Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Канстанцін Свідуновіч, Сяргей Канановіч і Аляксей Арцецкі выйшлі на волю

📌Усе яны праходзілі па так званай “карагоднай справе” на Берасцейшчыне.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Свідуновіч #Канановіч #Арцецкі #справа #воля
📌Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША працягваюць займацца выключна ўкраінскай тэмай

📌Гэта акцыі, канцэрты, гуманітарная дапамога – распавёў беларус Аляксандр Чайкоўскі:

– Цяпер у нас толькі адна актуальная тэма – гэта вайна ва Украіне. 🇺🇦Таму зараз усе сілы накіраваныя на дапамогу ўкраінскаму народу. Гуманітарная дапамога, дабрачынныя канцэрты, і так даўжэй.

📌Аляксандр Чайкоўскі звярнуў увагу, што ўкраінская тэма, як і беларуская, з часам пачынае станавіцца не такой цікавай для амерыканскага грамадства,🇺🇸 паколькі канфлікт месяцамі і гадамі застаецца нявырашаным. Таму кожны раз трэба шукаць шляхі, як да гэтага павысіць інтарэс.

#Украіна #Беларусь #ЗША #Чайкоўскі #дыяспара
‼️Першы фэст салідарнасці палякаў🇵🇱, украінцаў🇺🇦 і беларусаў ⚪️🔴⚪️„OPÓR” (Супраціў) пройдзе ў Варшаве.

🎼“Мы гаворым рознымі мовамі, але мова музыкі аднолькавая для ўсіх”, - кажа ўдзельніца ўкраінскага гурта I33I Наста.

📌30 ліпеня на фэсце гасцей чакаюць шматлікія інтэрактывы, арт-маркет, дзіцячыя лакацыі і, безумоўна, музычныя выступы.

Больш на Радыё Рацыя
🎤Спявалі разам “У сэрцы свабода” і «Купалінку».

🎼У Варшаве адбыўся сумесны канцэрт гурта “Znak Stop”, Андруся Такінданга ды Аквалерыі.

🎤“Такі выступ стаў для нас ужо не першым”, – распавялі ўдзельнікі дуэту “Znak Stop”, ініцыятары канцэрту Андрэй Лугін і Алёна Палачанская.

📌Беларускае Радыё Рацыя выступіла інфармацыйным партнёрам канцэрту.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Першыя суды за «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне» праходзяць у Берасці і Гомелі

📌У Берасцейскім абласным судзе пачаўся суд за падрыхтоўку да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы, паведамляе «Вясна». Артыкул прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў калоніі. Абвінавачаны — 37-гадовы жыхар Берасця Сяргей Вайцюк. Справу разглядае суддзя Святлана Крамянёўская. Менавіта яна пасмяротна прызнала вінаватым у супраціве міліцыянту забітага Генадзя Шутава і асудзіла да 10 гадоў зняволення сябра Генадзя - Аляксандра Кардзюкова.

📌У Гомельскім абласным судзе пачынаецца працэс над Міхаілам Лістападавым. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў, які асудзіў чатырох палітвязняў — Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова, Аляксандра Шабаліна — па «справе аб захопе адміністрацый».

📷 "Вясна"
“Будзе шмат добрай музыкі – беларускай, украінскай, польскай. Будзе супольная добрая забава. І можна будзе «пабяседаваць» разам са сваімі сябрамі”, - кажа супрацоўнік Гміннага цэнтра культуры Гарадка Радаслаў Кулеша.

🎤🎻🎺🪗30-га ліпеня ў амфітэатры каля вадасховішча ў Зарэчанах у Гарадку адбудзецца 22-і Міжнародны фестываль «Сяброўская бяседа».

📌Пачатак мерапрыемства а 17-й, уваход вольны!

Больш на Радыё Рацыя
✂️Новая беларуская цырульня з’явілася ў Беластоку на вуліцы Старабаярскай, 8.

“Тры дзяўчыны з Гародні і ваколіц Гародні, а я – з Менску. Мы ўсе з Беларусі”, - расказала цырульніца Юлія Собаль.

❗️У Беластоку ўжо адкрыліся беларускія піцэрыі, крамы, аўтамайстэрні, моўныя курсы і цырульні. Беларусы, якія апынуліся тут воляй лёсу, працягваюць абжывацца ў сталіцы Падляшша.

Больш на Радыё Рацыя
⁉️Ці прайгралі беларусы сваю дзяржаву і будучыню?

Сёння Беларусь выглядае краінай з абмежаваным суверэнітэтам і без самастойнай знешняй палітыкі. Сілавыя структуры пераследуюць людзей за праявы патрыятызму і любоў да краіны.

Але падставы для аптымізму ўсё роўна маюцца. Беларускае грамадства працягвае аказваць супраціў уладзе.

Беларусы не прайгралі, пакуль маюць волю да перамогі. І гэтую сітуацыю можна ахарактарызаваць як “адкладзеную ў часе перамогу”, якая настане ўсё роўна.

Чытайце блог Міколы Бянько на Радыё Рацыя
‼️Вязням, асуджаным па “пінскай справе”, узмацняюць рэжым утрымання

«Паводле зносін з усімі палітвязнямі і іх сваякамі складаецца ўражанне, што на іх аказваецца ціск і шукаюцца фармальныя прычыны для пакарання,» - адзначае грамадская дзяячка Вераніка Іванова.

❗️Ужо з калоніі ў турму пераведзеныя Ігар Салавей і Алег Рубец. Па папярэдней інфармацыі, істотныя праблемы ёсць і ў Алены Маўшук.

Чытай больш на Радыё Рацыя

📷 mis.dp.ua
‼️Выратаваны ў апошні момант, - так пра сваю гісторыю расказвае Алег Іваноў з Воршы, які ў 2020 годзе быў збіты амапаўцамі.

❗️Пасля турмы мужчына, у якога былі пашкоджанымя ўнутраныя органы, паміраў дома.

Каб не дапамога валацёраў з Праваабарончага цэнтра „Вясна”, не ўдалося б з’ехаць з Беларусі і выжыць.

Больш на Радыё Рацыя

📷 "Вясна"
🛶Група мігрантаў пераправілася праз беларуска-польскую мяжу на пантоне

📌25 ліпеня супрацоўнікі Падляшскага аддзелу памежнай аховы выявілі 59 замежнікаў, якія нелегальна перасеклі польска-беларускую мяжу.

Інцыдэнты адбыліся на участках, якія ахоўваюцца памежнымі заставамі ў Белавежы, Дубічах Царкоўных, Крынках, Мельніку і Новым Двары, паведамляе strazgraniczna.pl.

Нелегальныя мігранты прыбылі, у тым ліку, з Сірыі, Йемена, Конга, Камеруна, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і Эфіопіі.

На ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Крынках, група з 13 іншаземцаў, у асноўным грамадзяне Турцыі і Ірака, на пантоне пераправілася на польскі бок праз памежную раку Свіслач.

🇵🇱З пачатку ліпеня гэтага года памежная служба Польшчы зафіксавала 658 спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

📷 strazgraniczna.pl
"Мікалай, акрамя ўсяго іншага, у паласатай робе. Гэта, даруйце, вельмі нагадвае вязняў фашыстоўскіх канцлагераў. Але ён з любой сітуацыі знаходзіць мажлівасці паіранізаваць, пасмяяцца", - расказала жонка Мікалая Статкевіча - Марына Адамовіч.

📌Марына Адамовіч распавяла пра паштоўку ад мужа, пра тое, як праходзіла іх апошняя сустрэча ў турме, і чаму нельга выкупляць палітвязняў.

Больш на Радыё Рацыя

📷 Facebook
‼️У Беларусі скарачаецца колькасць занятых у эканоміцы

📌Паводле інфармацыі Белстата, у мінулым месяцы ў айчыннай эканоміцы было занята 4,2068 млн чалавек. Гэта на 6 тыс. менш, чым у траўні.

У параўнанні з чэрвенем 2021 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася, паводле звестак Белстата, на 60,8 тыс. чалавек. А за два гады ў параўнанні з чэрвенем 2020-га беларуская эканоміка не далічылася ўжо 94 тыс. чалавек.

📷 wikiwand.com
Чарговае паседжанне гістарычнага клуба „Beer&History” прысвяцілі гісторыі Гародні

🔻Навошта славянам спатрэбіўся фарпост на Нёмане?

🔻Як крэпасць сярод пушчаў стала рэзідэнцыяй манархаў?

🔻Адкуль у Гародні габрэі?

🔻Ад культу Баторыя да культу “Азоту” і “Хімвалакно”. Чаму так?

📌На гэтыя пытанні паспрабуюць знайсці адказ удзельнікі сустрэчы, якая адбудзецца 27 ліпеня а 19.00. Месца сустрэчы - паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok.2. Białystok
Агляд прэсы: без змены роляў

🔻Наколькі заслугоўвае даверу план Пуціна і Лукашэнкі зрабіць Беларусь ядзернай?

🔻Расізм і блізкасць да Пуціна: гаворка Орбана выклікала абурэнне.

🔻Надзвычайны план ЕЗ ужо на гарызонце.

🔻Заторы на мяжы ў Англіі

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы
Палітзняволеную пенсіянерку Галіну Дзербыш змясцілі ў карцар на 7 сутак

Прычынай стала яе адмова праходзіць «рамку»: перад пасяджэннямі абвінавачаных прымушаюць раздзявацца і праходзіць праз сканер. Нядаўна перад чарговым пасяджэннем Галіна таксама адмовілася раздзявацца і даваць рэчы на праверку. Тады з яе пачалі сцягваць вопратку з яе сілай, падчас гэтага парвалі майку жанчыны.

Больш на сайце Радыё Рацыя
Паўтары гады лагера за абразу Лукашэнкі

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме ў памяшканні былога прафесійнага ліцэя хімікаў, дзе часова размяшчаецца раённы суд. Пра Леановіч вядома, што яна пайшла падаваць заяву ў міліцыю на крадзеж, які сапраўды меў месца, а нападпітку выказала ў аддзеле ўсё, што думае пра Лукашэнку. Супрацоўнікі міліцыі завялі на яе крымінальную справу.

Чытай больш на сайце!
➡️Беларуска распавяла, чаму трэба як мага хутчэй уцякаць з краіны

Спадарыня Наталля, якая не пажадала называць сваё прозвішча, у бліжэйшы час на радзіму вяртацца не плануе. Ёсць высокая пагроза быць затрыманай па адной з крымінальных палітычна матываваных справаў.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя!
‼️ Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

‼️27 ліпеня адзначалі з 1992-га па 1995-ы год. У гэты перыяд краіна атрымала новую назву, вярнула гістарычныя дзяржаўныя сімвалы, прыняла Канстытуцыю краіны і абрала першага прэзідэнта Беларусі.🤍❤️🤍

‼️У 1996 годзе кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пасля незаконнага антыканстытуцыйнага рэферэндума перанёс свята на 3 ліпеня – дзень вызвалення Менску ад фашыстаў.

📷 з кнігі Сяргея Навумчыка „Сем гадоў адраджэння”

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суверэнітэт #дэкларацыя #Менск #рэферэндум #Лукашэнка