Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
❗️6-га чэрвеня ў Музеі Памяці Сібіры ў Беластоку🇵🇱 адбылося ўрачыстае падпісанне дамовы аб заснаванні Польска-казахстанскай гістарычнай камісіі – сваеасаблівага форуму супрацы даследчыкаў дзвюх краін.

❗️Спадзеў на далучэнне і Беларусі да падобных даследванняў выказаў дырэктар Інстытута гісторыі і этналогіі пры Камітэце па навуцы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан, прафесар Зіябек Кабулдзінаў.

"Казахскія гісторыкі будуць дапамагаць польскім калегам у пошуках каштоўных архіўных матэрыялаў і выданні зборнікаў архіўных дакументаў. У архівах Казахстана знаходзяцца сотні тысяч дакументаў пра ссыльных з канца 18 ст. - па 50-60 гады 20 ст. Як толькі сітуацыя нармалізуецца ва Усходняй Еўропе, мы накіруем ліст у Акадэмію навук Беларусі, каб стварыць падобную асацыяцыю. Яна вельмі патрэбная", - падкрэсліў навукоўца.

🔻Вядома, што з не менш як 330 тысяч жыхароў Польшчы, дэпартаваных углыб СССР, значная частка потым адправілася ў Казахстан. Работа камісіі павінна дапамагчы высветліць іх лёсы.
‼️Роберт Тышкевіч: Надзвычайнае становішча на беларуска-польскай мяжы варта адмяніць

🇵🇱30-га чэрвеня заканчваецца дзейная пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб забароне знаходжання ва ўстаноўленай памежнай зоне. Прадпрымальнікі Белавежы не ведаюць, ці будзе яна працягнута, а многім кампаніям выдаткі так і не кампенсавалі. Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі дэпутат Роберт Тышкевіч адзначыў неабходнасць дабудовы агароджы на мяжы і зняцця надзвычайнага становішча з памежных раёнаў Падляшша.

"Няма ніякіх падстаў, каб гэты надзвычайны стан працягваць. Час пакажа, ці павялічыць бяспеку гэтая агароджа. Яна яшчэ не гатовая. Лукашэнка перастаў праводзіць гібрыдную вайну супраць Польшчы. Літва ўжо ў студзені спыніла надзвычайнае становішча ў літоўска-беларускім памежжы. І мяжу ахоўвае сіламі памежнікаў і войска", - адзначыў Тышкевіч.

📌Роберт Тышкевіч таксама паведаміў, што ў зоне Белавежы аднавіць турызм будзе вельмі складана. Гэтай праблемай будзе займацца падкамісія Сейма.
‼️ Расея выйшла з-пад юрысдыкцыі Еўрапейскага суда па правах чалавека

📌 Дэпутаты расейскага парламента прагаласавалі за выхад Расеі з-пад юрысдыкцыі Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ). Аб гэтым піша брытанскае выданне The Guardian.

📌 Дзяржаўная Дума Расеі адобрыла два законапраекты, адзін з якіх выводзіць краіну з-пад юрысдыкцыі суда, другі ўстанаўлівае 16 сакавіка ў якасці лімітавага тэрміну, пасля якога рашэнні суда супраць Расеі не падлягаюць выкананню.

📌 Пасля галасавання спікер ніжняй палаты парламента Вячаслаў Валодзін заявіў, што Еўрапейскі суд па правах чалавека стаў інструментам палітычнай барацьбы супраць Расеі ў руках заходніх палітыкаў.

📌 Апеляцыі ў ЕСПЧ былі апошняй інстанцыяй для пазоўнікаў у некалькіх гучных справах, адхіленых расейскімі судамі.

#Расея #Еўрапейскі_суд_па_правах_чалавека #правы_чалавека #ЕСПЧ
#The_Guardian

news.liga.net
📌 ‼️ Беларускую раду культуры прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

📌 МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» праект «Беларуская Рада культуры», ягоны сайт і акаўнты ў сацыяльных сетках. Усё гэта ўнесена ў спіс на афіцыйным сайце ведамства.

📌 "Беларуская Рада культуры" — праект, створаны ў 2020 годзе, які раней называўся "Беларускі фонд культурнай салідарнасці". У афіцыйным паведамленні на сайце праекта гаворыцца, што яго дзейнасць накіравана на захаванне беларускай культуры (падтрымку артыстаў, выканаўцаў, артыстаў і арт-мэнэджараў), развіццё новых творчых праектаў, аб'яднанне культурнай супольнасці і папулярызацыю нацыянальнай культуры ў свеце.

#Беларускуя_рада_культуры #МУС_прызнала_экстрэмісцкім_фарміраваннем #рэпрэсіі #беларуская_культура
Навіны спорту ў аглядзе Радыё Рацыя👇

Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) пакінуў у сіле адхіленне беларускіх і расейскіх атлетаў ад міжнародных спаборніцтваў. Яно працягнецца да асаблівага распараджэння.

⚽️«Шахцёр» з Салігорску застанецца фарм-клубам менскага «Дынама». Паміж клубамі дасягнута дамоўленасць аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве ў сезоне 2022/23.

⚽️Георгій Кандрацьеў і ўвесь трэнерскі штаб будуць звольненыя, у выпадку страты матэматычных шанцаў на выхад з групы ў Лізе нацый. Цяпер каманда ідзе на трэцім месцы ў групавым этапе Лігі нацый. Пасля двух матчаў у актыве каманды адно ачко.

⚽️Кіліян Мбапэ стане самым высокааплатным спартоўцам свету. Як сцвярджае Marca, па новым кантракце з "ПСЖ", тэрмін якога разлічаны да лета 2025 года, форвард будзе атрымліваць больш, чым любы спартовец свету.

📷 НТВ
❗️«У беларусаў страчаны амаль цалкам рэвалюцыйны запал і жаданне змагацца далей,» - лічыць беларускі бізнесовец і былы паплечнік Ціханоўскіх Дзмітрый Скіндзелеў.

📌11-12 ліпеня ў Берліне пройдзе другі Форум дэмакратычных сіл. Першы адбыўся ў траўні, як пляцоўка для аб'яднання дэмакратычных сіл. Спадзяванні, на жаль, не спраўдзіліся. А пытанняў, якія трэба было б абмеркаваць, накапілася шмат, - адзначыў Дзмітрый Скіндзелеў.

Ці стане Форум жывой і добрай арганізацыяй – пакажа час. За гэты час падпісана некалькі зваротаў у міжнародныя арганізацыі. Апошні з іх, пад якім збіраюцца подпісы, зварот да Генеральнага сакратара ААН «Аб недапушчальнасці любых перамоў са злачыннай групай Лукашэнкі».

#штаб_Ціханоўскай #Форум_дэмсіл #пратэсты #апазіцыя #рэжым
📌‼️ Польшча падпісала самы вялікі за 30 гадоў кантракт на пастаўку зброі Украіне. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

‼️📌 "Цяпер мы падпісваем адзін з найбуйнейшых кантрактаў за апошнія 30 гадоў — на продаж зброі ўкраінцам, каб яны маглі абараняцца ад Расеі. Зброя, якую мы прадаем, праверана, і сёння мы ведаем, што яна будзе вельмі эфектыўная на полі бою", – заявіў польскі прэм'ер.

‼️ Як перадае Укрінфарм, гаворка ідзе аб кантракце на суму 2, 7 млрд злотых (каля $ 630 млн) на продаж Украіне самаходных артылерыйскіх установак Krab.

#вайна_ва_Укравіне #Матэвуш_Маравецкі #дапамога #кантракт_на_продаж_зброі

news.liga.net
‼️68-гадоваму пенсіянеру Мікалаю Віцікаву прысудзілі 8 месяцаў калоніі агульнага рэжыму за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь»

Як паведамляюць праваабаронцы, справу разглядаў суд Навабеліцкага раёна Гомеля.

📌Жыхара вёскі Церуха, што пад Гомелем, судзілі за ліст у раённую газету "Маяк" з нагоды абмеркавання канстытуцыйнай рэформы. Пасля ліста пенсіянера затрымалі, а дома ў яго адбыўся ператрус. У пастанове на ператрус было напісана, што Віцікаў "нелицеприятно" выказаўся пра Усебеларускі народны сход.

📌Спярша следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 К К — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка апублікавала абразлівы артыкул. Потым абвінавачанне змянілі на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК).

Суддзя Аляксандр Зінчук прызнаў пенсіянера-палітвязня вінаватым у "замаху на распаўсюд недакладнай, абразлівай... інфармацыі пра дзейнасць дзяржорганаў, сілавікоў".

📷 spring96.org
Малдова адмовілася выдаць украінскага дэпутата Беларусі

Генпракуратура Малдовы адмовілася экстрадаваць у Беларусь дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Яўгена Якавенку, якога затрымалі на малдаўскай мяжы 5 чэрвеня. Пра гэта 7 чэрвеня паведаміла прэс-служба пракуратуры Малдовы.

«Прычыны адмовы ў экстрадыцыі абумоўленыя статусам гэтай асобы як члена Вярхоўнай рады Украіны, які перамог на выбарах у 2019 годзе ў Данецкім рэгіёне, у кантэксце геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне», – адзначылі ў пракуратуры.Малдаўская пракуратура падазрае, што, калі Якавенку экстрадуюць у Беларусь, працэс супраць яго не будзе справядлівым. Пракуратура распарадзілася адпусціць украінскага дэпутата.

Якавенка знаходзіцца ў міжнародным вышуку на запыт Беларусі. У Беларусі ўкраінскага дэпутата падазраюць у хабарніцтве і карупцыі.

📷Свабода
Беларуская дыяспара Швецыі дапамагае Украіне

Сумесныя акцыі, перформансы, канферэнцыі, збор гуманітарнай дапамогі. Для беларускай дыяспары ў Швецыі Украіна застаецца ў прыярытэце, - распавёў беларус Зміцер Вассэрман:

"Самай прыярытэтнай тэмай безумоўна з'яўляецца падтрымка Украіны. Будучыня Беларусі дакладна завязана на тым, як будуць развівацца падзеі. Таму асноўныя сілы беларускай дыяспары накіраваны на дапамогу Украіне".

Зміцер Вассэрман дадаў, што цягам лета беларусы Швецыі ў плане беларускай тэматыкі плануюць рабіць акцэнт менавіта на культурніцкую тэматыку.
Год батанікі ў сталіцы Падляшша: "Абаронім раслінны свет ля польска-беларускай мяжы"

Беластоцкі Гістарычным музеі сумесна з Супрасльскім лясніцтвам правёў публічную лекцыю і мастацкі майстар-клас "Заўважым расліны на сваім шляху". Кажа супрацоўніца Супрасльскай лясной інспекцыі Івона Зінкевіч:


- 2022 год з'яўляецца годам батанікі, там мы хочам звярнуць увагу на расліны ў нашым жыцці. У Копнай Гуры батанічны сад, які з'явіўся ў 1988 годзе. Увесь час развіваецца. Мы маем каля 350 гатункаў раслін, кожны год дасаджваем дрэвы. Наш дэндрарый названы ў гонар студзеньскіх паўстанцаў.

Таксама Супрасльскае лясніцтва ў межах Году батанікі запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у фотаконкурсе на тэрыторыі Дэндрарыя ў Копнай Гуры. Падрабязнасці на сайце лясніцтва.
Шольц супраць зьняцця санкцыяў з Лукашэнкі дзеля збожжавых калідораў

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц выказаўся супраць паслаблення санкцыяў у дачыненні да беларускіх уладаў дзеля арганізацыі транспарціроўкі ўкраінскага збожжа.Адным з альтэрнатыўных варыянтаў рашэння праблемы Шольц бачыць перавалку ўкраінскага зерня праз парты краін Балтыі. Мы пастараемся знайсці агульнае рашэнне з іншымі дзяржавамі і ААН», – сказаў Шольц на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.

📷TV-Triell Bundestagswahl 2021
Да чаго рыхтуюцца беларускія войскі на мяжы з Украінай згодна дадзеным украінскай выведкі? Распавядае аналітык праекту "Беларусь сэк’юрыты блог" Леанід Спаткай.

- Я выключаю цалкам верагоднасць таго, што беларускія войскі ў бліжэйшы час там, альбо ў больш далёкі час, будуць прымаць удзел у баявых дзеяннях, калі верыць вось украінскай выведцы, то пачалі выстаўляць міны ўздоўж мяжы. Ну хто на свае міны папрэцца наступаць? Магчыма гэта адзін з такіх крокаў кіраўніцтва Беларусі, каб цягнуць час, калі на яго цісне кіраўніцтва Расеі - адцяг часу: вось мы тут зараз мінныя палі ставім. Потым гэтыя палі трэба зняць. Там гэтак далей і гэтак далей.

Да апошняга часу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ўдавалася ўнікнуць наўпроставага ўдзелу беларускіх узброеных сілаў ва украінска-расейскай вайне. Аднак, небяспека такога ўдзелу паводле некаторых вайсковых аналітыкаў захоўваецца дагэтуль.

Беларускае Радыё Рацыя
Барыс Джонсан стаў казаком?

Чарнігаўцы прысвяцілі прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі ў казакі. Яго новае казацкае імя - Борис Чуприна.

Як вам падабаецца новы варыянт?😁

📷@MirovichMedia
Антыўтапічнаму раману “1984” Джорджа Оруэла спаўняецца 73 гады

Гэтая кніга нарабіла шмат шуму ў 2022 годзе, неаднаразова з'яўляліся звесткі пра яе забарону ў Беларусі.
Галоўны герой раману жыве ў таталітарным грамадстве будучыні, дзе прапаганда змяняе свядомасць людзей "задняй датай".

🤔Як мяркуеце, ці ўдалося ангельскаму пісьменніку прадказаць будучыню?
❗️ Журналістаў Залатых і Любенчука прызналі палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі журналіста Алеся Любенчука і дырэктара газеты "Беларусы і рынак" Канстанціна Залатых. Яны знаходзяцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Залатых затрымалі 18 траўня. У яго дома і ў рэдакцыі адбыўся ператрус. Адвакат амаль тыдзень не мог з ім сустрэцца і не ведаў, дзе яго трымаюць. Залатых выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай). Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. На сёння Канстанцiн Залатых знаходзiцца ў СІЗА ў Жодзіне. Журналіста-фрылансера Алеся Любенчука затрымалі 26 траўня. Ён знаходзіцца ў СІЗА ў Менску.

На сёння дакладна невядома, у чым яго вінавацяць. Адвакат журналіст знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні і не можа нават назваць артыкул Крымінальнага кодэкса, які яму інкрымінуюць.