Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.3K photos
102 videos
10 files
25.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Беларусы трапілі ў топ-20 уладальнікаў крыптавалют

📌 Гэты топ складзены UNCTAD. Беларусь змясцілі на 19-е месца.

📌 У ліку лідараў Украіна, Расея і Венесуэла.

📌 Ёсць дзве асноўныя прычыны, па якіх жыхары гэтых краін звяртаюцца да крыптавалют — пандэмія і фінансавая нестабільнасць.

reform.by
📌 Творчасць аўтарства Кафкі амаль цалкам перакладзеная на беларускую мову!

📌 Беларускія перакладчыкі і выдаўцы завяршылі працу над перакладам і выданнем творчай спадчыны Франца Кафкі. У выніку ў выдавецтве Змітра Коласа выйшлі чатыры тамы яго твораў.

📌 Чацвёрты том выйшаў сёлета ў выдавецтве Змітра Коласа. Том называецца «Зніклы» і ўтрымлівае сярод іншага аднайменны раман, які пабачыў свет па-беларуску ўпершыню.

Беларускае Радыё Рацыя
📌‼️ Медыя-рэсурс "Еўрарадыё" і яго старонкі ў сацсетках прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.

📌 Рэдакцыя "Еўрарадыё" сёння знаходзіцца ў Польшчы

📌 Рашэнне прынятае Міністэрствам унутраных спраў Беларусі 20 ліпеня.

reform.by
📌 Амбасадары краін ЕЗ зацвердзілі сёмы пакет санкцый супраць Расеі. Пра гэта паведамляе журналіст RFE/RL Рыкард Йозвяк.

📌 «Амбасадары ЕЗ далі зялёнае святло 7-му пакету санкцыяў ЕЗ супраць Расеі. Заўтра паведамленне павінна быць апублікавана ў афіцыйным часопісе ЕЗ», - напісаў ён у Twitter.

📌 "На камітэце мы толькі што зацвердзілі новы пакет санкцый супраць Расеі, уключаючы забарону золата, новы экспартны кантроль, замарожванне актываў "Ашчадбанка", больш за 50 новых фізічных і юрыдычных асоб, уключаючы палітыкаў, военачальнікаў, алігархаў, прапагандыстаў", - расказаў ён.

reform.by
📌‼️ NaviBand грае канцэрт на даху ў Варшаве

📌 22 ліпеня NaviBand грае акустычны канцэрт на даху пад адкрытым небам — у тым самым месцы, дзе здымалі кліп на песню «МАРЫ».

📌 Дата: 22 ліпеня Час: 19.00

📌 Месца: будзе паведамлена гледачам асабіста за дзень да канцэрта

📌 Колькасць месцаў абмежавана — толькі 50 квіткоў!

📌 Кошт — 100 злотых. Рэгістрацыя па спасылцы!
📌 У мабільных праграмах Kobo і Bookmate з'явіліся кнігі Уладзіміра Арлова

📌 Раней многія з аўдыякніг Уладзіміра Арлова можна было часткова паслухаць на Kamunikat.org, а цалкам — на CD-дысках. Цяпер жа яго творы можна набыць і паслухаць праз мабільныя праграмы Kobo і Bookmate, паведамляе Audiobooks.by.

📌 У прыватнасці, у мабільных праграмах з'явіліся аўдыёкнігі: зборнікі апавяданняў і аповесцяў «Ордэн белай мышы», «Час чумы», «Сны імператара»; кнігі пра гісторыю Беларусі «Адкуль наш род», «Таямніцы полацкай гісторыі»; зборнік верлібраў «Паром праз Ла-Манш». Зборнік «Танцы над горадам» можна праслухаць бясплатна.

📌 Большасць з кніг агучыў сам аўтар.
📌 Палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя яшчэ 8 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

📌 Гэта Алег Сінякоў, Ганна Кандраценка, Аляксей Жэдзік, Ганна Кавалёва, Дзяніс Шустаў, Дзмітрый Прохараў, Аляксандр Каценка, Яўген Туравец.

📌 Яны пазбаўлены волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Статус палітвязня на сёння ў Беларусі маюць ужо 1260 чалавек.
📌 Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму

📌 За кратамі філосафа ўтрымліваюць ужо амаль 12 месяцаў. Разгляд справы Уладзіміра пачаўся 9 чэрвеня 2022 г. у Менскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 23 чэрвеня яго прызналі вінаватым і асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

📌 Стала вядома, што днямі Мацкевіча этапавалі ў магілёўскую турму. Там ён будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі. Можна падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і бандэролькамі.

📌 Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
📌 - Як мінімум да канца года не варта чакаць зменаў у пазітыўны бок у палітычным плане ў Беларусі, – адзначае аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS) Вадзім Мажэйка.

📌 - Усё не толькі залежыць ад расейска-украінскага канфлікту. Зараз для кіраўніка Беларусі адсутнічае інтарэс рабіць паслабленні, – перакананы Вадзім Мажэйка.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 У Лідскім літаратурным музеі (Домік Таўлая) прайшла прэзентацыя 10-га нумара лідскага літаратурнага зборніка “Ад лідскіх муроў”.

Зборнік памерам 524 старонкі ўключае даробак лідскаіх літаратараў за 2020-2021 гады.

У зборніку звыш 30 аўтараў, многія з якіх прысутнічалі на прэзентацыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌Агляд прэсы: Прыстасавацца да тупіку

🔻Беларускія актывісты сочаць за рухам ваенных эшалонаў.

🔻Што стаіць за звальненнямі ва Украіне?

🔻Расея змагаецца з уласным народам.

🔻 Анамальная спякота ў Еўропе – што рабіць?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Расея #Украіна #вайна #Беларусь #Еўропа
⚡️⚡️Аўтоховіч заявіў, што будзе працягваць галадоўку

‼️Але яго стан рэзка пагоршыўся. Ён ужо дзесяць дзён нічога не есць і не п’е.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аўтуховіч #галадоўка #суд #краты
‼️ Больш за 1039 дзяцей пацярпелі ў выніку ўзброенай агрэсіі Расеі ва Украіне. 358 дзяцей загінулі, яшчэ 681 дзіця было паранена

‼️Гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі няма дакладнай інфармацыі з месцаў вядзення актыўных баявых дзеянняў і часова акупаваных тэрыторый.

Крыніца: https://t.me/UkraineNow
⁉️Расея адмяніла забарону на палёты Boeing 737 MAX спецыяльна для «Белавія»?

📌Стала вядома, што ўчора ў 15:40 РФ адмяніла забарону на палёты амерыканскім самалётам Boeing 737 MAX, які дзейнічаў больш за два гады.

📌Разам з тым паводле NOTAMN U0941/22, РФ дазволіла палёты на Boeing 737 MAX у сваёй паветранай прасторы толькі авіякампаніям з дружалюбных краін. І першым замежным Boeing 737 MAX, які ўвайшоў (https://t.me/motolkohelp/28383) у УП РФ, стаў менавіта борт EW-528PA авіякампаніі "Белавія".

Крыніца: @motolkohelp
📌Арыштаванай у Расеі беларусцы не аказваюць медычнай дапамогі

🔻24-гадовая Яна Пінчук знаходзіцца ў СІЗА Пецярбургу з лістапада 2021 года. Яе затрымалі ў пецярбурскай кватэры і праз дзень арыштавалі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 "Вясна"

#Пінчук #СІЗА #арышт #дапамога
📌H&M адновіць працу ў Беларусі, але "будзе сачыць за развіццём сітуацыі"

📌Крамы брэнда закрыліся ў Расеі і Беларусі яшчэ ў пачатку сакавіка. А напярэдадні шведская кампанія аб'явіла аб сыходзе з расейскага рынку.

📌Выказваліся меркаванні аб аналагічным кроку і ў дачыненні да Беларусі, аднак у H&M вырашылі пакуль не спяшацца. Раней закрытыя крамы сеткі ў Гародні і Менску адкрыюцца бліжэйшым часам.

Крыніца: https://t.me/belamova
🔸“Класікі і шахматы”🔸

🔸Анімацыйны фільм пра Янку Купалу і Якуба Коласа выпусціць да Дня беларускага пісьменства кінастудыя “Беларусьфільм”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 з адкрытых крыніц

#Купала #Колас #кінастудыя #фільм #Беларусьфільм
‼️Эколагі б'юць трывогу. У Берасці збіраюцца будаваць новы асфальтабетонны завод

📌 Арганізацыя "Экадом" атрымала заўвагі на справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ад эколага. Паводле меркавання эксперта, "без унясення змянення ў праектную дакументацыю ў частцы зніжэння ўзроўню выкіду забруджвальных рэчываў гэты аб'ект на разгляданай тэрыторыі не можа быць размешчаны".

📌Да 22 ліпеня ў берасцейцаў яшчэ ёсць магчымасць арганізаваць публічныя абмеркаванні афлайн.

📌Эколагі паведамляюць, што ў іх зарабіў інфасэрвіс "Зялёны тэлефон" @green_phone_help. Дзякуючы яму можна даведацца, як правесці сходы па грамадскіх абмеркаваннях і пракансультавацца па іншых арганізацыйных пытаннях.
🔻“Калі развалілася б сістэма ўпраўлення Лукашэнкі, Пуцін яго не выратаваў ніяк. Немагчыма было б у краіну, у якім стане была Беларусь у 20-м годзе, увесці войскі для кантролю і падаўлення – гэта б не спрацавала”.

Кажа расейскі блогер і палітычны дзеяч Максім Кац.

🔻 Ён аналізуе мінулую і цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі ў размове з нашай карэспандэнткай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кац #Лукашэнка #Пуцін #пратэсты #сістэма
🥃🍷Другое месца ў Еўропе паводле колькасці алкаголікаў заняла Беларусь🍸🍾

🍷Паводле дадзеных аўтараў даследавання, ад алкагалізму ў Беларусі пакутуе 18,8% насельніцтва.

🍷Даследаванне праводзіла прыватная рэабілітацыйная клініка Delamere. Аўтары рэйтынгу спасылаюцца на адкрытыя дадзеныя з World Population Review.

🍷Першае месца занялі венгерцы.🇭🇺 Тут амаль у чвэрці насельніцтва выявіліся праблемы з алкаголем.

🍷А на трэцім месцы ў гэтым рэйтынгу – Латвія.🇱🇻 Тут, паводле дадзеных даследнікаў, алкагалізм выяўлены ў 15,5% насельніцтва.

#алкагалізм #Беларусь #Латвія #Венгрыя
⁉️ У замежжы адбудзецца Кангрэс Новай Беларусі?

🔻Дэмакратычныя сілы, якія гуртуюцца вакол Ціханоўскай, заяўляюць пра намер правесці Кангрэс Новай Беларусі.

🔻 Іншыя сілы, якія таксама называюць сябе дэмакратычнымі, толькі што правялі другі свой форум, на якім актыўна Ціханоўскую крытыкавалі.

🔻Беларускае Радыё Рацыя паспрабавала разабрацца ў нагодах для гэтых мерапрыемстваў.

📷 politring.com

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ціханоўская #кангрэс #форум #дэмсілы