Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇵🇱У Варшаве адбылася чарговая акцыя салідарнасці з Беларуссю🤍❤️🤍
Падтрымаць беларусаў прыйшлі расейскія апазіцыянеры і палітэмігрант з Татарстана Нафіс Кашапаў, якія асудзілі рэжымы Беларусі і Расеі за вайну ва Украіне і тэрор у Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Варшава #акцыя #Беларусь #Украіна #салідарнасць #Кашапаў
‼️Лукашэнку патрэбныя падкантрольныя партыі

Кажа Госць Рацыі, аналітык Ігар Тышкевіч.

📌У Беларусі ўсплыла тэма партыйнага будаўніцтва, якую ўзгадаў яе кіраўнік Лукашэнка на нарадзе „Актуалізацыя метатаў працы з насельніцтвам на мясцовым роўні”. Паводле яго, цывільнае грамадства павінна арыентавацца на дыялог з уладай.

⁉️ Пра які дыялог ідзе размова?

Больш на сайце Радыё Рацыя:

#Лукашэнка #Беларусь #партыя #Тышкевіч #улада
Youtube-канал Вадзіма Пракоп'ева і яго тэлеграм-канал «Radio Gaaga» прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

Крыніца: @zerkalo_io
📌 Анонс: 21-га чэрвеня „Госць Рацыі” – Ягор Лебядок

📌Наша карэспандэнтка паразмаўляла з вайсковым экспертам Ягорам Лебядком пра тое, ці варта Польшчы🇵🇱 і Літве🇱🇹 рыхтавацца на наступу расейскай арміі, у чым перавага Пуціна і што могуць зрабіць ЗША і Еўропа, як і калі скончыцца вайна ва Украіне🇺🇦 і ці сапраўды Беларусь можна напасці на краіну-суседку, няхай і пад прымусам Крамля.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лебядок #вайна #Украіна #Расея #Беларусь
☀️ Распачаўся фестываль "Сонцаграй"☀️

🔥Першая сустрэча спеўнай традыцыі беларусаў прайшла ў нядзелю ў Дубічах Царкоўных, што на Гайнаўшчыне.

🔥 Мерапрыемства ладзіць фонд "Тутака".

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Сонцаграй #фестываль #Тутака #Гайнаўшчына
⚡️⚡️Беларускія сілавікі рабілі падкоп на мяжы

🔸Здарэнне адбылося каля Дубічаў Царкоўных у Гайнаўскім павеце Падляшскага ваяводства.

🔸У тым месцы раней мігранты рэгулярна рабілі спробы нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Аднак пасля ўстаноўкі польскім бокам 5-метровага плоту (яго будаўніцтва заканчваецца ў канцы чэрвеня) у нелегалаў узнікла праблема, як яго пераадолець.

🔸Польскі патруль заспеў беларускіх салдат за працай, яны былі вымушаны яе спыніць.

#сілавікі #падкоп #мяжа #Беларусь #Польшча
📌 Таццяна Грыневіч: Вельмі хачу, каб Беларусь была беларускай

Парадаваў жыццёвы ўзровень нашых людзей, кожны беларус цяжка працуе, але і жыве ў дастатку. Як расейцы дзівіліся наяўнасці ўнітазаў у кожнай хаце ва Украіне, то тут я дзівілася унітазам з падагрэвам, электронным рамкам для фотаздымкаў, у якіх увесь час змяняюцца фотаздымкі, электрычным аўтамабілям Тэсла, якімі не абавязкова кіраваць, бо яны самі цябе вязуць. Ёсць куды імкнуцца і нам, калі Беларусь будзе вольнай.

🎤Беларуская спявачка і бард Таццяна Грыневіч амаль два месяцы гастралявала па гарадах ЗША і сустракалася там з беларусамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Грыневіч #спявачка #беларусы #ЗША #Беларусь
🎚Памёр Яраслаў Клімуць

😥 На 82-м годзе жыцця ў Магілёве памёр пісьменнік, выкладчык, шматгадовы старшыня магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, шчыры і адданы беларускай справе чалавек Яраслаў Клімуць.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Клімуць #смерць #Магілёў #ТБМ
📌У Беластоку прайшоў фестываль фестываль «Барочныя Сады Мастацтва-2022»

Гэтым разам ён прайшоў ў садова-палацавым комплексе Браніцкіх і Доме культуры «Śródmieście. Сярод іншых удзельнікі фестывалю выбіралі галоўную кветку Беластоку.

Паглядзіце, як гэта адбывался!

Больш на сайце Радыё Рацыя і ў мабільным дадатку!