Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.4K photos
102 videos
10 files
25.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🌿🔥Уноч з 23 на 24 чэрвеня каля грузінскага Батумі адбылося традыцыйнае беларускае Купалле.

"Сабраліся людзі, якія хацелі б узяць удзел у Купаллі. Людзі, якія ніколі гэтага не рабілі, і іх цікавіць беларуская традыцыя. Мы ўсе сабраліся ў мястэчку Букнары", - расказаў адзін з удзельнікаў свята Арцём Шпакоўскі.

🎼Спявалі «Як на Івана дужа рана», «Ішла купалка сялом-сялом», «Чырвоную ружу», «Ішла купалка па вуліцы», «Перапёлку».

Больш на Радыё Рацыя
🇺🇦‼️Украінская разведка: Расея плануе падарваць жылыя будынкі ў Мазыры

📌Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведамляе, што паводле іх звестак, Расея нібыта паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай праз шэраг правакацый у дачыненні да інфраструктурных аб'ектаў і мірнага насельніцтва. З гэтай мэтай у горад Мазыр прыбылі дыверсійныя групы пад выглядам цывільных грамадзян.

Паводле ўкраінскага боку, у планах гэтых груп нібыта прадугледжаная арганізацыя серыі тэрактаў у Беларусі. ГРУ плануе правесці серыю артылерыйскіх і ракетных удараў па Мазырскім НПЗ, аб'ектах цывільнай інфраструктуры і жылым масіве. Падчас абстрэлу таксама будуць зносіць жылыя будынкі, бальніцы і школы, сцвярджае Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

Лічыцца, што ў гэтым выпадку ў Лукашэнкі не застанецца магчымасці пазбегнуць удзелу ў вайне». Таксама адзначаецца, што афіцэры УС Беларусі ўжо нібыта пачалі эвакуацыю сваіх сем'яў з Мазыра.

📷 mazyr.by
⚡️‼️Андрэй Шарэнда: «Б'ем у званы», пішам і тэлефануем у розныя інстанцыі".

‼️Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк недзе "знікла" пасля касацыі ў Гомельскім судзе.

📌"Да справы пошуку Паліны ўжо далучаны адвакат, які займаецца гэтай справай. Ён падрыхтаваў афіцыйны зварот у так званы Дэпартамент Выканання Пакаранняў. Яны будуць разглядаць да тыдня гэтыя прашэнні, спадзяюся сапраўды цягам тыдня нейкая інфармацыя аб Паліне паступіць", - сказаў у нашым эфіры Андрэй Шарэнда.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Дональд Туск: "Еўропе і Польшчы нельга забываць нашых сясцёр і братоў з Беларусі - уцекачоў ад рэжыму Лукашэнкі. Гэты рэжым такі ж жорсткі, як і падзеі на ўкраінска-расейскім фронце".

🇵🇱У Музеі Памяці Сібіры прайшла прэс-канферэнцыя старшыні Грамадзянскай платформы, экс-прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска.

❗️Дональд Туск падкрэсліў неабходнасць падтрымкі культуры, у тым ліку і беларускай, на Падляшшы ў першую чаргу.

📌Акрамя таго Туск выказаў меркаванне, што кожны разумны палітык мусіць падтрымаць вывучэнне беларускай мовы на Падляшшы.

Больш на Радыё Рацыя
🇺🇦Вайна ва Украіне цягнецца 4 месяц. Калі ў першыя дні расейскай агрэсіі аўтарытэтныя выданні і СМІ свету публікавалі артыкулы пра вайну на першых старонках, то цяпер увага да сітуацыі ва Украіне пачынае паволі згасаць.

Чаму жыхары розных частак свету перасталі цікавіцца гэтай вайной?

Чытаем блог Міколы Бянько "Пра небяспеку падзення інтарэсу да вайны" .

#вайна #Украіна #РФ #СМІ #агрэсія
📌 Літва папярэджвае, што НАТО мае патрэбу ў «бачным» супрацьдзеянні расейскай пагрозе праз Беларусь.
📌 Украіна і Малдова – кандыдаты на ўступленне ў ЕЗ.
📌 Дэфіцыт газу ў Еўропе.
📌 На чыім баку Кітай?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #Кітай #Літва #расейскі_газ #Еўразвяз #Малдова

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Пры поўным аншлагу ў Беластоку прайшлі выступы стэндап-коміка Славы Камісарэнкі, якога ў Беларусі абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку.

📌 Падчас выступаў у Беластоку Слава Камісаранка анансаваў падрыхтоўку новай праграмы на беларускай мове.

#Слава_Камісаранка #стэндап_комік #Беласток

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Сёння раніцай з тэрыторыі Беларусі абстралялі Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласці.

📌 У паведамленні аператыўнага камандавання «Поўнач» адзначаецца, што а пятай раніцы па Чарнігаўскай вобласці быў зладжаны масавы ракетны абстрэл. З тэрыторыі Беларусі з самалётаў і з зямлі выпусцілі 20 ракет па населеным пункце Дзясна. Вядома пра руйнаванні аб’ектаў інфраструктуры.

📌 Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Бунэчка паведаміў, што адзін вайсковец загінуў, яшчэ адзін быў паранены.

#вайна_ва_Украіне #рабстрэл_з_тэрыторыі_Беларусі #Чарнігаўская_вобласць #Жытомірская_вобласць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларуская культура зазнала чарговую страту – памёр пісьменнік Эрнест Ялугін.

📌 Пісаў аповесці, раманы на гістарычную і сучасную тэматыку: «Камяні Млечнага шляху», «Апошні князь», «Астравы», «Год-другі ў Алжыры», «Свечкі на Дзяды» (1991), «Ідзі і кажы» (2006), «А потым — рай» (2008).

#Эрнест_Ялугін #беларуская_літаратура #беларускія_пісьменнікі #гістарычная_проза

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 З першага дня вайны на плошчы Еўропы ў грузінскім Батумі штодня адбываецца акцыя падтрымкі Украіны.

📌 Цягам апошніх дзвух тыдняў актывісты на плошчы распачалі збор сродкаў на медычную дапамогу для Узброеных Сілаў Украіны.

#Батумі #Грузія #саліданасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 25 чэрвеня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння дзеяча беларускай культуры Зыгмунта Абрамовіча (1892-1988).

📌 Імя Зыгмунта Абрамовіча (на сцэне Антон Забель) вядома як акцёра славутай трупы Ігната Буйніцкага. Быў унукам Францішка Багушэвіча.

#Зыгмунт_Абрамовіч #тэатр_Ігната_Буйніцкага #Наша_Ніва #Франшіцак_Багушэвіч

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Ліза Ахроменка: Лакмусавая папера

📌 Ва Украіне моцная палова чалавецтва падзялілася на некалькі катэгорый: героі - тыя, хто ў першыя дні, не задумваючыся, сталі на абарону Радзімы. Гэтая катэгорыя складаецца не толькі з прафесійных вайскоўцаў. Баязліўцы - адключыўшыя мабільныя тэлефоны, і тыя, хто нікому не адчыняе дзверы ў пазбяганне мабілізацыі, іх падвід - «канапавыя эксперты» - сам на фронт не пайду, я не гарматнае мяса, затое ведаю, як трэба правільна ваяваць. І яшчэ адзін від - мужчыны, чыя пятая кропка валодае неверагоднай хітрасцю: хто ўсімі праўдамі і няпраўдамі прымудрыўся выехаць за межы Украіны падчас ваеннага становішча.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў у інтэрв’ю брытанскаму тэлеканалу ITV, што Украіна пераможа да канца года.

📌 «Украіна вернецца да сваіх граніц 1991 года, іншых сцэнарыяў не будзе і ніякіх іншых сцэнарыяў мы не разглядаем. Пачынаючы са жніўня, будуць адбывацца пэўныя падзеі, якія прадэманструюць усяму свету, што пераломны момант пачынае адбывацца», — заявіў ён.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Летува адчувае "пагрозу з тэрыторыі Беларусі"

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў інтэрв'ю Politico заявіў, што NATO неабходная больш "прыкметная" прысутнасць у краінах Балтыі, каб супрацьстаяць пагрозе, якая зыходзіць ад Расеі з тэрыторыі Беларусі.

Паводле яго, "вельмі вялікія фундаментальныя змены" у суседняй Беларусі робяць Літву больш уразлівай для хуткага расейскага нападу – і патрабуюць змены механізмаў бяспекі ў рэгіёне. Літоўскі лідар заявіў, што ахарактарызаваў бы сённяшнюю Беларусь як "дадатковую правінцыю" Масквы, дадаўшы, што "расейскае войска можа рабіць тое, што хоча, перамяшчаць сілы, разгортваць тэхніку".

Новая рэальнасць, паводле Наўседы, «не пакідае нам часу для рэакцыі», таму што расейскія войскі «могуць быць лёгка разгорнутыя вельмі блізка да нашай мяжы», і «часу на падмацаванне не будзе».
У Беларусі ўвядуць новы падатак

У Беларусі з 2023 года ўвядуць новы падатак – на прафесійны даход. Ён будзе альтэрнатывай падаходнаму падатку і страхавым унёскам у Фонд сацыяльнай абароны для самазанятых, не зарэгістраваных індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Цяпер памер адзінага падатку для фізічных асобаў, якія працуюць без ІП, залежыць ад горада і віда дзейнасці. А падатак на прафесійны даход будзе адзіны для ўсіх. Для тых, хто працуе з фізічнымі асобамі, ён складзе 10%. Такая ж стаўка будзе для тых, хто працуе з юрыдычнымі асобамі, але да пэўнага памеру выручкі (60 тысяч рублёў). А з выручкі вышэй за гэты парог браць будуць у два разы больш: 20%.

Анансуецца, што плаціць новы падатак трэба будзе праз спецыяльную мабільную праграму. Рабіць гэта трэба будзе штомесяц.
Украінцы сабралі грошы на чатыры «Байрактары» за 3 дні

Хоць збіраліся за тыдзень. Маштабны збор на куплю трох турэцкіх беспілотнікаў «Байрактар» для патрэб УСУ быў аб'яўлены ўкраінскім вядоўцам Сяргеем Прытулам 22 чэрвеня.

Планавалі сабраць 13 мільёнаў даляраў за тыдзень, а сабралі 600 млн грывень (каля 20 мільёнаў даляраў) за тры дні. Гэтага хопіць на чатыры «Байрактары». Як паведаміў Прытула, праект «Народны Байрактар» абʼяднаў усіх незалежна ад узросту, полу ці веравызнання».
🖊Вы ўжо чыталі новы раман Аляксандра Чарнухі "Свінні"?

Пісьменнік распавёў "Рацыі" пра акалічнасці яго паўстання.

Падрабязнасці ўжо на сайце і ў аплікацыі!
На менскім заводзе выбухнула алюмініевая пудра

Выбух на менскім заводзе. На складзе «Беларускага цэментнага заводу» здарылася запаленне пылапаветранай сумесі алюмініевай пудры. У выніку былі разбураныя сцены і дах. Пацярпелых няма.