Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🏡 У вёсцы Нарва прайшоў Фестываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ. Сярод выступоўцаў сваім рэпертуарам і майстэрствам падачы безумоўна вызначыўся гурт "Мярэжа" з Беларусі, які выканаў беларускія традыцыйныя песні, а пасля зладзіў беларускія танцы для ўсіх гледачоў.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з "Госцяй Рацыі" – удзельніцай гурту "Мярэжа" Святланай Чакушкай пра тое, ці натуральна гучаць беларускія песні на Падляшшы, як можна ўратаваць памяць пра Купалле на гэтых землях і якія маюцца ў Беларусі ўмовы для спрыяння этнаграфічна-канцэртавай дзейнасці.

Больш на сайце Радыё Рацыя
👏Палякі зафіксавалі беспілотнік, які неаднаразова прылятаў з Беларусі ў Польшчу

Ён дастаўляў праз мяжу кантрабандныя цыгарэты. Нелегальны груз і яго атрымальнік, 42-гадовы польскі грамадзянін, затрыманыя супрацоўнікамі падляскага аддзела памежнай службы.

Здарэнне адбылося ўначы з 3 на 4 ліпеня. Польскія памежнікі назіралі за беспілотнікам, які некалькі разоў дастаўляў у Польшчу пакункі і вяртаўся назад. Груз знайшлі ў двух кіламетрах ад мяжы. У сямі пакунках было амаль сто тысяч цыгарэт на больш за 72 тысячы злотых (каля 16 тысяч долараў).

Супрацоўнікі падляскага аддзела кажуць, што сёлета гэта ўжо другі выпадак, калі кантрабанду праз мяжу перапраўлялі з дапамогай беспілотніка.

📷podlaski.strazgraniczna.pl
Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай

У Варшаве лідэр беларускай апазыцыі сустрэлася таксама з беларускімі актывістамі Варшавы. На мерапрыемства былі запрошаныя выпускнікі праграм Free Belarus Center, рэзідэнты каворкінгу арганізацыі, а таксама рэцыпіенты да праграмы гуманітарнай дапамогі як ва Украіне, так і ў Польшчы. Падчас падзеі ўдзельнікі не толькі распавялі пра свае ініцыятывы, але і задалі палітыку вострыя пытанні. Закранулі яны і беларуска-ўкраінскія адносіны. “Тут ўсё няпроста, але апошнім часам сітуацыя паляпшылася”, – зазначыла Святлана Ціханоўская

Чытай больш на сайце і ў аплікацыі!
Ігара Аліневіча ў калоніі пасля 30 сутак СІЗА перавялі ў ПКТ

Ігара
Аліневіча ў калоніі пасля 30 сутак СІЗА перавялі ў памяшканне камернага тыпу – ПКТ. Пра гэта Ігар напісаў у лісце да маці. Ён піша, што цяпер мае матрац, коўдру і чай. «…пасля паўтара года ў розных СІЗА, пабыць у адзіноцтве – вельмі карысная опцыя. За гэты час палепшыў сваю фізічную форму», – піша палітвязень у лісце.

Ігар Аліневіч – актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго разам з трыма іншымі асобамі абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. Прысуд – 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, якія ён адбывае ў мазырскай калоніі.
📌 Беларусы грузінскага Батумі распачалі Тыдзень Беларускай культуры.

📌 Самы першы дзень на гэтым свяце беларускасці былі дзве рэчы: для дзетак – майстар-клас па мотанцы, а дарослыя прымалі ўдзел у так званым дранік-фэсце, дзе можна было паспрабаваць дранікі, прыгатаваныя кавярняй «Аджыка» .

#Тыдзень_беларускай_культуры #Батумі #Грузія #беларусы_у_Грузіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Два гады ідзе паляванне на спалучэнне белага і чырвонага колераў, нават белыя аркушы паперы выклікаюць у сілавікоў нянавісць і агрэсію. І ўсюды мусіць быць шэрасць, шэрасць і яшчэ раз шэрасць, альбо змрочная балотная твань. Варта паглядзець на колеры і аздабленне іхных прыдуманых святаў. Усе гэтыя «празьнікі со слезамі на глазах», што б не адзначалі – дажынкі, «дзень незавісімасці», інаўгурацыю вечнага прэзідэнта, дзень яднання народаў – усё аднолькава, аднастайна і панура. Так што па фотаздымках праз час не разбярэшся, што і святкавалі. Усё з абавязковай разнарадкай для працоўных калектываў і загонам паднявольных людзей для масоўкі, усё па сцэнарах 1950-ых гадоў.

Чытай блог Уладзімера Хільмановіча:
📌 Мікола Бянько: Пра вайну з польскімі месцамі памяці

📌 За апошнія тыдні на фронце беларуска-польскіх дачыненняў, акрамя ўвядзення спрэчнага бязвізу для грамадзянаў Польшчы, праявіліся некаторыя негатыўныя тэндэнцыі, якія будуць вызначаць узаемадачыненні між народамі на бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

📌 У прыватнасці, прыходзяць трывожныя навіны пра знішчэнне могілак польскіх жаўнераў на тэрыторыі Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Палітвязень Іван Дуброўскі поўнасцю адбыў тэрмін і цяпер на волі

32-гадовага Івана Дуброўскага затрымалі 1 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Паводле следства, абвінавачаны ў верасні 2020 прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён нібыта наўмысна спыніў свой аўтамабіль «Toyota Yaris» у цэнтральнай частцы Гародні на мосце праз Нёман, чым перашкаджаў руху іншага транспарту. 27 студзеня суд а Кастрычніцкага раёна Гародні прысудзіў Івану 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць аўтамабіль «Toyota Yaris» у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.
📌 Размова з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам.

📌 Завершылася сустрэча лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай і кіраўніка Народнага антыкрізіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. З намі на сувязі Павел Латушка.

#Павел_Латушка #Святлана_Ціханоўская #Анджэй_Дуда #Варшава

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Акты вандалізму на дзяржаўным узроўні. На Гарадзеншчыне руйнуюць пахаванні польскіх жаўнераў Арміі Краёвай. Толькі нядаўна польскае МЗС паведаміла, што невядомыя знішчылі польскія пахаванні ў Ашмянах, Іўі, Ёдкавічах, Багданах, Бабровічах, Дындылішках, а цяпер у сацыяльных сетках з’явіліся фотаздымкі зруйнаваных пахаванняў польскіх жаўнераў у Мікулішках.

📌 Дэпутат польскага Сейму Робэрт Тышкевіч, старшыня камісіі па сувязях з палякамі за мяжой, называе гэта нечуваным актам варварства.

#вандалізм #руйнаванне_магіл #Робэрт_Тышкевіч #Мікулішкі #аўнеры_Арміі_Краёвай

Больш на сайце Радыё Рацыя.
❗️ З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў

Адбылося гэта 26 чэрвеня. Група беларусаў з палка Каліноўскага апынулася на шляху значнай калоны расейскіх войскаў і дала бой.

"Накрылі ўсім, апроч ядзернай зброі. Частка беларусаў разам з "Брэстам" прыкрыла адыход іншай паловы групы, "Брэста" сур’ёзна параніла ў нагу і галаву, у гэтым баі ён знішчыў як мінімум адзін фашысцкі танк", — кажуць сведкі падзей.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ Мікіта Мацюшчанкаў: Беларусь і Ямайка – сусветныя лідары па прызнаных КПЧ парушэннях правоў чалавека

Фонд салідарнасці BYSOL правёў адмысловы вебінар, прысвечаны абароне правоў беларусамі на міжнародным узроўні, калі ўсе сродкі ў Беларусі ўжо вычарпаны.

Пра адсутнасць пераследу грамадзян за такія звароты распавёў юрыст-міжнароднік праваабарончай арганізацыі Respect – Protect – Fulfill Мікіта Мацюшчанкаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя
Мікола Статкевіч будзе ў зняволенні яшчэ мінімум 3 гады!

Пра гэта, і пра іншае у эфіры "Радыё Рацыя" распавяла жонка палітыка, Марына Адамовіч.

Чытайце і слухайце размову на сайце і ў аплікацыі!
🇵🇱 Польскае Міністэрства замежных спраў абурылася знішчэннем пахаванняў жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках. Прадстаўнік па справах Беларусі ў Польшчы быў выкліканы ў ведамства і атрымаў там ноту пратэсту.

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 Беларускі рэгі-гурт “Botanic Project”, трэк якога стаў неафіцыйнам гімнам палка Кастуся Каліноўскага, накіраваўся ў тур па Польшчы.

📌 Першыя два канцэрты ўжо адбыліся: яны прайшлі ў Кракаве і Катавіцы. Наперадзе – выступы ва Уроцлаве (7.07), Познані (13.07), Сопаце (15.07) і Варшаве (21.07).

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Што аб'ядноўвае Беларусь і Каракалпакстан? Не толькі пратэсты

Прэзідэнт асацыяцыі «Правы чалавека ў Сярэдняй Азіі» Надзея Атаева ўпэўнена, што пры існуючым укладзе сілаў нас аб'ядноўвае статус калоніі і прыдатку Расеі.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя!
📌 У грузінскім Батумі ў межах Тыдня Беларускай культуры прагучалі беларускія вершы і песні.

📌 Гэта адбылося ў самым цэнтры старога горада, каля так званай каланады, і над галовамі прысутных лунаў вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Больш на сайце Радыё Рацыя.