Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
На Бельшчыне адзначылі 80-тую гадавіну пацыфікацыі гітлераўцамі вёскі Райск

16 чэрвеня 1942 года гітлераўцы расстралялі 149 мірных жыхароў вёскі. Ацалелых маладых хлопцаў і дзяўчат вывезлі на прымусовыя працы для Трэцяга Рэйху, а жанчын з малымі дзецьмі перасялілі ў іншыя мясцовасці Падляшша. Пацыфікацыя Райска была пакараннем за абстрэл нямецкай машыны савецкімі партызанамі, непадалёк гэтай вёскі. Вёску Райск немцы спалілі. Толькі пасля завяршэння вайны вёску атрымалася адбудаваць.

Сёння некалькі дзясяткаў чалавек сабралося, каб ушанаваць памяць трагічна загінулых продкаў.

Чытай больш на сайце і ў аплікацыі!
МЗС Расеі рэкамендавала Сафіі Сапезе напісаць прашэнне аб памілаванні

МЗС Расеі заявіла, што расіянка Сафія Сапега, асуджаная ў Беларусі на шэсць гадоў калоніі, мае права падаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі

„Як паказвае практыка, у падобнага роду выпадках органамі ўлады прымяняецца індывідуальны падыход, улічваюцца ступень грамадскай небяспекі зробленага, наяўнасць раскаяння і прызнанне віны з боку асуджаных, супрацоўніцтва са следствам, пагашэнне ўсіх накладзеных штрафаў і іншыя абставіны справы”, – падкрэслілі ў МЗС РФ. „Калі казаць аб магчымым пераводзе Сафіі Сапегі для далейшага адбывання пакарання ў Расею, то з юрыдычнага пункту гледжання такая перадача цалкам магчымая”, – заявілі ў МЗС. „У выпадку пераезду ў адну з пенітэнцыярных устаноў Расеі па сканчэнні вызначанага тэрміна яна зможа прэтэндаваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне."

Нагадаем, Сапега была затрымана ў Беларусі ў канцы траўня мінулага года разам з Раманам Пратасевічам.

Фота: БелТА/ТАСС
‼️Лідары Германіі, Італіі, Румыніі і Францыі выказаліся за неадкладны статус кандыдата на членства ў ЕЗ для Украіны🇺🇦.

Пра гэта было заяўлена пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве.

🇩🇪„Германія выступае за станоўчае рашэнне на карысць Украіны. Гэта датычыцца і Рэспублікі Малдова. Украіна з’яўляецца часткай еўрапейскай сям’і”, – сказаў Шольц, якога цытуюць нямецкія СМІ.

❗️Як вядома, 17 чэрвеня чакаецца заключэнне Еўракамісіі па заяўках Украіны, Грузіі і Малдовы на ўступленне ў ЕЗ.

Крыніца: „Еўрапейская праўда”

📷 t.me/V_Zelenskiy_official
"Трагічны фарс сучаснай беларускай гісторыі"

🖌Творчая інтэлігенцыя Гарадзеншчыны працягвае каментаваць сітуацыю, якая склалася са спісам з 33-х беларускіх пісьменнікаў, кнігі якіх рэкамендавана прыбраць са школьных бібліятэк Беларусі.

❗️"Мы ўсе помнім з гісторыі, што ў фашысцкай Германіі спачатку палілі на плошчах гарадоў класікаў нямецкай і сусветнай літаратуры, а потым — людзей у крэматорыях канцлагераў.

Сучасная беларуская гісторыя — гэта трагіфарс закрыцця і ліквідацыі ўсяго жывога, трапяткога, чалавечнага і для чалавека, а найперш — беларускага, нацыянальнага",
- кажа сябра ліквідаваных Саюза беларускіх пісьменнікаў і БАЖ пісьменнік Мікола Канановіч.

Больш на Радыё Рацыя
📖📚У бліжэйшую суботу і нядзелю фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» працягне сваю працу ў Варшаве.

📌Найбольш важныя мерапрыемствы фестывалю будуць транслявацца ў інтэрнэце.

Больш на Радыё Рацыя
Выйшла з друку паштовая марка, прысвечаная беларускай медыцыне

🚑Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку “103-годдзе сістэмы аховы здароўя Беларусі” з серыі “Дасягненні беларускай медыцыны”.

Паштовая марка выйшла накладам 35 тысяч штук. Дызайн маркі мастачкі Яўгеніі Бядонік.

✉️Гашэнне маркі адбылося на Менскім галоўпаштамце 14 чэрвеня. Выпушчаны таксама спецыяльны канверт і спецштэмпель.
📌 Беларусь распрацоўвае размяшчэнне пунктаў прыёму мабілізаваных.
📌 Макрон, Шольц і Драгі прыехалі на сустрэчу з Зяленскім.
📌 Cпрэчка вакол Паўночнай Ірландыі: ЕЗ мае намер падаць позву.
📌 У Пецярбурзе адкрыўся міжнародны эканамічны форум.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #Макрон #Шольц #Вялікабрытанія #Борыс_Джонсан

Больш на сайце Радыё Рацыя.

📌 Ці магчыма паспыяць рэформе адукацыі ў Беларусі з-за мяжы?

📌 Офіс Святланы Ціханоўскай на базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні правёў першы дзень канферэнцыі «На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў Новай Беларусі».

#Офіс_Святланы_Ціханоўскай #адукацыя_у_Беларусі #рэформа_адукацыі #Еўрапейскі_гуманітарны_ўніверсітэт #Вільня #Сяргей_Ігнатаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Размова з Наталляй Задзяркоўскай, адказнай за культурныя і сацыяльныя пытанні ў камандзе Паўла Латушкі, пра стварэнне ў Варшаве Музея Вольнай Беларусі.

📌 Беларуская культура выжывае ў эміграцыі. Праходзяць сустрэчы з пісьменнікамі, выступы музыкаў, вернісажы і іншыя актыўнасці. Паўстала і даволі незвычайная ідэя – стварыць Музей Вольнай Беларусі.

#Наталля_Задзяркоўская #Варшава #беларусы_у_Варшаве #Музей_Вольнай_БЕларусі #пратэсты_у_Беларусі #Павел_Латушка

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🤢Лукашысцкая суддзя Вера Філонік вынесла чагровы "прысуд". 4 гады маладой маці за відэа з вайсковай тэхнікай

😢Гэтым разам яе ахвярай сталася Вольга Буян, якую абвінавачваюць у „садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” па ч. 1 арт. 361-4 КК.

Сумна вядомая 🐷Вера Філонік — адна з самых „рэпрэсіўных” суддзяў не толькі ў рэгіёне, але і ў краіне, якая вельмі хутка зрабіла сваю кар’еру. Толькі за год, са жніўня 2020-га па кастрычнік 2021-га, суддзя, якой крыху больш за 30 гадоў, вынесла каля 40 „палітычных” прысудаў, жорстка пакараўшы беларусаў за іх грамадзянскую пазіцыю

Чытай цалкам на сайце і ў аплікацыі!
❗️Паглядзіце, як выглядае "суддзя" Вера Філонік з папярэдняга посту!

Жанчына якой крыху больш за 30 гадоў, вынесла каля 40 „палітычных” прысудаў, жорстка пакараўшы беларусаў. Філонік судзіла людзей цэлымі групамі і ўдзельнічала ў самых гучных справах рэгіёна: „Берасцейскія беспарадкі”, „Пінская справа”, „Справа карагодаў” і іншыя.

Цалкам азнаёміцца з усімі прысудамі "гераіні" можна па спасылцы

Фота: gaibrest.by
Францыя з 15 чэрвеня не атрымлівае расейскі газ па трубаправодах

17 чэрвеня кампанія заявіла, што з 15 чэрвеня спыніўся фізічны паток газу з Германіі ў Францыю. У пачатку 2022 года гэты паток складаў усяго 10 працэнтаў ад прапускной здольнасці. У цэлым пастаўкі газу з Германіі за першыя пяць месяцаў скараціліся больш як на 60 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Нагадаем, нядаўна „Газпром” значна знізіў прапускную здольнасць „Паўночнага патоку” з-за неабходнасці рамонту газавых кампрэсараў, які ўскладнены з-за санкцый.

Цяпер французскія газасховішчы запоўненыя на 56%, што на 6 п.п. больш, чым звычайна на тую ж дату. Таксама кампанія адзначаецца скарачэнне спажывання газу на 22 тэрават-гадзіны ў параўнанні з мінулым годам, нават нягледзячы на павелічэнне спажывання паліва газавымі станцыямі, якія замяшчалі ядзерную генерацыю і недастатковую выпрацоўку ВІЭ.

Фота GRTgaz
❗️Расейцы працягваюць ствараць канцэнтрацыйныя лагеры, якія яны называюць фільтрацыйнымі

Кіраўнік украінскай місіі ў АБСЕ распавёў пра выпадкі катаванняў, пра гендарны гвалт, выкраданні людзей.

"Ёсць яшчэ шмат месцаў, дзе злачынствы не спыняюцца. На акупаваных тэрыторыях выяўлена не менш як 20 фільтрацыйных лагераў і турмаў", — сказаў ён. Украінскі пасол нагадаў пра турму "Ізаляцыя" ў акупаваным Данецку: "Мы вельмі добра ведаем пра жахі, якія там робяцца". "І таму мы павінны спыніць распаўсюджванне Расеяй гэтай турмы па ўсёй Украіне", — падкрэсліў Цымбалюк.

Кіраўнік украінскай місіі ў АБСЕ таксама расказаў пра выпадкі катаванняў, гендарны гвалт, выкраданні людзей, што стала «часткай расейскай палітыкі па здзеку з жыхароў акупаваных тэрыторый Украіны».

Крыінца: Польскае радыё
🖊"Пакуль ва Украіне ідзе гарачая вайна і ліецца кроў, у Беларусі працягваецца вайна з беларускімі кнігамі і іх аўтарамі"

📃У новым блогу Уладзіміра Хільмановіча даведаемся пра тое, чаго сапраўды хочуць дамагчыся такім чынам дзяржаўныя ідэолагі.

👇Чытайце на сайце і ў мабільнай аплікацыі!
Жорны і каменныя крыжы на могілках Пішчалава

Вёска Пішчалава знаходзіцца ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У Пішчалава ў добрым стане захавалася сядзба 19-га стагоддзя, якая належала Весялоўскім, рэшткі прысядзібнага парка на беразе ракі Пачаліца. Каля ПІшчалава есць месца, з якога 14 ліпеня 1941 сістэма палявой рэактыўнай артылерыі „Кацюша” страляла па акупаванай Воршы. Старыя могілкі ў ПІшчалава знакамітыя старажытнымі каменнымі крыжамі і помнікамі ў выглядзе жорнаў.

Важна не памыліцца могілкамі.

Трэба шукаць старыя ПІшчалаўскія могілкі, бо тут ёсць яшчэ Елінскія могілкі – у Елінава, на якія часам хаваюць людзей з Воршы.

Шлях на старыя Пішчалаўскія могілкі ідзе праз вуліцу Дачная, і далей праз поле – на могілкі.

Каменныя крыжы і помнікі ў выглядзе жорнаў не адразу заўважныя сярод сучасных магіл, іх трэба шукаць.

Старажытныя каменныя крыжы распаўсюджаныя ў Аршанскім і Дубровенскім раёнах, іх можна бачыць на вясковых могілках уздоўж рэк Дняпро і Крапіўна.