Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Паглядзіце, як зараз выглядае дом Валерыя і Веранікі Цапкалаў пасля разгрому яго сілавікамі.

🔻Гэта не першы ператрус з пагромам, які сілавікі праводзяць у апанентаў рэжыму. Нядаўна супрацоўнікі сілавых структур прыйшлі ў кватэру Андрэя Павука. Раней супрацоўнікі ГУБАЗіКа апублікавалі «справаздачу» пра разгром маёмасці актывіста Вадзіма Пракоп’ева.

📷 Наша Ніва
🇺🇦Украіна не гатовая разглядаць экспарт збожжа праз Беларусь

📌Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не гатова разглядаць пытанне экспарту ўласнага збожжа праз Беларусь. «Што да Беларусі: гэтая інфармацыя адкрытая. Нам прапаноўвалі ехаць праз Беларусь чыгункай. Мы нават разумеем, які аб’ём. Але мы разумеем, для чаго нам гэта прапаноўвалі. Мы пакуль не гатовы ісці па гэтым фармаце і дапамагаць нашым „дружалюбным“ суседзям», —цытуе Зяленскага „Інтэрфакс-Украіна“.

📷 slovoidilo.ua

#Украіна #вайна #збожжа #Уладзімір_Зяленскі #санкцыі
⚪️🔴⚪️Беларусы і 🇺🇦ўкраінцы Варшавы пратэставалі ля амбасады Венгрыі

🔻Удзельнікі акцыі асудзілі Венгрыю за тое, што яна застаецца спажыўцом расейскай нафты.

"Украінцы і беларусы, апранутыя ў белае, трымалі ў руках шклянкі з чырвонай вадкасцю, якая сімвалізавала кроў", - расказаў удзельнік акцыі - беларускі грамадскі актывіст Руслан Гусейнаў.

🔻У акцыі прыняло ўдзел некалі дзясяткаў чалавек.

Нагадаем, на саміце ЕЗ у Бруселі 24 траўня прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан адмовіўся абмяркоўваць эмбарга на нафту з Расеі.
#беларусы_Варшавы #Украіны #вайна #нафта #Венгрыя #пратэст
Паўторны наступ з боку Беларусі магчымы і можа пачацца хутка, – былы намеснік камандуючага сіламі спецаперацый Украіны

Пагроза паўторнага наступу расейскай арміі з боку Беларусі захоўваецца, і ў выпадку спрыяльнай для Расеі сітуацыі гэты наступ можа пачацца вельмі хутка. Пра гэта заявіў украінскі генерал, былы намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацыяў Украіны (2016-2019 гады) Сяргей Крыванос.«Галоўная задача расейцаў – прымушаць нас расцягваць сілы і сродкі, якія ў нас ёсць, па ўсёй тэрыторыі Украіны. Цяпер яны маюць выдатную магчымасць перасоўваць войскі ўздоўж нашых межаў., – сказаў генерал Крыванос.Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што аналітыкі пакуль не бачаць рэальных рызыкаў паўторнага ўварвання ва Украіну з боку Беларусі.
30 траўня ўлады Беларусі абвясцілі, што з 22 чэрвеня па 1 ліпеня ў Гомельскай вобласці пройдуць планавыя мабілізацыйныя вучэнні з ваеннымі камісарыятамі і арганізацыямі Ўзброеных сілаў Беларусі, якія дыслакуюцца ў рэгіёне.

Крыніца: Свабода
Цягам апошняга месяца адразу тры тэлеграм-пляцоўкі ў берасцейскай вобласці былі прызнаныя экстрыміскімі.

Спіс эстрымісцкіх матэрыялаў папоўнілі тэлеграм-чаты і тэлеграм-каналы "Ploska2020gruppa", "Берасце Набярэжная", "Berezovka97brest". Пастанову вынесла суддзя суда Ленінскага раёна горада Берасця Алена Кавальчук.
Згодна дадзеных праваабаронцаў, на Берасцейшчыне гэтая ж суддзя у справе ўнясення ў спіс экстрымісцкіх матэрыялаў вынесла пастановы ў адносінах звыш трох дзесяткаў тэлеграм-чатаў і тэлеграм-каналаў. Гэта значыць, што за прагляд ці карыстанне інфармацый з такіх пляцовак можа быць прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць, у тым ліку буйныя штрафы.
За абразы чыноўнікаў і "зліў" персанальных дадзеных і за каментар гадавой даўнасці ГУБАЗіК – такімі сталі апошнія крымінальныя палітычна матываваныя справы на Берасцейшчыне ў адносінах да шараговых грамадзянаў:

Жыхару Баранавіч Валерыю Захарчыку прысудзілі тры гады калоніі. Падставай сталі тры артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: абраза Аляксандра Лукашэнка (частка 1 артыкула 368), абраза прадстаўніка ўлады (артыкул 369) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (частка 3 артыкула 203-1). Дадаткова быў прысуджаны штраф у памеры 8 000 рублёў.

Яшчэ аднаго жыхара Баранавічаў інжынера-тэхнолага 36-гадовага мужчыну, імя і прозвішча якога не паведамляюцца, затрымаў ГУБАЗіК за каментар гадавой даўнасці. Год таму пакінуў у інтэрнэце каментар пра супрацоўніцу менскага АМАПу. Адзначаецца, што таксама было запісана "пакаяльнае відэа" з затрыманым на фоне сцяны.

Беларускае Радыё Рацыя
Кантроль над Севераданецкам часта пераходзіць з рук у рукі

Як паведамляюць аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны (ISW), адносна кантролю над горадам у экспертаў няма аднадушнай ацэнкі, аднак яны сыходзяцца ў меркаванні аб упартых баях.

Разам з тым расейскае войска працягвае беспаспяховыя спробы перарэзаць украінскія камунікацыі на паўночны ўсход ад Бахмута.

Крыніца: Рэальная Вайна
❗️ У Менску пачынаюць судзіць галоўную рэдактарку "Новага часу" Аксану Колб

У судзе Цэнтральнага раёна Менску пачынаюць судзіць галоўную рэдактарку "Новага часу" Аксану Колб. Справу разглядае суддзя — Дзмітры Карсюк. Аксану Колб затрымалі 20 красавіка. Ёй выставілі абвінавачанне паводле артыкула “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх” і пакінулі пад вартай. Яе прызналі палітычнай зняволенай.
💰 Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся на трыста пяцьдзясят адзін з паловай мільёнаў даляраў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў траўні знізіліся на трыста пяцьдзясят адзін з паловай мільёнаў даляраў. Яны склалі на 1 чэрвеня сем мільярдаў чатырыста мільёнаў даляраў, паведаміў Нацбанк.

Рэзервы, паводле інфармацыі рэгулятара, знізіліся за кошт планавага пагашэння ўрадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў на сто трыццаць пяць мільёнаў даляраў. Акрамя таго, на іх памеры негатыўна паўплывала зніжэнне кошту золата і курсавыя розніцы.

На канец года Нацбанк плануе ўтрымаць рэзервы на ўзроўні не менш як сем мільярдаў даляраў.
⚽️ 8-га чэрвеня ў Беластоку а 17:30 адбудзецца матч салідарнасці з Аляксандрам Івуліным паміж камандай беларусаў-аматараў футболу і польскай каманадай Rainter.

На матчы будзе прысутнічаць знакамітая беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна, а таксама Яраслаў Пісарэнка - суаўтар YouTube - каналу "ЧестнОК", сябра і паплечнік Аляксандра Івуліна.
❗️У 1995 годзе Лукашэнка прысягаў пад бел-чырвона-белым сцягам, а ўжо 2 гады пазней, па выніках “рэфэрэндум”, змяніў нацыянальныя сімвалы. З 7 чэрвеня 1995 году вярнуліся амаль не змененыя дзяржаўныя сімвалы БССР.

🤔Як лічыце, якая сімволіка павінна быць афіцыйнай у свабоднай Беларусі? Падзяліцеся думкамі ў каментарах

Фота: president.gov.by