Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Больш за 50 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі пастаянны від на жыхарства ў гэтай краіне, паведамляе Управа па справах замежнікаў.

📌 З пачатку 2021 года колькасць беларусаў, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Польшчы, узрасла на 90%. Большасць атрымалі пастаянны від на жыхарства на аснове іх польскага паходжання і карт паляка.

📌 Сярод беларусаў-уладальнікаў пастаяннага віду на жыхарства 55% складаюць людзі ва ўзросце 20-39 гадоў, 17% - ва ўзросце да 20 гадоў і 28% - людзі старэйшыя за 40 гадоў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Уладзімір Гундар пратэстуе супраць здзекаў у судзе

📌 На чарговае судовае пасяджэнне над „групай” Аўтуховіча палітзняволенага інваліда 2 групы без нагі Уладзіміра Гундара ў адных плаўках прынеслі на руках і прыкавалі рукі на расцяжцы да прутоў клеткі.

📌 Турэмшчыкі патлумачылі суддзі свае дзеі клопатам за жыццё зняволенага, расказвае яго жонка Алена Гундар.

📌 Паводле Алены Гундар, яе мужа суддзя выдаліў з судовай залы. Калі выводзілі Гундара, ён пракрычаў жонцы, што з яго здзекуюцца, бо хочуць забіць. Таксама паспеў паведаміць адвакату, што пачынае галадоўку, пра што ўжо папярэдзіў турэмнае начальства.

#Уладзімір_Гундар #справа_Аўтуховіча #рэпрэсіі #галадоўка

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Як псіхалагічна адаптавацца, калі ты перажыў усе жахі вайны? - распавядае Аляксандр Фатуйма, псіхолаг, псіхатэрапеўт, які цяпер працуе ў беларускім шэлтары для бежанцаў у Варшаве.

📌 З „Госцем Рацыі” паразмаўляла карэспандэнт Радыё Рацыя Марына Савіцкая.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
У Польшчы завяршылі будаўніцтва плота на мяжы

Пагранічная ахова Польшчы аб'явіла аб завяршэнні будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю.

«25 студзеня пачалося ўзвядзенне фізічнага бар'ера на мяжы. Сёння праца над ім падыходзіць да канца», - паведамілі ў прэс-службе Памежаховы.

Працягласць плота на тэрыторыі Любельскага і Падляшскага ваяводстваў складае 186,25 км. Загарода мае вышыню ў 5,5 м. У ёй абсталявана некалькі дзясяткаў варот для пропуску буйных жывёл, а таксама тысячы "дзюр" для дробных.

Агароджа пабудавана Польшчай у адказ на рост міграцыйных патокаў з Беларусі. Загарода пабудавана на сухапутным участку беларуска-польскай мяжы. На астатняй працягласці яна праходзіць па рэках, якія ўскладняюць парушэнне мяжы.
📌 НАТА: Беларусь павінна спыніць саўдзел у вайне

📌 Краіны НАТА заяўляюць, што Беларусь павінна спыніць свой саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны. Пра гэта гаворыцца ў камюніке блока, апублікаваным па выніках саміту ў Мадрыдзе.

📌 Удзельнікі выступілі з асуджэннем расейскай агрэсіі і заявілі, што яна "сур'ёзна падрывае міжнародную бяспеку і стабільнасць".

📌 29 чэрвеня лідары дзяржаў і ўрадаў НАТА зацвердзілі новую Стратэгічную канцэпцыю. Расея названа ў ёй найбольш значнай і прамой пагрозай бяспецы саюзнікаў, міру і стабільнасці ў Еўраатлантычным рэгіёне.

📌 Блок таксама заявіў аб жыццёвай неабходнасці моцнай і незалежнай Украіны для стабільнасці еўраатлантычнай прасторы. Генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнберг заявіў, што НАТА будзе пастаўляць ваенную і фінансавую дапамогу Украіне так доўга, як спатрэбіцца, і ў доўгатэрміновай перспектыве забяспечыць пераход ВСУ з савецкага на натаўскую зброю.

reform.by
📌 „Relacja malarska” – гэта мастацкая інсталяцыя (каля 200 m2) вядомага беларуска-польскага мастака Лявона Тарасэвіча.

📌 Прэзентацыя выставы адбудзецца 1-га ліпеня а 19:00 у Nowy Park Zdrojowy (Буска-Здруй, Свентакшыскае ваяводства, ваколіцы Тэнжні), якая працягнецца да 18 верасня.
📌 У Гомельскай вобласці ў ваенкаматы масава выклікаюць ваеннаабавязаных мужчын і жанчын: кажуць, на вучэнні.

📌 З 22 чэрвеня ў Гомельскай вобласці абвясцілі мабілізацыйныя вучэнні. Масава позвы ў ваенкаматы сталі дасылаць апошнія тры-чатыры дні. Жыхары Гомельшчыны збянтэжаныя і напалоханыя.

📌 Паведамленні аб уручэнні позваў прыходзяць з усёй Гомельскай вобласці: Светлагорск, Рэчыца, Мазыр, Жлобін, Ельск, Хойнікі і гэтак далей.

📌 Уручаюць позвы нават тым, хто не служыў.

📌 Зрэшты, пакуль ва ўсіх, хто прыйшоў у ваенкаматы па позвах, праверылі дакументы, удакладнілі такую-сякую інфармацыю ды праз некалькі гадзін усіх адпусцілі.

novychas.online
📌📖 Для беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча сёлетні чэрвень выдаўся надзвычай ураджайным.

📖 Спачатку ў ЗША ў перакладзе на ангельскую мову выйшаў раман "Дзеці Аліндаркі". Раман выдала выдавецтва New Directions, а пераклалі твор Джым Дзінглі і Петру Рэйд.

📚 Праз тыдзень у Францыі ў выдавецтве Le ver à soie выйшла яго кніга эсэ "Талент заікання і іншыя тэксты пра фашызм".

📖 А сёння, 30 чэрвеня, стала вядома, што польскамоўнае выданне рамана "Сарока на шыбеніцы" патрапіла ў доўгі спіс цэнтральна-еўрапейскай прэміі "Angelus". Кніга выйшла летась ў выдавецтве Pogranicze, раман пераклалі Ян і Ігар Максімюкі.

📖 У лонг-ліст "Angelus" трапіла яшчэ адна кніга беларускага пісьменніка - Андрэя Адамовіча "Песня пра Цімура", якую пераклаў Богдан Задура.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Уладзімір Хільмановіч: Палігон

📌 З тэрыторыі Беларусі ізноў паляцелі ракеты па ўкраінскіх населеных пунктах. Ноччу на 25 чэрвеня, пакуль правіцель РБ «гасцяваў» у Пуціна, расейскія бамбардзіроўшчыкі прыляцелі ў Беларусь і здзейснілі каля чатырох дзясяткаў пускаў смертаносных ракет.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Некалькі дзён прафесар Андрэй Пракапчук літаральна не адыходзіў ад Янкі Купалы і, нарэшце, лячэнне дало свае вынікі. Купала ачуняў.

🖌Збярогся да сённяшніх дзён том збору твораў Янкі Купалы з дарчым надпісам: „Дарагому прафесару, акадэміку А. Я. Пракапчуку на добрую памяць. Шчыра адданы Янка Купала. 21.04.1940 г., г. Менск.”

📌Больш пра славутага жыхара Слонімшчыны - доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі - Андрэя Якаўлевіча Пракапчука (1896-1970) даведаецеся на Радыё Рацыя.
‼️Палітзняволеную пенсіянерку Алену Гнаўк змясцілі ў карцар

❗️65-гадовую актывістку Алену Гнаўк адміністрацыя баранавіцкага СІЗА пакарала «суткамі» ў карцары. Там яе будуць утрымліваць да 1 ліпеня.

Нагадаем, 17 чэрвеня Гнаўк асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і аштрафавалі на 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

❗️З 2020 года Алену Гнаўк мэтанакіравана пераследавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, штрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі па «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі па крымінальных артыкулах. Пад вартай Алена ўтрымліваецца ўжо пяць месяцаў.

Крыніца: "Вясна" #Алена_Гнаўк #палітвязні #суд #карцар #здзекі
❗️З 1 ліпеня адмяняецца ліміт на 22 еўра на пасылкі з замежных інтэрнэт-крам.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы партал.

Цяпер запоўніць электронную дэкларацыю на пасылку прыйдзецца, толькі калі яе агульны кошт, вага або колькасць тавараў перасягнуць ліміты, якія ўстанавіла Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК).

📌ЕЭК раней павялічыла для фізічных асоб ліміты кошту замежных пасылак, якія не будуць абкладацца мытнымі пошлінамі. Цяпер замест 22 еўра — 1000 еўра. Вага бяспошлінных пасылак таксама ўзрасла з 10 да 31 кілаграма.

📷 Shutterstock
📌 Цікавых помнік архітэктуры знаходзіцца ў Грузіі недалёка ад Рачы у вёсцы Патара - царква Ракеці імя Святога Мікалая.

📌 Царква першапачаткова была пабудавана да XI стагоддзя. І на яе сценах захаваліся фрэскі, старажытныя выявы грузінскіх і сусветных святых. Як кажуць мясцовыя легенды, будынак царквы пачаўся будавацца рачынскім эрыставам (назва феадальнага тытула) Кахаберам.

#помнікі_архітэктуры #Грузія

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️Яшчэ аднаго беларуса высылаюць з Украіны🇺🇦

❗️Дзянісу Дашчынскаму паставілі ў пашпарт штамп аб прымусовым выездзе да 8 ліпеня. Таксама яму прызначылі максімальны штраф — нібыта за парушэнне тэрмінаў легальнага знаходжання ва Украіне.

📌Пра гэта напісала ў сацсетках праваабаронца Анісія Казлюк. Па яе словах, калі няма візы, выехаць можна ў Малдову, але адтуль могуць не пусціць назад ва Украіну. "Некаторыя вымушаныя з'язджаць у Беларусь", — канстатуе праваабаронца.

❗️У першыя месяцы пасля пачатку вайны ўкраінскія службы не прымалі ў беларусаў дакументы для атрымання відаў на жыхарства або працягу легальнага статусу. Беларусы пратэрміноўвалі легальнае знаходжанне не па сваёй віне. Але цяпер украінскія чыноўнікі не бяруць пад увагу гэтыя акалічнасці: беларусаў высылаюць з краіны за тое, што яны нібыта парушылі міграцыйнае заканадаўства.

📷 facebook.com
‼️Нагрузка на хуткую дапамогу яшчэ крыху і можа быць аналагічнай, як у пік захворвання на каронавірус, - канстатуюць медыкі.

☀️Беларусь шосты дзень запар жыве ва ўмовах аранжавага роўню небяспекі.

🚑Пра тое, з якімі праблемамі ў спякоту звяртаюцца грамадзяне па дапамогу да медыкаў, – распавяла ў нашым эфіры лекарка Святлана Ладыга.

Больш на Радыё Рацыя

📷 safetravels.info
‼️Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.

📌Па словах Лукашэнкі, Беларусь і Расея хочуць „выбудаваць такую канструкцыю… адносін, што пазайздросцяць у свеце і іншыя”.

📌Спачатку Лукашэнка арыгінальна выказаўся наконт таго, што чуе пра „паглынанне” і „інкарпарацыю” Беларусі: „Не настолькі дурныя, каб кагосьці інкарпараваць, як на Захадзе кажуць, ці ўключаць у склад не тое Беларусі Расею, не тое Расеі Беларусь”. „І не трэба там енчыць, крычаць, што „тут Пуцін захапіў Беларусь”, — дадаў ён.

📌Аляксандр Лукашэнка згадаў нацыяналізм, фашызм, санкцыі і „эканамічную вайну”, „Сувалкаўскі калідор” (нібыта ў яго і Уладзіміра Пуціна „дастаткова сіл і сродкаў для таго, каб даставіць грузы ў Калінінград”).

📌Далей гаворка пайшла пра пашырэнне NATO і ядзерную зброю. Лукашэнка падкрэсліў, што складоў ядзерных боепрыпасаў у Беларусі няма. Пры гэтым ён абурыўся, што заходняя авіяцыя праводзіць трэніроўкі па выкарыстанні ядзернай зброі.

📷 БелТА
🖼Памятныя дыпломы і ўзнагароды атрымалі пераможцы мастацкага конкурсу пад назвай “Я нарадзіўся тут”.

📌Гэты конкурс для дзяцей і моладзі традыцыйна арганізуе Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы.

✏️Выставу карцін удзельнікаў мастацкага конкурсу “Я нарадзіўся тут”, які прысвечаны гісторыі і культуры Падляшша, а таксама нацыянальных і этнічных меншасцяў, якія тут пражываюць, можна паглядзець у будынку беларускага музея ў Гайнаўцы.

Больш на Радыё Рацыя