Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎼Менскі гурт “Relikt” прэзентаваў відэа да песні “Не задавай сэрцу тугі”.

“У кліпе мы гуляем па горадзе, займаемся творчасцю з сябрамі ў студыі і прыгадваем усё тое найлепшае, з чаго складалася жыццё беларусаў: сустрэчы, размовы, прагулкі… Усё тое, што кожны мог рабіць раней не задумваючыся, але чаго цяпер шмат хто пазбаўлены”, – дзеліцца Алесь Дземідзенка.

🎥 Паглядзець кліп і даведацца больш можна на сайце і ў аплікацыі Радыё Рацыя
‼️Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя запускае сваю партыйную школу.

📌Пра гэты намер было заяўлена на семінары-практыкуме, які прайшоў днямі ў Беластоку.

"Мы запрашаем да супрацы не толькі сябраў БХД, але і ўсіх, хто знаходзячыся тут, хоча эфектыўна выкарыстаць час і атрымаць веды. Толькі арыентуючыся на доўгую працу мы зможам пабудаваць новую Беларусь", - кажа сустаршыня хрысціянска-дэмакратычнай партыі Георгій Дзмітрук.

Больш на Радыё Рацыя
📌 Беларускі дыктатар нападае на прафсаюзы за антываенныя настроі.
📌 Ці рыхтуецца Турцыя да вайны?
📌 Лондан выйшаў з Пратакола па Паўночнай Ірландыі.
📌 Расследаванне аб штурме Капітолія: у фокусе спроба перавароту.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#беларускія_незалежныя_прасаюзы #Турцыя #Грэцыя #Борыс_Джонсан #Паўночна_Ірландыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ 14 чэрвеня затрыманы 29-гадовага супрацоўніка Мінскінжпраекта Аляксандра Захожага. Меркавана, ён быў адміністратарам дваравога чата „9-ы кіламетр”

#пераслед_актывістаў #Аляксандр_Захожы #дваравыя_чаты #дваравы_чат_дзявяты_кіламетр #палітвязні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Усё кіраўніцтва партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і многія яе сябры вымушаны былі пакінуць Беларусь.

‼️ Адзін з сустаршынь партыі Павел Севярынец ужо два гады знаходзіцца за кратамі.

📌 З сённяшнім госцем, Віталём Рымашэўскім, карэспандэнт Радыё Рацыя пагаварыў пра дзейнасць партыі ў эміграцыі.


#Віталь_Рымашэўскі #Павел_Севярынец #Беларуская_Хрысціянская_Дэмакратыя #пераслед_сяброў_БХД #БХД

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️💣 Чаму Украіна не атакуе расейскія ракетныя комплексы ў Беларусі, і ці возьмуць беларускія ўзброеныя сілы дзейны ўдзел у супрацьстаянні Расеі з Захадам?

📌 Тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў.

#Андрэй_Паротнікаў #расейска_беларуская_вайна #беларусы_і_вайна #геапалітычны_канфлікт

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беларускім Доме ў Варшаве адбылася сустрэча са старшынёй Саюза беларусаў у Польшчы, рэдактарам штотыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», галоўным рэдактарам Беларускага Радыё Рацыя Яўгенам Вапам.

#Яўген_Вапа #беларусы_Варшавы #беларусы_Беласточчыны #Беларускі_дом_у_Варшаве #беларускі_рух


📷 Беларускае Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беларусі яшчэ адзін банк адключылі ад міжнароднай сістэмы міжбанкаўскай інфармацыі SWIFT. 📌 Белінвестбанк мае шостае месца ў рэйтынгу банкаў Беларусі. 📌 Яго капітал у 2021 годзе складаў амаль 700 мільёнаў рублёў. Ён на 100% належыць дзяржаве.

#Белінвестбанк #беларускія_банкі #адключыць_ад_SWIFT #санкцыі #беларуская_банкаўская_сістэма

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 15 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на лекцыю гісторыка ды пісьменніка Уладзімера Арлова «Беларусь — аванпост еўрапейскай цывілізацыі». Пачатак 18.00.

#Уладзімер_Арлоў #Варшава #лекцыі_па_гісторыі #Беларускі_дом_у_Варшаве #беларусы_Варшавы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 IKEA прыняла рашэнне пра далейшы лёс свайго бізнесу ў Беларусі і Расеі.

📌 Пастаўкі тавараў IKEA у Расею і Беларусь, а таксама закупкі ў гэтых краінах застаюцца пад забаронай.

📌 Inter IKEA прадасць чатыры сваіх завода ў РФ, скараціўшы працоўную сілу.

#IKEA #вайна_ва_Украіне #санкцыі #IKEA_сыходзіць_з_Расеі_і_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 📖 Тэлеграм-канал by_culture са спасылкай на крыніцу паведаміў, што ў беларускія школьныя бібліятэкі даслалі спіс кніг 33-х аўтараў ліквідаванага “Саюза беларускіх пісьменнікаў”, якія трэба выключыць са звароту. 📌 Сітуацыю камэнтуе сябра ліквідаванага Саюзу беларускіх пісьменнікаў Сяргей Дубавец.

#Сяргей_Дубавец #Саюз_беларускіх_пісьменнікаў #by_culture #беларуская_літаратура #беларускія_пісьменнікі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📚📖"Вайна з кнігамі – вайна з думкамі, ідэямі, меркаваннямі, вобразамі, персанажамі, героямі і, вядома ж, з аўтарамі… Вайна з тым, што перамагчы нельга ніколі. Забараніць можна, а перамагчы – ніяк", - упэўнены Янка Траццяк.

🖌Пісьменнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт з Гародні Янка Трацяк пракаментаваў "Радыё Рацыя" інфармацыю пра спіс 33-х беларускіх пісьменнікаў, творы якіх хочуць прыбраць са школьных бібліятэк.

Больш на Радыё Рацыя
❗️ Аксане Колб прысудзілі 2,5 года "хіміі"

У судзе Цэнтральнага раёна Менска, сёння, 15 чэрвеня, вынеслі прысуд палітзняволенай рэдактарцы "Новага Часу" Аксане Колб — 2,5 года хіміі, як і прасіў бок абвінавачання. Аксану вызвалілі ў зале суда.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ Пракурор просіць пакараць экс-адваката Андрэя Мачалава двума гадамі "хіміі"

Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Менскай гарадской калегіі адвакатаў. Заяву ў пракуратуру на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. У ёй гаварылася, што юрыст прыйшоў у суд з несапраўднымі дакументамі. Прысуд Мачалаву будзе агучаны 16 чэрвеня.

Яго адвакат Віталь Брагінец з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам, таму на ніводны працэс свайго падабароннага ён не патрапіў.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️Кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін лічыць , што выкідванне кніг 33-х аўтараў з беларускіх бібліятэк – гэта тое, да чаго ўлады Беларусі ішлі вельмі доўга і мэтанакіравана.

"І цалкам відавочна, што прымалі яго людзі, якія ні тое што не чыталі гэтых аўтараў, яны проста пра іх не ведаюць! Напісалі з памылкай прозвішча Някляеў. А замест Хадановіча напісалі Хадасевіч. Гэта проста смешна і ў той жа час горка!", - падкрэсліў Сяргей Будкін.

Больш на Радыё Рацыя 📷 з сацыяльных сетак
⚡️ NATO дасць Украіне дальнабойныя ўзбраенні

Пра гэта паведаміў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг.

Больш на сайце Радыё Рацыя
‼️"Пакуль існуе гэты рэжым, барацьба будзе працягвацца. І цяжка сказаць, што будзе, калі падзе гэты рэжым. Барацьба, магчыма, не спыніцца", - мяркуе былы палітвязень Зміцер Фурманаў.

Гарадзенец Зміцер Фурманаў быў сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. 29 траўня 2020 году быў затрыманы на пікеце Ціханоўскай у Гародні, асуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.

🎧🎤Са Зміцерам у нашым эфіры паразважалі пра канфлікт паміж ўладамі і беларускім грамадствам, вайну ва Украіне і будучыню Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя