Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Сяргей Бульба: У вайне Расеі супраць Украіны пачаўся этап зацяжнога канфлікту.

📌 Пра гэта, а таксама пра ролю беларусаў і Беларусі ў гэтай вайне журналіст Радыё Рацыя размаўляе з „Госцем Рацыі” беларускім вайскоўцам, заснавальнікам „Белага легіёну”, кіраўніком грамадскай арганізацыі „Беларусь 2.0. Робім разам”.

#вайна_ва_Украіне #Сяргей_Бульба #беларусы_і_вайна #Белы_легіён #зацяжная_вайна #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Нафта пакуль працягне паступаць у Еўропу праз Беларусь

📌 Еўразвяз вырашыў не забараняць пастаўкі нафты па трубаправодзе - да таго часу, пакуль не будзе знойдзена тэхнічнае рашэнне, якое задавальняе энергетычныя патрэбы Венгрыі і іншых краін, якія не маюць выхаду да мора.

📌 Аднак асноўная частка бягучых паставак па трубаправодзе прыпадае на Германію і Польшчу, якія далі зразумець, што адмовяцца ад паставак з Расеі незалежна ад якіх-небудзь дзеянняў ЕЗ. Па дадзеных крыніцы Вloomberg, у панядзелак Берлін пісьмова абавязаўся прытрымлівацца гэтага абяцання.

📌 Калі абедзве краіны выканаюць свой намер, агульны эфект, нараўне з марскім эмбарга, будзе заключацца ў тым, што да канца года 90% продажаў расейскай сырой нафты ў ЕЗ скароцяцца.

Крыніца: belmarket.by
📌 Ці "дацісне" Пуцін Лукашэнку ўступіць у вайну?

📌 Удзельнікі анлайн-сустрэчы „Як уплывае вайна ва Украіне на палітыку ў Беларусі?” Цэнтра Новых Ідэй абмеркавалі планаваны візіт Пуціна ў Гародню на 30 чэрвеня – 1 ліпеня Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі.

📌 Экспертаў непакоіць факт разгортвання вучэнняў арміі Беларусі ля беларуска-польскай мяжы.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У самым цэнтры Беластока адкрылася фотавыстава пад адкрытым небам Адама Тухлінскага пад назвай „Бежанцы”.

📌 Фотавыстава даступная для агляду ўсімі жадаючымі на пляцы Яна Паўла ІІ, каля сядзібы галерэі Слендзінскіх, да 31-га ліпеня ўключна.

#фотавыства #Адам_Тухлінскі #Беласток #галерэя_Слендзінскіх #бежанцы #вайна_ва_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларускі палітычны, грамадска-культурны дзеяч, педагог Іван Краскоўскі нарадзіўся 24 чэрвеня 1880 года ў мясцовасці Дубічы Царкоўныя на Падляшшы. Сёння ўгодкі з дня яго нараджэння.

📌 У 1918 годзе ўваходзіў у склад урада Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР); быў паслом УНР у Грузіі. У 1920 годзе – старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. З 1922 года – дырэктар Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі.

#БНР #Іван_Краскоўскі #УНР

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларуская дыяспара Беластока запрашае беларусаў на турыстычны летнік актывістаў беларускай дыяспары „БудзеНіка”.

📌 Летнік адбудзецца 1-3 ліпеня на беразе возера Белае недалёка ад Аўгустова.

#беларуская_дыяспара_Беластока #летнік_БудзеНіка #Аўгустова #беларусы_у_Польшчы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️⚡️ У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу і валанцёрку Анісію Казлюк.

📌 Пра затрыманне сама Анісія Казлюк паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook, яна напісала: "Я сяджу ў Кіеве, у аддзяленні паліцыі. Мяне затрымалі за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. Цяпер у мяне забралі пашпарт, каб я "не згубілася". 23 лютага я атрымала пячатку аб падаўжэнні тэрміну легальнага знаходжання ва Украіне. З тых часоў і да чэрвеня дакументы не прымалі", — напісала яна.

📌 Анісіі Казлюк можа пагражаць штраф, яе таксама могуць выслаць з Украіны нават нягледзячы на тое, што яна займаецца валанцёрствам.

📌 Анісія Казлюк адзначыла, што зараз ва Украіне міграцыйныя службы імкнуцца дэпартаваць беларускіх грамадзян, у якіх скончыўся тэрмін дазволаў на знаходжанне. Пры гэтым дакументы на падаўжэнне часта не прымаюцца.

#Анісія_Казлюк #беларусы_ва_Украіне #вайна_ва_Украіне #беларусы_валанцёры
🏛У польскай Ніжняй Сілезіі захавалася некалькі дзясяткаў замкаў і палацаў, пабудаваных за часамі нямецкага панавання.

📌Адзін з іх – замак Князя Генрыха, знаходзіцца на гары Гродна.

Замак быў пабудаваны ў першай палове ХІХ стагоддзя і з самага пачатку павінен быў служыць як рамантычны падарунак каханцы князя, але неўзабаве стаў паляўнічай сядзібай Генрыха.

📌Зараз замак адкрыты для турыстаў. Усім, хто будзе ў Ніжняй Сілезіі варта яго наведаць.

Вандруем разам з Радыё Рацыя
⚡️Беларускую праваабаронцу Анісію Казлюк не дэпартуюць з Украіны

Пра гэта паведаміў кіраўнік Офісу Святланы Ціханоўскай у Кіеве Валерый Кавалеўскі.

❗️Кавалеўскі абмеркаваў сітуацыю з прадстаўнікамі МУС Украіны і старшынём камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Яго запэўнілі, што дэпартацыі Казлюк з Украіны не будзе.

"Вызначаныя далейшыя крокі па вырашэнні інцыдэнту. Мы застаемся на сувязі з Анісіяй і адразу ж паведамім пра вынік вырашэння гэтай сітуацыі", — паведамілі ў Кабінеце прадстаўнікоў Ціханоўскай.

Нагадаем, сёння стала вядома, што беларуская валанцёрка і праваабаронца Анісія Казлюк была затрыманая ў Кіеве.

📷 t.me/tsikhanouskaya
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️‼️Касцёл у Будславе зноў адкрыты

🎥 Відэа, як пробашч здымае з дзвярэй таблічку «Праход зачынены» з'явілася ў тэлеграм-канале «Адновім Будслаў разам».

📌Нагадаем, пажар у Будслаўскім касцёле — адной з галоўных святыняў Беларусі — здарыўся 11 траўня мінулага года.

✝️1-2 ліпеня ў Будславе павінен прайсці традыцыйны Каталіцкі фэст.

🎥 t.me/budslau
📖📚У вёсцы Ула, што ў Бешанковіцкім раёне, ёсць цудоўная бібліятэка, якая прапагандуе роднае слова.

📖У ёй працуюць выдатныя бібліятэкары Галіна Смалярова і Святлана Прышчэпа. Гэтыя жанчыны ўсё робяць дзеля таго, каб жыло роднае слова, каб чытачы больш чыталі кніг на беларускай мове.

📌У бібліятэцы шмат выстаў, ёсць этнаграфічны куток, таксама бібліятэкары збіраюць звесткі пра свайго земляка мастака Івана Хруцкага.

Больш на Радыё Рацыя
🌿🔥Уноч з 23 на 24 чэрвеня каля грузінскага Батумі адбылося традыцыйнае беларускае Купалле.

"Сабраліся людзі, якія хацелі б узяць удзел у Купаллі. Людзі, якія ніколі гэтага не рабілі, і іх цікавіць беларуская традыцыя. Мы ўсе сабраліся ў мястэчку Букнары", - расказаў адзін з удзельнікаў свята Арцём Шпакоўскі.

🎼Спявалі «Як на Івана дужа рана», «Ішла купалка сялом-сялом», «Чырвоную ружу», «Ішла купалка па вуліцы», «Перапёлку».

Больш на Радыё Рацыя