Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
❗️Уздоўж беларуска-украінскай граніцы стаяць расейскія вайскоўцы з ракетнымі комплексамі “Іскандэр-М”, самалётамі аператыўна тактычнай авіяцыі і зенітна-гарматныя комплексамі “Панцыр-С1” і ракетнымі сістэмамі С-400.

🇺🇦Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Адзначаецца, што на Валынскім і Палескім напрамках істотных зменаў у абстаноўцы не адзначаецца.

📷 AFP/GETTY IMAGES

#вайна #Украіна #мяжа #РФ #Іскандэр
📖Беларускія праграмісты стварылі платформу для беларускіх аўдыёкніг

🖌Праект атрымаў назву “Кніжны воз”. Тут можна знайсці аўдыёкнігі і для дарослых, і для дзяцей. Сярод выданняў, напрыклад, “Нататкі таткі” Андрэя Хадановіча, “Кот Шпрот і вежавы гадзіньнік” Ганны Янкуты, “Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў” Андрэя Скурко і іншыя творы.

🎧Для зручнасці кнігі падзеленыя на аўдыёфрагменты.

📷 facebook.com/knizhnyvoz
📌‼️ Беларускія і расейскія ВНУ выключаны з Балонскага працэсу.

📌 Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Міністэрства адукацыі і навукі РФ Дзмітрый Афанасьеў на пашыраным пасяджэнні Камітэта Савета Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры.

📌 Балонскі працэс — працэс збліжэння і гарманізацыі сістэм вышэйшай адукацыі краін Еўропы. Балонская дэкларацыя была падпісаная 19 чэрвеня 1999 года з мэтай стварэння адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Беларусь далучылася да працэсу ў 2015 годзе.

#Балонскі_працэс #беларускія_ВНУ #вышэйшая_адукацыя #выключылі_з_Балонскага_працэсу

Крыніца: reform.by
📌‼️ 32 журналісты загінулі ва Украіне з пачатку ўварвання расейскіх войскаў.

📌 Пра гэта паведаміў міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.

📌 Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», якая вядзе лік ахвярам і пацярпелым сярод журналістаў, ужо падала некалькі іскаў у Міжнародны крымінальны суд з патрабаваньнем унесьці гібель журналістаў на вайне Расеі супраць Украіны ў сьпіс ваенных злачынстваў.

#журналісты_на_вайне #вайна_ва_Украіне #журналісты_загінулі_ва_Украіне #Рэпарцёры_без_межаў
❗️Дзяніс Івашын другі год запар сустракае дзень народзінаў за кратамі. Гарадзенскаму журналісту сёння спаўняецца 43 гады.

📌Палітвязень Дзяніс Івашын ужо амаль 15 месяцаў знаходзіцца ў турме №1 у Гародні па абвінавачаннях ва ўмяшанні ў справы супрацоўнікаў унутраных органаў і здрадзе дзяржаве.

Яго жонка Вольга ў інтэрв’ю выданню “Новы Час” расказала пра тое, што за час зняволення Дзяніс не згубіў аптымізму, верыць у перамогу і сваё вызваленне, загартаваў волю, характар і дух, пашырыў свой жыццёвы і прафесійны досвед, пераасэнсаваў каштоўнасці і змяніў прыярытэты, але застаўся верным і адданым патрыётам Беларусі⚪️🔴⚪️.

Фота з сямейнага архіву #Дзяніс_Івашын #СМІ #Гародня #палітвязні
🖼Выстава раней невядомых здымкаў Палесся адкрылася ў пінскім музеі

📌Аўтар здымкаў - князь Барыс Абаленскі, які ўцёк з бальшавіцкай Расеі ў Польшчу і застаўся жыць пад Пінскам. Тут ён і зрабіў сотні здымкаў міжваеннага жыцця звычайных палешукоў і прадстаўнікоў шляхецкіх родаў, краявіды тагачаснай Піншчыны і мястэчак.

Барыс Абаленскі памёр пасля Другой Сусветнай вайны. Каля паўтысячы здымкаў 1930-х гадоў захоўвалі яго знаёмыя, а не так даўно іх паспрабавалі прадаць калекцыянерам. Такім чынам іх займеў пінчук Аляксандр Наварай, які і вырашыў, што такая спадчына павінна быць даступнай шырокай грамадскасці.

📷 sb.by
📌 Нашаніўцаў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко накіравалі ў калоніі

📌 20 траўня Менгарсуд пакінуў прысуды палітвязням Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко без зменаў.

📌 6 чэрвеня стала вядома, што Марціновіча накіравалі ў бабруйскую калонію № 2, а Скурко — у магілёўскую калонію № 15, паведамляюць праваабаронцы.

📌 Нагадаем, 15 сакавіка суд Заводскага раёна Менска прысудзіў галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы па два з паловай гады калоніі.

За кратамі іх утрымліваюць ужо амаль 10 месяцаў.

#Ягор_Марціновіч #Андрэй_Скурко #палітвязні #пераслед_журналістаў #газета_Наша_Ніва
Навіны спорту ў аглядзе Радыё Рацыя👇

🎾Беларуская тэнісная федэрацыя падала апеляцыю ў Спартовы арбітражны суд і плануе абскардзіць рашэнне ITF аб прыпыненні сяброўства БТФ у ITF і адхіленні беларускіх каманд ад удзелу ў найбуйнейшых камандных турах.

🤸‍♀️Суддзі пасля задавальнення пратэсту расейскага боку аднялі ў Аліны Гарнасько перамогу ў практыкаванні са стужкай

🎾Афіцыйны сайт ВТА апублікаваў новую версію рэйтынгу. У ім чэмпіёнка "Ралан Гарос" Іга Cвёнтэк займае першую пазіцыю. Найлепшая з беларусак - Арына Сабаленка, шостая. Аляксандры Сасновіч з 47 месца ўзнялася на 36.

🤺Алімпійскі чэмпіён і італьянскі фехтавальшчык Даніэле Гароца падпісаў міжнародную антываенную дэкларацыю Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

⚽️Дзі Марыя гатовы падпісаць кантракт з "Ювентусам" толькі на год

📷 pixabay.com
📌Рызыкі паўторнага ўварвання расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму мінімальныя, - заявіў журналістам Уладзімір Зяленскі🇺🇦.

«Мы рыхтуемся да ўсіх рызык уварвання, але пакуль нашы аналітыкі, эксперты, не бачаць рэальных рызык паўторнага ўварвання з Беларусі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Крыніца: РБК-Украина

📷 rbc.ua

#Украіна #вайна #расейская_агрэсія #Беларусь #Уладзімір_Зяленскі
❗️ Затрыманага ў пятніцу журналіста бабруйскага выдання «Коммерческий курьер» Дзмітрыя Суслава асудзілі на 15 сутак арышту па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Суд прайшоў на тэрыторыі ізалятара часовага ўтрымання.

Пра затрыманне Дзмітрыя Суслава стала вядома ў пятніцу, 3 чэрвеня. Супрацоўнікі РАУС прыйшлі ў рэдакцыю выдання і без тлумачэння прычын забралі журналіста. Да позняга вечара яго трымалі ў РАУС, пасля чаго адправілі ў ІЧУ.

Крыніца: БАЖ
‼️Паглядзіце, як зараз выглядае дом Валерыя і Веранікі Цапкалаў пасля разгрому яго сілавікамі.

🔻Гэта не першы ператрус з пагромам, які сілавікі праводзяць у апанентаў рэжыму. Нядаўна супрацоўнікі сілавых структур прыйшлі ў кватэру Андрэя Павука. Раней супрацоўнікі ГУБАЗіКа апублікавалі «справаздачу» пра разгром маёмасці актывіста Вадзіма Пракоп’ева.

📷 Наша Ніва