаць, так і ўяўляюць сабе, як чалавек прыручыў трыцэратапсаў.

Новы блог Юлі Сівец чытай на Радыё Рацыя
Ігар Палынскі: Праца журналіста – гэта місія

Пра журналістыку і шлях да яе паразмаўляла з грамадскім дзеячам, музыкам і ўласна журналістам Ігарам Палынскім.

Больш на Радыё Рацыя
Часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў МЗС Польшчы

Яму будзе выказаны рашучы пратэст з патрабаваннем неадкладнага вызвалення журналісткі Ірыны Слаўнікавай і іншых незаконна пазбаўленых волі людзей. Пра гэта паведаміў віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач.

Больш на Радыё Рацыя
🏒 Стартаваў Кубак Салея

🏒 Менскае „Дынама” прайграла на старце турніру Sochi Hockey Open

⚽️ Кіеўскае „Дынама” абыграла „Штурм” у Лізе чэмпіёнаў Кіеўскае

⚽️ У размяшчэнне „Нёмана” прыбыў былы гулец зборнай Гамбіі

⚽️ Зеліньскі не хоча пакідаць „Напалі” гэтым летам

🎾 Крысціна Дзмітрук выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Польшчы

Падрабязнасці навін спорту на Радыё Рацыя
Генштаб Украіны: Спецназ Беларусі праходзіць праверку баявой гатовасці

„На Валынскім і Палескім кірунках падраздзяленні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выконваюць задачы па ўзмацненні аховы ўчастка беларуска-ўкраінскай мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях”, — гаворыцца ў паведамленні Генштаба Украіны.

Больш на Радыё Рацыя
Мігранты з лесвіцай штурмавалі сцяну польскай мяжы

За мінулыя суткі польскія памежнікі зарэгістравалі 29 спробаў парушэння мяжы. Узгадваюцца грамадзяне Узбекістана і Кубы.

Больш на Радыё Рацыя
У Пінску адбылася хваля затрыманняў

Сілавікі правялі ператрусы ў пяцерых пінчукоў, а пасля іх змясцілі ў мясцовы ізалятар. Дакладна вядома, што сярод затрыманых: праваабаронца Алесь Рамановіч і актывіст Дзяніс Сядых.

Больш на Радыё Рацыя
Беларускае Радыё Рацыя
Часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў МЗС Польшчы Яму будзе выказаны рашучы пратэст з патрабаваннем неадкладнага вызвалення журналісткі Ірыны Слаўнікавай і іншых незаконна пазбаўленых волі людзей. Пра гэта паведаміў віцэ-міністр замежных справаў…
Прэс-сакратар польскага знешнепалітычнага ведамства Лукаш Ясіна паведаміў, што гэта звязана з вынясеннем жорсткага прысуду Ірыне Слаўнікавай. Апрача гэтага закранецца пытанне пераследу прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі, адзначыў Ясіна:

-Надалей працягваецца пераслед прадстаўнікоў Саюза палякаў у Беларусі. Перадусім Анджэя Пачобута, які працяглы час знаходзіцца ў зняволенні. А таксама частыя выпадкі знішчэння польскіх вайсковых могілак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адбудаваных і адноўленых са згоды беларускага грамадства ўжо падчас кіраўніцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Фігуранты „справы Аўтуховіча” паведамляюць пра пагрозу іх жыццям

Зварот на волю падпісалі Уладзімір Гундар, Галіна Дзербыш, Вольга Маёрава і Ірына Мельхер.

Яны заявілі „аб рэзкім узмацненні фізічнага і псіхалагічнага ціску на большасць абвінавачаных па крымінальнай справе”. Прычынай аўтары звароту бачаць „відавочны поўны развал абвінавачання”, „сістэме не застаецца нічога іншага, як узмацніць рэпрэсіі”.

📸 BBC

Больш на Радыё Рацыя
📌Яму належаць мудрыя словы: “Калі б беларуса прымусіць быць беларусам, які б атрымаўся выдатны беларус!”

📌105 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларус #Брыль #пісьменнік
‼️ Беларусы змагаюцца за роўнасць дзяржаўных моваў: беларускай і расейскай

“У адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская мовы. 3 гэтага вынікае, што яны маюць роўны статус. Аднак на практыцы, і найперш у заканадаўчай сферы, беларуская мова ігнаруецца, што вядзе да парушэння моўных правоў грамадзян у гэтай галіне”.

📌Каля 50 слонімцаў звярнуліся да старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання Алега Таргонскага з адкрытым лістом.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларуская_мова #Канстытуцыя #ліст #Слонім #Таргонскі
⁉️ У Грузіі ўвядуць візы для беларусаў і расейцаў?

🇬🇪У грузінскім парламенце адна з апазіцыйных партый – Партыя Лело прапанавала ўвесці візавы рэжым для расейцаў і беларусаў, як саўдзельнікаў вайны ва Украіне.

📌Беларускі праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што Грузія як незалежная краіна мае поўнае права на ўвядзенне візавага рэжыму.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#візы #расейцы #беларусы #Грузія #Кісляк
🍺 Пра піваварэнне і традыцыі спажывання піва ў ВКЛ гаварылі ў Беластоку🍺

🔸 “Беларусь дагэтуль у пошуках свайго алкагольнага брэнду. І кожны такі факт, гістарычны дакумент у пэўнай ступені з“яўляецца дапаможным, каб сапраўды гэты брэнд выявіць і вызначыць. Таму што алкаголь усё ж такі аб’ядноўвае людзей, гэта элемент сацыялізацыі, вельмі важны, элемент культуры”.

Кажа гісторык, даследчык дадзенай тэмы Ягор Сурскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беласток #піва #Сурскі #Беларусь #ВКЛ
🔥Палку імя Кастуся Каліноўскага патрэбна пастаянная дапамога🔥

“Амуніцыя байца на фронце зношваецца ў некалькі разоў хутчэй, чым у цывільным жыцці, не кажучы пра тое, што полк увесь час папаўняецца новымі байцамі”.

🔸 Кажа Павел Кухта, кіраўнік мабілізацыйнага цэнтра палка ў Варшаве.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#полк #дапамога #фронт #амуніцыя #Кухта
🎸 Гітарысту „Крамбамбулі” і Pomidor/off прысудзілі 2 гады калоніі🎸

📌Беларускага музыку абвінавацілі паводле адразу двух крымінальных артыкулаў: за паклёп (арт. 188 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). У чаканні суда пад вартай ён правёў амаль тры месяцы.

📷 by culture (Courlesy Photo)

Больш на сайце Радыё Рацыя

#гітарыст #Крамбабуля #суд #Pomidoroff
⚡️ ВСУ: Расея вывязе з Беларусі 12 тыс. тон боепрыпасаў⚡️

📌Да канца жніўня Расея🇷🇺 збіраецца вывезці з Беларусі 12 тысяч тон боепрыпасаў, паведамляе Упраўленне стратэгічнай камунікацыі ВСУ.🇺🇦
Боепрыпасы вывозяцца ў 1061-й Цэнтр матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Паўднёвай ваеннай акругі РФ.

📌Украінскі бок бачыць у такім рашэнні Расеі два плюсы і адзін мінус. Станоўчы момант заключаецца ў тым, што ў Расеі праблемы з дастаўкай патрэбнай колькасці боепрыпасаў у зону баявых дзеянняў. Таксама гэта азначае, што беларускае войска не будзе ўрывацца ва Украіну, лічыць украінскі бок.

📌„Негатыўны момант, вядома ж, у тым, што вострага і незваротнага дэфіцыту ў назапашванні боепрыпасаў у РАВ [расейскіх акупацыйных войсках] пакуль не будзе”, – заявілі ва Упраўленні стратэгічных камунікацый ВСУ.

Крыніца: reform.by
‼️Жыхара Віцебска асудзілі да 4,5 гадоў калоніі

🔻Паўла Нікіценку судзілі ў закрытым рэжыме па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суд #Нікіценка #сілавікі #збіццё #калонія
‼️ У Менску затрыманы журналіст і экскурсавод Ігар Хмара

Яго імя з’явілася ў тэлеграм-канале „Спісы затрыманых”.

📌Увечары 2 жніўня Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленне пра яго затрыманне з’явілася бліжэй да ночы. Гэта была ўжо другая падобная экскурсія, збор на якую ён абвясціў у сваіх сацсетках — удзел у ёй быў бясплатным.

📌Аб прычыне затрымання і тое, дзе цяпер знаходзіцца Хмара, невядома.
Ігар Хмара праводзіў беларускамоўныя экскурсіі, супрацоўнічаў з парталам Realt.by.

#Хмара #журналіст #затрыманне #экскурсія