Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇬🇪🇺🇦 Актывісты з Батумі распачалі збор сродкаў для жыхароў Украіны

Актывісты, якія штодня прыходзяць на акцыі ў падтрымку Украіны ў грузінскім Батумі сабралі каля 500 даляраў на медпрэпараты, якія адправяць ва Украіну. Пра збор распавядае адна з актывістак Ганна Мацьвіішына:

- Нарадзілася ідэя збіраць грошы, дабрачынную дапамогу ад людзей. Кожны дзень сюды на плошчу прыходзяць з тым, каб купляць медыкаменты і потым адпраўляць іх ва Украіну для цывільных або Узброеных сілаў Украіны.

На акцыі ў Батумі ходзяць не толькі ўкраінцы, але і беларусы ды людзі іншых нацыянальнасцяў. Гучаць гімны Украіны, Грузіі ды беларуская "Пагоня".

Беларускае Радыё Рацыя
📌 🇲🇾 Джулі Фішэр завяршае сваю працу ў ролі амбасадара ЗША ў Беларусі.

📌 З гэтай нагоды яна звярнулася з адкрытым лістом да беларускага народу.

📌 «Для мяне было за гонар быць побач з вамі − хай і здалёк − з моманту зацвярджэння Сенатам на пасаду амбасадара ў Беларусі ў снежні 2020 года, першага амбасадара ЗША ў Беларусі за больш чым дзесяць год. Злучаныя Штаты не маглі маўчаць пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, не маглі абяляць жорсткасць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, калі вы мірна выйшлі на вуліцы Менску, Горадні, Гомля і іншых гарадоў у абарону сваіх асноўных свабод і годнасці як грамадзян Беларусі. Я прыняла ролю Спецыяльнага пасланніка па Беларусі і працавала з Вільні з галоўнай мэтай − умацаваць амерыканскую падтрымку народа Беларусі і вашай барацьбы»,- адзначае ў сваім лісце да беларусаў амбасадар ЗША Джулі Фішэр.

📷 Фота: facebook.com/usembassy.minsk

#амбасадар_ЗША #пратэсты_у_Беларусі #салидарнасць #Вільня #спецыяльны_пасланнік_па_Беларусі
‼️Разумею, што рашэнне па мне ўжо прынятае на роўні Лукашэнкі. Увесь гэты сцэнар быў спрадзюсаваны КДБ”.

❗️Сёння ў Гародні праходзіць допыт Мікалая Аўтуховіча.

📌У будынку гарадзенскай турмы працягваецца судовы працэс над “групай Аўтуховіча”. На лаве падсудных – 12 чалавек.

Аўтуховіч заявіў у судзе, што астатнія фігуранты справы — невінаватыя. Таксама Аўтуховіч дадаў: “Цалкам віну не прызнаю. Так, згодны, што нейкая частка праўды ёсць, аднак яна не тычыцца тых людзей, якія сядзяць разам са мной у гэтай зале суда. Яны вінаватыя толькі ў тым, што былі са мной знаёмыя. Разумею, што рашэнне па мне ўжо прынятае на роўні Лукашэнкі".

❗️Акрамя гэтага, ён заявіў пра жудасныя ўмовы ўтрамання ў гродзенскай турме № 1, у якой яго ўтрымлівалі сем месяцаў:

«Пасялілі ў камеру, якая называлася "маразільнікам". Нас там было два чалавекі, а на кратах быў лёд. Там я пражыў сем месяцаў, і толькі дзякуючы ўмяшанню адваката мяне перавялі ў лепшыя ўмовы. Я ўжо "плююся лёгкімі"».

Крыніца: sb.by

📷 sb.by
📌‼️ Кіеўская гарадская рада пазбавіла Менск статусу горада-пабраціма.

📌 «Менск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева. Таму нам нічога не перашкаджала прыняць рашэнне аб пазбаўленні такога статусу сталіцы Беларусі. Краіны, з тэрыторыі якой ляцелі ракеты ва ўкраінскія гарады і пасёлкі і адбывалася ўварванне расейскіх войскаў у нашу дзяржаву», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік Кіева Віталь Клічко.

Фота
: Getty Images/Global Images Ukraine

#Кіеў #вайна_ва_Украіне #Мінск #гарада_пабрацімы #Віталь_Клічко
📌‼️ Starlink атрымала ліцэнзію аператара ва Украіне

📌 Кампанія Starlink Ukraine ("Старлінк Юкрэйн") атрымала ліцэнзію аператара ва Украіне, паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.

📌 Кампанію ўнеслі ў Рэестр пастаўшчыкоў электронных камунікацыйных сетак і паслуг пад нумарам 1, адзначыў Фёдараў.

📌 Ужо хутка прадстаўніцтва кампаніі SpaceX прыступіць да актыўнай працы ва Украіне.

#Starlink #вайна_ва_Украіне #Кампанія_Starlink_Ukraine #Міхаіл_Фёдараў #кампаніі_SpaceX
«Пакласці канец атмасферы рэпрэсій і страху».

❗️Спецдакладчыца ААН падрыхтавала новы даклад па правах чалавека ў Беларусі. На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, паведамляе "Вясна".

У ім апісаны тэндэнцыі, заклапочанасці і прагрэс у дачыненні да сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў Беларусі. Даклад будзе прадстаўлены 28 чэрвеня ў Жэневе.

"Агульная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвала пагаршацца з-за далейшага ўзмацнення жорсткасці заканадаўства, які адрозніваецца і без таго празмерным рэгуляваннем правоў чалавека, разбурэння грамадзянскага прасторы краіны і павелічэння колькасці людзей, асуджаных па палітычна матываваных абвінавачаннях. Гэтая атмасфера беспакаранасці і страху прывяла да масавага зыходу з краіны палітычнай апазіцыі, грамадзянскіх актывістаў, інтэлігенцыі і многіх простых людзей", - гаворыцца ў дакладзе.

📷 spring96.org
📌 Польскія самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Krab гатовы да баявых дзеянняў на фронце. Пра гэта паведаміў у Facebook міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

📌 Паводле яго слоў, Krab - гэта пяты від артылерыі 155-мм калібра ў Сіл абароны Украіны пасля M777, FH70, Caesar і M109A3.

📌 Ён адзначыў, што снарады артылерыі "натаўскага" калібру 155-мм - больш эфектыўныя за савецкія ўзоры, іх расход меншы. Да таго ж украінскія запасы такіх заходніх снарадаў ужо на 10% перавышаюць запасы вялікіх калібраў савецкага тыпу, якія былі да поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

Фота: zn.ua

# #вайна_ва_Украіне #самаходныя_артылерыйскія_ўстаноўкі_Krab #Аляксей_Рэзнікаў #дапамога_Польшчы
📌‼️ Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу паводле абвінавачвання Юрася Зянковіча, Аляксандра Фядуты, Рыгора Кастусёва ў змове, учыненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь); Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука — за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Генпракуратуры.

📌 Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

📌 Таксама адзначаецца, што пры накіраванні крымінальнай справы ў суд намеснік генеральнага пракурора пакінуў без змены раней абраную ў дачыненні да абвінавачаных меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

#Юрась_Зянковіч #Аляксандр_Фядута #Рыгор_Кастусёў #рэпрэсіі #КДБ
⚡️Фінляндыя плануе пабудаваць агароджу на мяжы з Расеяй

📌Фінляндыя хоча ўзмацніць гатовасць да абароны ад гібрыдных пагроз, паведамляе Reuters. Для гэтага ўлады краіны плануюць унесці папраўкі ў памежнае заканадаўства. Працягласць мяжы - каля 1 300 кіламетраў, значная яе частка пакрыта лесам і пазначана толькі знакамі. Урад Фінляндыі асцерагаецца, што Расея можа накіраваць да неабароненай мяжы асоб, якія шукаюць прытулку - па прыкладзе Беларусі, якая дазволіла сотням мігрантаў паспрабаваць перасекчы мяжу з Польшчай.

📷 aussiedlerbote.de

#Фінляндыя #мяжа #РФ #вайна #акупацыя
📌 «Вярхоўны суд» самаабвешчанай ДНР прысудзіў грамадзян Вялікабрытаніі Шона Пінера і Эйдэна Асліна і грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма да смяротнага пакарання, паведамляе «Данецкае агенцтва навін».

Усе трое служылі ў 36-й асобнай брыгадзе марской пяхоты ВСУ і былі ўзяты ў палон у Марыупалі.

Іншаземцаў абвінавачвалі па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса ДНР: «Здзяйсненне злачынства групай асоб», «Гвалтоўны захоп улады або гвалтоўнае ўтрыманне ўлады», «Наёмніцтва» і «Праходжанне навучання ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці».

#ДНР #вайна_ва_Украіне #замежныя_байцы_ВСУ #Шон_Пінер #Эйдэн_Аслін #Саадун_Брагім

Фота: «Донецкое агентство новостей»
📌 У Беларускім Маладзёвым Хабе ў Варшаве кожную сераду праходзіць ініцыятыва па напісанню пісьмаў палітвязням. Серада 8 чэрвеня выключэннем не стала. У Хабе сабралася 15 чалавек, каб напісаць пісьмы палітвязням Гарадзенскай турмы №1, гаворыць мадэратар ініцыятавы «Напішы ліст палітвязню» Алёна Панамарова:

📌- Нашай ініцыятыва праходзіць ужо прыкладна паўгода, нават больш. Дзесьці 15 чалавак кожны тыдзень прыходзяць да нас напісаць лісты. Звычайна я падпісваю капэрты ўсім палітвязням, якія там знаходзяцца. І людзі прыходзяць, бяруць капэрту і пішуць гэтаму чалавеку.

📌 Некаторыя з прыйшоўшых не першы раз бяруць удзел у ініцыятыве. Многія з іх самі паспыталі лёс зняволення, таму ведаюць на сабе важнасць атрымання пісьмаў за кратамі.

📌 Ініцыятыва «Напішы ліст палітвязню» таксама дае людзям магчымасць пазнаёміцца, пагаварыць і стаць сябрамі.

#палітвязні #лісты_да_палітвязняў #Варшава #беларуская_дыяспара_у_Варшаве #Алёна_Панамарова

Беларукае Радыё Рацыя
⚪️🔴⚪️Уршуля Іванюк: Заклікаем бацькоў дзяцей з Беларусі дамагчыся навучання на беларускай мове ў Беластоку

📌Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, АБ-БА падвяло вынікі працы навучальнага году.

Сярод важных пытанняў – спрыяць навучанню дзяцей з Беларусі беларускай мове на базе гарадскіх школ, у тым ліку школы №4 імя Сібіракаў, пры якім і працуе аб’яднанне АБ-БА.

📌«Гэта не толькі дзеці, што вывучаюць беларускую мову – як мову нацыянальнай меншасці. Сярод нашых дзяцей заўсёды маем дзяцей, якія пазбаўленыя магчымасці вучыцца ў гэтым навучальным годзе, і якія прыехалі з Беларусі. Мы заахвочваем беларускую дыяспару cкладаць адмысловыя лісты. Мы лічым, што першы крок мусяць зрабіць бацькі дзяцей з Беларусі", - расказала старшныя арганізацыі Уршуля Іванюк.

📌Паводле Уршулі Іванюк, пры наяўнасці дастатковай колькасці ахвотных, ужо напачатку новага школьнага году цалкам мажліва пачаць навучанне дзяцей дзяцей з Беларусі ў школе №4 г. Беластоку. Унесці дзяцей у спіс можна па спасылцы.
📌‼️ Палітзняволенаму рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку выставілі абвінавачанні па новых артыкулах, паведамляюць праваабаронцы.

📌‼️ Раней Сяргея вінавацілі ў атрыманні хабару. Нядаўна сканчаўся максімальна магчымы гранічны тэрмін утрымання рэдактара пад вартай па гэтым артыкуле. І літаральна некалькі дзён таму Сацук паведаміў у лісце з СІЗА пра новыя абвінавачанні.

📌 @bajby удалося высветліць праз былога сукамерніка Сяргея, што цяпер рэдактара вінавацяць яшчэ і ў распальванні варажнечы (арт.130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

#Сяргей_Сацук #пераслед_журналістаў #рэпрэсіі #газета_Ежедневник #суды
🙏«Каралева супакою, маліся за нас» Абвешчана Праграма Будслаўскага фэсту-2022

✝️Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня.

Праграма Будслаўскага фэсту 2022 была зацверджана Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 84-м пленарным Пасяджэнні.

Пазнаёміцца з праграмай можна тут. У праграме магчымыя змены, пра якія будзе дадаткова паведамлена на партале Catholic.by.

📌У 2018 годзе Будслаўскі фэст быў уключаны ЮНЕСКА ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Крыніца: Catholic.by

📷 Catholic.by

#Будслаўскі_фэст #вернікі #католікі #Будслаў