Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.5K photos
102 videos
10 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Мы звязваемся з уплывовымі палітыкамі ў дзяржаўнай міграцыйнай службе, з упаўнаважаным па правах чалавека, з Міністэрствам унутраных спраў, з МЗС Украіны і падымаем гэтыя пытанні. Кажам, што гэта недапушчальна і трэба выраўняць гэтую практыку, каб гэтага больш не было. Пачынаючы з Карыны, гэтая дэпартацыя недапушчальная, і яе трэба спыніць.

📌 Валер Кавалеўскі распавёў пра тое, як яны збіраюцца дапамагаць беларускім бежанцам 🤍❤️🤍 ва Украіне.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кавалеўскі #бежанцы #Украіна #беларусы
📌 Каля консульства Беларусі ў Беластоку адбылася акцыя памяці камандзіра батальёна "Волат" палка Каліноўскага Івана Марчука з пазыўным "Брэст".

📌 Вядома, што ён загінуў пры адбіцці танкавай атакі расейскіх войскаў пад Лісічанскам.

📌 Лёс яшчэ трох ваяроў "Волата" пакуль невядомы. Яшчэ два трапілі ў палон.

📷Беларускае Радыё Рацыя.
Агляд прэсы: ахвяры дзеля жыцця

🔻Лукашэнка сутыкнуўся з бунтам афіцэраў супраць вайны ва Украіне.

🔻 Данбаскі аблом.

🔻Ваенная цана росту коштаў энергіі ў Еўропе.

🔻У Італіі высыхае найбуйнейшая рака По.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#вайна #Украіна #Лукашэнка #Італія #Еўропа
📌У Варшаве ля помніка Каперніку адбылася традыцыйная акцыя

🔸Нагода для акцыі вельмі сумная – гібель і палон беларусаў з палка Каліноўскага ва Украіне.

🔸Таксама ўдзельнікі акцыі выказалі пратэст супраць знішчэння магіл польскіх жаўнераў Арміі Краёвай,

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#акцыя #Варшава #полк #каліноўцы
‼️Прайсці міма беларускай культуры немагчыма

📌У гэтым упэўненая кіраўніца гурта “Яварына” Маргарыта Кубянкевіч.

📌Гурт “Яварына” і клуб традыцыйных танцаў “Ойра”💃 выступілі ў Вільні.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#танцы #Вільня #Кубянкевіч #Ойра #беларусы
Яўген Мурашка: Краіны Еўропы павінны размаўляць з Лукашэнкам

Еўрапейскі звяз працягвае палітыку санкцыяў супраць Беларусі, хаця, афіцыйна рыторыка вядзецца пра толькі «санкцыі супраць нелегітымнага рэжыму». Ужо ясна, што лагістычны тупік для Беларускай гаспадаркі, ніяк не паўплывае на змену рэжыма. Гэтага, імаверна, не хочуць разумець палітыкі Еўразвязу.

Паразмаўлялі са старшынёй Задзіночання Беларусаў Нямеччыны Яўгенам Мурашкам.

Больш на Радыё Рацыя
📖«Паэты Планеты» - важная ўсебеларуская кніжная справа

«Нягледзячы на ўсе сённяшнія складанасці, будзем працягваць гэты праект», - кажа сябра рэдкалегіі серыі Лявон Баршчэўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#паэты #Баршчэўскі #праект #кнігі #выдавецтва
У Варшаве прайшла супольная малітва за беларусаў-каліноўцаў.

Людзі маліліся за загінулых і трапіўшых у палон ваяроў палка Каліноўскага.

- Хрысціянскі абавязак – спыніць агрэсію, - кажа душпастыр хрысціян Варшавы ксёндз Вячаслаў Барок.

Больш на Радыё Рацыя
📌Скульптару Анатолю Анікейчыку споўнілася б 90

Мастаку была ўласціва імкненне да гісторыка-рамантычнай трактоўкі тэм і вобразаў, сярод найбольш значных манументальных работ – помнік Янку Купалу ў Менску, загінулым землякам у вёсцы Хойнікі Чэрвеньскага раёна, Мікалаю Гастэлу і яго экіпажу каля Радашковіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#мастак #Анікейчык #скульптар
‼️Дзяржаўная прапаганда ўсё больш намагаецца дэманізаваць беларусаў-дабраахвотнікаў⚪️🔴⚪️, што ваююць ва Украіне🇺🇦.

Беларусаў спрабуюць пераканаць у тым, што “каліноўцы” масава гінуць ва Украіне ды трапляюць у палон.

❗️Тых, хто збіраецца паехаць дабраахвотнікам, аператыўна выяўляюць і прыцягваюць да крымінальнай адказнасці.

Больш на Радыё Рацыя

📷 facebook.com/belwarriors

#вайна #беларускія_дабраахвотнікі #полк_Каліноўскага #Украіна #Беларусь #незалежнасць
📌 У судзе Маскоўскага раёна Менска 11 ліпеня распачаўся крымінальны працэс над палітвязнем Зміцерам Дашкевічам і ягонай жонкай Настай Дашкевіч.

📌 Суддзя Таццяна Пірожнікава судзіць сям'ю па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.

📌 За кратамі Зміцер знаходзіцца з 23 сакавіка, месяц таму Наста нарадзіла дзіця.

📌 У судзе і Зміцер, і Наста адмовіліся ад дачы паказанняў. Яны прызналі на працэсе толькі тое, што сапраўды прысутнічалі на Маршы 23 жніўня 2020 года. У матэрыялах справы тры тамы — яны агалошваюцца ў судзе. На працэсе пералічваюцца ўсе арышты, штрафы і крымінальны пераслед Зміцера з 1999 года.

spring96.org