Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 «Вярхоўны суд» самаабвешчанай ДНР прысудзіў грамадзян Вялікабрытаніі Шона Пінера і Эйдэна Асліна і грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма да смяротнага пакарання, паведамляе «Данецкае агенцтва навін».

Усе трое служылі ў 36-й асобнай брыгадзе марской пяхоты ВСУ і былі ўзяты ў палон у Марыупалі.

Іншаземцаў абвінавачвалі па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса ДНР: «Здзяйсненне злачынства групай асоб», «Гвалтоўны захоп улады або гвалтоўнае ўтрыманне ўлады», «Наёмніцтва» і «Праходжанне навучання ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці».

#ДНР #вайна_ва_Украіне #замежныя_байцы_ВСУ #Шон_Пінер #Эйдэн_Аслін #Саадун_Брагім

Фота: «Донецкое агентство новостей»
📌 У Беларускім Маладзёвым Хабе ў Варшаве кожную сераду праходзіць ініцыятыва па напісанню пісьмаў палітвязням. Серада 8 чэрвеня выключэннем не стала. У Хабе сабралася 15 чалавек, каб напісаць пісьмы палітвязням Гарадзенскай турмы №1, гаворыць мадэратар ініцыятавы «Напішы ліст палітвязню» Алёна Панамарова:

📌- Нашай ініцыятыва праходзіць ужо прыкладна паўгода, нават больш. Дзесьці 15 чалавак кожны тыдзень прыходзяць да нас напісаць лісты. Звычайна я падпісваю капэрты ўсім палітвязням, якія там знаходзяцца. І людзі прыходзяць, бяруць капэрту і пішуць гэтаму чалавеку.

📌 Некаторыя з прыйшоўшых не першы раз бяруць удзел у ініцыятыве. Многія з іх самі паспыталі лёс зняволення, таму ведаюць на сабе важнасць атрымання пісьмаў за кратамі.

📌 Ініцыятыва «Напішы ліст палітвязню» таксама дае людзям магчымасць пазнаёміцца, пагаварыць і стаць сябрамі.

#палітвязні #лісты_да_палітвязняў #Варшава #беларуская_дыяспара_у_Варшаве #Алёна_Панамарова

Беларукае Радыё Рацыя
⚪️🔴⚪️Уршуля Іванюк: Заклікаем бацькоў дзяцей з Беларусі дамагчыся навучання на беларускай мове ў Беластоку

📌Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, АБ-БА падвяло вынікі працы навучальнага году.

Сярод важных пытанняў – спрыяць навучанню дзяцей з Беларусі беларускай мове на базе гарадскіх школ, у тым ліку школы №4 імя Сібіракаў, пры якім і працуе аб’яднанне АБ-БА.

📌«Гэта не толькі дзеці, што вывучаюць беларускую мову – як мову нацыянальнай меншасці. Сярод нашых дзяцей заўсёды маем дзяцей, якія пазбаўленыя магчымасці вучыцца ў гэтым навучальным годзе, і якія прыехалі з Беларусі. Мы заахвочваем беларускую дыяспару cкладаць адмысловыя лісты. Мы лічым, што першы крок мусяць зрабіць бацькі дзяцей з Беларусі", - расказала старшныя арганізацыі Уршуля Іванюк.

📌Паводле Уршулі Іванюк, пры наяўнасці дастатковай колькасці ахвотных, ужо напачатку новага школьнага году цалкам мажліва пачаць навучанне дзяцей дзяцей з Беларусі ў школе №4 г. Беластоку. Унесці дзяцей у спіс можна па спасылцы.
📌‼️ Палітзняволенаму рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку выставілі абвінавачанні па новых артыкулах, паведамляюць праваабаронцы.

📌‼️ Раней Сяргея вінавацілі ў атрыманні хабару. Нядаўна сканчаўся максімальна магчымы гранічны тэрмін утрымання рэдактара пад вартай па гэтым артыкуле. І літаральна некалькі дзён таму Сацук паведаміў у лісце з СІЗА пра новыя абвінавачанні.

📌 @bajby удалося высветліць праз былога сукамерніка Сяргея, што цяпер рэдактара вінавацяць яшчэ і ў распальванні варажнечы (арт.130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

#Сяргей_Сацук #пераслед_журналістаў #рэпрэсіі #газета_Ежедневник #суды
🙏«Каралева супакою, маліся за нас» Абвешчана Праграма Будслаўскага фэсту-2022

✝️Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня.

Праграма Будслаўскага фэсту 2022 была зацверджана Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 84-м пленарным Пасяджэнні.

Пазнаёміцца з праграмай можна тут. У праграме магчымыя змены, пра якія будзе дадаткова паведамлена на партале Catholic.by.

📌У 2018 годзе Будслаўскі фэст быў уключаны ЮНЕСКА ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Крыніца: Catholic.by

📷 Catholic.by

#Будслаўскі_фэст #вернікі #католікі #Будслаў
📌📚 10 чэрвеня ў Кракаве пачынаецца фестываль «Культура ў выгнанні. Дні Салідарнасці на Віле Дэцыюса».

📌 Гэта тры дні імпрэз ад беларускіх, украінскіх ды польскіх дзеячоў культуры: творчыя сустрэчы, спектаклі, майстар-класы ды канцэрты. Таксама ў трэці фестывальны дзень пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Так, 10 чэрвеня ў 18.30 адбудуцца акцыі салідарнасці і адкрыццё выставы мастацтва і лістоў палітычных вязняў «Сэрца за кратамі». Вы зможаце напісаць лісты палітзняволеным. А ў 19.30 будзе канцэрт беларускіх музыкаў.

📌 Праграма на 11 чэрвеня: 12.00 дзіцячы спектакль тэатра «Дзеці суседзяў»; 14.00 адкрыццё фотавыставы беларускай фотамастачкі Марыі Элен Банэ «Мая рака»; 21.00 канцэрт беларускіх ды ўкраінскіх музыкаў: граюць беларускі гурт Znak Stop, украінскі музыка Сват і наш улюбёны Андрусь Такінданг.

📌Уваход на ўсе імпрэзы вольны. Але ж зарэгіструйцеся па спасылцы, каб дакладна замовіць месца.

#Кракаў #Дні_беларускай_культуры #Андрусь_Такінданг #Віла_Дэцыюса #салідарнасць
‼️Роберт Тышкевіч: Гэта вельмі добрая і доўгачаканая навіна для жыхароў Падляшша

🇵🇱З 1 ліпеня перастае дзейнічаць пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб часовай забароне знаходжання ў 183 населеных пунктах прыгранічнай з Беларуссю зоны Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў. Да гэтага часу - паводле графіка - на польска-беларускай мяжы павінна быць пабудаваная сцяна.

"Гэта вельмі добрая і доўгачаканая навіна для жыхароў гэтага рэгіёну, для турыстычнай індустрыі, для самаўрадаў, для простых людзей. Варта прыгадаць, што цягам 10 месяцаў жылі ў стане лакдаўну. З верасня мінулага году, амаль год такія мясцовасці, як Белавежа, Крушыняны, Крынкі, Янаў-Падляшскі, і вельмі шмат іншых населеных пунктаў не маглі нармальна функцыянаваць", – сказаў ў нашым эфіры дэпутат польскага Сойму ад Грамадзянскай Платформы Роберт Тышкевіч.

📌Часовая забарона на знаходжанне ў памежнай з Беларуссю зоне дзейнічае да 30 чэрвеня.

#Роберт_Тышкевіч #міграцыйны_крызіс #Падляшша #мігранты #мяжа
📌‼️ Па Жытомірскай вобласці ўдарылі з тэрыторыі Беларусі

📌 У Генштабе Украіны сцвярджаюць, што 9 чэрвеня ўночы па тэрыторыі Жытомірскай вобласці быў нанесены ракетны ўдар з тэрыторыі Беларусі, пра гэта падчас брыфінгу ў чацвер 9 чэрвеня паведаміў начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба ВСУ Аляксей Громаў.

📌‼️ Начальнік упраўлення ўдакладніў, што ўдар быў крылатай ракетай X-59 быў здзейснены ў 1.15 ночы, і ўказаў іншыя абставіны: «Два самалёты былі прыцягнуты з раёна Мазыра, Гомельскай вобласці, Рэспубліка Беларусь, аэрадром Баранавічы. Два самалёты Су-34 і адзін самалёт Су-30», - сказаў ён.

📌 Аб наступствах ракетнага ўдару не паведамляецца.

#вайна_ва_Украіне #удары_па_Украіне_з_Беларусі #расейскія_самалёты #Аляксей_Громаў #Су_34
👨‍👧‍👦У Беларусі з'явілася новае свята — Дзень бацькі

📌Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

📆Свята будуць адзначаць 21 кастрычніка — праз тыдзень пасля Дня маці. У выніку тыдзень з 14 да 21 кастрычніка будзе "бацькоўскім".

Ініцыятыва аб заснаванні Дня бацькі прагучала ў пачатку года, калі Лукашэнка выступаў з пасланнем. Тады ён даручыў ураду распрацаваць дакумент.

📷 Shutterstock
📌 Палітвязня Максіма Знака і яшчэ пяцярых адвакатаў пазбавілі ліцэнзій на чарговай атэстацыі ў Мінюсце.

📌 8 чэрвеня Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Менскай гарадской, Менскай абласной, Гомельскай абласной калегій адвакатаў.

📌 Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні аб немагчымасці выканання адвакатамі Дравіцай, Праўдзікавым сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

📌 Спынены дзеянні ліцэнзій Бараноўскага, Лебедзева, Стэльмашук «з прычыны недастатковай кваліфікацыі», Знака «у сувязі з выключэннем з Менскай абласной калегіі адвакатаў у сувязі з уступленнем у законную сілу прысуду суда аб прызнанні адваката вінаватым ва ўчыненні наўмыснага злачынства».

#Максім_Знак #пазбаўленне_адвакацкіх_лецензій #адвакат_Бараноўскі #адвакат_Лебедзеў #адвакат_Дравіца

spring96.org
📌‼️ Латвія падрыхтуе закон аб канфіскацыі санаторыя "Беларусь"

📌 Латвія збіраецца канфіскаваць «Дом Масквы», санаторыі «Бурштынавы бераг» і «Беларусь». Міністр юстыцыі краіны Яніс Борданс паведаміў, што даў даручэнне падрыхтаваць спецыяльны законапраект, які ўрэгулюе нюансы такой канфіскацыі. Ён мусіць быць гатовы да 17 чэрвеня.

📌 Борданс дадаў, што канфіскаваныя будынкі плануецца выкарыстоўваць для размяшчэння ўкраінскіх бежанцаў, рэабілітацыі пацярпелых і патрэб інфармацыйнага цэнтра.

📌 Раней актывы санаторыяў ужо былі замарожаныя ў межах санкцыяў ЕЗ, а іх дырэктараў унеслі ў чорны спіс.

#Латвія #санкцыі #санаторый_Беларусь #Яніс_Борданс #украінскія_бежанцы

reform.by

Фота: @Bordans / Twitter
⚡️Да 20 тысяч забітых: на Захадзе назвалі новыя дадзеныя аб стратах расейцаў у вайне з Украінай

❗️Колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў вайне РФ супраць Украіны, складае ад 15 да 20 тысяч чалавек. Пра гэта чыноўнік адной з краін Захаду на ўмовах ананімнасці распавёў у каментары The Guardian.

📌Ён падкрэсліў, што ва ўмовах баявых дзеянняў даць больш дакладную ацэнку цяжка. Пры гэтым чыноўнік адмовіўся называць страты з боку Украіны.

📌Як паведамляў у чацвер Генштаб ВСУ, Расея ў захопніцкай вайне ва Украіне ўжо страціла 31700 вайскоўцаў, 1398 танкаў, 3438 баявых браніраваных машын і 711 артылерыйскіх сістэм.

📌Паводле ацэнак заходніх чыноўнікаў, па стане на 1 чэрвеня страты Расеі ў вайне з Украінай склалі больш за 15 тысяч загінуўшых і больш за 40 тысяч параненых.

Крыніца: Еўрапейская праўда
📷 bbc.com
📌‼️ У Менскім абласным судзе 9 чэрвеня пачаўся суд над філосафам, грамадска-палітычным дзеячом і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам.

📌 Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы.

📌 Палітзняволенага абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.

📌 Справу разглядае суддзя Сяргей Епіхаў. Раней ён разглядаў справу Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

📌 Былая жонка палітвязня Святлана Мацкевіч паведамляе, што судовае пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.

📌 Сваякоў і сяброў Уладзіміра Мацкевіча, якія прыйшлі яго падтрымаць, не пусцілі ў памяшканне.

#палітвязні #Уладзімір_Мацкевіч #Марыя_Калеснікава #Максім_Знак #Святлана_Мацкевіч

spring96.org
❗️На Берасцейшчыне жанчын судзяць за абразу Лукашэнкі і фотаздымкі вайсковай тэхнікі

Абраза Аляксандра Лукашэнка з-за ліста, які быў дасланы ў Следчы камітэт і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Такімі сталі апошнія гучныя крымінальныя палітычна матываваныя справы на Берасцейшчыне.

У горадзе Маларыта Берасцейскай вобласці справа сябра Партыі БНФ Людмілы Рамановіч дайшла да суду. Актывістка была затрымана яшчэ 4 красавіка і змешчана ў берасцейскае СІЗА. Ёй выстаўлена абвінавачанне ў абразе Аляксандра Лукашэнка з-за ліста, які быў дасланы ў наглядныя органы. Таксама вядома, што грамадская дзяячка адрасавала зварот супраць вайны ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Суд пачнецца 15 чэрвеня, у бліжэйшую сераду ў маларыцкім судзе.

Ячшэ адная справа – маладая маці Вольга Буян у сакавіку бягучага года адправіла ў "Беларускі Гаюн" фотаздымкі беларускай ваеннай тэхнікі. За такі крок яе судзяць. Дзяржабвінавачанне выступае з тым, каб абмежаваць волю тэрмінам на 4 гады.
🏀 Баскетбалістка Кацярына Сныціна згуляла з беларусамі Беластока

Капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе, прызёр Чэмпіянату Еўропы 2007 года і ўдзельнік Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне – Кацярына Сныціна сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Беластоку. Пасля размовы ўсе жадаючыя маглі згуляць з ёй у баскетбол.

Кацярына Сныціна кажа, што ўсе свабодныя беларусы замянілі ёй нацыянальную каманду, з якой яна была вымушаная сысці, будучы капітанам зборнай, у знак нязгоды з тым, што адбываецца ў Беларусі і беларускім спорце.

Кацярына Сныціна была адной з першых беларускіх спартсменаў топ-узроўню, якія ў жніўні 2020 года падпісалі адкрыты ліст свабодных спартоўцаў супраць гвалту і за новыя сумленныя выбары. З-за гэтага яна была вымушаная сысці са зборнай Беларусі па баскетболе і пакінуць краіну.

Беларускае Радыё Рацыя