Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У Беластоку вышылі абрус у падтрымку Украіны

У галерэі «Арсенал» прайшоў майстар-класы для жыхарак Беластоку з У Беластоку вышылі абрус у падтрымку Украіны Монікі Дражынскай «Сустрэча за сталом». Удзельніцы выканалі вышываны абрус, на які нанеслі важныя для народаў Беларусі, Польшчы і Ўкраіны словы.

Чытай больш на сайце і ў мабільным дадатку!
📖 Другі дзень фестывалю "Прадмова" ў Варшаве

🔸У арганізацыі фестывалю мы ў асноўным разлічвалі на беларусаў, якія апынуліся апошнім часам у тых краінах, дзе праходзілі мерапрыемствы «Прадмовы».

Кажа заснавальнік фестывалю і асноўны яго каардынатар Павел Баркоўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#фестываль #Прадмова #Варшава #Баркоўскі #беларусы
🇺🇦Украінцы лічаць на перамогу ў вайне

Усе вераць у перамогу і чакаюць яе. Але трэба разумець, што вайна зацягваецца, і мы не пабачым яе завяршэнне заўтра, – у гэтым перакананая ўкраінская журналістка Тоня Федочанка, якая жыве ў Кіеве:
"Усе вераць у перамогу, усе працягваюць збірацца. У Кіеў вяртаецца людзі, якія выехалі раней. І вяртаюцца яны з вялікай радасцю, што могуць вярнуцца дадому."

Вайна ва Украіне працягваецца амаль што чатыры месяцы. Па самых аптымістычных прагнозах яна можа завершыцца напрыканцы года.
‼️ 240 – такая апошняя лічба палітвязняў на Берасцейшчыне

🔻Шмат тых, хто быў асуджаны ў Берасці за акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года, ды і шмат у нас “карагоднікаў”.

🔻Кажа праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#палітвязні #Берасцейшчына #карагодная_справа #пратэсты
⚡️⚡️Сем дзён трымае сухую галадоўку

🔸Затрыманы работнік «Нафтана» і ўдзельнік фолк-дуэта «Кажаны» Барыс Жахоўскі працягвае заставацца пад вартай і трымае сухую галадоўку.

🔸Паведамляецца, што Жахоўскі ўжо 7 дзён трымае сухую галадоўку. Пра гэта напісалі ў фэйсбуку гурта Dzieciuki.

📷 Новы Час

#Жахоўскі #галадоўка #Нафтан #Кажаны
Джонсан выступіў за тое, каб "Еўрабачаньне-2023" прайшло ва Украіне

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выступіў за тое, каб Украіна атрымала магчымасць правесці ў наступным годзе конкурс "Еўрабачанне". Аб гэтым ён заявіў пасля вяртання з Кіева, які ён наведаў напярэдадні – другі раз з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну.

Напярэдадні арганізатар "Еўрабачання" – Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што насуперак правілам, па якіх конкурс павінна праводзіць краіна-пераможца папярэдняга году, налета з прычыны ваенных дзеянняў і завязаных з імі пагроз "Еўрабачанне" не зможа прайсці ва Украіне.

Перамогу на конкурсе сёлета атрымаў украінскі гурт Kalush Orchestra – за кошт аднадушнага галасавання тэлегледачоў амаль ва ўсіх краінах Еўропы.
‼️ Міністэрства прамысловасці хоча вярнуць беларускую тэхніку на ўкраінскі рынак

Пра гэта заявіў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык.

‼️Ён назваў украінскі рынак вялікім і важным для Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 bizmrg.com

#Беларусь #Украіна #рынак #тэхніка #Пархомчык
Верагоднасць нападу Беларусі на Украіну нізкая – Дарадца кіраўніка МУС Украіны

"Мы ведаем пра тое, што цяпер беларусы праводзяць вучэнні, але ў той жа час пакуль мы не бачым канцэнтрацыі расейскіх войскаў, якая дазволіла б пачаць атаку на Украіну, – ці то на Кіеўшчыну, ці то на заходнія рэгіёны Украіны. Пакуль што казаць пра тое, што беларускае войска самастойна, без Расеі, можа распачаць такія дзеянні, шчыра кажучы, гэта вельмі малаверагодна", – заявіў дарадца кіраўніка МУС Украіны Вадзім Дзенісенка.

У апошні час з боку ў Беларусі назіраецца павышаная вайсковай актыўнасць каля паўднёвых межаў краіны. Аднак у Мінабароны Беларусі 18 чэрвеня запэўнілі, што "краіна не збіраецца ваяваць".

Крыніца: «Укрінфарм»
‼️Крымінальную справу спынілі, але аштрафавалі на 30 базавых

Па інфармацыі праваабаронцаў, учора, 18 чэрвеня, у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля адбыўся суд над гамяльчанкай Маргарытай Зубаравай. Яе абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.5 КаАП.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 ВКонтакте

#Зубарава #суд #штраф #Рабочы_Рух #справа
📌Прадалі былую аўстэрыю Агінскага

Былую аўстэрыю Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме прадалі за 121 тысячу беларускіх рублёў. Яе набыла фізічная асоба з Менску.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#аўстэрыя #Агінскі #Слонім #аўкцыён
📖110 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, перакладчыка, святара Пятра Бітэля

📌Ён нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года ў мястэчку Радунь Лідскага павету. Быў хрышчаны ў Лідскім Свята-Міхайлаўскім праваслаўным саборы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Бітэль #пісьменнік #святар #лагер
⚡️⚡️Індыя рэзка павялічыла закупкі ў Расеі вугалю і нафты

📌Паводле дадзеных Цэнтра вывучэння энергетыкі і чыстага паветра (CREA), Індыя, нягледзячы на рост імпарту, па-ранейшаму не ўваходзіць у лік асноўных імпарцёраў расейскіх энерганосьбітаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 EPA

#нафта #вугаль #Індыя #Расея #энерганосьбіты
📌Агляд прэсы: Ці чакаць аднаўлення перамоваў ва Украіне?

🔻Расея заклікае ЗША адмяніць эмбарга на ўгнаенні Беларусі для барацьбы з сусветным сельскагаспадарчым крызісам.

🔻Ці чакаць аднаўлення перамоваў ва Украіне?

🔻 У Грэцыі заканчваецца фінансавы кантроль з боку ЕЗ.

🔻ЕЦБ: купля дзяржаблігацый працягнецца.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #Расея #вайна #угнаенні #Грэцыя #Еўразвяз
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Сапраўдны бацька беларускага адраджэння, беларус, які пражыў вельмі цяжкае жыццё, але ніколі не здраджваў Беларусі, рабіў усё, каб наш народ вырваўся з пякельных путаў, у якія яго загнала гісторыя.

Кажа пра Васіля Быкава прадстаўнік Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык.

📌У Варшаве ўшанавалі памяць слыннага беларуса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Быкаў #беларусы #Сіўчык #Варшава #памяць
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📌"Дрон без цеплавізара каштуе $4-5 тысяч, з цеплавізарам - каля $8 тысяч, але калі дзякуючы робату ўсталявалі каардынаты або знайшлі суперніка з танкам і артылерыю паспяхова навялі, то суадносіны кошту робата і кошты танка - вы самі разумееце, што робат задачу выканаў і сябе акупіў".

⁉️Колькі служаць грамадзянскія дроны ў баявых умовах і хто перамагае ў вайне беспілотнікаў ва Украіне?🇺🇦

Крыніца: https://t.me/currenttime
🇵🇱У Варшаве адбылася чарговая акцыя салідарнасці з Беларуссю🤍❤️🤍
Падтрымаць беларусаў прыйшлі расейскія апазіцыянеры і палітэмігрант з Татарстана Нафіс Кашапаў, якія асудзілі рэжымы Беларусі і Расеі за вайну ва Украіне і тэрор у Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Варшава #акцыя #Беларусь #Украіна #салідарнасць #Кашапаў
‼️Лукашэнку патрэбныя падкантрольныя партыі

Кажа Госць Рацыі, аналітык Ігар Тышкевіч.

📌У Беларусі ўсплыла тэма партыйнага будаўніцтва, якую ўзгадаў яе кіраўнік Лукашэнка на нарадзе „Актуалізацыя метатаў працы з насельніцтвам на мясцовым роўні”. Паводле яго, цывільнае грамадства павінна арыентавацца на дыялог з уладай.

⁉️ Пра які дыялог ідзе размова?

Больш на сайце Радыё Рацыя:

#Лукашэнка #Беларусь #партыя #Тышкевіч #улада
Youtube-канал Вадзіма Пракоп'ева і яго тэлеграм-канал «Radio Gaaga» прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

Крыніца: @zerkalo_io