Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У судзе Маскоўскага раёна Менска 11 ліпеня распачаўся крымінальны працэс над палітвязнем Зміцерам Дашкевічам і ягонай жонкай Настай Дашкевіч.

📌 Суддзя Таццяна Пірожнікава судзіць сям'ю па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.

📌 За кратамі Зміцер знаходзіцца з 23 сакавіка, месяц таму Наста нарадзіла дзіця.

📌 У судзе і Зміцер, і Наста адмовіліся ад дачы паказанняў. Яны прызналі на працэсе толькі тое, што сапраўды прысутнічалі на Маршы 23 жніўня 2020 года. У матэрыялах справы тры тамы — яны агалошваюцца ў судзе. На працэсе пералічваюцца ўсе арышты, штрафы і крымінальны пераслед Зміцера з 1999 года.

spring96.org
📌 Лізавета Бараноўская: АБФ збірае ў Грузіі розных людзей

📌 Шведскія гурткі праекта «Актыўным быць файна» адкрылі ў грузінскім Батумі свой офіс куды могуць прыйсці пазаймацца беларусы і ўкраінцы, а таксама людзі іншых нацыянальнасцяў.

📌 Пра працу гэтага праэкту распавядае адна з каардынатарак Лізавета Бараноўская.

📌 Па словах Лізаветы на гурткі збіраюцца людзі рознага ўзросту - як дарослыя, так і падлеткі.

📷 Беларускае Радыё Рацыя
Стала вядома поўная і абноўленая праграма Фестывалю Абуджаных "TUTAKA" ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадку.

ПАДРАБЯЗНАЯ ПРАГРАМА
Пятніца, 15 ліпеня
13:00 Адкрываем фестывальную зону і намётавае мястэчка.
ПРАСТОРА ТАМАКА
16:00 - 16:30 Чытанні казак для дзяцей ад Мова Нанова
16:30 - 18:00 Літаратурны вечар ад Мова Нанова
18:00 - 20:00 «Птушкі Свабоды» з Аляксандрай Канафальскай - Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі
ПРАСТОРА TUTAKA
А з 21:00 - танцы ў лесе! “Проста танцуй!” - Sv@da Dj Set.
Субота, 16 ліпеня
ПРАСТОРА ТАМАКА
13:00 Майстар-класы па вырабе лялькі «матанкі».

17:00 – 19:00 Мова Нанова (гульні, турніры і забавы)
ПРАСТОРА ТУТАКА
ДЫСКУСІЙНАЯ СТУДЫЯ
15:00 - Вайна ва Украіне. Што з Беларуссю?
16:00 - Беларуская культура на-над мяжамі
17:00 – Беларуская эміграцыя пасля 2020 года
ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА
Пачынаем канцэрты а 19:00
J: MORS
Афіцыйнае прывітанне
Chornabrova
Праект "Слухай рух"
Shuma
Volski
Завершым свята танцамі пад музыку
Hajda Banda + Sv@da Dj Set - “Проста танцуй!”
‼️"Беларусь павінна будзе прызнаць сваю адказнасць за ўдзел у падзеях, якія цяпер разгортваюцца ва Украіне. Адказнасць, але не віну”, – лічыць расейскі палітычны і грамадскі дзеяч Максім Кац.

📌У Варшаве Максім Кац сустрэўся з беларускімі журналістамі. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі вайну ва Украіне, выбары і пратэсты ў 2020 ў Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #акупацыя #рэжым_Лукашэнкі #РФ #Беларусь
⚡️‼️Мікалай Аўтуховіч абвясціў «сухую» галадоўку

❗️Падчас сённяшняга паседжання Аўтуховіч паскардзіўся, што яму перадаюць лісты толькі ад маці, і паведаміў, што не атрымлівае газеты. На знак пратэсту зняволены заявіў, што абвяшчае «сухую» галадоўку, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
📌‼️ З пачатку 2022 году 43 грамадзяне Беларусі атрымалі пастанову аб прымусовым вяртанні, у тым ліку 8 з іх атрымалі забарону зноў наведваць пасля гэтага Украіну.

📌 У той жа час ва Украінскай міграцыйнай службе (УМС) адзначылі, што пастанова ўраду, згодна з якой беларусы могуць знаходзіцца на тэрыторыі Украіны без рэгістрацыі цягам 180 дзён у год, застаецца сапраўднай да 31 снежня 2022 году.

novychas.online
🖼Майстрыха лялек з Глыбокага перавезла ў Варшаву🇵🇱 падарунак Алеся Пушкіна

🎨Гэта малюнак вясковай сядзібы Вольгі Пракаповіч.

"Праходзіў вялікі пленэр, які арганізаваў Алесь Пушкін. І малявалі наша лецішча," - расказала Вольга.

Больш на Радыё Рацыя
🎤 Гурт KRІWI: Галоўнае свята беларусаў яшчэ наперадзе!

Госці Рацыі - удзельніцы гурта KRІWI. Яны распавядаюць пра сучасны стан беларускай культуры, наколькі добра наладжаны працэс перадачы народнай традыцыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#KRІWI #гурт #фальклор #традыцыі
‼️ Беларускі ПЭН-цэнтр атрымаў рэгістрацыю ў Польшчы

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале арганізацыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#ПЭН #рэгістрацыя #Польшча #пісьменнікі
🙏 Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень святых апосталаў Пятра і Паўла

🔸Як адзначае святар Аляксандр Лаўрыненка, перадусім Пётр і Павел зрабілі вялікую асветніцкую працу і пакінулі багатую спадчыну

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пётр_і_Павел #свята #праваслаўныя #Лаўрыненка
📌"Гэта актыўная праца, каб зламаць псіхалагічна і прынізіць”, - кажа грамадская дзяячка з Пінска Вераніка Іванова.

📌У сеціве з’явілася мапа Беларусі, дзе па населеных кропках краіны размешчаныя асабістыя дадзеныя беларусаў-добраахвотнікаў і іх сваякоў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#добраахвотнікі #Украіна #вайна #Іванова #ціск
‼️У Варшаве адбудзецца сумесны выступ беларускіх гуртоў “Znich” і “Relikt”.

🎤🎸🎺Імпрэза адбудзецца 13 ліпеня і будзе прымеркаваная да Купалля і фэсту “Купальскае Кола”.

“Гэта не першая нашая супраца з гуртом “Relikt”, – зазначае ініцыятар канцэрту, лідар гурта “Znich” Алесь Таболіч.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Беларускі музей у Гайнаўцы перажывае няпростыя часы.

📌Спачатку пандэмія, а пазней палітычныя рэпрэсіі і разрыў сувязяў з афіцыйным беларускім бокам, прывялі да спынення патоку турыстаў і фінансавых праблем.

Але музей надалей працуе і запрашае ўсіх ахвотных, у тым ліку прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

"Сапраўды, у нас ёсць, што паглядзець. І людзі, якія да нас прыязджаюць, нават могуць сказаць, што тут можна шмат часу правесці і паразмаўляць і сустрэцца з людзьмі з таго самага асяроддзя", - кажа дырэктар установы - Тамаш Ціханюк.

Больш на Радыё Рацыя
☦️У Малешах усталёўваюць помнік на магіле св. Марыі Петручук

🙏Марыя Петручук стала ахвярай нападу, здзейсненага 2 лютага 1946 г. на вёску аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім «Буры».

Тады Марыя супраціўлялася згвалтаванню. За гэта яна заплаціла жыццём.

☦️У 2020 годзе Святы Сабор Біскупаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы залічыў Марыю Петручук да ліку святых мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх.

Помнік з'явіцца дзякуючы грамадскай ініцыятыве «Наша памяць» і Беларускаму гістарычнаму таварыству.

📷 БГТ

Больш на Радыё Рацыя
❗️Адразу некалькі цэнтраў беларускай палітычнай эміграцыі намагаюцца давесці заходнім партнёрам і афіцыйнаму Кіеву тэзу пра “акупацыю” Беларусі.

📌Аргументацыйная база лідараў апазіцыі простая: з 24 лютага, калі тэрыторыя Беларусі была выкарыстаная РФ у якасці плацдарму для нападу на Украіну🇺🇦, гаварыць пра суверэнітэт Беларусі не выпадае.

На гэтым фоне ў экспертных колах распачаліся дыскусіі адносна таго, як акрэсліць актуальны статус Беларусі.

❗️Гэта вельмі важна як з пункту гледжання выбудоўвання стратэгіі ўзаемадзеяння з нашай краінай, так і для будучыні Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Чытаем блог Міколы Бянько "Ахвяра альбо суагрэсар?"

#вайна #Украіна #акупацыя #апазіцыя #Беларусь
📌 Беларускамоўныя паштоўкі, плакаты, упрыгожванні, налепкі і розныя забавы не першы год рыхтуюць і выпускаюць Сяргей і Тамара Бахуны з Берасця.

📌Сёлета яны плануюць выпуск новых паштовак і налепак з серыі “Гарады Беларусі”, а таксама ёсць задумкі па ўшанаванні класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Помнік Івану Шамякіну з’явіцца ў Добрушы

📌Помнік будзе ўрачыста адкрыты 3-га верасня падчас сёлетняга святкавання Дня пісьменства і друку ў Добрушы.

📌Пераможцамі конкурсу эскізных праектаў па стварэнні помніка сталі выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Канстанцін Касцючэнка і Уладзімір Піпін.

Цяпер у майстэрні скульптары працуюць над стварэннем помніка ў натуральную велічыню.

📌Помнік будзе выкананы з бронзы, вышынёй 2,5 м і на амаль аднаметровым пастаменце. Работы будуць завершаны да канца жніўня.

📷 ont.by