Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У Беластоку адбыўся ІІІ Фестываль Ткацтва

📌 Падляшскі Інстытут Культуры правёў ІІІ Фестываль Ткацтва. Усе жадаючыя прынеслі ў Інстытут старыя тканыя вырабы для каталагізацыі, ды прынялі ўдзел у дэманстрацыі ткацкіх здольнасцяў.

📌 Усе перададзеныя сёлета ад жыхароў Беласточчыны даматканыя творы будуць аформлены ў выглядзе электроннага каталогу на сайце Падляшскага Інстытута Культуры.

📷 Беларускае Радыё Рацыя
‼️Лідары еўрапейскіх краін, ЗША і Канады лічаць, што Лаўроў у Расеі нічога не вырашае. Таму які сэнс размаўляць з ім, бо размовы з гэтым чалавекам нічога не даюць.

Палітычны аналітык і гісторык Аляксандр Фрыдман у эфіры нашага радыё прааналізаваў саміт G20.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Фрыдман #саміт #Лаўроў #Пуцін #G20
📌Мы звязваемся з уплывовымі палітыкамі ў дзяржаўнай міграцыйнай службе, з упаўнаважаным па правах чалавека, з Міністэрствам унутраных спраў, з МЗС Украіны і падымаем гэтыя пытанні. Кажам, што гэта недапушчальна і трэба выраўняць гэтую практыку, каб гэтага больш не было. Пачынаючы з Карыны, гэтая дэпартацыя недапушчальная, і яе трэба спыніць.

📌 Валер Кавалеўскі распавёў пра тое, як яны збіраюцца дапамагаць беларускім бежанцам 🤍❤️🤍 ва Украіне.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кавалеўскі #бежанцы #Украіна #беларусы
📌 Каля консульства Беларусі ў Беластоку адбылася акцыя памяці камандзіра батальёна "Волат" палка Каліноўскага Івана Марчука з пазыўным "Брэст".

📌 Вядома, што ён загінуў пры адбіцці танкавай атакі расейскіх войскаў пад Лісічанскам.

📌 Лёс яшчэ трох ваяроў "Волата" пакуль невядомы. Яшчэ два трапілі ў палон.

📷Беларускае Радыё Рацыя.
Агляд прэсы: ахвяры дзеля жыцця

🔻Лукашэнка сутыкнуўся з бунтам афіцэраў супраць вайны ва Украіне.

🔻 Данбаскі аблом.

🔻Ваенная цана росту коштаў энергіі ў Еўропе.

🔻У Італіі высыхае найбуйнейшая рака По.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#вайна #Украіна #Лукашэнка #Італія #Еўропа
📌У Варшаве ля помніка Каперніку адбылася традыцыйная акцыя

🔸Нагода для акцыі вельмі сумная – гібель і палон беларусаў з палка Каліноўскага ва Украіне.

🔸Таксама ўдзельнікі акцыі выказалі пратэст супраць знішчэння магіл польскіх жаўнераў Арміі Краёвай,

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#акцыя #Варшава #полк #каліноўцы
‼️Прайсці міма беларускай культуры немагчыма

📌У гэтым упэўненая кіраўніца гурта “Яварына” Маргарыта Кубянкевіч.

📌Гурт “Яварына” і клуб традыцыйных танцаў “Ойра”💃 выступілі ў Вільні.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#танцы #Вільня #Кубянкевіч #Ойра #беларусы
Яўген Мурашка: Краіны Еўропы павінны размаўляць з Лукашэнкам

Еўрапейскі звяз працягвае палітыку санкцыяў супраць Беларусі, хаця, афіцыйна рыторыка вядзецца пра толькі «санкцыі супраць нелегітымнага рэжыму». Ужо ясна, што лагістычны тупік для Беларускай гаспадаркі, ніяк не паўплывае на змену рэжыма. Гэтага, імаверна, не хочуць разумець палітыкі Еўразвязу.

Паразмаўлялі са старшынёй Задзіночання Беларусаў Нямеччыны Яўгенам Мурашкам.

Больш на Радыё Рацыя
📖«Паэты Планеты» - важная ўсебеларуская кніжная справа

«Нягледзячы на ўсе сённяшнія складанасці, будзем працягваць гэты праект», - кажа сябра рэдкалегіі серыі Лявон Баршчэўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#паэты #Баршчэўскі #праект #кнігі #выдавецтва