Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎤🎸Калі адчуваю, што энергія са сцэны вяртаецца ў залу, і з залы – да мяне, гэта вельмі файна. Я ведаю, што я зрабіў штосьці добрае. Самы яркі момант – гэта першыя апладысменты.👏👏👏

У Варшаве беларускі музыка Павел Бялінскі зладзіў дабрачынны канцэрт. Дарэчы, ён адначасова грае на трох інструментах.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Бялінскі #канцэрт #Варшава #сцэна
⁉️А ці купляеце вы столькі цукру, як пінчукі?

📌“Цукровая ліхаманка” апанавала Піншчыну. На выходных людзі скуплялі цукар вазкамі, напаўнялі свае аўтамабілі.

📌Пінчукі, якім не хапіла цурку на месцы, звязаліся са сваімі сваякамі і сябрамі з Менску, каб тыя набылі для іх цэлыя пакаванні ў сталіцы. Людзі ўпэўненыя, што неўзабаве гэты тавар удвая падаражэе.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя

#цукар #пінчукі #тавар #ажыятаж
⚡️⚡️Мы сёння бачым, што Лукашэнка аддае цалкам уладу ў Беларусі ў рукі Пуціну. Можна сказаць, пазбаўляе Беларусь сваёй незалежнасці. Мы нязменна будзем стаяць на той пазіцыі, што Беларусь ёсць і мусіць застацца незалежнай краінай.

Кажа дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч.

⚡️⚡️Паводле экспертаў, імавернае аб’яднанне Расеі, Беларусі і Украіны можа адбыцца ўжо сёлета праз падпісанне дамовы паміж Пуціным, Лукашэнкам і Януковічам.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Тышкевіч #Беларусь #акупацыя #Пуцін #Лукашэнка
‼️Дыпламатычныя стасункі Украіны і Беларусі будуць разарваныя, як толькі беларускае войска перасячэ мяжу Украіны.

📌 Пра гэта ў інтэрв’ю Forbes заявіў кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба.

📌Па яго словах, паўтара месяца таму Украіна🇺🇦разглядала тэрыторыю Беларусі ў якасці аварыйнага шляху, па якім украінскае збожжа магло дастаўляцца ў еўрапейскія парты. Аднак гэтая гісторыя не стала рэальнасцю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кулеба #МЗС #Беларусь #Украіна #стасункі
📌У сэнсе ганьбы як да беларуса, як да нацыі, ва Украіне🇺🇦 не адчуваў нідзе. Я быў у Адэсе, Харкаве, Чарнігаве і Барадзянску. У тых раёнах, куды ляцелі з Беларусі ракеты. Ні адна асоба мне ніколі не сказала, што вось ты – беларус, ты вінаваты ў гэтым. Таму што яны бачаць, якую мы працу робім. І яны бачаць, што ёсць беларусы, і ёсць лукашысты.

Зазначае заснавальнік “Беларускага аб’яднання рабочых” Сяргей Дылеўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Дылеўскі #беларусы #лукашысты #нацыя #ганьба
🔻Я заўсёды быў упэўнены, што гэтая эпоха лукашэнак ненадоўга ў Беларусі. Яна, праўда, зацягнулася. Што ратуе? Трэба да ўсяго з добрай іроніяй ставіцца.😀 Трэба з гэтага ўсяго спрабаваць пасмейвацца. Асабліва з гэтых персанажаў, якія лічаць сябе нейкімі паўбагамі.

Кажа музыка Лявон Вольскі ў эфіры нашага радыё.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вольскі #музыка #Беларусь #іронія
🔸Анонс: 19-га ліпеня «Госць Рацыі» – Цімафей Авілін

🔸Наша карэспандэнтка паразмаўляла з этнаастраномам Цімафеем Авіліным, пра тое, якое сусветнае значэнне мае запуск тэлескопа Джэймса Уэба (JWST) у космас, калі беларусы пераселяцца на Марс і наколькі лёгка можна пабачыць зорнае неба вачыма беларуса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Авілін #астраном #Марс #беларусы #космас
‼️Турысты паступова вяртаюцца ў Белавежу

🔻Для павелічэння колькаці польскіх🇵🇱 турыстаў у Белавежы мясцовыя прадпрымальнікі прапануюць увесці спецыяльны турыстычны бон (ваўчар) для наведвання мясцовасці. Ужо ў наступны чацвер такая прапанова будзе агучана на пасяджэнні парламенцкага падкамітэта па турызме ў Варшаве.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#турызм #Белавежа #прадпрымальнікі #Варшава
📖 У Менску выйшла з друку ўнікальная кніга твораў Самсона Пярловіча📖

🔸Гэта паэт з Наваградку, чалавек складанага лёсу, які ў сваім жыцці прайшоў праз шматлікія выпрабаванні і пакуты, найбольшыя з іх былі – гітлераўскія і сталінскія лагеры. Кніга мае назву “Сэрца замірае ад тугі”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Самсонаў #кніга #Наваградак #лагер
‼️У палку Каліноўскага фармуюць трэці батальён — «Літвін»

📌Пра гэта паведаміла сёння афіцыйная прадстаўніца вайсковага фармавання Крысціна «Чабор».

Больш на сайце Радыё Рацыя

#полк #батальён #Літвін #Чабор
‼️Салідарнасць і падтрымка – у Вільні прайшоў чарговы мітынг “За нашу і вашу свабоду”

📌На Кафедральнай плошчы ў Вільні прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Украінай. Перад помнікам Гедыміна сабраліся дзясяткі людзей з украінскімі і беларускімі сцягамі. Гучалі ўкраінскія песні ды гімн беларускіх пратэстаў – “Муры”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вільня #мітынг #акцыя #Украіна
Агляд прэсы: у чаканні на кампраміс

🔻Ва Украіне канфіскаваныя беларускія паравозы, якімі перавозіліся харчы для расейскага войска.
🔻Вайна ў Украіне: якая неабходнасць перамір’я?
🔻Вынікі візіту Байдэна на Блізкі Усход.
🔻Дыпламатычны скандал паміж Харватыяй і Сербіяй.

📄Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы
З СІЗА выйшла журналістка Алена Талкачова

Пра гэта паведаміла яе калега Вольга Лойка.

Алена Талкачова правяла за кратамі 14 месяцаў. Яна была затрыманая 18 траўня 2021 года разам з іншымі фігурантамі “справы TUT.BY”. У СІЗА дагэтуль застаюцца гендырэктар “Тутбай Медыя” Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар Марына Золатава.

Раней паведамлялася, што журналістку абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

📷Вясна
Беларусь выходзіць з Орхускай канвенцыі

Такі ўказ падпісаў Лукашэнка. Ён лічыць, што “Беларусь сутыкнулася з перадузятым і дыскрымінацыйным стаўленнем з боку кіруючых органаў канвенцыі, фактамі ціску на суверэнную дзяржаву”, цытуе яго Белсат.

Орхуская канвенцыя – канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН “аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя”.

Беларусь пазбавілі правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі ў лютым гэтага года з-за ліквідацыі экалагічнай арганізацыі “Экадом”.

📷stop-persecution.org
😮Беларусь ужо гатова напасці на Украіну? Як вы лічыце?

У дадзены момант на мяжы з Украінай у раёне Пінску Беларусь праводзіць падрыхтоўчыя мерапрыемствы па нападзе на Украіну, як паведамляе тг-канал «Ник и Майк». Адно з іх тое, што камеры відэаназірання пачалі паказваць неба замест дарогі. Гэта робіцца для таго, каб схаваць факт перамяшчэння войскаў у раёне мяжы.
Вольгу Маёраву і Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў карцар

У будынку гарадзенскай турмы № 1 ужо два месяцы ідзе суд над фігурантамі “справы Аўтуховіча”. Цяпер у судзе вывучаюць матэрыялы справы, якія складаюць больш за 65 тамоў. Па інфармацыі праваабаронцаў, Вольгу Маёраву і Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў карцар за “парушэнне парадку”. Дакладныя прычыны і тэрміны спагнанняў — невядомы. Акрамя гэтага, Аўтуховіч сёмы дзень працягвае трымаць сухую галадоўку.

Паведамляецца, што Мікалай выглядае вельмі дрэнна. Падсудных абвінавачваюць у “тэрарызме”.

📷Белта