Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.4K photos
102 videos
10 files
25.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️⚡️💣 Расея знішчыла ў Мікалаеве другі па велічыні збожжавы тэрмінал ва Украіне

📌 Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль.

📌«Чарговы расейскі ракетны ўдар, які спрыяе глабальнаму харчоваму крызісу. У святле такіх паведамленняў дэзінфармацыя, якая распаўсюджваецца Пуціным, каб адвесці віну, становіцца яшчэ больш цынічнай», — напісаў ён у твітары.

📌 Барэль сказаў, што гэты ўдар супярэчыць нядаўнім абяцанням прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна па бяспечным праходзе праз Чорнае мора з украінскіх партоў для гандлёвага суднаходства.

#украінскае_збожжа #вайна_ва_Украіне #не_вайне #Жазэп_Барэль

Фота: elevatorist.com

delo.ua
‼️⚡️ Журналістку Ціну Палынскую аштрафавалі на вялізную суму за жоўтыя і сінія стужкі

‼️⚡️ 3200 рублёў штрафа прысудзілі журналістцы з Полацка Ціне Палынскай за жоўтыя і сінія стужкі, паведамляе «Еўрарадыё».

📌 Жыхарку Полацка затрымалі 5 чэрвеня пасля ператрусу ў яе дома. Нагодай стаў крытычны пост у "Фэйсбуку" пра візіт у Беларусь патрыярха Кірыла.

#Ціна_Палынская #Полацк #пераслед_актывістаў #суды
#штраф

novychas.online
❗️Упершыню пройдзе пілігрымка беларусаў замежжа. Маршрут сімвалічны - з Варшавы да санктуарыя на мяжы з Беларуссю.

📌Пілігрымка запланавана ў Польшчы на 24-30 ліпеня. За сем дзён удзельнікі пройдуць каля 200 кіламетраў - з Варшавы да санктуарыя ў вёсцы Кастамлоты на мяжы з Берасцейскай вобласцю Беларусі. Дакладны маршрут і праграма пакуль у стадыі распрацоўкі.

🙏У Кастамлотах знаходзіцца санктуарый падляшскіх мучанікаў - сялян, грэка-католікаў, якія загінулі ад расійскага войска ў 1874 годзе пры абароне сваёй уніяцкай царквы. Запіс у пілігрымку ўжо трывае.

Крыніца: KATOLIK.LIFE

📷 katolik.life
🎼‼️ «Мы — разам!» Канцэрт Вольнага хору ў Рызе

🎼 8 чэрвеня ў канцэртнай зале Вялікай гільдыі ў Рызе ( Amatu iela, 6) Вольны хор дасць канцэрт «Мы — разам!». Час: 18.00 (час мясцовы).

🎼 Канцэрт мае пяць тэматычных частак: частка 1 «Вулічныя маршы», частка 2 «Затрыманне», частка 3 «Смерць», частка 4 «Разам з Украінай» і частка 5 «Эміграцыя».

📌 Уваход на канцэрт па запрашэннях, якія можна замовіць па спасылцы.

Канцэрт Свабоднага хору ў Латвіі праводзіцца пры падтрымцы Савета міністраў Паўночных краін у Латвіі, Дацкага інстытута культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве, а таксама амбасады Швецыі ў Латвіі.

#Вольны_хор #Рыга #харавыя_спевы #Эстонія #Латвія #салідарнасць
📌‼️ Сацыёлага Таццяну Вадалажскую прыгаварылі да 2,5 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), паведамляюць праваабаронцы. 📌 Такі тэрмін і патрабавала дзяржабвінавачанне. 📌 Прыгавор быў вынесены ў судзе Заводскага раёна Менска. 📌 Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

📌 Таццяна Вадалажская – сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта, член Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі сёлета 23 сакавіка. Яе абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 342 КК ("Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх").

#Вольны_хор #Рыга #харавыя_спевы #Эстонія
#Латвія #салідарнасць

reform.by
⚡️Беларусам дадуць адтэрміноўку па крэдытах

💰Беларускія банкі змогуць прадастаўляць фізічным асобам адтэрміноўку пагашэння крэдытаў. Такое рашэнне прынята аператыўна-сітуацыйным штабам пры Савеце Міністраў.

Паведамляецца, што банкам “рэкамендавана па заявах крэдытаатрымальнікаў прадастаўляць адтэрміноўку пагашэння спажывецкіх крэдытаў на паўгода, крэдытаў на фінансаванне нерухомасці — на адзін год з прадаўжэннем тэрміну пагашэння крэдытаў на гэты ж тэрмін”.

📷 mojafirma.org
🏰 У Ішкалдзі (Баранавіцкі раён) 12 чэрвеня адбудзецца юбілейны фэст да 550-годдзя мясцовага касцёла Святой Троіцы.

📌 Фэст распачнецца а 12 гадзіне дня імшой. Пасля службы запланаваны канцэрт Крошынскага ансамбля «Крушына», а затым — салодкі пачастунак.

📌 Касцёл Святой Троіцы пабудаваны ў 1449 — 1472 гадах. Адзін з самых старажытных храмаў Беларусі. Гэты помнік архітэктуры ўнікальны тым, што амаль не перабудоўваўся, таму касцёл мае асаблівую каштоўнасць і дае ўяўленне, як выглядалі манументальныя сярэднявечныя храмы ў Беларусі.

#Ішкальд #ішкальдскі_касцёла_Святой_Троіцы #харавыя_спевы #Эстонія
#Латвія #салідарнасць

budzma.org
📌 Праект, які адлюстроўвае погляд дзяцей на вайну ва Украіне, прэзентавалі ў Варшаве.

📌 Выстава мае назву "Дзіцячы альбом", ладзіцца ў фармаце анлайн і створаная ў супрацоўніцтве паміж Беларускім жаночым фондам і фондам ŻYVI. 📌 “Імпрэза аб’ядноўвае малюнкі дзяцей ва ўзросце ад пяці да чатырнаццаці гадоў. Усе працы нарадзіліся у нашым фондзе, калі бацькі маленькіх творцаў атрымлівалі ў нас гуманітарную дапамогу”, – зазначае суарганізатар падзеі, сузаснавальнік Фонду “Zyvi” Алена.

📌 “Дарослыя нясуць адказнасць за тое, чым жывуць гэтыя дзеці, і самы мінімум адказнасці – гэта прызнанне. Дзеці не належаць ні да адной нацыі. Гэта будучыня, якую трэба берагчы”, – падкрэсліваюць арганізатары.

Выставу можна ўбачыць па спасылцы.

#вайна_ва_Украіне #выставы #выстава_Дзіцячы_альбом #Фонд_Zyvi #Варшава

Беларускае Радыё Рацыя
❗️6-га чэрвеня ў Музеі Памяці Сібіры ў Беластоку🇵🇱 адбылося ўрачыстае падпісанне дамовы аб заснаванні Польска-казахстанскай гістарычнай камісіі – сваеасаблівага форуму супрацы даследчыкаў дзвюх краін.

❗️Спадзеў на далучэнне і Беларусі да падобных даследванняў выказаў дырэктар Інстытута гісторыі і этналогіі пры Камітэце па навуцы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан, прафесар Зіябек Кабулдзінаў.

"Казахскія гісторыкі будуць дапамагаць польскім калегам у пошуках каштоўных архіўных матэрыялаў і выданні зборнікаў архіўных дакументаў. У архівах Казахстана знаходзяцца сотні тысяч дакументаў пра ссыльных з канца 18 ст. - па 50-60 гады 20 ст. Як толькі сітуацыя нармалізуецца ва Усходняй Еўропе, мы накіруем ліст у Акадэмію навук Беларусі, каб стварыць падобную асацыяцыю. Яна вельмі патрэбная", - падкрэсліў навукоўца.

🔻Вядома, што з не менш як 330 тысяч жыхароў Польшчы, дэпартаваных углыб СССР, значная частка потым адправілася ў Казахстан. Работа камісіі павінна дапамагчы высветліць іх лёсы.
‼️Роберт Тышкевіч: Надзвычайнае становішча на беларуска-польскай мяжы варта адмяніць

🇵🇱30-га чэрвеня заканчваецца дзейная пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб забароне знаходжання ва ўстаноўленай памежнай зоне. Прадпрымальнікі Белавежы не ведаюць, ці будзе яна працягнута, а многім кампаніям выдаткі так і не кампенсавалі. Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі дэпутат Роберт Тышкевіч адзначыў неабходнасць дабудовы агароджы на мяжы і зняцця надзвычайнага становішча з памежных раёнаў Падляшша.

"Няма ніякіх падстаў, каб гэты надзвычайны стан працягваць. Час пакажа, ці павялічыць бяспеку гэтая агароджа. Яна яшчэ не гатовая. Лукашэнка перастаў праводзіць гібрыдную вайну супраць Польшчы. Літва ўжо ў студзені спыніла надзвычайнае становішча ў літоўска-беларускім памежжы. І мяжу ахоўвае сіламі памежнікаў і войска", - адзначыў Тышкевіч.

📌Роберт Тышкевіч таксама паведаміў, што ў зоне Белавежы аднавіць турызм будзе вельмі складана. Гэтай праблемай будзе займацца падкамісія Сейма.
‼️ Расея выйшла з-пад юрысдыкцыі Еўрапейскага суда па правах чалавека

📌 Дэпутаты расейскага парламента прагаласавалі за выхад Расеі з-пад юрысдыкцыі Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ). Аб гэтым піша брытанскае выданне The Guardian.

📌 Дзяржаўная Дума Расеі адобрыла два законапраекты, адзін з якіх выводзіць краіну з-пад юрысдыкцыі суда, другі ўстанаўлівае 16 сакавіка ў якасці лімітавага тэрміну, пасля якога рашэнні суда супраць Расеі не падлягаюць выкананню.

📌 Пасля галасавання спікер ніжняй палаты парламента Вячаслаў Валодзін заявіў, што Еўрапейскі суд па правах чалавека стаў інструментам палітычнай барацьбы супраць Расеі ў руках заходніх палітыкаў.

📌 Апеляцыі ў ЕСПЧ былі апошняй інстанцыяй для пазоўнікаў у некалькіх гучных справах, адхіленых расейскімі судамі.

#Расея #Еўрапейскі_суд_па_правах_чалавека #правы_чалавека #ЕСПЧ
#The_Guardian

news.liga.net
📌 ‼️ Беларускую раду культуры прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

📌 МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» праект «Беларуская Рада культуры», ягоны сайт і акаўнты ў сацыяльных сетках. Усё гэта ўнесена ў спіс на афіцыйным сайце ведамства.

📌 "Беларуская Рада культуры" — праект, створаны ў 2020 годзе, які раней называўся "Беларускі фонд культурнай салідарнасці". У афіцыйным паведамленні на сайце праекта гаворыцца, што яго дзейнасць накіравана на захаванне беларускай культуры (падтрымку артыстаў, выканаўцаў, артыстаў і арт-мэнэджараў), развіццё новых творчых праектаў, аб'яднанне культурнай супольнасці і папулярызацыю нацыянальнай культуры ў свеце.

#Беларускуя_рада_культуры #МУС_прызнала_экстрэмісцкім_фарміраваннем #рэпрэсіі #беларуская_культура
Навіны спорту ў аглядзе Радыё Рацыя👇

Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) пакінуў у сіле адхіленне беларускіх і расейскіх атлетаў ад міжнародных спаборніцтваў. Яно працягнецца да асаблівага распараджэння.

⚽️«Шахцёр» з Салігорску застанецца фарм-клубам менскага «Дынама». Паміж клубамі дасягнута дамоўленасць аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве ў сезоне 2022/23.

⚽️Георгій Кандрацьеў і ўвесь трэнерскі штаб будуць звольненыя, у выпадку страты матэматычных шанцаў на выхад з групы ў Лізе нацый. Цяпер каманда ідзе на трэцім месцы ў групавым этапе Лігі нацый. Пасля двух матчаў у актыве каманды адно ачко.

⚽️Кіліян Мбапэ стане самым высокааплатным спартоўцам свету. Як сцвярджае Marca, па новым кантракце з "ПСЖ", тэрмін якога разлічаны да лета 2025 года, форвард будзе атрымліваць больш, чым любы спартовец свету.

📷 НТВ