Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
☦️У Малешах усталёўваюць помнік на магіле св. Марыі Петручук

🙏Марыя Петручук стала ахвярай нападу, здзейсненага 2 лютага 1946 г. на вёску аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім «Буры».

Тады Марыя супраціўлялася згвалтаванню. За гэта яна заплаціла жыццём.

☦️У 2020 годзе Святы Сабор Біскупаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы залічыў Марыю Петручук да ліку святых мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх.

Помнік з'явіцца дзякуючы грамадскай ініцыятыве «Наша памяць» і Беларускаму гістарычнаму таварыству.

📷 БГТ

Больш на Радыё Рацыя
❗️Адразу некалькі цэнтраў беларускай палітычнай эміграцыі намагаюцца давесці заходнім партнёрам і афіцыйнаму Кіеву тэзу пра “акупацыю” Беларусі.

📌Аргументацыйная база лідараў апазіцыі простая: з 24 лютага, калі тэрыторыя Беларусі была выкарыстаная РФ у якасці плацдарму для нападу на Украіну🇺🇦, гаварыць пра суверэнітэт Беларусі не выпадае.

На гэтым фоне ў экспертных колах распачаліся дыскусіі адносна таго, як акрэсліць актуальны статус Беларусі.

❗️Гэта вельмі важна як з пункту гледжання выбудоўвання стратэгіі ўзаемадзеяння з нашай краінай, так і для будучыні Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Чытаем блог Міколы Бянько "Ахвяра альбо суагрэсар?"

#вайна #Украіна #акупацыя #апазіцыя #Беларусь
📌 Беларускамоўныя паштоўкі, плакаты, упрыгожванні, налепкі і розныя забавы не першы год рыхтуюць і выпускаюць Сяргей і Тамара Бахуны з Берасця.

📌Сёлета яны плануюць выпуск новых паштовак і налепак з серыі “Гарады Беларусі”, а таксама ёсць задумкі па ўшанаванні класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Помнік Івану Шамякіну з’явіцца ў Добрушы

📌Помнік будзе ўрачыста адкрыты 3-га верасня падчас сёлетняга святкавання Дня пісьменства і друку ў Добрушы.

📌Пераможцамі конкурсу эскізных праектаў па стварэнні помніка сталі выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Канстанцін Касцючэнка і Уладзімір Піпін.

Цяпер у майстэрні скульптары працуюць над стварэннем помніка ў натуральную велічыню.

📌Помнік будзе выкананы з бронзы, вышынёй 2,5 м і на амаль аднаметровым пастаменце. Работы будуць завершаны да канца жніўня.

📷 ont.by
Роза Турарбекава: На прыкладзе Беларусі ў Каракалпакстане чакаем на абмежаванні ў сферы правоў чалавека

Беларусь і Каракалпакстан апынуліся ў вельмі падобных сітуацыях- лічыць экспертка вельмі падобныя Роза Турарбекава.

Чытай больш:
‼️Беларускіх і расейскіх спартоўцаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года ў Парыжы.

Сябра МАК, былы кіраўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Крэйг Рыдзі
назваў шанцы Беларусі і Расеі вярнуцца ў сусветны спорт і трапіць на Алімпійскія гульні „малаверагоднымі”.

❗️Кваліфікацыя да Алімпійскіх Гульняў ужо пачынаецца, а беларускія і расейскія спартсмены адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў (за асобнымі выключэннямі — веласпорт, дзюдо і тэніс), і не могуць у ёй паўдзельнічаць.

📷 metaratings.ru
Штомесяц Беларускі ПЭН складае хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

Ён працягне сваю працу, нягледзячы на палітычную сітуацыю

Чытай на сайце Рацыі!
📌 Агляд прэсы: “не граць на руку»

🔻Беларуская армія як пасрэднае фармаванне са састарэлай тэхнікай.

🔻Літва не гатова да рашэнняў па транзіце ў Калінінград.

🔻25 гадоў стратэгічнаму партнёрству ЗША і Румыніі.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#вайна #Літва #Румынія #ЗША #войска
‼️Госця Рацыі - Вольга Марозава

😢Страціць Радзіму, калі табе 47 і ты ўсё нажыў для нармальнага жыцця, калі побач з табой твае родныя і сябры - вельмі не проста. Але па-іншаму не можа быць, калі табе пагражае на Радзіме турма.

🔸Пра гэта распавядае Вольга Марозава з Браслава, якая ўжо другі год жыве ў Варшаве з сям´ёй.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Марозава #Радзіма #Браслаў #Варшава
🤔Як мяркуеце, колькі ў сучасных беларусаў засталося мужнасці старадаўніх літвінаў?

13 ліпеня 1508 году адбылася бітва пад Воршай!

Восенню Маскоўская дзяржава распачала новую вайну за землі, якія лічыла «спрадвеку сваімі» — сучасныя Беларусь і Ўкраіну, хоць яны ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага й пад уладаю Масквы ніколі не былі.

Вялікі князь Жыгімонт Стары здолеў сабраць пад свае сьцягі ў Менску крыху болей за 35 тысячаў ваяроў.

Агульная колькасьць маскоўскага коннага войска пад камандаваньнем ваяводы баярына Івана Андрэевіча Чалядніна складала 80 тысячаў чалавек. Мелася артылерыя нявызначанага складу й колькасьці, але без цяжкіх гарматаў.
У нераўным баі Літоўскія войскі перамаглі.

Літвіны даказалі, што яны сапраўды вялікі народ і гатовы мужна змагацца за сваю Айчыну перад любой навалай. Ці дакажуць гэта беларусы?

📷Belart
Чаму беспілотныя лятальныя апараты беларускай распрацоўкі “не пайшлі ў серыю”?

Чаму перспектыўныя баявыя беспілотныя лятальныя апараты беларускай распрацоўкі “не пайшлі ў серыю” і не стаяць на ўзбраенні беларускага войска? Распавядае аналітык праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:

"Беларускія распрацоўкі на сённяшні дзень існуюць у штучных экзэмплярах, і асноўная, вось, прычына таму, што беларускія беспілотнікі не пайшлі ў тыраж – усё ўпіралася ў рухавікі і фінансаванне, тым больш прабіцца на гэты вось рынак беспілотнікаў вельмі складана. Таму што фактычна там дамінуюць зараз акрамя Злучаных Штатаў, гэта тая ж Турцыя, той жа Іран, Кітай – і Беларусь з яе, вось, невялікімі магчымасцямі, Беларусі прабіцца, ну, проста нерэальна"

У сучасных войнах беспілотная авіяцыя – від узбраення, які развіваецца найбольш дынамічна. У супрацы з артылерыяй беспілотнікі з’яўляюцца цяпер сапраўднымі “багамі вайны”.
Ва Украіне затрымалі беларускага памежніка за незаконнае перасячэнне мяжы

Ва Украіне затрымалі беларускага памежніка за незаконнае перасячэнне мяжы. Інцыдэнт здарыўся 29 чэрвеня ў 13:20. Але вядома пра яго стала пасля таго, як апублікавалі адпаведнае судовае рашэнне: беларускага памежніка пакаралі арыштам.

Грамадзянін Беларусі, які служыць старшыной па матэрыяльным забеспячэнні ў Берасцейскай памежнай групе, перасек мяжу па-за пунктам пропуску на тэрыторыі Ковельскага раёна Валынскай вобласці. Як вынікае з рашэння ўкраінскага суда, беларускага памежніка пакаралі арыштам на двое сутак з 29 чэрвеня.

Магчыма, ён ужо вызвалены і вярнуўся дадому. Таксама ён мусіў сплаціць 496 грыўняў судовага збору. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі напярэдадні паведаміў, што інцыдэнтаў, звязаных з вайскоўцамі памежнай службы, не было.

📷hrodna.life
Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву асудзілі на 8 гадоў калоніі па справе аб «дзяржздрадзе».

📷Белсат
🤍❤️🤍„Бел-чырвона-белы”. Конкурс плакатаў

Narodowe Centrum Kultury (Нацыянальны Цэнтр Культуры) у Варшаве і офіс Святланы Ціханоўскай заклікаюць узяць удзел у конкурсе плакатаў, якія прысвечаныя мабілізацыі беларускага грамадства ў 2020-2022 гадах.

Падрабязней пра гэты конкурс чытайце па спасылцы.
Кнігарню “Асвета” ў Магілёве судзілі за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Суд Ленінскага раёна Магілёва 5 ліпеня разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП супраць кнігарні “Асвета”. Судовы працэс вяла суддзя Аксана Ратнікава. Вынік суда невядомы – паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae.

Сёлета ўлады прызналі “экстрэмісцкімі”: кнігу Віктара Ляхора “Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры”, зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй Анатоля Тараса “Беларусь на раздарожжы”, выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова “Беларуская нацыянальная ідэя” і кнігу Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Еўропы”.
😀Лёгкім рухам рукі Pizza Hut ператвараецца ў... ПиццаH

Так у Санкт-Пецярбургу перайменавалі кафэ пасля сыходу брэнда з Расеі.

Крыніца: Расейскія тг-каналы
‼️ “Уладзімір Мацкевіч не падаваў апеляцыйнай скаргу, бо, звярнуўшыся са скаргай, і ўскосна, і прама прызнаў бы наяўнасць у краіне справядлівага суда і магчымасці дабіцца праўды. Але гэта не так. Тое, што называецца судом у Беларусі, ёсць толькі канцылярыя рэпрэсіўных органаў”, — перадалі яго паплечнікі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Мацкевіч #філосаф #прысуд #апеляцыя
⚡️‼️Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі незалежны прафсаюз і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

📌Прафсаюз РЭП у красавіку быў прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкай арганізацыяй".

📌14 ліпеня Вярхоўны суд прыме рашэнне па Свабодным прафсаюзе Беларускім (СПБ) і Свабодным прафсаюзе металістаў (СПМ). 18 ліпеня — па Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў.

❗️Нагадаем, што больш за дзесяць лідараў і актывістаў гэтых прафсаюзаў зараз знаходзяцца за кратамі.

📷 newsbel.by
‼️За спробамі Масквы ўцягнуць Менск у вайну супраць Украіны стаіць жаданне РФ аслабіць Беларусь, - лічыць дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк🇺🇦.

«Расеі патрэбная ўтылізацыя беларускай арміі і страта апоры рэжыму Лукашэнкі. Далей — паглынанне РБ і акупацыя расейскімі z-zомбі», — напісаў ён у Twitter.

📌Нагадаем, у канцы чэрвеня ўкраінская выведка паведаміла, што РФ паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай з дапамогай шэрагу правакацый.

📷 aa.com.tr

#вайна #Украіна #РФ #Беларусь #агрэсія
‼️“Зараз Беларусь – унікальная краіна, дзе караецца любое праяўленне іншадумства. Адна з асноўных праблем – публічна вельмі мала інфармацыі, за што людзей затрымліваюць і судзяць” - адзначае праваабаронца Наста Лойка.

📌Спіс экстрэмістаў, сёння гэта 426 чалавек, і ён дакладна будзе пашырацца – дадала праваабаронца.

📌Аналітыкі праваабарончай арганізацыі Human Constanta прадставілі вынікі даследвання пра тое, наколькі моцна заканадўства пра экстрэмізм умешваецца ў паўсядзённае жыццё беларусаў.

Больш на Радыё Рацыя і ў аплікацыі