Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31.1K photos
100 videos
10 files
24.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Турысты паступова вяртаюцца ў Белавежу

🔻Для павелічэння колькаці польскіх🇵🇱 турыстаў у Белавежы мясцовыя прадпрымальнікі прапануюць увесці спецыяльны турыстычны бон (ваўчар) для наведвання мясцовасці. Ужо ў наступны чацвер такая прапанова будзе агучана на пасяджэнні парламенцкага падкамітэта па турызме ў Варшаве.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#турызм #Белавежа #прадпрымальнікі #Варшава
📖 У Менску выйшла з друку ўнікальная кніга твораў Самсона Пярловіча📖

🔸Гэта паэт з Наваградку, чалавек складанага лёсу, які ў сваім жыцці прайшоў праз шматлікія выпрабаванні і пакуты, найбольшыя з іх былі – гітлераўскія і сталінскія лагеры. Кніга мае назву “Сэрца замірае ад тугі”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Самсонаў #кніга #Наваградак #лагер
‼️У палку Каліноўскага фармуюць трэці батальён — «Літвін»

📌Пра гэта паведаміла сёння афіцыйная прадстаўніца вайсковага фармавання Крысціна «Чабор».

Больш на сайце Радыё Рацыя

#полк #батальён #Літвін #Чабор
‼️Салідарнасць і падтрымка – у Вільні прайшоў чарговы мітынг “За нашу і вашу свабоду”

📌На Кафедральнай плошчы ў Вільні прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Украінай. Перад помнікам Гедыміна сабраліся дзясяткі людзей з украінскімі і беларускімі сцягамі. Гучалі ўкраінскія песні ды гімн беларускіх пратэстаў – “Муры”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вільня #мітынг #акцыя #Украіна
Агляд прэсы: у чаканні на кампраміс

🔻Ва Украіне канфіскаваныя беларускія паравозы, якімі перавозіліся харчы для расейскага войска.
🔻Вайна ў Украіне: якая неабходнасць перамір’я?
🔻Вынікі візіту Байдэна на Блізкі Усход.
🔻Дыпламатычны скандал паміж Харватыяй і Сербіяй.

📄Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы
З СІЗА выйшла журналістка Алена Талкачова

Пра гэта паведаміла яе калега Вольга Лойка.

Алена Талкачова правяла за кратамі 14 месяцаў. Яна была затрыманая 18 траўня 2021 года разам з іншымі фігурантамі “справы TUT.BY”. У СІЗА дагэтуль застаюцца гендырэктар “Тутбай Медыя” Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар Марына Золатава.

Раней паведамлялася, што журналістку абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

📷Вясна
Беларусь выходзіць з Орхускай канвенцыі

Такі ўказ падпісаў Лукашэнка. Ён лічыць, што “Беларусь сутыкнулася з перадузятым і дыскрымінацыйным стаўленнем з боку кіруючых органаў канвенцыі, фактамі ціску на суверэнную дзяржаву”, цытуе яго Белсат.

Орхуская канвенцыя – канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН “аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя”.

Беларусь пазбавілі правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі ў лютым гэтага года з-за ліквідацыі экалагічнай арганізацыі “Экадом”.

📷stop-persecution.org
😮Беларусь ужо гатова напасці на Украіну? Як вы лічыце?

У дадзены момант на мяжы з Украінай у раёне Пінску Беларусь праводзіць падрыхтоўчыя мерапрыемствы па нападзе на Украіну, як паведамляе тг-канал «Ник и Майк». Адно з іх тое, што камеры відэаназірання пачалі паказваць неба замест дарогі. Гэта робіцца для таго, каб схаваць факт перамяшчэння войскаў у раёне мяжы.
Вольгу Маёраву і Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў карцар

У будынку гарадзенскай турмы № 1 ужо два месяцы ідзе суд над фігурантамі “справы Аўтуховіча”. Цяпер у судзе вывучаюць матэрыялы справы, якія складаюць больш за 65 тамоў. Па інфармацыі праваабаронцаў, Вольгу Маёраву і Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў карцар за “парушэнне парадку”. Дакладныя прычыны і тэрміны спагнанняў — невядомы. Акрамя гэтага, Аўтуховіч сёмы дзень працягвае трымаць сухую галадоўку.

Паведамляецца, што Мікалай выглядае вельмі дрэнна. Падсудных абвінавачваюць у “тэрарызме”.

📷Белта
Акцыі, канцэрты салідарнасці ды сустрэчы на культурніцкія тэмы - так жывуць беларусы ў ЗША

Таксама актыўна падтрымліваюць украінцаў верыўшы, што цяпер вырашаецца таксама беларуская будучыня.

А як вы лічыце? Ці перамога Украіны азначае вызваленне Беларусі?

Чытайце больш на сайце і ў мабільнай аплікацыі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віна даказаная! Будзе міжнародны суд над Лукашэнкам? 🤔

Гарачая навіна з Манрэалю. Нягледзячы на ўсе спробы маніпуляцыі фактамі, рэжым Лукашэнкі адкажа за вымушэнне пасадкі самалёту RyanAir у траўні 2021.

Нагадаем, што ў самалёце былі Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, якiх затрымалі і прысудзілі ў Мінску.

Больш на сайце Рацыі і ў аплікацыі

🎥 TG/ CabinetST
19 ліпеня 1930 года былі арыштаваныя Максім Гарэцкі і Фларыян Ждановіч

Пісьменніка і актора абвінавацілі ў прыналежнасці да "Саюзу вызвалення Беларусі".

Няшмат змянілася ў Беларусі з тых часоў🙁
Асіпавічы - горад айчыннай артылерыі?

Банэр з такім слоганам зявіўся ў цэнтры горада🙈

Нагадаем, што ў першыя месяцы вайны, шмат атакаў на Украіну было праведзена з тэрыторыі Беларусі.

📷МКБ
Навіны спорту ў аглядзе Радыё Рацыя👇

🔻Беларускія клубы даведаліся магчымых супернікаў у Лізе канферэнцый

🔻На жаночым чэмпіянаце Еўропы па футболе вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты.

🔻Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гамбургу

🔻Каралёк стаў пераможцам міжнароднай велагонкі “Тур Беларусі”

🔻Баршым стаў першым у гісторыі трохразовым чэмпіёнам свету ў скачках у вышыню

Чытайце цалкам на сайце!

📷pixabay.com