Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
32.9K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
❗️Дзяніс Івашын другі год запар сустракае дзень народзінаў за кратамі. Гарадзенскаму журналісту сёння спаўняецца 43 гады.

📌Палітвязень Дзяніс Івашын ужо амаль 15 месяцаў знаходзіцца ў турме №1 у Гародні па абвінавачаннях ва ўмяшанні ў справы супрацоўнікаў унутраных органаў і здрадзе дзяржаве.

Яго жонка Вольга ў інтэрв’ю выданню “Новы Час” расказала пра тое, што за час зняволення Дзяніс не згубіў аптымізму, верыць у перамогу і сваё вызваленне, загартаваў волю, характар і дух, пашырыў свой жыццёвы і прафесійны досвед, пераасэнсаваў каштоўнасці і змяніў прыярытэты, але застаўся верным і адданым патрыётам Беларусі⚪️🔴⚪️.

Фота з сямейнага архіву #Дзяніс_Івашын #СМІ #Гародня #палітвязні
🖼Выстава раней невядомых здымкаў Палесся адкрылася ў пінскім музеі

📌Аўтар здымкаў - князь Барыс Абаленскі, які ўцёк з бальшавіцкай Расеі ў Польшчу і застаўся жыць пад Пінскам. Тут ён і зрабіў сотні здымкаў міжваеннага жыцця звычайных палешукоў і прадстаўнікоў шляхецкіх родаў, краявіды тагачаснай Піншчыны і мястэчак.

Барыс Абаленскі памёр пасля Другой Сусветнай вайны. Каля паўтысячы здымкаў 1930-х гадоў захоўвалі яго знаёмыя, а не так даўно іх паспрабавалі прадаць калекцыянерам. Такім чынам іх займеў пінчук Аляксандр Наварай, які і вырашыў, што такая спадчына павінна быць даступнай шырокай грамадскасці.

📷 sb.by
📌 Нашаніўцаў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко накіравалі ў калоніі

📌 20 траўня Менгарсуд пакінуў прысуды палітвязням Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко без зменаў.

📌 6 чэрвеня стала вядома, што Марціновіча накіравалі ў бабруйскую калонію № 2, а Скурко — у магілёўскую калонію № 15, паведамляюць праваабаронцы.

📌 Нагадаем, 15 сакавіка суд Заводскага раёна Менска прысудзіў галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы па два з паловай гады калоніі.

За кратамі іх утрымліваюць ужо амаль 10 месяцаў.

#Ягор_Марціновіч #Андрэй_Скурко #палітвязні #пераслед_журналістаў #газета_Наша_Ніва
Навіны спорту ў аглядзе Радыё Рацыя👇

🎾Беларуская тэнісная федэрацыя падала апеляцыю ў Спартовы арбітражны суд і плануе абскардзіць рашэнне ITF аб прыпыненні сяброўства БТФ у ITF і адхіленні беларускіх каманд ад удзелу ў найбуйнейшых камандных турах.

🤸‍♀️Суддзі пасля задавальнення пратэсту расейскага боку аднялі ў Аліны Гарнасько перамогу ў практыкаванні са стужкай

🎾Афіцыйны сайт ВТА апублікаваў новую версію рэйтынгу. У ім чэмпіёнка "Ралан Гарос" Іга Cвёнтэк займае першую пазіцыю. Найлепшая з беларусак - Арына Сабаленка, шостая. Аляксандры Сасновіч з 47 месца ўзнялася на 36.

🤺Алімпійскі чэмпіён і італьянскі фехтавальшчык Даніэле Гароца падпісаў міжнародную антываенную дэкларацыю Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

⚽️Дзі Марыя гатовы падпісаць кантракт з "Ювентусам" толькі на год

📷 pixabay.com
📌Рызыкі паўторнага ўварвання расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму мінімальныя, - заявіў журналістам Уладзімір Зяленскі🇺🇦.

«Мы рыхтуемся да ўсіх рызык уварвання, але пакуль нашы аналітыкі, эксперты, не бачаць рэальных рызык паўторнага ўварвання з Беларусі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Крыніца: РБК-Украина

📷 rbc.ua

#Украіна #вайна #расейская_агрэсія #Беларусь #Уладзімір_Зяленскі
❗️ Затрыманага ў пятніцу журналіста бабруйскага выдання «Коммерческий курьер» Дзмітрыя Суслава асудзілі на 15 сутак арышту па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Суд прайшоў на тэрыторыі ізалятара часовага ўтрымання.

Пра затрыманне Дзмітрыя Суслава стала вядома ў пятніцу, 3 чэрвеня. Супрацоўнікі РАУС прыйшлі ў рэдакцыю выдання і без тлумачэння прычын забралі журналіста. Да позняга вечара яго трымалі ў РАУС, пасля чаго адправілі ў ІЧУ.

Крыніца: БАЖ
‼️Паглядзіце, як зараз выглядае дом Валерыя і Веранікі Цапкалаў пасля разгрому яго сілавікамі.

🔻Гэта не першы ператрус з пагромам, які сілавікі праводзяць у апанентаў рэжыму. Нядаўна супрацоўнікі сілавых структур прыйшлі ў кватэру Андрэя Павука. Раней супрацоўнікі ГУБАЗіКа апублікавалі «справаздачу» пра разгром маёмасці актывіста Вадзіма Пракоп’ева.

📷 Наша Ніва
🇺🇦Украіна не гатовая разглядаць экспарт збожжа праз Беларусь

📌Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не гатова разглядаць пытанне экспарту ўласнага збожжа праз Беларусь. «Што да Беларусі: гэтая інфармацыя адкрытая. Нам прапаноўвалі ехаць праз Беларусь чыгункай. Мы нават разумеем, які аб’ём. Але мы разумеем, для чаго нам гэта прапаноўвалі. Мы пакуль не гатовы ісці па гэтым фармаце і дапамагаць нашым „дружалюбным“ суседзям», —цытуе Зяленскага „Інтэрфакс-Украіна“.

📷 slovoidilo.ua

#Украіна #вайна #збожжа #Уладзімір_Зяленскі #санкцыі
⚪️🔴⚪️Беларусы і 🇺🇦ўкраінцы Варшавы пратэставалі ля амбасады Венгрыі

🔻Удзельнікі акцыі асудзілі Венгрыю за тое, што яна застаецца спажыўцом расейскай нафты.

"Украінцы і беларусы, апранутыя ў белае, трымалі ў руках шклянкі з чырвонай вадкасцю, якая сімвалізавала кроў", - расказаў удзельнік акцыі - беларускі грамадскі актывіст Руслан Гусейнаў.

🔻У акцыі прыняло ўдзел некалі дзясяткаў чалавек.

Нагадаем, на саміце ЕЗ у Бруселі 24 траўня прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан адмовіўся абмяркоўваць эмбарга на нафту з Расеі.
#беларусы_Варшавы #Украіны #вайна #нафта #Венгрыя #пратэст