Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У Беластоку прайшло чарговае паседжанне нефармальнага клуба Beer&History.

📌 Гэтым разам тэмай вечарыны была – гісторыя Гародні. Яе, прысутным на імпрэзе гасцям, распавядаў гарадзенскі журналіст і краязнавец – Алесь Кіркевіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларускія музыкі з вялікімі амбіцыямі і несупынным характарам. Менавіта ён, Андрэй Цяпін, лідар “Tyapin CREW”, захацеў аднойчы зладзіць музычны фэст, які з часам пераўтварыўся ў шырокамаштабную імпрэзу.

📌 Пра сяброўскую, салідарную падзею трох краін (Польшчы, Беларусі і Украіны) – пра фэст “Opor” – наш карэспандэнт паразмаўляла з галоўным арганізатарам мерапрыемства, у якой цяпер задзейнічана каля 250 чалавек, Андрэем Цяпіным.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Навапалачанку Кацярыну Вінакураву прызналі вінаватай па артыкуле 19.11 КаАП за рэпост артыкула аб смерці паэта і мастака Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця ў 2018 годзе.

📌Пра гэта шырока паведамлялася ў прэсе, і Кацярына перапосьціла матэрыял аднаго са старэйшых беларускіх выданняў, якое праз некалькі гадоў было прызнана экстрэмісцкім.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Спецыяльны карэспандэнт расейскага незалежнага выдання «Новая газета» Алена Касцючэнка падчас адкрытай лекцыі падзялілся вопытам працы ваенным журналістам ва Украіне.

📌 Алена Касцючэнка аднай з першых у лютым сёлета напісала пра тое, што адбываецца на польска-ўкраінскай мяжы. Вядомы яе рэпартажы з Адэсы, Мікалаева і акупаванага расейскімі войскамі Херсона.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У грузінскім Тбілісі распачаліся Дні беларускага дакументальнага кіно.

📌 Цягам некалькіх дзён можна будзе паглядзець стужкі, прысвечаныя пратэстам 2020-га года.

📌 Распачаўся Тыдзень беларускага дакументальнага кіно стужкай “Галасы. Дзе мой край”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю з заклікам да Белага дому прызнаць Расею краінай – спонсарам тэрарызму, паведамляе газета The New York Times.

📌 Расею трэба прызнаць спонсарам тэрарызму за яе дзеянні ў Чачні, Грузіі, Сірыі і Украіне, якія прывялі да гібелі „незлічонай колькасці нявінных мужчын, дзяцей і жанчын”, гаворыцца ў дакуменце, які быў аднагалосна ўхвалены ў сераду ўвечары.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Уладзімір Хільмановіч: Калектыўная адказнасць і розніца

📌 Гарачая стадыя вайны абвастрыла многія паняткі, рэчы і разуменні. Пры тым зараз варта быць асабліва дакладнымі ў азначэннях і назвах. Каб не адбывалася перакручвання і перакульвання ўсяго з ног на галаву. Так спецаперацыя Расеі, як яна акрэслівае свае дзеянні, павінна называцца вайной, а яе ўдзельнікі, якія перакрочылі дзяржаўную мяжу суверэннай Украіны, – захопнікамі-акупантамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Варшаве арганізуюць беларускую школу: запрашаюць дзяцей і выкладчыкаў

📌 Ініцыятыва «Беларуская школа ў Варшаве», у якую ўваходзяць прадстаўнікі ліквідаванага ў Беларусі «Таварыства беларускай школы», набірае дзяцей і выкладчыкаў у 5–11 класы. Плануецца анлайн-навучанне і некаторыя мерапрыемствы афлайн.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Агляд прэсы: не даць выкарыстаць

📌Санкцыі Расеі і Беларусі ўдарылі па дзяржпадрадчыкам.

📌Еўрапейская газавая зіма – усё па плане Пуціна?

📌Падрыхтоўка да агульнаеўрапейскага эканамічнага крызісу.

📌У Вялікабрытаніі ідзе палітычны двубой паміж Сунакам і Трас.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Расея #Беларусь #Вялікабрытанія #Германія #газ
⚡️Адвакат Мікалая Аўтуховіча не змагла даведацца пра стан здароўя вязня⚡️

🔸 «Пасяджэнне скончылася у чацвер каля 18:00. Адвакату не ўдалося даведацца пра стан здароўя бацькі. Начальнікаў турмы і медчасткі ўжо не было на працоўных месцах», — паведаміла ягоная дачка.

🔸Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч 19-ты дзень трымае «сухую галадоўку». Напярэдадні на судовым пасяджэнні яго не было — родныя і адвакат не ведаюць што з ім і ў якім ён стане.

#Аўтуховіч #галадоўка #суд #адвакат
🇵🇱 У Кракаве беларусы ўшанавалі памяць Алеся Гаруна

📌 Кракаўскія беларусы наведалі Ракавіцкія могілкі, дзе пахаваны дзяяч беларускага Адраджэння паэт Алесь Гарун. Яго магілу ў 1980-ых гадах адшукаў гісторык Алег Латышонак.

📌 Прысутныя запалілі лампадкі, пачыталі вершы, паслухалі песні на словы Гаруна аўтарства Андрэя Мельнікава і Вальжыны Цярэшчанкі.

📷 Радыё Рацыя

#Гарун #Кракаў #памяць #Мельнікаў #Цярэшчанка
‼️ «Не выключаецца магчымасць ажыццяўлення сіламі падраздзяленняў спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь сумесна з падраздзяленнямі спецыяльнага прызначэння і баевікамі прыватных вайсковых кампаній Расейскай Федэрацыі ўзброеных правакацый».

🔻 Сказаў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Украіны Аляксей Громаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Уніан

#Украіна #Расея #вайна #Громаў #правакацыя
⚽️"Дынама" і БАТЭ выбылі з Лігі канферэнцый⚽️

⚽️ Беларускія футбольныя клубы прайгралі ў паядынках у адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый і завяршылі еўракубкавы сезон.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Дынама #БАТЭ #футбол #ліга
‼️ 7 жніўня – Марш Годнасці ў Беластоку

🤍❤️🤍Беларуская дыяспара Беластока🇵🇱 7 жніўня (нядзеля) запрашае прыняць удзел у МАРШЫ ГОДНАСЦІ з нагоды другой гадавіны прэзідэнцкіх выбараў. Мерапрыемства пачнецца а 16:00, Rynek Kościuszki 4, 15-001 Białystok. Збор удзельнікаў - каля помніка Пілсудскаму, пасля чаго ўсе пройдуць вуліцамі Беластока да консульства РБ.

⁉️Чаму трэба прыйсці на марш?

Каб паказаць усяму свету і беларусам унутры краіны, што старонка не перагорнутая, і мы надалей

‼️Супраць дыктатуры
‼️Супраць гвалта і рэпрэсій
‼️Супраць ганебнага ўдзелу Беларусі ў вайне

🔻Каб яшчэ раз пракрычаць пра наш боль – палітзняволеных – лепшых прадстаўнікоў беларускага народа.

🔻 Каб узгадаць самім сабе, як нас шмат і што мы па-ранейшаму хочам людзьмі звацца.

‼️Арганізатары заклікаюць прыходзіць апранутымі ў адзенне колераў нацыянальнага сцяга, вышыванкі і цішоткі.

‼️Будзьма беларусамі і наша абавязкова возьме! Жыве Беларусь!

#Беласток #дыяспара #акцыя #палітвязні #салідарнасць
📌 На памежжы з Гародняй знайшлі могілкі 16-га стагоддзя

📌Даціроўцы парэштак дапамаглі выяўленыя ў магілах грошы 2-й паловы 16 ст.: манеты Жыгімонта І Старога, Жыгімонта ІІ Аўгуста, а таксама так званыя літоўскія «Баратынкі» Яна Казіміра з выявай «Пагоні».

📌Сярэдні ўзрост пахаваных на могілках – 44 гады.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#могілкі #памежжа #Гародня #парэшткі