Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
❗️ Пракурор просіць пакараць экс-адваката Андрэя Мачалава двума гадамі "хіміі"

Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Менскай гарадской калегіі адвакатаў. Заяву ў пракуратуру на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. У ёй гаварылася, што юрыст прыйшоў у суд з несапраўднымі дакументамі. Прысуд Мачалаву будзе агучаны 16 чэрвеня.

Яго адвакат Віталь Брагінец з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам, таму на ніводны працэс свайго падабароннага ён не патрапіў.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️Кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін лічыць , што выкідванне кніг 33-х аўтараў з беларускіх бібліятэк – гэта тое, да чаго ўлады Беларусі ішлі вельмі доўга і мэтанакіравана.

"І цалкам відавочна, што прымалі яго людзі, якія ні тое што не чыталі гэтых аўтараў, яны проста пра іх не ведаюць! Напісалі з памылкай прозвішча Някляеў. А замест Хадановіча напісалі Хадасевіч. Гэта проста смешна і ў той жа час горка!", - падкрэсліў Сяргей Будкін.

Больш на Радыё Рацыя 📷 з сацыяльных сетак
⚡️ NATO дасць Украіне дальнабойныя ўзбраенні

Пра гэта паведаміў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг.

Больш на сайце Радыё Рацыя
‼️"Пакуль існуе гэты рэжым, барацьба будзе працягвацца. І цяжка сказаць, што будзе, калі падзе гэты рэжым. Барацьба, магчыма, не спыніцца", - мяркуе былы палітвязень Зміцер Фурманаў.

Гарадзенец Зміцер Фурманаў быў сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. 29 траўня 2020 году быў затрыманы на пікеце Ціханоўскай у Гародні, асуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.

🎧🎤Са Зміцерам у нашым эфіры паразважалі пра канфлікт паміж ўладамі і беларускім грамадствам, вайну ва Украіне і будучыню Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя
❗️"Расея – гэта агрэсія, гэта вайна, гэта беднасць. Расея не можа прынесці нічога добрага Беларусі", - кажа ініцыятарка петыцыі «Мільён подпісаў за Беларусь у Еўразвязе!» Вольга Павук.

‼️"Сабраўшы мільён подпісаў, мы можам паказаць жаданне беларусаў заняць сваё месца ў еўрапейскай сям’і”, – гаворыццы ў петыцыі. Яе накіруюць у інстытуты Еўразвязу.

Больш на Радыё Рацыя
🖌Пабачыў свет свежы нумар газеты “Наша слова.pdf”, якую рэдагуе ў Лідзе Станіслаў Суднік.

📌У гэтым нумары даведаемся пра цыкл святаў вёсак Лідскага раёна.

📌ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, які адбыўся ў Маладэчне.

📌Працягваюць друкавацца артыкулы з „Беларуска-індзейскай энцыклапедыі” і анталогіі „Індзейцы вачыма беларусаў”.

📌А таксама ўспаміны і разважанні пра вайну 1920 года генерала Люцыяна Жалігоўскага ды іншыя матэрыялы.

Больш на Радыё Рацыя
Гэтае лета для ўкраінцаў не дорыць звычайнай радасці. І ўкраінскія дзеці не віскочуць ад перспектывы вакацый. Вольнага часу шмат, але не ў задавальненне.

Аднак людзі нават у такіх умовах стараюцца адцягнуцца ад перажытых жахаў і стварыць для сябе падабенства мірнага лета са ўсімі яго любатамі: пляж, рыбалка, лес, ровар…

Чытай блог Лізы Ахромекі "Маральная перазагрузка"
🇺🇸"Для мяне было гонарам працаваць у якасці спецыяльнага пасланніка па Беларусі", - сказала Джулі Фішэр на цырымоніі святкавання Дня незалежнасці ЗША ў Вільні.

Гэта адно з апошніх мерапрыемстваў, якія спецыяльная пасланніца ЗША па Беларусі праводзіць, зыходзячы з пасады.

"Але мяне цешыць ўсведамленне таго, што прыхільнасць Амерыкі да дэмакратычнай Беларусі выходзіць далёка за рамкі працы аднаго чалавека", - падкрэсліла Джулі Фішэр.

Больш на Радыё Рацыя
📌 Польшча скасуе надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю пасля завяршэння будаўніцтва сцяны.
📌 Макрон, Шольц і Драгі едуць у Кіеў.
📌 Уцекачы з Украіны: якія іх перспектывы ў Еўропе?
📌 Вялікабрытанія: прыпыненая дэпартацыя ў Руанду.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #нелегальная_міграцыя #Макрон #Шольц #Фінляндыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 📖 У Беларускім Доме Варшавы вядомы беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімер Арлоў прачытаў чарговую сваю гістарычную лекцыю. 📌 Тэма лекцыі: «Беларусь – аванпост еўрапейскай цывілізацыі».

#Уладзімір_Арлоў #Варшава #лекцыі_па_гісторыі_Беларусі #Беларускі_Дом_у_Варшаве #беларусы_Варшавы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ 16 чэрвеня 1942 года гітлераўцы расстралялі 149 мірных жыхароў Райска. 📌 Трагічныя падзеі чэрвеня 1942 году назаўсёды памянялі жыццё ацалелых, якія былі сведкамі смерці сваіх родных і суседзяў, а пасля назаўсёды мусілі пакінуць родную вёску, якую гітлераўцы загадалі спаліць і заараць.

#Другая_сусветная_вайна #вёска_Райск #Беласточчына #памяць #трагедыі_Падляшша

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Летнік па журналістыцы для падлеткаў з Беларусі будзе арганізаваны ў Варшаве. 📌 Майстар-класы ад вядомых карэспандэнтаў, медыйныя лабараторыі, экскурсіі на тэлебачанне… навучэнцаў чакае шмат цікавага. 📌 Старт праекту чакаецца 30 чэрвеня.

#журналістыка #беларусы_Варшавы #летнікі #навучанне_для_падлеткаў #Варшава

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Уладзімір Хільмановіч: Ці лёгка быць еўрапейцамі?

📌 Трэцяя сусветная вайна, якая разгарнулася, працягваецца і імаверна будзе яшчэ больш разгарацца на нашых вачах, надзвычай востра акрэсліла пытанні – а што ж такое быць еўрапейцамі, а што ж такое стаць еўрапейцамі, а што ж такое ўрэшце – застацца еўрапейцамі?

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларуская_гісторыя #еўрапейскасць #трэцяя_сусветная_вайна #Еўропа #вайна
‼️📖 Выдавец Андрэй Янушкевіч выйшаў на волю.

📌 Ён быў затрыманы 16 траўня ў першы дзень працы заснаванай ягоным выдавецтвам кнігарні «Кнігаўка» і адбыў 28 сутак арышту.

#Андрэй_Янушкевіч #пераслед_беларускіх_выдаўцоў #кнігарня_Кнігаўка #закрыццё_выдавецтваў #Наста_Карнацкая

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Блогер Вольга Такарчук выйшла з гомельскай калоніі

Ютуб-блогер Вольга Такарчук выйшла з гомельскай калоніі, поўнасцю адбыўшы свой тэрмін.

Маці двух непаўналетніх дзяцей затрымалі 2 сакавіка 2021 года. Летась у снежні яе прыгаварылі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Такарчук абвінавачвалася па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 391 – “Абраза суддзі альбо народнага засядацеля”, 188 – “Паклёп” і 342 – “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

Па версіі следства, Вольга брала ўдзел у трох акцыях пратэсту – 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020 года, падчас якіх «упарта парушала грамадскі спакой» і блакавала рух транспарту. Вользе Такарчук таксама ставіцца ў віну тое, што яна на сваім Ютуб-канале размясціла ролікі, якія змяшчаюць абразу суддзі суда Першамайскага раёна Менска.

Крыніца: "Еўрарадыё"
❗️Актывістку з Маларыты Рамановіч судзяць за слова „ўзурпатар”

У судзе Маларыцкага раёна 15 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовай актывісткі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

Справу разглядае суддзя Вольга Смірнова, дзяржабвінаваўца – пракурор Фёдар Міховіч. Напачатку сакавіка 2022 года палітзняволеная Людміла Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

22 сакавіка актывістку затрымалі, 4 красавіка ў хаце Людмілы Рамановіч прайшоў ператрус, а 7 красавіка яе змясцілі ў СІЗА горада Берасця. Падчас абвяшчэння абвінавачання высветлілася, што падставай для крымінальнага пераследу актывісткі з’яўляецца слова „ўзурпатар” з яе ліста ў Следчы камітэт. Судовае пасяджэнне працягнецца 17 чэрвеня. Пройдуць спрэчкі бакоў і выступіць пракурор.

Крыніца: spring96.org
🎸🎤Акустычны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Варшаве

Сёння, 16 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца акустычны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. Беларускі музыка абяцае парадаваць не толькі даўно вядомымі і любімымі кампазіцыямі, але і прэм’ерамі.

“Праграма будзе насамрэч насычыная”, – прызнаецца Зміцер. – Што будзе ў канцэрце? Будуць старыя добрыя песні і новыя таксама. Пару песень будуць прэм’ерныя на вершы Алеся Ліпая. Таксама будуць песні з новага рокавага альбома, які будзе выдадзены ў ліпені, на вершы беларускіх паэтаў Мікіты Найдзёнава, Віталя Рыжкова, Уладзіміра Някляева і іншых. Люблю, чакаю, да сустрэчы.

Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча будзе ладзіцца ўжо сёння ў “Beer Station Centrum” (Lwowska 17). Пачатак імпрэзы – у 19.00. Радыё “Рацыя” – інфармацыйны партнёр падзеі,
Akustyčny kancert Zmiciera Vajciuškieviča ŭ Varšavie Sionni
Лідары Францыі, Нямеччыны, Італіі і Румыніі прыбылі ва Украіну

Ва Украіну прыехалі прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц і прэм’ер-міністр Італіі Марыё Драгі. Яны ўжо ў Кіеве, дзе сустрэнуцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Палітыкі наведалі Ірпень, дзе, як і ў іншых гарадах Кіеўскай вобласці, пасля адступлення расейскіх вайскоўцаў былі знойдзеныя дзясяткі цел мірных жыхароў. Ірпень атрымаў званне „горад-герой Украіны”. Гасцям з Еўразвязу паказалі сляды злачынстваў расейскіх войскаў. У Кіеве сёння яшчэ адзін еўрапейскі палітык — прэзідэнт Румыніі Клаўс Яганіс. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter. Ён самастойна даехаў у сталіцу Украіны з Бухарэста.

Іх місія — выказаць падтрымку народу Украіны ў барацьбе з расейскай агрэсіяй. 17 чэрвеня Эўракамісія разглядае, ці прызначыць Украіне статус краіны-кандыдата на сяброўства ў ЕЗ.

📷Свабода
❗️Удаву айцішніка Андрэя Зельцэра будуць прымусова лячыць у псіхіятрычным стацыянары

Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па арт. 16 і п.п. 5 і 10, ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (здзейсненае агульнанебяспечным спосабам асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці). Яе судзілі як „асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне”, таму на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці.

Успенская вызвалена ад крымінальнай адказнасці, бо знаходзілася ў „стане непрытомнасці”. Суд прызначыў ёй прымусовыя меры бяспекі і лячэнне ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным наглядам.

Падрабязнасці ўжо на сайце і ў мабільнай аплікацыі!