Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Нагрузка на хуткую дапамогу яшчэ крыху і можа быць аналагічнай, як у пік захворвання на каронавірус, - канстатуюць медыкі.

☀️Беларусь шосты дзень запар жыве ва ўмовах аранжавага роўню небяспекі.

🚑Пра тое, з якімі праблемамі ў спякоту звяртаюцца грамадзяне па дапамогу да медыкаў, – распавяла ў нашым эфіры лекарка Святлана Ладыга.

Больш на Радыё Рацыя

📷 safetravels.info
‼️Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.

📌Па словах Лукашэнкі, Беларусь і Расея хочуць „выбудаваць такую канструкцыю… адносін, што пазайздросцяць у свеце і іншыя”.

📌Спачатку Лукашэнка арыгінальна выказаўся наконт таго, што чуе пра „паглынанне” і „інкарпарацыю” Беларусі: „Не настолькі дурныя, каб кагосьці інкарпараваць, як на Захадзе кажуць, ці ўключаць у склад не тое Беларусі Расею, не тое Расеі Беларусь”. „І не трэба там енчыць, крычаць, што „тут Пуцін захапіў Беларусь”, — дадаў ён.

📌Аляксандр Лукашэнка згадаў нацыяналізм, фашызм, санкцыі і „эканамічную вайну”, „Сувалкаўскі калідор” (нібыта ў яго і Уладзіміра Пуціна „дастаткова сіл і сродкаў для таго, каб даставіць грузы ў Калінінград”).

📌Далей гаворка пайшла пра пашырэнне NATO і ядзерную зброю. Лукашэнка падкрэсліў, што складоў ядзерных боепрыпасаў у Беларусі няма. Пры гэтым ён абурыўся, што заходняя авіяцыя праводзіць трэніроўкі па выкарыстанні ядзернай зброі.

📷 БелТА
🖼Памятныя дыпломы і ўзнагароды атрымалі пераможцы мастацкага конкурсу пад назвай “Я нарадзіўся тут”.

📌Гэты конкурс для дзяцей і моладзі традыцыйна арганізуе Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы.

✏️Выставу карцін удзельнікаў мастацкага конкурсу “Я нарадзіўся тут”, які прысвечаны гісторыі і культуры Падляшша, а таксама нацыянальных і этнічных меншасцяў, якія тут пражываюць, можна паглядзець у будынку беларускага музея ў Гайнаўцы.

Больш на Радыё Рацыя
👨‍👨‍👧‍👧У Беластоку прайшло чарговае паседжанне клуба аматараў гісторыі Beer&History.

📌Гэтым разам, нягледзячы на спёку, на сустрэчу, прысвечаную гісторыі Беластоку, прыйшло яшчэ больш людзей, чым тыднем раней.

📌"Прыемна, што аўдыторыя была жвавая, не толькі адказвала на пытанні, яна яшчэ і спрачалася з лектарам. Гэта самае класнае, падказвала нешта сваё, нейкія свае версіі, бачанне ў абсалютна розных сферах", - адзначыў вядоўца вечарыны журналіст і краязнавец Алесь Кіркевіч.

Больш на Радыё Рацыя
⚡️🇵🇱Грамадзянам Польшчы з 1 ліпеня дазволілі бязвізавы ўезд у Беларусь.

Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што «ў мэтах падтрымання добрасуседскіх адносін» Лукашэнка ўвёў часовы бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы.

📌Новаўвядзенне будзе дзейнічаць з 00 гадзін 1 ліпеня па 31 снежня ўключна.Тлумачыцца, што грамадзянам Польшчы можна будзе перасякаць мяжу без візы ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку мяжы. Таксама ім будзе дазволена наведванне памежнай зоны без пропуску.

📌Для бязвізавага ўезду ў Беларусь палякам неабходна будзе прад'явіць толькі сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, зялёную карту (пры ўездзе на машыне), а таксама мець пры сабе медыцынскую страхоўку. Раней бязвізавы рэжым быў уведзены таксама для грамадзян Літвы і Латвіі.

📷 Reuters
❗️У Варшаве🇵🇱 напісалі лісты беларускім палітвязням

📌Пісаць лісты палітзняволеным у Маладзёвым Хабе з 18 да 20 гадзін у сераду стала добрай традыцыяй. І колькасць жадаючых толькі расце.

Больш на Радыё Рацыя

#палітвязні #Варшава #беларускія_уцекачы #лісты #турмы
‼️Суд пастанавіў вызваліць Мартыненка Антаніну Дзмітрыеўну ад крымінальнай адказнасці.

📌У судзе Кобрынскага раёна завяршыўся судовы працэс над 70-гадовай пенсіянеркай Антанінай Мартыненка за абразу сурацоўніка ДАІ Ганцавіцкага РАУС Ігара Вольніча, які хацеў спагнаць з пенсіянеркі 1500 рублёў маральнай кампенсацыі.

❗️Антаніна Мартыненка ў 2020 годзе адрэагавала словам «мразь» на жорсткія дзеянні Вольніча пад здымкам у інтэрнэце, дзе Ігар Вольніч націснуў каленам на шыю ўдзельніка акцыі.

Больш на Радыё Рацыя
🇵🇱 Яўген Лаўранюк: Цікавасці да Беларусі ў турыстычным плане няма

"Цікавасці да Беларусі ў турыстычным плане цяпер няма", – канстатуе "Госць Рацыі" Яўген Лаўранюк, дырэктар турыстычнай фірмы "Junior" у Беластоку.

Гэтая фірма шмат гадоў арганізавала экскурсіі ў Гародню, Мір, Нясвіж, Наваградак ды іншыя беларускія гарады, але цяпер пераключылася на іншыя напрамкі. На гэта паўплывала найперш геапалітычная сітуацыя.

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 Мультымедыйная панэль «Супрасльскія катакомбы — гісторыя і будучыня» сабрала шмат людзей, зацікаўленых гісторыяй і акцыяй выратавання катакомбаў Супрасльскім манастыром і чатырма ўніверсітэтамі.

📌 Сярод іх важную ролю адыгрывае Беластоцкі тэхналагічны ўніверсітэт.

Фота: Jerzy_Doroszkiewicz

Больш на сайце Радыё Рацыя.
❗️ Палітвязень, інвалід другой групы інваліднасці Уладзімір Гундар пакараны 10 суткамі карцара за супраціў распрананню дагала для прасвечвання праз рэнтген адзення кожны раз, калі вядуць у судовую залю.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦 Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна атрымала ад Бучы падзяку.

У дапамогу шматпакутнаму гораду дзяўчына ўключылася з першых дзён вайны. Задачы перад актывістамі тады стаялі самыя розныя.

"І нават цяпер, няглядзячы на неадназначныя адносіны паміж украінцамі і беларусамі, я працягваю сваю дзейнасць", – кажа Карына Пацёмкіна.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦 У выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласці загінулі 19 чалавек

Ракетны ўдар нанеслі самалёты стратэгічнай авіяцыі Ту-22 РФ па кірунку Чорнага мора па Белгарад-Днястроўскім раёне Адэскай вобласці трыма ракетамі Х-22 пашкоджаны шматкватэрны дом і дзве базы адпачынку.

Больш на сайце Радыё Рацыя